• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі другой паловы XIX ст.  Аляксандр Каханоўскі

    Гісторыя Беларусі другой паловы XIX ст.

    Аляксандр Каханоўскі

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 151с.
    Мінск 2012
    66.85 МБ
    Пасля адмены прыгоннага права асновай эканомікі Беларусі паранейшаму заставалася сельская гаспадарка, характэрнай рысай якой было спалучэнне капіталістычных адносін з рэшткамі прыгонніцтва. Наяўнасць буйнога памешчыцкага землеўладання вызначыла для Беларусі павольны, паступовы («прускі») шлях буржуазнааграрнай эвалюцыі, пры якой буйная памешчыцкая гаспадарка надоўга захавала свае прыгонніцкія рысы. У 70я гг. XIX ст. у Беларусі памешчыкам належала звыш 50 % усёй зямлі, а сялянам  менш за 33 % .
    71
    Буйныя памешчыкі валодалі дзясяткамі і сотнямі тысяч дзесяцін зямлі. У значнай колькасці сялянскіх двароў ва ўласнасці знаходзілася ад 2 да 5 дзесяцін. Побач з латыфундыямі памешчыкаў існавала цераспалосіца сялянскіх і памешчыцкіх зямель.
    Першыя два дзесяцігоддзі пасля адмены прыгоннага права сталі перыядам пакутлівага выспявання капіталістычных адносін, шырокага распаўсюджвання адпрацовачнай сістэмы, сутнасць якой заключалася ў апрацоўцы зямлі памешчыка селянінам сваім інвентаром за прадастаўленыя яму ў арэнду ворыўную зямлю і іншыя ўгоддзі. Адпрацовачная сістэма асабліва прыжылася ў Віцебскай і Магілёўскай губернях. У Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губернях памешчыкі больш шырока выкарыстоўвалі працу наёмных рабочых. Але і ў гэтых губернях адпрацоўкі займалі значнае месца, асабліва падчас сенажаці і жніва. Трэба адзначыць, што ў цэлым тэхнічная ўзброенасць у земляробстве як у памешчыцкай, так і ў сялянскай гаспадарках у першыя паслярэформенныя дзесяцігоддзі амаль нічым не адрознівалася ад папярэдняга часу.
    Развіццё капіталістычных адносін у сельскай гаспадарцы Беларусі ў другой палове XIX ст. знайшло праяўленне найперш у пашырэнні вытворчасці таварнай прадукцыі, інтэнсіфікацыі і паглыбленні спецыялізацыі земляробства, павелічэнні выкарыстання машын і ўдасканаленых прылад працы, укараненні прадпрымальніцкіх формаў арганізацыі гаспадаркі і пашырэнні выкарыстання вольнанаёмнай працы, паляпшэнні агракультуры.
    У буйных маёнтках, на землях заможных сялян (часцей за ўсё купчых і арэндных) к канцу XIX ст. уводзілася шматпольная сістэма севазвароту, прымяняліся мінеральныя ўгнаенні, пашыралася выкарыстанне машын (малатарні, арфы) і палепшаных сельскагаспадарчых прылад (жалезныя плугі, бароны з жалезнымі зубамі). Па прымяненні машын Беларусь стаяла на адным з першых месцаў у Расійскай імперыі, хоць ва ўсёй сельскай гаспадарцы і панавала ручная тэхніка. У другой палове 90х гг. XIX ст. у чатырох заходніх губернях (без Віленскай) палепшаную глебаапрацоўчую тэхніку (пераважна плугі) выкарыстоўвалі 1725 % сялянскіх гаспадарак. Сяляне, галоўным чынам заможныя, набывалі простыя сельскагаспадарчыя машыны: малатарні, арфы, крупадзёркі, ільночасалкі, сячкарні.
    Асноўнай галіной земляробства ў Беларусі заставалася збожжавая гаспадарка, якая ў 186070я гг. складала асноўны кірунак рыначнай спецыялізацыі сельскай гаспадаркі. За 60—90я гг. XIX ст.
    72
    сярэднегадавы чысты збор збожжавых культур тут павялічыўся ў 2,4 раза, у той час як пасяўныя плошчы на тэрыторыі беларускіх губерняў павялічыліся толькі на 28,8 %.
    Значнае развіццё ў парэформенны перыяд атрымала жывёлагадоўля, асабліва малочная, якая ў канцы XIX ст. стала вядучай таварнай галіной сельскай гаспадаркі Беларусі. Пагалоўе свойскай жывёлы ўсіх відаў павялічылася за 6090я гг. XIX ст. у 1,52,5 раза. У маёнтках і заможных сялянскіх гападарках практыкаваўся адкорм буйной рагатай жывёлы на продаж. Яшчэ большай папулярнасцю, асабліва ў сялян, карысталася свінагадоўля і гандаль яе прадукцыяй. У першыя дзесяцігоддзі пасля адмены прыгоннага права ў памешчыцкіх гаспадарках, галоўным чынам заходняй і цэнтральнай частак Беларусі, прамысловае значэнне захоўвала танкарунная авечкагадоўля.
