• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі другой паловы XIX ст.  Аляксандр Каханоўскі

    Гісторыя Беларусі другой паловы XIX ст.

    Аляксандр Каханоўскі

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 151с.
    Мінск 2012
    66.85 МБ
    Для памешчыцкіх гаспадарак беларускіх губерняў пасля адмены прыгоннага права стала ў пэўнай ступені характэрным пашырэнне маяратнага права, што само па сабе было анахранізмам. Заснаванне маяратаў рэгулявалася законам ад 16 ліпеня 1845 г., які быў накіраваны на захаванне буйнейшага дваранскага землеўладання і ўласнасці арыстакратычных родаў. Маяраты абмяжоўваліся памерамі ад 10 тыс. да 100 тыс. дзесяцін зямельных угоддзяў ці павінны былі даваць ад 12 тыс. да 200 тыс. руб. штогадовага даходу. Маяратнае ўладанне не магло закладвацца за даўгі ці прадавацца. Яно пераходзіла ў спадчыну да старэйшага ў сям’і ці родзе. У паслярэформенны час павялічылася колькасць зваротаў з боку памешчыкаў аб магчымасці пераводу ў запаведныя сярэдніх зямельных уладанняў. Законапраектам 1893 г. прадугледжвалася магчымасць пераводу ў маяратныя маёнткаў і памешчыцкіх уладанняў мінімальным памерам 600700 дзесяцін.
    Эвалюцыю памешчыцкага землеўладання ў наступныя дзесяцігоддзі пасля адмены прыгоннага права вызначалі пашырэнне капіталістычных адносін у эканамічным жыцці і ўсталяванне рэжыму выключных адносін у дачыненні да каталікоў і яўрэяў. Абодва фактары, асабліва апошні, істотна змянілі ўмовы гаспадарання для ўладальнікаў маёнткаў.
    Асаблівасцю эвалюцыі памешчыцкага землеўладання ў Беларусі ў 6090я XIX ст. стала наяўнасць сервітутаў, цераспалосіцы, прававая неўрэгуляванасць і неакрэсленасць адносін з асобнымі катэгорыямі сялянства. Гэта стрымлівала пашырэнне прадпрымальніцкіх адносін у сельскай гаспадарцы, працэс вольнай
    76
    мабілізацыі зямлі. У значнай ступені абазначаная акалічнасць была абумоўлена рэпрэсіўнай палітыкай урада ў дачыненні да дваранства каталіцкага веравызнання.
    У 1886 г. на тэрыторыі Беларусі пачалі сваю працу аддзяленні Дзяржаўнага дваранскага зямельнага банка, які меў мэту праз выдачу доўгатэрміновых пазык уратаваць дваранскія зямельныя ўладанні ад пераходу ў іншыя саслоўі. Яго паслугамі не маглі карыстацца землеўласнікі каталіцкага веравызнання, якія вымушаны былі звяртацца за грашовымі сродкамі ў звычайныя акцыянерныя банкі.
    Непадрыхтаванасць большасці памешчыкаў да вядзення гаспадаркі ў новых умовах абумовіла шырокае выкарыстанне ў першыя дзесяцігоддзі пасля адмены прыгоннага права пераходнай адпрацовачнай сістэмы, а таксама перадачу зямлі ў арэнду.
    Памешчыцкія гаспадаркі Беларусі ў значнай ступені аказаліся ўспрымальнымі да навінак у агратэхніцы. Многія з іх дастаткова аператыўна рэагавалі на запатрабаванні рынку, у сціслыя тэрміны пераарыентавалі свае гаспадаркі на вытворчасць малака і мяса, увялі шматпольны севазварот, пашырылі вырошчванне тэхнічных культур. Пералом у выкарыстанні новай сельскагаспадарчай тэхнікі адбыўся пад уплывам аграрнага крызісу 1880х гг. У сярэдзіне 1890х гг., паводле даных Міністэрства земляробства, беларускія губерні сярод іншых рэгіёнаў Расійскай імперыі па выкарыстанні палепшаных прылад працы знаходзіліся на другім месцы пасля Новарасіі. Распаўсюджваннем і практычным прымяненнем новых дасягненняў у сельскай гаспадарцы займаліся сельскагаспадарчыя таварыствы, дастаткова шырокая сетка якіх была створана ў беларускіх губернях у 80—90я гг. XIX ст. мясцовымі дваранамі.
