Гісторыя Беларусі другой паловы XIX ст.
Аляксандр Каханоўскі
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 151с.
Мінск 2012
Законам ад 3 чэрвеня 1885 г. на шкоднай вытворчасці забараняліся начныя работы жанчын і непаўналетніх ва ўзросце да 17 гадоў. Закон ад 3 чэрвеня 1886 г. устанаўліваў парадак прыёму на працу і звальнення рабочых. Кожнаму з іх пры найме выдавалася разліковая кніжка. Забаранялася разлічвацца ўмоўнымі знакамі, хлебам, таварамі і іншымі прадметамі, а таксама браць з рабочых працэнты за пазычаныя грошы. He дазвалялася таксама браць з наёмных работнікаў плату за медыцынскую дапамогу, асвятленне майстэрняў і выкарыстанне абсталявання. Накладаць штрафы можна было толькі за няякасную працу, прагулы і парушэнне парадку. Агульная сума штрафаў не павінна была перавышаць трэцяй часткі заробку, а іх адлічэнні накіроўваліся на выплату дапамогі рабочым. Пашыраліся функцыі фабрычнай інспекцыі; на яе былі ўскладзены задачы кантролю за выкананнем нормаў заканадаўства, разгляд
93
скаргаў рабочых, урэгуляванне працоўных канфліктаў. Забастоўкі не дазваляліся. Фабрычная інспекцыя ўстанаўлівала максімум платы з рабочых за найманне жылля, карыстанне лазнямі, а таксама за пералік і кошт важнейшых тавараў у крамах пры фабрыках і заводах. Закон уводзіўся ў дзеянне паступова: з 1894 г. пашыраўся на Гродзенскую, з 1896 г. на Віленскую і Віцебскую, з 1897 г. на Магілёўскую і Мінскую губерні. У 1894 г. былі прыняты новыя правілы, паводле якіх на фабрычных інспектараў ускладаліся дадатковыя абавязкі, звязаныя з аглядам і апісаннем фабрык і заводаў, тэхнічным кантролем, зборам статыстычных звестак і інш. Аднак колькасць фабрычных інспектараў была нязначнай, на кожнага з іх прыходзілася на мяжы XIX—XX стст. у сярэднім 80 прадпрыемстваў і каля 5500 рабочых. У такіх умовах іх кантроль не мог быць дастаткова дзейсным і сістэматычным.
Законам ад 2 чэрвеня 1897 г. для дарослых рабочых устанаўліваўся максімальны працоўны дзень не болей 11,5 гадзіны, замацоўваліся нядзельныя і святочныя адпачынкі на працягу года. Штогадовыя адпачынкі для рабочых заканадаўствам не прадугледжваліся. Наогул, фабрычназаводскае заканадаўства Расійскай імперыі ўтрымлівала шмат недастаткова выразных фармуліровак, што дазваляла прадпрымальнікам нярэдка абыходзіць яго, вырашаць працоўныя канфлікты на сваю карысць.
РАЗВІЦЦЁ ГАРАДОЎ
Тэмпы ўрбанізацыі ў Беларусі былі адчувальнымі. Гарадское насельніцтва ў абсалютных лічбах за другую палову XIX ст. павялічылася ў 2,2 раза. Яго рост перавышаў тэмпы росту насельніцтва наогул. Колькасць гараджан Беларусі ў 1858 г. склала 293,6 тыс. чалавек (9 % ад агульнай колькасці жыхароў), а ў 1897 г. — 655,1 тыс. чалавек (10,3 %). Каля 500 тыс. чалавек жылі ў канцы XIX ст. у мястэчках Беларусі. Больш значнымі тэмпамі працэсы ўрбанізацыі праходзілі ў 1860 першай палове 80х гг., калі гарадское насельніцтва павялічвалася за кошт шляхты, абеззямеленага сялянства і выгнаных з сельскіх паселішчаў яўрэяў. У другой палове 188090х гг. назіралася змяншэнне тэмпаў росту гарадоў, што было звязана з іх перанаселенасцю, складанасцямі пераарыентацыі іх гандлёвапрамысловай спецыялізацыі на агульнарасійскі рынак. У цэлым на развіццё ўрбанізацыйных працэсаў у Беларусі другой паловы XIX ст. неспрыяльна паўплываў тагачасны стан эканомікі Беларусі, якому найбольш адпавядалі дробныя гарады і буйныя мястэчкі.
94
У іх канцэнтравалася значная частка неземляробчага насельніцтва Беларусі. Структура вытворчасці ў такіх паселішчах найбольш адпавядала мясцоваму ўкладу жыцця. Беларускія гарады мелі перавагу над расійскімі ў сферы гандлю, які тут быў больш інтэнсіўным.