    Важным відам капіталістычнага прадпрымальніцтва як у памешчыкаў, так і ў заможных сялян было вінаробства, асноўнай сыравінай для якога было спачатку зерне, пераважна жыта, а потым бульба. Адходы ад вінаробства ішлі на корм жывёле.
    3 ростам гандлёвага земляробства, пашырэннем пасеваў кармавых траў і бульбы, распаўсюджваннем палепшаных прылад працы трохпольная сістэма земляробства паступова выцяснялася шматпольным севазваротам. У канцы XIX ст. большасць памешчыцкіх гаспадарак выкарыстоўвала чатырохполле з пасевамі кармавых траў і бульбы.
    Развіццё таварнага земляробства, спецыялізацыя яго па асобных галінах (малочная жывёлагадоўля, вытворчасць ільну, пянькі, вінаробства) пашырылі абмен паміж сельскай гаспадаркай і прамысловасцю. Гэта садзейнічала росту ўнутранага рынку і прывяло ў канцы XIX ст. да з’яўлення ў памешчыцкіх гаспадарках буйных, высокатаварных капіталістычных прадпрыемстваў, якія працавалі выключна на рынак. Колькасць малатаварных маёнткаў, заснаваных на адпрацовачнай сістэме, паступова скарачалася. Збяднелыя дваране прадавалі маёнткі і ішлі на дзяржаўную службу, а іх зямля станавілася аб’ектам вольнай купліпродажу, яе набывалі прадстаўнікі вышэйшага саслоўя, купцы і заможныя сяляне.
    Нягледзячы на рэшткі прыгонніцкіх адносін, капіталізм у сельскай гаспадарцы Беларусі развіваўся адносна хутка ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расійскай імперыі. Гэтаму садзейнічалі развіццё прамысловасці, сістэмы капіталістычнага крэдыту, чыгуначнае будаўніцтва, рост гарадоў, канцэнтрацыя войскаў на тэрыторыі Беларусі. Усё гэта стварала спрыяльныя ўмовы таварнага земля
    73
    робства і рыначных адносін. Моцным каталізатарам эвалюцыі сельскай гаспадаркі Беларусі з’явіўся сусветны аграрны крызіс 80х гг. XIX ст., які выклікаў рэзкае зніжэнне цэн на хлеб. Крызіс прывёў да карэнных змяненняў у эканамічнай арганізацыі і тэхнічнай аснашчанасці сельскай гаспадаркі, да канчатковай перамогі таварнага земляробства і павелічэння рыначнага попыту.
    АГРАРНЫ КРЫЗІС 80х гг. XIX ст.
    Сусветны аграрны крызіс пачаўся ў 1873 г. Яму папярэднічала хуткае развіццё земляробства ў ЗША, Аўстраліі, Канадзе, некаторых краінах Лацінскай Амерыкі, якое аказалася больш эфектыўным, чым у традыцыйных пастаўшчыкоў збожжа. У выніку рэзка ўзрасла сусветная вытворчасць хлеба. Вялікую ролю ва ўзнікненні крызісу адыграла значнае ўдасканаленне транспартнай сістэмы, што дазваляла хутка і танна дастаўляць зерне з Амерыкі ў Еўропу. Пачалося падзенне цэн на хлеб на еўрапейскіх рынках. Аграрны крызіс закрануў Расійскую імперыю некалькі пазней, чым краіны Заходняй Еўропы. Складанасці ў збыце збожжа тут узніклі з канца 1870х гг., а з 1881 г. пачалося падзенне цэн на збожжа, якое прадаўжалася, за выключэннем некалькіх гадоў, да канца 1897 г. Напярэдадні крызісу ў Расійскай імперыі значна вырасла збожжавая гаспадарка, з’явіліся новыя раёны, што стымулявалася высокім узроўнем цэн на збожжа у самой Расіі, а таксама за мяжой. У сувязі з падзеннем цэн вытворцы земляробчай прадукцыі з беларускіх губерняў аказаліся не ў стане канкурыраваць з больш танным зернем з Амерыкі і поўдня Расіі. Геаграфічная блізкасць Беларусі да рынкаў збыту сельскагаспадарчай прадукцыі вызначыла спецыфіку развіцця крызісу. Ён праявіў сваё ўздзеянне ў беларускіх губернях раней, чым у іншых рэгіёнах Расійскай імперыі, і аказаў больш значны ўплыў на далейшае развіццё сельскай гаспадаркі. Рэзкія спады цэн на збожжа і адпаведна вывазнога гандлю збожжам адбыліся ў 1887—1888 гг. і 18941895 гг. На развіццё гандлю збожжам адмоўна паўплывала тарыфная палітыка расійскага ўрада. Перагляд збожжавых тарыфаў у 1889 і 1893 гг. у значнай ступені абумовіў выцясненне беларускага збожжа з яго традыцыйных рынкаў збыту. Акрамя таго, гэтыя тарыфы садзейнічалі наплыву ў Беларусь збожжа з цэнтральначарназёмных губерняў.
