• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі другой паловы XIX ст.  Аляксандр Каханоўскі

    Гісторыя Беларусі другой паловы XIX ст.

    Аляксандр Каханоўскі

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 151с.
    Мінск 2012
    66.85 МБ
    У канцы XIX ст. на тэрыторыі Беларусі з’явіўся тэлефон. У 1882 г. быў дадзены дазвол на будаўніцтва тэлефонных ліній уладальніку гомельскага маёнтка I. Паскевічу. У Мінску ў 1890 г. была наладжана тэлефонная лінія для службовага карыстання. Першая ў Беларусі тэлефонная станцыя грамадскага карыстання была створана ў 1896 г. у Мінску.
    97
    РАЗВІЦЦЁ ТРАНСПАРТУ I ГАНДЛЮ
    Да 60х гг. XIX ст. асноўнымі шляхамі зносін у Беларусі з’яўляліся водныя, шашэйныя і грунтавыя дарогі, якімі карысталіся для арганізацыі ўнутранага і замежнага гандлю. Водныя шляхі ў беларускіх губернях складалі ў сярэдзіне XIX ст. 5399 вёрст, паштовыя дарогі — 3816, шашэйныя дарогі  1109 вёрст. Водныя шляхі ўтваралі рэкі басейнаў Дняпра, Заходняй Дзвіны і Нёмана, што ДняпроўскаБугскім, Агінскім і Бярэзінскім каналамі злучаліся ў адзіную транспартную сетку. У рачным суднаходстве за 6090я гг. XIX ст. значна ўзрасла роля параходаў. У 1900 г. на рэках Беларусі налічваліся 194 паравыя і 590 непаравых суднаў. Шырокая сетка паўнаводных рэк, спляценне прытокаў Дняпра, Заходняй Дзвіны, Нёмана забяспечвалі надзейную сувязь тэрыторыі Беларусі з сумежнымі рынкамі. За гэты ж перыяд прыкметна палепшылася якасць і павялічылася працягласць шашэйных дарог. У пачатку XX ст. у разліку на 100 квадратных вёрст Беларусь іх мела ў 2 разы больш, чым у сярэднім па Еўрапейскай Расіі. Асаблівае значэнне мелі ПецярбургскаКіеўская і МаскоўскаВаршаўская шашэйныя дарогі.
    На эвалюцыю структуры гарадскіх паселішчаў, далейшае развіццё гандлёвапрамысловай дзейнасці істотны ўплыў аказала чыгуначнае будаўніцтва. Акрамя ваеннастратэгічных задач, яно адпавядала патрэбам агульнарасійскага рынку. Аднак правядзенне чыгуначных магістраляў не ўлічвала патрэб развіцця беларускага ўнутранага рынку, структуры гарадскіх паселішчаў, змяніла транзітнае становішча Беларусі ў гандлі Расіі з заходнімі краінамі. У сувязі з інтэнсіўным развіццём чыгуначнага транспарту істотна скарацілася будаўніцтва сухапутных шляхоў. Толькі ў канцы XIX ст. пачынаецца пракладка новых шашэйных дарог. Першая чыгунка праз Беларусь прайшла ў 1862 г. Гродзенскі кавалак пабудаванай ПецярбургскаВаршаўскай магістралі склаў 50 вёрст. У 1866 г. было завершана будаўніцтва РыгаАрлоўскай чыгункі, якая прайшла праз паўночны ўсход Беларусі (Дзвінск  Полацк  Віцебск). У лістападзе 1871 г. быў адкрыты рух на беларускім адрэзку (праз Оршу, Барысаў, Мінск, Баранавічы) чыгуначнай магістралі Масква  Брэст. Праз два гады была здадзена ў эксплуатацыю ЛібаваРоменская чыгунка, якая прайшла праз Маладзечна  Мінск Бабруйск  Гомель. У 1880я гг. пачаўся рух на Палескіх чыгунках, якія складаліся з невялікіх участкаў (Вільня  Баранавічы Лунінец, Гомель — Лунінец  Пінск — Жабінка, Баранавічы Слонім — Ваўкавыск  Беласток). Да Палескіх чыгунак былі далу
    98
    чаны ўчасткі, якія звязалі Брэст з Украінай, Гомель з Бранскам. У 1896 г. закончылася будаўніцтва лініі Асіповічы  Старыя Дарогі, а ў 1902 г. ПецярбургскаАдэскай магістралі, якая пралягла праз Віцебск, Оршу, Магілёў, Жлобін. Да 1880х гг. чыгункі на тэрыторыі Беларусі будавалі прыватныя акцыянерныя таварыствы з удзелам замежнага капіталу. За апошнія два дзесяцігоддзі XIX ст., у сувязі з рэарганізацыяй усёй сістэмы чыгуначнага транспарту Расійскай імперыі, усе асноўныя чыгункі Беларусі сталі дзяржаўнымі. За казённы кошт вялося ў далейшым будаўніцтва новых шляхоў зносін.