Мясцовае сялянства вельмі насцярожана ставілася да «гарадской цывілізацыі», выступала за кансервацыю патрыярхальнасці беларускай вёскі. Назіралася раз’яднанасць сацыяльнадэмаграфічных працэсаў у гарадах і вёсках Беларусі. Урадавая палітыка садзейнічала гэтаму. Абмежаванні ў рассяленні яўрэяў прывялі да штучнай канцэнтрацыі іх у гарадах і мястэчках Беларусі і дэфармавалі нацыянальны і часткова саслоўны склад насельніцтва. Гэтая сітуацыя ўскладнялася адноснай слабасцю і невялікімі патрэбамі гарадской прамысловасці ў наёмнай рабочай сіле. Сотні тысяч беларускіх сялян вымушаны былі знаходзіць сабе працу на прадпрыемствах і гаспадарках у сельскай мясцовасці ці перасяляцца ў іншыя рэгіёны Расійскай імперыі. У другой палове XIX — пачатку XX ст. існавала сялянская традыцыя пагардлівых адносін да гарадскога жыцця. На старонках «Мннского лнстка» наогул сцвярджалася, што горад не патрэбен селяніну.
Развіццё гарадоў мела рэгіянальныя асаблівасці. У пачатку 60х гг. XIX ст. узроўнем урбанізацыйных працэсаў вылучаліся захад і ўсход Беларусі. Самым значным па колькасці насельніцтва горадам быў Магілёў. У наступныя дзесяцігоддзі, асабліва калі распачалося чыгуначнае будаўніцтва, больш інтэнсіўна ішоў працэс развіцця гарадскога жыцця ў цэнтры і пазней на поўдні Беларусі. К пачатку XX ст. буйнейшымі гарадскімі цэнтрамі сталі Мінск, Віцебск, Гомель. Гарады Беларусі вылучаліся на фоне ўсёй Расійскай імперыі сваёй выразнай функцыяй гандлёвых цэнтраў. Гарадскі гандаль тут быў больш разнастайны. На гэта паўплывалі выгаднае геаграфічнае становішча і актыўная прадпрымальніцкая дзейнасць яўрэяў.
Эканамічная інтэграцыя беларускіх гарадоў у сістэму агульнарасійскага рынку прыкметна пачала рэалізоўвацца ў 80—90я гг. XIX ст. У выніку пераарыентацыі гаспадарчых сувязяў Беларусі з Польшчы на Расію знікла фактычна традыцыйная структура гарадскіх цэнтраў, узнікла новая, арыентаваная на агульнарасійскія эканамічныя патрэбы. Адзін з фактараў гэтага — інтэнсіўнае чыгуначнае будаўніцтва. Беларускія гарады станавіліся важнымі вузламі пасрэдніцкага гандлю. Прычым іх значэнне ў дадзенай сферы было вышэй, чым у прамысловай, гандаль прыносіў большыя прыбыткі. Прамысловасць Беларусі наогул развівалася ў адпаведнасці з попытам мясцовага рынку, без уздзеяння мэтанакіраванай урада
95
вай палітыкі. Яшчэ адной асаблівасцю ўрбанізацыйных працэсаў у Беларусі ў XIX пачатку XX ст. з’яўляецца адсутнасць тут буйных гарадскіх цэнтраў. У канцы XIX ст. толькі ў Мінску і Віцебску налічвалася ад 50 тыс. да 100 тыс. жыхароў, а Брэст, Гродна, Гомель, Магілёў мелі ад 20 тыс. да 50 тыс. чалавек насельніцтва. Адной з прычын, што перашкаджала развіццю гарадоў на рубяжы стагоддзяў, была сістэма зямельных адносін. У адрозненне ад велікарускіх губерняў зямельная ўласнасць гараджан Беларусі мела вялікія памеры. У Мінску каля 85 % будынкаў знаходзілася на чужой арандаванай зямлі, у Віцебску прыблізна 87 %. Адпаведна расійскаму заканадаўству, тэрміны зямельнай арэнды звычайна не перавышалі 12 гадоў і не абавязкова трэба было ўзнаўляць дагаворы аб арэндзе. Гэта ставіла арандатараў у залежнасць ад землеўласнікаў, прычым апошнія ў выпадку парушэння кантракта мелі права на яго скасаванне, і будынкі арандатараў пераходзілі да землеўладальнікаў. У сувязі з гэтым для прадпрымальнікаў былі патрэбны дадатковыя фінансавыя выдаткі для папярэдняга набыцця зямлі. Попыт і кошт гарадскіх зямель у Беларусі быў высокі. Да пачатку XX ст. у Беларусі захоўваліся прыватнаўласніцкія гарады. У іх ліку Сянно, Нясвіж, Друя.