    Аграрны крызіс прывёў да структурнай рэканструкцыі сельскай гаспадаркі Беларусі. Гэта праявілася перш за ўсё ў змене
    74
    спецыялізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці ў жывёлагадоўчым кірунку. На мяжы ХІХХХ стст. Беларусь становіцца раёнам развітой малочнай гаспадаркі. У 90я гг. XIX ст. тут налічвалася больш за 200 прадпрыемстваў па перапрацоўцы малочнай прадукцыі, якая пастаўлялася ў розныя рэгіёны Расіі і за мяжу. У гады аграрнага крызісу ў памешчыцкіх гаспадарках вырасла значэнне вінакурэння. Пасля спаду, выкліканага ўвядзеннем з 1863 г. акцызнай сістэмы, з другой паловы 80х гг. XIX ст. пачаўся рост вінакурнай вытворчасці. У пачатку 90х гг. XIX ст. яе валавы аб’ём узрос на 67 % у параўнанні з першай паловай 60х гг. XIX ст. Аграрны крызіс прывёў да інтэнсіфікацыі вытворчасці ў памешчыцкіх і некаторых сялянскіх гаспадарках, дзе пачала шырока выкарыстоўвацца ўдасканаленая сельскагаспадарчая тэхніка.
    Развіццё мясамалочнай жывёлагадоўлі паўплывала на структуру пасяўных плошчаў, садзейнічала пашырэнню травасеяння. За апошняе дваццацігоддзе XIX ст. іх агульная плошча павялічылася ў 7,7 раза, і беларускія губерні па ўдзельнай вазе кармавых культур у агульнай пасяўной плошчы выйшлі на трэцяе месца пасля Прыбалтыкі і прывісленскіх губерняў. Узрасла таксама вытворчасць тэхнічных культур, сярод якіх першае месца займала бульба, што, у сваю чаргу, прывяло да паляпшэння тэхнічнай аснашчанасці сельскай гаспадаркі і павышэння ўзроўню агратэхнікі. Рост гандлёвага бульбаводства быў абумоўлены ў першую чаргу развіццём вінакурнай вытворчасці. У паўночных раёнах Беларусі адным з асноўных кірункаў рыначнай спецыялізацыі сельскай гаспадаркі было льнаводства. Ільняное валакно і семя паступалі на продаж за мяжу і ў іншыя рэгіёны Расійскай імперыі. Паўночная Беларусь адносілася да ліку асноўных пастаўшчыкоў гэтай сыравіны ў Расійскай імперыі.
    ЭВААЮЦЫЯ ПАМЕШЧЫЦКАГА ЗЕМЛЕЎЛАДАННЯ
    Адным з асноўных адрозненняў развіцця сельскай гаспадаркі ў беларускіх губернях ад цэнтральных губерняў імперыі ў другой палове XIX ст. з’яўлялася захаванне і развіццё памешчыцкіх гаспадарак. У парэформенныя дзесяцігоддзі асобныя маёнткі сталі месцам праяўлення эканамічнай ініцыятывы, імкнення гаспадарыць на прадпрымальніцкай аснове.
    Сацыяльнаэканамічнае аблічча памеснага дваранства вызначалі памеры і структура зямельнай уласнасці і сістэма вядзення
    75
    гаспадаркі. Паводле матэрыялаў пазямельнага абследавання 18771878 гг., у Беларусі налічвалася 7984 памешчыкі, з іх 7284 двараніны (91,2 %). У гэты час вышэйшаму саслоўю належала 8,24 млн дзесяцін зямлі, што складала 94,1 % агульнай плошчы памешчыцкага землекарыстання. Дваранепамешчыкі з уласнасцю больш за 500 дзесяцін (каля 35 % памеснага дваранства) валодалі 89 % дваранскага зямельнага фонду, у тым ліку найбольш значныя аграрыі, з уласнасцю больш за 2 тыс. дзесяцін (10,9 % памеснага дваранства), валодалі 68,2 % (5,6 млн дзесяцін) гэтага фонду. У Беларусі налічвалася 14 буйных магнацкіх сямействаў, ва ўласнасці якіх у 7080я гг. XIX ст. знаходзілася чвэрць агульнай плошчы памешчыцкай зямлі. Самымі значнымі землеўласнікамі былі князь П. Вітгенштэйн, якому належала 795,5 тыс. дзесяцін зямлі, князь А. Радзівіл  150,6 тыс., граф К. Патоцкі  137,5 тыс., граф М. Патоцкі  111,5 тыс., Ф. Пуслоўскі  105,3 тыс. дзесяцін.