    Працягласць чыгунак да пачатку XX ст. амаль зраўнялася з даўжынёй суднаходных рэк. Велічыня грунтавых (шашэйных) (без палявых) дарог дасягала к канцу XIX ст. прыкладна 100 тыс. км. Віленская, Гродзенская і Магілёўская губерні ўваходзілі ў лік дзесяці найбольш забяспечаных гэтымі дарогамі губерняў Расійскай імперыі. Аднак адчувалася слабая разгалінаванасць асноўных магістраляў, існавала патрэба ў дадатковых чыгуначных станцыях, прыпыначных пунктах, што стрымлівала развіццё мясцовага гандлю, з’яўленне новых гарадскіх цэнтраў. Аб гэтым сведчылі шматлікія хадайніцтвы прадстаўнікоў мясцовай адміністрацыі, землеўласнікаў, прадпрымальнікаў і інш. У 1889 г. расійскім урадам былі ўзняты чыгуначныя тарыфы да ўзроўню мытных з мэтай перашкоды пранікненню замежных прамысловых тавараў. Прыняцце гэтага рашэння азначала таксама павышэнне плацяжоў за правоз вырабаў беларускіх прадпрыемстваў ва ўнутраныя губерні Расіі. Адначасова былі зменшаны пудаверставыя стаўкі пры павелічэнні адлегласці перавозак. У выніку зменшылася роля беларускіх гарадоў у замежным гандлі. Дыферэнцыяваныя чыгуначныя тарыфы некалькі пагоршылі ўмовы для эканамічнага развіцця Беларусі, канкурэнтаздольнасць мясцовых тавараў. Яны перашкаджалі выкарыстанне чыгунак для мясцовых грузаперавозак і ў той жа час зрабілі больш выгадным прывоз прамысловых вырабаў, збожжа з іншых рэгіёнаў Расійскай імперыі. Праўда, у 1893 г. урад увёў паніжаныя тарыфы для кароткіх грузаперавозак да 320 вёрст, а ў 1896 г. гэта льгота была пашырана на 450верставыя адрэзак.
