Гісторыя Беларусі другой паловы XIX ст.
Аляксандр Каханоўскі
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 151с.
Мінск 2012
За паслярэформенныя дзесяцігоддзі адбыліся перамены ў бытавых умовах жыцця беларускіх сялян. К пачатку XX ст. пачалі шырока выкарыстоўвацца печы з комінамі, ўжо сталі рэдкасцю курныя хаты. У вясковых дамах ва ўжытак уваходзяць газавыя лямпы. Нават не вельмі заможныя сяляне маглі сабе дазволіць набыць фабрычнай вытворчасці тканіны ці гарадскога фасону адзенне. Даматканую вопратку пачалі размалёўваць яркімі фарбамі, набытымі ў крамах. У той жа час у арганізацыі і вядзенні гаспадаркі традыцыйнасць падыходаў не дазваляла сялянам павысіць іх эфектыўнасць. У вялікай колькасці выпадкаў гаспадаркі былі малапрыбытковымі, не хапала сродкаў на амартызацыю пабудоў і інвентару. Па традыцыі сяляне перш за ўсё імкнуліся забяспечыць сябе збожжам. 3 гэтай мэтай яны памяншалі памеры сенажацяў, а адпаведна і колькасць жывёлы. Гэта стварала безальтэрнатыўную сітуацыю, калі скарачэнне пагалоўя жывёлы вяло да недахопу арганічных угнаенняў і адпаведна да зніжэння ўраджайнасці, замяшчэнне якога патрабавала яшчэ большых плошчаў пад збожжавыя культуры. Між тым рыначная кан’юнктура патрабавала большай спецыялізацыі на жывёлагадоўлі.
Светаўспрымане беларускіх сялян мела істотныя адрозненні. Адно з найбольш выразных адносіны да працы. У народнай куль
80
туры беларусаў адсутнічаюць адносіны да працы як да непрыемнай неабходнасці, выконваемай толькі пад прымусам. Другім адрозненнем з’яўляўся значна большы ўзровень індывідуалізму, характэрны для беларускіх сялян. Сельская абшчына з яе кругавой парукай і перадзеламі зямлі, якая натуральна ўспрымалася рускімі сялянамі, была ўведзена пад націскам расійскага ўрада толькі ва ўсходніх раёнах Беларусі. У заходніх і цэнтральных раёнах Беларусі панавала падворнае сялянскае землекарыстанне.
Захаванне буйнога памешчыцкага землеўладання, абеззямельванне сялян абумовілі і развіццё сялянскага руху ў Беларусі ў паслярэформенны час. Асноўнымі патрабаваннямі сялян былі вяртанне зямель, адрэзаных памешчыкамі падчас адмены прыгоннага права, памяншэнне падаткаў і павіннасцяў, пазбаўленне ад саслоўнага нераўнапраўя. Дынаміка сялянскіх выступленняў была нераўнамернай. Калі ў першыя гады пасля падаўлення паўстання 1863 г. адбыўся спад сялянскіх пратэстаў, то ў 1870я гг. назіраўся іх пад’ём. Акрэсленую вастрыню і размах сялянскі рух набыў у сярэдзіне 188090х гг., калі побач з традыцыйнымі канфліктамі сялян з памешчыкамі з’яўляюцца новыя паміж сельскай буржуазіяй і беднатой. Як своеасаблівая форма пратэсту ўспрымаўся значны рух сялян за перасяленне ў Сібір і паўднёвыя расійскія губерні, адзначаны найперш у Магілёўскай, Віцебскай губернях і асобных паветах Мінскай. Паступова элементы арганізаванасці і самасвядомасці пранікалі ў сялянскае асяроддзе, адбіваліся на светапоглядзе селяніна, узмацнялі ў ім пачуццё грамадзянскасці. Стандартным адказам мясцовай адміністрацыі на сялянскія хваляванні было прыцягненне воінскіх камандаў.
У сувязі з малазямеллем сялян значна вырас іх адыход на промыслы. Амаль палова сялян значную частку даходаў атрымлівала не праз сельскагаспадарчыя заняткі. Сярод адыходных промыслаў пераважалі неземляробчыя, аднак паступова павялічвалася ўдзельная вага сельскагаспадарчага адыходу. Больш шырокае распаўсюджванне промыслы атрымалі ў Віцебскай і Магілёўскай губернях. Аднак у першыя паслярэформенныя дзесяцігоддзі беларускія сяляне праяўлялі адносна іншых рэгіёнаў еўрапейскай часткі Расійскай імперыі невысокі ўзровень тэрытарыяльнай мабільнасці. У той час, калі насельніцтва беларускіх губерняў складала 7,5 % гэтай часткі дзяржавы, беларусаў сярод адыходнікаў налічвалася каля 5 %. У 1860я гг. сяляне штогод пакідалі свае гаспадаркі і накіроўваліся на заработкі ў гарады, сельскагаспадарчыя раёны Расійскай імперыі і за мяжу ў сярэднім каля 61 тыс. чалавек, у 1890я гг. звыш 400 тыс. чалавек.
