Гісторыя Беларусі другой паловы XIX ст.
Аляксандр Каханоўскі
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 151с.
Мінск 2012
ФАРМІРАВАННЕ ГАНДЛЁВАПРАМЫСЛОВАЙ БУРЖУАЗІІ Ў БЕЛАРУСІ
Развіццё прамысловасці і гандлю садзейнічала фарміраванню прадпрымальніцкай дзейнасці і адпаведнага асяроддзя. Буржуазія колькасна пашыралася за кошт прадстаўнікоў розных саслоўяў, найперш дваранства і купецтва, а таксама мяшчан, саслоўя ганаровых грамадзян, сялян і інш. У другой палове XIX ст. агульная колькасць уладальнікаў прамысловых прадпрыемстваў узрасла з 28,2 тыс. у 1860 да 77,1 тыс. чалавек у 1900 г. Сюды ўключаны як уладальнікі рамесніцкіх майстэрняў, так і мануфактур, фабрык.
У 60я гг. XIX ст. 83 % мануфактур і фабрык Беларусі належала дваранам. 3 94 прадпрыемстваў, якія знаходзіліся ў іх уласнасці, было 55 харчовых, прычым тут перавага аддавалася віннагарэлачнай, цукровай, мукамольнакрупяной вытворчасцям; 17 сілікатнабудаўнічых; 7 металаапрацоўчых і г. д. Купцы валодалі 16 % фабрык і мануфактур. Іх капіталы былі сканцэнтраваны ў асноўным у суконнашарсцяной і харчовай вытворчасцях.
Да канца XIX ст. удзельная вага дваранскіх прадпрыемстваў у мануфактурнафабрычнай прамысловасці знізілася да 45 % , хоць колькасць іх склала 281. Паранейшаму асноўная маса прадпрымальнікаў з ліку вышэйшага саслоўя валодала харчовымі прадпрыемствамі (73,7 %). Сярод фабрык і мануфактур дваран 15,7 % былі дрэваапрацоўчыя, 4,6 % сілікатнабудаўнічыя. Купцам належала 189 (30 %) мануфактур і фабрык. Мяшчане валодалі 93 буйнымі прадпрыемствамі (15 %). Яны ўкладвалі свае капіталы ў першую чаргу ў гарбарнаабутковую і дрэваапрацоўчую вытворчасць.
89
У канцы XIX ст. назіралася тэндэнцыя зніжэння ўдзельнай вагі дваран сярод сярэдніх і буйных прамыслоўцаў і росту прадпрымальніцкай дзейнасці купцоў і мяшчан. У 1900 г. большая частка дваранпрамыслоўцаў валодала фабрыкамі і заводамі з колькасцю рабочых да 20 чалавек і толькі 23 % іх мелі адносна буйныя прадпрыемствы з колькасцю наёмных работнікаў звыш 51. Сярод купцоў пераважалі сярэднія і буйныя прамысловыя прадпрымальнікі, a дробных было менш. Мяшчане валодалі пераважна невялікімі фабрыкамі і заводамі (у асноўным з колькасцю рабочых да 30 чалавек). Сярод буржуазіі асноўную масу складалі прадпрымальнікі мясцовага паходжання.
У другой палове XIX ст. з развіццём гандлёвага прадпрымальніцтва вырасла колькасць асоб, якія ім займаліся. Склад апошніх паводле саслоўнага паходжання і сацыяльнаэканамічнага становішча істотна пашырыўся. Да канца XIX ст. гандаль і іншая прамысловая дзейнасць у вялікім памеры заканадаўча звязваліся з прыналежнасцю да купецкага саслоўя. Кошт гільдзейскіх дакументаў разам з прамысловымі пасведчаннямі і іншымі зборамі дасягаў досыць значнай сумы. Купецкае званне ўспрымалася як сінонім буйной буржуазіі. Пасля прыняцця закона аб дзяржаўным прамысловым падатку стала неабавязковым для набыцця прамысловага пасведчання з мэтай заняткаў прадпрымальніцтвам запісвацца ў купецкае званне. Яго саслоўныя перавагі набываюць шмат у чым дэкаратыўны характар. Але для купецтва Беларусі вельмі актуальнай заставалася адзіная рэальная карпаратыўная льгота, якая пазбаўляла ад неабходнасці прыпіскі, што было абавязковым, напрыклад, для сялян і мяшчан. Гэта вызваляла іншы раз ад аб’ёмнай валакіты па адмацаванні ад сваёй грамады, што асабліва істотна было для мясцовай яўрэйскай буржуазіі, таму што давала права на жыхарства паза межамі рысы аселасці.