    Рэгіёны Беларусі, праз якія прайшлі чыгункі, атрымалі значны імпульс для свайго эканамічнага росту. Грузаабарот чыгуначнага і воднага транспарту беларускіх губерняў за 18661900 гг. павялічыўся больш як у 18 разоў, з 19,6 млн да 357,7 млн пудоў. У выніку чыгуначнага будаўніцтва асноўнымі вузламі і цэнтрамі транзітнага гандлю сталі Мінск, Гомель, Орша, Жлобін, Пінск, Мазыр, Слонім,
    99
    Баранавічы, Лунінец і інш. Аднак на мясцовым рынку новыя чыгуначныя станцыі не адразу станавіліся гандлёвымі цэнтрамі. У 1860—90я гг. паступова страчваюць сваю ролю кірмашы, затое актывізуецца магазіннакрамны гандаль. У канцы XIX ст. на яго прыходзілася 95 % усяго ўнутранага абароту гарадоў. У 1860я гг. прыходзіць у заняпад былы буйны вядомы Зельвенскі кірмаш, перастаюць збірацца кірмашы ў Мінску, Магілёве, Гродне, Віцебску і інш. Пашырэнне стацыянарнага гандлю і сістэмы крэдытавання звузіла ролю кірмашоў у гарадах. Тут яны паступова збліжаюцца з аднадзённымі базарамі, а некаторыя ператварыліся ў адну з разнавіднасцяў спецыялізаванага аптовага гандлю. Напрыклад, Васільеўскі кірмаш у Гомелі ў канцы XIX ст. стаў важнейшым цэнтрам ляснога гандлю ў Беларусі з гадавым абаротам каля 3 млн руб. Кірмашы захоўваліся пераважна ў дробных гарадах і мястэчках, дзе арганізацыя стацыянарнага гандлю адбывалася больш павольна. Тут кірмашы і базары выконвалі важную функцыю зносін паміж горадам і вёскай. Тавараабарот у сельскай мясцовасці Беларусі быў дастаткова нізкі і значна адставаў ад гарадскога. У канцы XIX ст. у пераліку на душу насельніцтва розніца была сямікратнай.
    На беларускім рынку галоўным таварам у канцы XIX ст. быў лес. Другое месца па значнасці ў грузаабароце займала група прадуктаў паляводства (збожжавыя, плады, гародніна і г. д.). Аднак удзельная вага гэтых тавараў на працягу другой паловы XIX ст. скарачалася, асабліва ў сувязі з аграрным крызісам. Апошні прывёў да пераарыентацыі землеўласнікаў на мясамалочную вытворчасць і адпаведна да росту ў тавараабароце ўдзельнай вагі прадуктаў жывёлагадоўлі. У грузаабароце Беларусі былі тавары з мінеральнага паліва, будаўнічых матэрыялаў, металічных вырабаў, шкла, солі.
    Прадукты сельскай гаспадаркі і вырабы прамысловасці, акрамя збыту на месцы, вывозіліся ў гарады Расіі, Украіны, Польшчы. Спірт вывозіўся ў Пецярбург, Кіеў, Адэсу, Маскву, Цвер. Прадукцыя запалкавых фабрык адпраўлялася ў Ромны, Палтаву, Харкаў, Варшаву, Баку; папера і кардон  у Кіеў, Екацярынаслаў, Адэсу, Рыгу. Вырабы шкляной і керамічнай прамысловасці збываліся ў Маскве, Кіеве, Адэсе. У выніку аграрнага крызісу ў замежным гандлі стала пераважаць драўніна. За 18801900я гг. абарот лясных грузаў на чыгунках Беларусі павялічыўся ў 23,4 раза. Плошча лясоў за гэты час скарацілася прыкладна на 30 %. Акрамя збожжа і лесу, з Беларусі вывозіліся за мяжу лён, пянька, малочныя вырабы і інш. Мытная палітыка Расійскай імперыі характарыза
    100
    валася высокімі ўвазнымі пошлінамі. 3 замежных краін найбольш актыўнымі ў прадпрымальнікаў беларускіх губерняў былі гандлёвыя сувязі з Германіяй.
    Гандаль у Беларусі прыносіў прыбыткі болыпыя, чым у прамысловасці. Яны атрымліваліся вышэй, чым у сярэднім па Расійскай імперыі. У гандлі былі сканцэнтраваны самыя вялікія капіталы. 3 паляпшэннем шляхоў зносін вываз сыравіны з Беларусі прыносіў большы даход, чым яго апрацоўка на месцы.
    ФАРМІРАВАННЕ ФІНАНСАВАКРЭДЫТНАЙ СІСТЭМЫ
    Фінансавая сістэма Расійскай імперыі ў другой палове XIX ст. была не вельмі стабільнай. Курс рубля адрозніваўся няўстойлівасцю. Гэта не садзейнічала прытоку замежнага капіталу, агульнаму ажыўленню прадпрымальніцтва. Толькі ў канцы стагоддзя ў выніку рэалізацыі фінансавай рэформы С. Вітэ рубель стаў адной з самых устойлівых грашовых адзінак у свеце.