81
Выхадцы з вёскі мелі няшмат шансаў знайсці працу ў беларускіх гарадах зза слабасці і невялікай патрэбы ў рабочых руках гарадской прамысловасці, а таксама канкурэнцыі з боку яўрэйскай беднаты. Яны часцей знаходзілі сабе прымяненне на будаўніцтве чыгунак, прадпрыемствах Масквы, Пецярбурга, Адэсы і інш. Значным быў адыход на кароткачасовыя заробкі. Вызначалася нават пэўная рэгіянальнальная спецыялізацыя адыходу: значны паток насельніцтва з Віцебскай і ў меншай ступені з Віленскай губерняў накіроўваўся ў Пецярбургскую губерню, з Магілёўскай і Мінскай у Кіеўскую, Екацярынаслаўскую і Херсонскую, з Гродзенскай у Варшаўскую.
Значным быў рух з мэтай перасялення на малазаселеныя землі Сібіры, Далёкага Усходу, Паўночнага Каўказа. 3 1896 па 1900 г. з беларускіх губерняў выехала 100,6 тыс. сельскіх жыхароў (для параўнання, з 1886 па 1895 г. 4,1 тыс. чалавек). Аднак нямала было «зваротнікаў». За апошнія пяць гадоў XIX ст. вярнуліся на радзіму 14,1 % перасяленцаў, якія не змаглі адолець цяжкасці адаптацыі ці нават не дабраліся да новага месца жыхарства. Імкненне сялян набыць зямлю праз перасяленне ў аддаленыя раёны краіны нярэдка нарастала пад уплывам агітацыі рэвалюцыянераў, а часам і ашуканцаў, якія за грошы складалі розныя спісы, хадайніцтвы і г. д. У справаздачы віцебскага губернатара за 1896 г. адзначалася: «Перасяленчы рух, які пачаўся ў Віцебскай губерні з восені 1894 г., у справаздачным годзе ахапіў амаль усю губерню і набыў масавы характар <...> нягледзячы на пастаянныя тлумачэнні <...> вельмі многія з сялян таемна распрадаўшы маёмасць <...> з усім сваім астатнім скарбам накіроўваліся на бліжэйшыя чыгуначныя станцыі. Партыі такіх самавольных перасяленцаў часам бывалі настолькі значнымі, што мясцовая паліцыя нярэдка была не ў стане спыніць іх рух і не магла перашкаджаць пасадцы перасяленцаў на цягнікі. Пры затрыманні такіх перасяленцаў і асабліва некаторых хадакоў, атрымаўшых у краі вядомасць як асабліва старанных і, канечне, не бескарыслівых агітатараў перасяленчага руху, былі выпадкі даволі буйных сутыкненняў з паліцыяй». Падкрэсліваючы далей карыснасць новага цыркуляра міністра ўнутраных спраў ад 20 студзеня 1896 г. аб новым парадку перасяленняў і неабходнасці пасылаць папярэдне ад кожнай сям’і хадакоў, віцебскі губернатар асобна выказаў меркаванне: «Паездка ў Сібір людзей, асабіста зацікаўленых у выбары падыходзячага месца для жыцця сям’і, падзейнічала самым выцверажальным чынам на масы. Ілюзіі аб новым краі, створаныя перавялічанымі расказамі розных прайдзісветаў, разваліліся; якасць зямлі, бытавыя і кліматычныя ўмовы былі ацэнены належ
82
ным чынам, і грамадная большасць хадакоў, расчараваныя ў Сібіры, вярнуліся дахаты і ўзяліся за ранейшыя свае заняткі, больш не падумваючы аб спусташальным перасяленні ў далёкую Сібір».