    Скарачэнне памешчыцкага землеўладання ў беларускіх губернях адбывалася ў меншых памерах, чым у еўрапейскай частцы Расійскай імперыі. 3 1877 па 1905 г. у Беларусі яно зменшылася на 10,8 % , a ў губернях еўрапейскай часткі Расійскай імперыі на 27,2 %. Гэта было вынікам урадавай пазямельнай палітыкі, а таксама таго, што землеўласнікі Беларусі хутчэй і лепш адаптаваліся да новых рыначных адносін. Паўплывала і тое, што беларускія губерні адносіліся да рэгіёна больш ранняга развіцця капіталістычных адносін. Мабілізацыя зямельных рэсурсаў для свабоднай купліпродажу стрымлівалася таксама наяўнасцю вялікай колькасці маяратаў, сервітутаў, цераспалосіцы, неакрэсленых пазямельных адносін памешчыкаў з сялянамі і іншымі групамі сельскіх жыхароў.
    Першыя два дзесяцігоддзі пасля адмены прыгоннага права былі дастаткова складанымі для памешчыцкіх гаспадарак, ад
    77
    нак у 188090я гг., нягледзячы на стан аграрнага крызісу, яны ў большасці сваёй паступова пачалі прыстасоўвацца да рыначных адносін. Землеўласнікі вымушаны былі выкарыстоўваць удасканаленую тэхніку ў сельскагаспадарчай вытворчасці. Яны паступова перайшлі на вырошчванне тэхнічных культур, травасеянне. Важнай і распаўсюджанай галіной вытворчасці памешчыцкіх гаспадарак беларускіх губерняў стала інтэнсіўная жывёлагадоўля, была створана вялікая колькасць конезаводаў. Больш як удвая павялічылася колькасць буйной рагатай жывёлы. 3 80х гг. XIX ст. у памешчыцкіх гаспадарках дастаткова хуткімі тэмпамі развівалася малочнатаварная жывёлагадоўля.
    СТАНОВІШЧА СЯАЯНСТВА
    Сялянства ў другой палове XIX ст. паранейшаму ўтварала асноўную групу насельніцтва Беларусі. Пасля адмены прыгоннага права і амаль да пачатку XX ст. захаваўся яго падзел на шэраг катэгорый  былыя памешчыцкія, дзяржаўныя, удзельныя, дваравыя і інш., якія адрозніваліся па характары надзельнага землеўладання, умовах выкупу і памерах плацяжоў і інш. Гэтаму садзейнічала ўрадавая палітыка, а таксама традыцыйнасць светаўспрымання сельскага насельніцтва. Дзяржаўныя сяляне былі больш заможныя, чым былыя памешчыцкія, яны валодалі ў сярэднім большымі ўчасткамі надзельнай зямлі. Прыкладна ў роўным маёмасным становішчы з дзяржаўнымі знаходзіліся былыя ўдзельныя сяляне.
    Трансфармацыя сялянства Беларусі ў 60—90я гг. XIX ст. адбывалася пад уплывам эвалюцыі буржуазных адносін. 3 гэтым працэсам звязаны сацыяльныя змены ў асяроддзі сялянства: паглыбленне маёмаснага расслаення, паскарэнне міграцыйных працэсаў сярод сельскіх жыхароў, з’яўленне новых рыс у менталітэце. Аднак гэтыя змены адбываліся нераўнамерна ў прасторы і часе. Больш прыкметнымі яны сталі пачынаючы з 80х гг. XIX ст., 6070я гг. ніякіх істотных змен не прынеслі. У рэгіянальных адносінах буржуазная трансфармацыя сялянства найменш інтэнсіўна адбывалася ў Віцебскай і Магілёўскай губернях, дзе панавала абшчынная форма землекарыстання.
    Анахранізмам ранейшай эпохі ў былой памешчыцкай вёсцы Беларусі былі сервітуты — права сялян карыстацца некаторымі ўгоддзямі, што юрыдычна належалі памешчыкам. Найбольшае распаўсюджванне яны атрымалі ў заходніх і цэнтральных раёнах, дзе
    78
    ў 1860я гг. імі карысталася 56 % сялянскіх двароў, якія мелі зямельныя надзелы. Сервітуты мелі важнае значэнне для функцыянавання гаспадаркі вясковых жыхароў, а ў сувязі з нарастаннем сялянскага малазямелля іх значэнне ўзрастала. У пачатку XX ст. сервітутнымі правамі працягвала карыстацца каля 1/3 былых памешчыцкіх сялян.