Паводле звестак перапісу насельніцтва 1897 г., купцы складалі 0,22 % (18,3 тыс. чалавек) насельніцтва пяці беларускіх губерняў. Гэты паказчык вельмі нязначна перавышаў сярэдні па Расійскай імперыі 0,2 %. Сярод купецтва Беларусі пераважную большасць складалі асобы, якія прызнавалі ў якасці роднай мовы яўрэйскую. Па губернях удзельная вага гэтых асоб размеркавалася наступным чынам: Віленская 77,7 %; Віцебская 84,85; Гродзенская 81,4; Магілёўская 90,79; Мінская 86,02 %. Наступнай па колькасці была група купцоў, якая прызнала роднай рускую мову. Па губернях лічбавыя паказчыкі ў адпаведным парадку размеркаваліся наступнымчынам: 16,5%; 10,6; 11,08; 5,81; 11,22 %. Трэцім па велічыні
90
стаў купецкі асяродак з беларускай мовай у якасці роднай: 0,2 %; 1,98; 2,17; 1,22; 2,54 %. Польскую мову прызналі роднай адпаведна па губернях 3,15 %; 0,68; 0,13; 0,26; 0,85 % купцоў. Найбольшая колькасць рускамоўных купцоў пражывала ў заходняй частцы Беларусі, а тыя, якія прызналі ў якасці роднай яўрэйскую, ва ўсходняй.
Купецтва не ўвасабляла сабой усю буржуазію Беларусі. Многія прадпрымальнікі лічылі для сябе больш мэтазгодным набываць гадавыя і паўгадавыя пасведчанні на права займацца гандлем і промысламі, але не выкуплялі гільдзейскія дакументы. Статыстыка набытых прамысловых дакументаў улічвала і дробнае прадпрымальніцтва (развозны, разносны гандаль і г. д.). Напрыклад, у 1895 г. у Мінскай губерні было выдадзена 14 239 гадавых дакументаў, у тым ліку 2529 (17,8 %) купецкіх; 1054 паўгадавых, з іх 136 (12,9 %) гільдзейскіх. Па Магілёўскай губерні ў 1895 г. было прададзена гандлёвапрамысловых пасведчанняў і білетаў 12 772 гадавыя (2530 (19,8 %) купецкіх) і 818 паўгадавых (130 (15,9 %) гільдзейскіх). Дакументы выкуплялі не толькі купцы, але і мяшчане, калінікалі сяляне і інш.
Па эканамічнай магутнасці буржуазія беларускіх губерняў уступала гандлёвапрамысловым прадпрымальнікам некаторых суседніх прыбалтыйскіх і правабярэжных украінскіх губерняў. У Беларусі гандлёвая буржуазія па велічыні зваротных капіталаў перавышала прамысловую. У гандлі было сканцэнтравана 76,08 % зваротных капіталаў, у прамысловасці 23,92 % . У сярэднім па еўрапейскай частцы Расійскай імперыі гэтыя суадносіны былі прадстаўлены адпаведна 62,97 % і 37,03 %. К канцу XIX ст. тым не менш некаторыя сем’і прадпрымальнікаў уладарылі цэлымі галінамі вытворчасці ў Беларусі. Напрыклад, купцу Шарашэўскаму належала тытунёвая вытвочасць у Гродне, купцам Якабсону і Ліўшыцу машынабудаванне ў Мінску і г. д. Прадпрымальнікікупцы разам з мяшчанамі паступова сталі валодаць усёй тытунёвай вытворчасцю Беларусі. Ім належала таксама 89 % ільноперапрацоўчых прадпрыемстваў, 84 % друкарняў і слясарных майстэрняў, 73 % запалкавых прадпрыемстваў і г. д.
Да канца XIX ст. працэс станаўлення гандлёвапрамысловай буржуазіі Беларусі як сацыяльнай групы не завяршыўся. Кансалідацыі буржуазіі перашкаджалі саслоўныя перагародкі паміж яе прадстаўнікамі, а таксама іх нацыянальнарэлігійныя адрозненні. Беларуская нацыянальная буржуазія ў другой палове XIX ст. знаходзілася на стадыі свайго фарміравання і складала найбольш слабую групу мясцовага прадпрымальніцкага асяродку.