    У сярэдзіне XIX ст. пачалі з’яўляцца на тэрыторыі Беларусі крэдытныя кааператывы, аб’яднанні дробных гандляроў, рамеснікаў, сялян і г. д. У 1870 г. у Гомелі, а затым у 1874 г. у Полацку, у 1882 г. у Віцебску былі адкрыты гарадскія грамадскія банкі, якія належалі органам гарадскога самакіравання. У 1873 г. быў створаны першы прыватны банк на тэрыторыі Беларусі  Мінскі камерцыйны банк. Ён займаўся пераважна крэдытаваннем гандлю сельскагаспадарчай прадукцыяй, лесам. Аддзяленні банка дзейнічалі ў Гомелі, Магілёве, a таксама за межамі Беларусі  у Лібаве, Навазыбкаве. У 18811884 гг. у Мінску, Віцебску, Магілёве, Гродне пачалі дзейнічаць аддзяленні Дзяржаўнага банка Расіі, які з’яўляўся буйнейшай крэдытнай установай дзяржавы. Аддзяленні Дзяржаўнага банка ў Беларусі крэдытавалі пераважна гандаль лесам і зямлёй. Да пачатку XX ст. на долю Дзяржаўнагабанка і яго філіялаў прыходзілася 46,7 % дысконтнапазыковых аперацый беларускіх губерняў; у той жа час удзельная вага акцыянерных банкаў склала  25,3 %, таварыстваў узаемнага крэдыту  21,8, гарадскіх банкаў  6,2 %.
    Да пачатку XX ст. на тэрыторыі беларускіх губерняў узнікла значная сетка ашчадных кас. Іх колькасць узрасла з 143 у 1890 да 429 у 1899 г. На мяжы ХІХХХ стст. дробныя і сярэднія прадпрымальнікі праяўлялі дастаткова высокую актыўнасць у атрыманні грашовых сродкаў, аб’ядноўваючыся ў крэдытныя кааператывы. У гэты час іх пазыкі ў некалькі разоў перавышалі ўклады.
    101
    Ва ўсіх беларускіх губернях дзейнічалі аддзяленні Дваранскага зямельнага банка, які быў створаны для льготнага крэдытавання памешчыкаў пад заклад зямлі і будынкаў. Аднак яго паслугамі маглі карыстацца пераважна тыя, хто меў пасведчанне на права набыцця маёнткаў, якога былі пазбаўлены землеўласнікі каталіцкага веравызнання. У Мінску, Віцебску, Гродне і Магілёве былі адкрыты аддзяленні Сялянскага пазямельнага банка, куды, як і ў Дваранскі зямельны банк, доступ мелі толькі асобы праваслаўнага веравызнання. Сялянскі пазямельны банк быў заснаваны ў 1882 г. з мэтай выдачы сялянам доўгатэрміновых пазык для набыцця прыватнаўласніцкіх зямель. Да 1895 г. банк выдаваў пазыкі пад дастаткова высокія працэнты, аднак з яго дапамогай было рэалізавана больш за палову сялянскіх пакупак зямлі. Пасля прыняцця новага статута банка стаўка па плацяжах была зніжана. Акрамя таго, з 1895 г. ён атрымаў права набыцця памешчыцкіх уладанняў ва ўласны зямельны фонд. Паступова банк ператварыўся ў аднаго з буйнейшых зямельных уласнікаў, які перапрадаваў свае землі сялянскім гаспадаркам і таварыствам. У 1874 г. з’явіліся Мінскае і Магілёўскае таварыствы ўзаемнага крэдыту, да канца XIX ст. іх колькасць павялічылася да 9. Асобныя з іх мелі не меншы аб’ём аперацый, чым філіялы буйных агульнарасійскіх банкаў. Дробнае і кароткатэрміновае крэдытаванне ажыццяўлялі банкірскія і банкаўскія канторы. У канцы XIX ст. на тэрыторыі Беларусі існавала 37 такіх устаноў, якія былі сканцэнтраваны ў 16 населеных пунктах.