    Сялянства было абкладзена шэрагам прамых падаткаў і павіннасцяў, якія падраздзяляліся на казённыя, земскія, грамадскія. Да першых адносіліся выкупныя плацяжы, дзяржаўны пазямельны падатак і падушны падатак, які збіраўся да сярэдзіны 80х гг. XIX ст. Земскія павіннасці складаліся з грашовых збораў і натуральных павіннасцяў  дарожнай, падводнай, паліцэйскай. Грамадскія павіннасці таксама адбываліся ў граіповай і натуральнай формах. Да іх ліку адносіліся зборы на ўтрыманне валаснога праўлення і суда, сельскіх адміністрацыйных асоб, рамонт сельскіх запасных магазінаў і інш. Апрача прамых падаткаў сяляне плацілі ўскосныя ў выглядзе дадатковай платы за тавары шырокага ўжытку.
    Маёмасная дыферэнцыяцыя сялянства айчыннымі гісторыкамі традыцыйна праводзілася на аснове групоўкі сялянскіх гаспадарак на падставе колькасці коней, якія належалі гаспадарцы, і велічыні выкарыстоўваемай ворыўнай зямлі. Крытэрыямі такога іерархічнага ранжыравання сялянства былі наступныя: уладальнікі гаспадарак без коней і з адным канём адносіліся да ліку бедных; з 2 коньмі — да сярэдніх, з 3 і больш  да заможных; гаспадары з колькасцю ворыўнай зямлі да 4 дзесяцін  да бедных, звыш 8 дзесяцін  да заможных, астатнія да сераднякоў. На аснове прыведзенай групоўкі праводзілася сацыяльнамаёмасная іерархія сялянства такім чынам, што на мяжы ХІХХХ стст. бяднейшая група складала больш за 60 % сялянства, сярэдняя па заможнасці  каля 30 % , багацейшая  каля 810 %. Аднак прыведзеныя крытэрыі і зробленая на іх аснове стратыфікацыя не бездакорныя. Пад ціскам нарастаючага к канцу XIX ст. беззямелля сялянства вымушана было адыходзіць на промыслы, шукаць дадатковыя заработкі паза межамі сваёй гаспадаркі, вёскі і г. д. Амаль палова сялян значную частку даходаў атрымлівала не праз сельскагаспадарчыя заняткі. У сувязі з гэтым больш аб’ектыўнай з’яўляецца пабудова маёмаснай іерархіі сялянства праз улік агульнага даходу сялянскай гаспадаркі на душу насельніцтва. Але рэпрэзентатыўныя даныя гістарычных крыніц аб сукупных даходах вясковых жыхароў адсутнічаюць. Надзельная зямля, атрыманая ў 1860я гг. па ўраўняльным прынцыпе, ужо к канцу 1870х гг. была размеркавана нераўнамерна. Павялічылася колькасць беззямельных двароў. Малазямельныя і беззямельныя ся
    79
    ляне, вымушаныя наймацца да памешчыкаў або да заможных сялян, па сутнасці, рабіліся наёмнымі сельскагаспадарчымі рабочымі.
    Беларускі селянін, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, ацяжаранасць падаткамі і павіннасцямі, пры ўмове дбайнага вядзення гаспадаркі дасягаў нярэдка істотных поспехаў у сваім змаганні за лепшае жыццё. Аб гэтым гавораць неадзінкавыя выпадкі набыцця сялянамі значных участкаў зямлі, з’яўлення з іх ліку групы так званых новых памешчыкаў. Заможныя сяляне вялі сваю гаспадарку, выкарыстоўваючы наёмную працу, нярэдка спалучалі таварнае земляробства і жывёлагадоўлю з ліхвярскімі аперацыямі. Такі селянін выступаў і як капіталістфермер, і як гандляр, і як ліхвяр. Гэта сведчыла пра тое, што ў Беларусі магчымы працэс фермерскага («амерыканскага») шляху развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы. Палову набытай зямлі сяляне куплялі з выкарыстаннем крэдытаў Сялянскага пазямельнага банка.
    Сяляне шырока арандавалі землі ў памешчыкаў. На мяжы ХІХХХ стст. у беларускіх губернях плошча зямель, арандаваных вясковымі жыхарамі, складала каля 1/3 плошчы іх надзелаў. Найбольш пашыранай была арэнда за частку ўраджаю. Звычайна сяляне аддавалі ўладальніку зямлі 1/3 сабранага, але памер залежаў ад мясцовых умоў і ўрадлівасці зямлі.