Гісторыя Беларусі другой паловы XIX ст.
Аляксандр Каханоўскі
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 151с.
Мінск 2012
Абшчына выконвала істотныя эканамічныя, грамадскія (дабрачынныя), ідэалагічныя і іншыя функцыі. Выкуп зямлі праводзіла сельская абшчына. У яе межах сялянскія двары мелі права на часовае індывідуальнае карыстанне ворнай зямлёй і сенакосамі. Выганы былі ў карыстанні ўсёй абшчыны. Галоўным прынцыпам абшчыннага землеўладання быў перыядычны перадзел угоддзяў пры ўмове адпаведнага патрабавання 2/3 гаспадароў абшчыны. Як правіла, перадзел адбываўся не часцей аднаго разу ў 10—15 гадоў. Да пачатку 90х гг. XIX ст. перадзелы не рэгламентаваліся і рашэнні па гэтым пытанні былі цалкам у кампетэнцыі сельскіх сходаў. У 1893 г. быў прыняты закон, паводле якога пастановы сходаў кантралявалі земскія начальнікі і зацвярджалі павятовыя міравыя з’езды. Члены абшчыны былі звязаны кругавой парукай за своечасовае выкананне казённых, земскіх і грамадскіх павіннасцяў. У сельскай грамадзе захаду і цэнтра Беларусі, дзе панавала падворнае землека
84
рыстанне, кругавая парука практыкавалася вельмі рэдка. Поўнасцю яна была ліквідавана ў 1903 г.
У функцыянаванні грамады захаваліся элементы ўзаемадапамогі на выпадак стыхіі, хваробы ці страты дарослага работніка і кармільца ў гаспадарцы, размеркавання падаткаў, выканання павіннасцяў і інш. На заможных гаспадароў грамадой накладваўся маральны абавязак ахвяраваць на сірот, удоў, адзінокіх старых і інш. Адмова накарміць жабрака ў вёсцы заўсёды выклікала ўсеагульнае абурэнне. У сельскай грамадзе спалучаліся дзве структуры афіцыйная і нефармальная. У афіцыйнай існавала іерархія кіраўнікоў: стараста, пісар, зборшчык падаткаў, дзясяцкі, соцкі і інш. У нефармальнай структуры дзейнічалі неафіцыйныя лідары, аўтарытэт якіх быў заснаваны на гаспадарчым і жыццёвым вопыце. Рашаючым элементам кіраўніцтва ў сельскай грамадзе выступаў агульны сход, арганізацыя і правядзенне якога была заснавана пераважна на шматвекавой традыцыі. Сяляне імкнуліся ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах грамады, паколькі яе рашэнні закраналі гаспадарчыя патрэбы практычна кожнай сям’і. Ігнараванне думкі і рашэнняў грамады ўспрымалася надзвычай адмоўна.
Выхад з сельскай грамады для селяніна быў няпростым. Для гэтага пры абшчынным землеўладанні патрэбна была згода сельскага сходу і аплата паловы выкупной пазыкі за зямлю пры паручыцельстве з боку грамады за выплату астатняй часткі. Пры падворным землеўладанні для выхаду дастаткова было згоды з боку гаспадара дома пры ўмове адмаўлення ці пры продажы сваёй долі надзелу, a наступны ўладальнік павінен быў выплаціць выкупныя плацяжы.
У 6090я гг. XIX ст. выразна выявіліся рысы паступовага распаду традыцыйнай беларускай вёскі. Пад уплывам развіцця капіталістычных адносін змянялася структура сельскагаспадарчай вытворчасці, адбывалася паступовая трансфармацыя памешчыцкіх гаспадарак у прадпрымальніцкія. Запатрабаванні жыцця сталі вызначальнымі для сялянскага асяродку, звычайнымі для яго справамі былі працоўная міграцыя, узрастаючая маёмасная дыферэнцыяцыя, работа па найме, а таксама ўзнікненне і пашырэнне сярод сельскіх жыхароў уяўлення, што зямля не адзіны сродак існавання і дабрабыту.
Тэ м a 6
ПРАМЫСЛОВАСЦЬ I ГАРАДЫ. ТРАНСПАРТ, ГАНДАЛЬ I КРЭДЫТ
РАЗВІЦЦЁ ПРАМЫСЛОВАСЦІ
У другой палове XIX ст. назіралася павелічэнне ролі прамысловай вытворчасці ў эканамічным жыцці беларускіх губерняў. Прамысловасць Беларусі развівалася ў кірунку перапрацоўкі пераважна мясцовай мінеральнай, лясной і сельскагаспадарчай сыравіны, аднак паступова некалькі змяніліся прыярытэты ў яе структуры. Аказаліся неканкурэнтаздольнымі металургічная, цукровая, суконная галіны вытворчасці. На працягу першых двух дзесяцігоддзяў пасля рэформы 1861 г. прамысловы рост быў запаволены. Паранейшаму па ўсіх паказчыках пераважала дробная вытворчасць і мануфактура. У 18731875 гг. Беларусь была ахоплена прамысловым крызісам, які выявіў нізкую пакупную здольнасць селяніна галоўнага спажыўца тавараў. Крызіс закрануў пераважна дрэваапрацоўчыя і харчасмакавыя дробныя і мануфактурныя прадпрыемствы. Крызіс 18811882 гг. зноў ахапіў харчасмакавую, дрэваапрацоўчую, сілікатную, гарбарную і тэкстыльную галіны. Працэс. развіцця прамысловай вытворчасці значна паскорыўся ў 188090я гг. За апошняе дзесяцігоддзе XIX ст. сярэднегадавы яе прырост складаў прыблізна 8,2 %, што ў 2 разы вышэй, чым у папярэднія дзесяцігоддзі. Прамысловае развіццё ў гэты перыяд выклікала інтэнсіўнае чыгуначнае будаўніцтва.