91
КОЛЬКАСЦЬ, СКЛАД, СТАНОВІШЧА РАБОЧЫХ
Яшчэ да правядзення аграрнай рэформы 1861 г. у прамысловасці Беларусі налічвалася 41,5 тыс. наёмных работнікаў, у тым ліку 3,1 тыс. фабрычных і 4,7 тыс. мануфактурных. У 6070я гг. XIX ст. павелічэнне колькасці пралетарыяту ў Беларусі адбывалася адносна невысокімі тэмпамі. У далейшым, асабліва ў 1890я гг., рост колькасці рабочых паскорыўся. Новай з’явай стала ўзнікненне групы спадчынных рабочых. У канцы XIX ст. яны складалі каля 20 % ад агульнай колькасці прамысловага пралетарыяту Беларусі. На мяжы ХІХХХ стст. у прамысловасці Беларусі працавала 237 тыс. рабочых, што складала прыкладна 3 % ад агульнай колькасці насельніцтва. На чыгунках колькасць рабочых дасягала 25 тыс. чалавек. Разам з іншымі сферамі народнай гаспадаркі агульная колькасць пастаянных наёмных работнікаў дасягала ў той час 460 тыс. чалавек. Пралетарыят папаўняўся за кошт збяднелых мяшчан, рамеснікаў, гандляроў, а таксама збяднелага сялянства, якое зза існуючай у той час мяжы рысы аселасці яўрэяў і адносна невялікіх магчымасцяў гарадской прамысловасці не магло знайсці працу на прадпрыемствах гарадоў і мястэчак Беларусі і шукала працу па найме ў сельскай і лясной гаспадарцы, а таксама на транспарце і прамысловых прадпрыемствах, размешчаных у вёсках. Яўрэі складалі большасць сярод гарадскога прамысловага пралетарыяту Беларусі. Паводле даных перапісу насельніцтва 1897 г., сярод рабочых беларускіх губерняў, якія былі занятыя ў прамысловасці, у гандлі, на транспарце, у якасці прыслугі і падзёншчыкаў, 17,1 % было беларусаў, 10,1 рускіх, 10,2 — палякаў, 60 % — яўрэяў. У той час сярод рабочых 86,8 % складалі ўраджэнцы той жа губерні, дзе знаходзілася месца працы, 5 % былі выхадцамі з іншых беларускіх губерняў.
Становішча рабочых было розным у залежнасці ад галіны і характару вытворчасці, велічыні прадпрыемства. Уплывалі таксама саслоўныя, канфесійныя, этнічныя адрозненні работнікаў. На больш буйных і тэхнічна абсталяваных прадпрыемствах, як правіла, лепшымі былі ўмовы працы, некалькі вышэй заработная плата. Напрыклад, на Добрушскай папяровай фабрыцы (паперні) у 1894 г. упершыню ў Расійскай імперыі быў уведзены 8гадзінны рабочы дзень. На прадпрыемстве працавала бальніца, дзе за кошт адміністрацыі аказвалася медыцынская дапамога, дзейнічала фабрычная ашчадная каса, бясплатнае вучылішча. Лепшымі былі ўмовы працы на чыгунцы. Але гэтыя прыклады былі хутчэй вы
92
ключэннем. На пераважнай частцы прадпрыемстваў Беларусі, найперш дробных, у рамесных майстэрнях для эканамічнага выжывання ў канкурэнтнай барацьбе выкарыстоўваліся больш жорсткія метады эксплуатацыі наёмных работнікаў, прымянялася жаночая і дзіцячая праца, быў больш працяглы рабочы дзень, які часта дасягаў 1314 гадзін, і меншая заработная плата. Матэрыяльнае становішча вельмі многіх рабочых было цяжкім, яны жылі ў жабрацкіх жыллёвых умовах, адсутнічала пенсійнае забеспячэнне і сацыяльнае страхаванне, наяўнасць высокіх і адвольных штрафаў.
Нарастанне магчымасці сацыяльнага канфлікту паміж рабочымі і ўладальнікамі прадпрыемстваў патрабавала крокаў па рэгламентацыі іх адносін. Першапачаткова становішча рабочых у фабрычназаводскай вытворчасці не рэгулявалася ніякімі заканадаўчымі дакументамі. Пачатак быў пакладзены законам ад 29 чэрвеня 1882 г., паводле якога забаранялася праца на фабрыках і заводах дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў, а таксама начная работа непаўналетніх і жанчын. Працоўны дзень дзяцей ва ўзросце 1215 гадоў абмяжоўваўся 8 гадзінамі. Для нагляду за захаваннем прадпрымальнікамі фабрычнага заканадаўства была створана інспекцыя. Яе кампетэнцыя на практыцы абмяжоўвалася звычайна цэнзавымі прадпрыемствамі тымі, дзе працавала не менш за 30 рабочых пры адсутнасці паравога рухавіка, ці не менш за 16 пры наяўнасці паравога рухавіка. Фактычна са сферы дзейнасці інспекцыі і прымянення фабрычназаводскага заканадаўства выпадала асноўная частка дробных па сваіх памерах прамысловых прадпрыемстваў Беларусі. У 1884 г. беларускія губерні былі аднесены да віленскай фабрычнай акругі.