Мястэчкі займалі прамежкавае становішча паміж горадам і вёскай. Яны былі ўнікальнай з’явай для Расійскай імперыі. Мястэчкі не мелі заканадаўча аформленага дакладнага вызначэння. Гэта была спецыфічная з’ява, характэрная для заходніх губерняў Расійскай імперыі. На тэрыторыі Беларусі было сканцэнтравана каля 40 % мястэчак ад іх агульнай колькасці ў краіне. У Беларусі налічвалася, паводле даных на 1863 г., 418 мястэчак, а к пачатку XX ст. іх колькасць скарацілася да 322. Страчвалі свае функцыі больш дробныя з іх. Расійскі ўрад не імкнуўся падтрымліваць мястэчкі, надаваць гэты статус буйным вёскам. Пад уплывам развіцця рыначных адносін некаторыя мястэчкі прыходзілі ў заняпад, іншыя, іх налічвалася каля трэцяй часткі, уздымаліся да ўзроўню паселішчаў гарадскога тыпу. 3 іх 14 маглі прэтэндаваць на атрыманне статусу горада, паколькі мелі больш за 5 тыс. жыхароў, шматгаліновую прамысловую вытворчасць з гадавым абаротам звыш 100 тыс. руб. і гандаль з абаротам больш за 200 тыс. руб. Большасць мястэчак Беларусі мела характар гандлёвых цэнтраў. Яны адставалі ад гарадскіх паселішчаў па тэмпах развіцця прамысловасці. Тут у большай ступені былі прадстаўлены беспрацоўе, наяўнасць лішніх рабочых рук. Мястэчкі арыентаваліся на мясцовы сялянскі рынак, які патрабаваў танных тавараў, пераважна рамесніцкасаматужнай
96
вытворчасці. Вытворчая структура мястэчак у найбольшай ступені адпавядала вытворчай структуры вёсак.
У 80я гг. XIX ст. з’явілася неабходнасць размежавання мястэчак і сельскіх паселішчаў у сувязі з забаронай у 1882 г. яўрэям сяліцца паза межамі гарадоў і мястэчак. Апошнія мелі пераважна прыватнаўласніцкі характар і шматэтнічны склад насельніцтва. 82,5 % мястэчак Беларусі ў пачатку 60х гг. XIX ст. знаходзілася на памешчыцкіх землях, астатнія на дзяржаўных, у той час як вёскі стаялі пераважна на сялянскіх землях. У 1863 г. для мяшчан замест падушнага падатку быў уведзены падатак з нерухомай маёмасці. Разам з мяшчанамі гэты падатак павінны былі плаціць таксама і іншыя жыхары (у тым ліку сяляне) мястэчак. Акрамя таго, пасля 1875 г. з’явілася местачковае мяшчанскае самакіраванне. Мястэчкі адыгрывалі значную ролю ў эканамічным жыцці. Каля паловы ўсіх занятых у сферы прамысловасці Беларусі канцэнтравалася ў мястэчках, у гарадах прыкладна 30 %, у сельскіх населеных пунктах каля 18 %.
За другую палову XIX ст. толькі адно паселішча Беларусі атрымала афіцыйны статус горада. Гэта Горкі ў 1861 г., хоць шэраг мястэчак па сваіх памерах і гандлёвапрамысловым значэнні не ўступалі некаторым гарадам, а часам і пераўзыходзілі іх. Расійскі ўрад не спяшаўся надаваць гарадскі статус населеным пунктам Беларусі. Тыя, што былі афіцыйна прызнаны гарадамі, звычайна выконвалі пэўную адміністрацыйную функцыю. Сярод 44 беларускіх гарадоў налічваліся 4 губернскія цэнтры, 31 павятовы і толькі 9 пазаштатных ці беспавятовых гарадоў.
У гарадскіх цэнтрах Беларусі на працягу другой паловы XIX ст. паступова паляпшаліся бытавыя ўмовы жыцця і прадпрымальніцтва. Тут з’явіліся брукаваныя вуліцы, электраасвятленне, тэлефонная сувязь і г. д. Ужо з 1860 г. уздоўж шашэйных дарог і чыгунак працягнуліся тэлеграфныя правады, якія злучылі многія населеныя пункты. 3 1874 г. у Беларусі пачалі дзейнічаць водаправод (у Мінску), з 1889 г. электраасвятленне (пры Добрушскай папяровай фабрыцы), з 1898 г. — трамвай (у Віцебску), які тут быў пушчаны раней, чым у Маскве і Пецярбургу.