Сялянскія перасяленні на ўсход Расіі і за мяжу прыводзілі да вымывання сярэдняй па заможнасці групы вясковага насельніцтва, якая складала асноўную групу мігрантаў. Пачынаючы з 1880х гг. многія сяляне, асабліва заходняй часткі Беларусі, у пошуках заробку накіроўваліся за мяжу, галоўным чынам у Амерыку. У паведамленні гродзенскага губернатара віленскаму генералгубернатару ад 20 кастрычніка 1890 г. адзначалася з’яўленне ў некаторых паветах эміграцыйнага руху сялян, пераважна каталікоў, у Бразілію. Большасць ад’язджала таемна, без пашпартоў. Значная частка такіх мігрантаў праз колькі гадоў вярталася на радзіму, назапасіўшы сродкі для набыцця зямлі і пашырэння гаспадаркі. Паводле прыкладных падлікаў у Амерыку да пачатку Першай сусветнай вайны выехала каля 500 тыс. беларусаў.
СЕЛЬСКАЯ ГРАМАДА, РЭГІЯНАЛЬНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ ЯЕ ФУНКЦЫЯНАВАННЯ Ў БЕЛАРУСІ
У штодзённым жыцці сялян шэраг важных функцый выконвала сельская грамада, ва ўсходняй частцы Беларусі — абшчына, якая тут набыла новае жыццё пасля адмены прыгоннага права. У «Агульных палажэннях» акрэсліваліся асноўныя прынцыпы арганізацыі, пабудовы і функцыянавання сельскай грамады для былых памешчыцкіх сялян. 3 1867 г. гэтыя правілы самакіравання былі распаўсюджаны на былых дзяржаўных сялян. Кожны селянін у абавязковым парадку прыпісваўся да сельскай грамады. У яе склад уваходзілі, як правіла, сяляне, якія належалі раней да аднаго маёнтка. Яе ўтварэнне і функцыянаванне мела ў Беларусі рэгіянальныя асаблівасці. Намінальна сельская грамада мела аднолькавую назву для ўсіх рэгіёнаў Беларусі. Адрозненні датычыліся пытанняў землеразмеркавання і карыстання. У Віцебскай і Магілёўскай губернях, дзе пераважала абшчынная форма землекарыстання і землеўладання, сельская грамада мела кантроль за размеркаваннем і пераразмеркаваннем зямлі. У іншых рэгіёнах Беларусі сельская абшчына была прадстаўлена ў нязначных памерах. Фактычна абшчына выступала ўласнікам зямлі. У губернях, дзе панавала падворная форма землеўладання, быў абмежаваны ўплыў сельскай грамады ў распараджэнні сялянскімі землямі. Тут грамада не займалася пытаннямі пазямельнага ўладкавання.
83
Выключэнне складалі пусташы, агульныя ўгоддзі. Ворыўнай зямлёй распараджаўся кожны гаспадар асобна. У заходніх і цэнтральных раёнах Беларусі грамада выступала ў большай ступені ў якасці формы сялянскага самакіравання.
Урадавыя колы прыклалі намаганні для актывізацыі функцыянавання абшчыны на тэрыторыі Беларусі ў сувязі з уладкаваннем сялянства пасля адмены прыгоннага права. У гэтым кірунку спрабавалі дзейнічаць адміністрацыі віленскіх генералгубернатараў М. Мураўёва і К. Каўфмана. У паслярэформенны перыяд актывізаваліся адміністрацыйнапаліцэйскія і фіскальныя функцыі грамады (абшчыны). Выбарныя органы грамады сталі ніжэйшым звяном адміністрацыйнага кіравання ў вёсцы на землях сялян усіх катэгорый. Адміністрацыйны кантроль над органамі самакіравання грамады ўзмацніўся ў канцы 70х гг. XIX ст. з утварэннем павятовых устаноў па сялянскіх справах і асабліва з увядзеннем у пачатку XX ст. інстытута земскіх начальнікаў.
Большасць абшчын у адміністрацыйных адносінах складала асобную сельскую грамаду. У канцы 70х гг. XIX ст. доля абшчыннага землеўладанняўМагілёўскай губерніскладала 83,7 % , у беларускіх паветах Віцебскай губерні 44,9 %. Паступова адбываўся пераход сялян ад абшчыннага да падворнага землеўладання, пры якім абшчына валодала толькі надзельнымі выганамі, лесам, рыбным ловам, пусткамі. Да канца 70х гг. XIX ст. да падворнага землеўладання перайшлі 25 вёсак Чэрыкаўскага павета, да пачатку XX ст. 88 вёсак Віцебскага павета. У Беларусі на адну грамаду прыходзілася ў сярэднім 2—3 паселішчы, прыкладна 40 двароў.