У 1860 г. у Беларусі налічвалася 20 тыс. рамесніцкіх майстэрняў, 7,8 тыс. немеханізаваных дробнакапіталістычных прадпрыемстваў, 140 мануфактур і 76 фабрык і заводаў. Большая част
86
ка рамесніцкай вытворчасці Беларусі была сканцэнтравана ў гарадах і мястэчках. За чатыры паслярэформенныя дзесяцігоддзі адбылося яе павелічэнне, што было абумоўлена перш за ўсё попытам сялянства, местачкавога і гарадскога насельніцтва на прадметы штодзённага ўжытку і паслугі. Хуткімі тэмпамі развіваліся новыя віды рамёстваў хімічныя, метала і дрэваапрацоўчыя. Павялічылася ўдзельная вага рамесных прадпрыемстваў з 23,2 (1860) да 55,3 % (1890). У канцы XIX ст. іх налічвалася звыш 58 тыс. Аднак доля рамесніцкіх майстэрняў у агульным аб’ёме прамысловай вытворчасці знізілася за паслярэформенны перыяд з 18,7 да 9,0 %, аднак заставалася даволі высокай у 1900 г. у металаапрацоўчай (31 %), хімічнай (29 %), дрэваапрацоўчай (19 %), сілікатнабудаўнічай (12 %) галінах. Звычайна майстэрні рамеснікаў былі невялікія. У іх працавалі самі гаспадары («майстры») і 2—3 наёмныя рабочыя, а нярэдка і без іх. Падзел працы ў працэсе вытворчасці тут адсутнічаў, усе работы выконваліся ўручную. Збытам тавару спачатку займаўся сам рамеснік, потым з’явіліся скупшчыкі, якія рэалізоўвалі вырабы і куплялі сыравіну для рамеснікаў. Паступова скупшчык ператвараўся ў дробнага прадпрымальніка, а залежныя ад яго рамеснікі у наёмных работнікаў. Рамяство паступова ва ўмовах развіцця таварнаграшовых адносін перарастала ў дробную вытворчасць у форме простай кааперацыі.
Да дробнакапіталістычных прадпрыемстваў прынята адносіць тыя, на якіх працавала 5—15 рабочых, адсутнічаў паравы рухавік, a таксама вадзяныя і ветраныя млыны, пільні і алейні (да 10 рабочых), вінакурні і піваварні з вытворчасцю да 25 тыс. вёдзер адпаведнага напітку ў год і іншыя прадпрыемствы, на якіх выраблялася прадукцыі менш чым на адну тыс. руб. у год. У 1860 г. дробнакапіталістычная прамысловасць складала 9 % ад агульнай колькасці прадпрыемстваў і 62 % ад вырабленай прадукцыі, і да 1888 г. на яе прадпрыемствах выпрацоўвалася больш за палову прамысловых вырабаў Беларусі. Аднак у сувязі з інтэнсіўным павелічэннем мануфактурнафабрычнай вытворчасці ўдзельная вага дробнакапіталістычнай паменшылася да 28,2 % у канцы XIX ст., хоць доля апошняй у той самы час па колькасці прадпрыемстваў павялічылася на 7 %.
У другой палове XIX ст. адзначаецца рост мануфактурнай вытворчасці. Удзельная вага яе ў гэты перыяд павялічылася па аб’ёме вытворчасці з 7,2 да 15,1 %, па колькасці прадпрыемстваў з 0,2 да 0,7 %. У 1890 г. у Беларусі працавала 760 мануфактур, у тым ліку 193 дрэваапрацоўчыя, 185 сілікатных. Машынная вытвор
87
часць у гэты перыяд развівалася найбольш інтэнсіўна. Колькасць фабрык і заводаў павялічылася ў 15 разоў і склала на канец XIX ст. 1137 прадпрыемстваў. Аб’ём вытворчасці на іх вырас у 37 разоў, колькасць рабочых у 9. Да 1890 г. доля фабрычназаводскай вытворчасці ў агульным аб’ёме прамысловасці склала 46,2 % (1860 г. 8,4 %), па колькасці прадпрыемстваў 1,1 % (1860 г. 0,1 %). Тэмпы росту аб’ёму вытворчасці і колькасці занятых наёмных работнікаў у мануфактурнай і фабрычназаводскай прамысловасці ў 47 разоў перавышалі адпаведныя паказчыкі ў дробнай. Пачалі дзейнічаць запалкавыя фабрыкі ў Барысаве (1881) і Пінску (1882), тытунёвая ў Гродне (1862), папяровая ў Добрушы (1871) і інш. Пад канец XIX ст. адчувальным становіцца ўплыў замежнага, асабліва нямецкага, капіталу. Пераход ад ручной да машыннай вытворчасці ў Беларусі меў адметную асаблівасць. У адрозненне ад велікарускіх губерняў ён разгортваўся не ў тэкстыльнай, a перш за ўсё ў харчасмакавай і металаапрацоўчай галінах.
Шырокае чыгуначнае і прамысловае будаўніцтва садзейнічала паскоранаму росту вырабу сродкаў вытворчасці. Пры павелічэнні аб’ёму ўсёй прадукцыі па Беларусі ў 6,8 раза ў цяжкай прамысловасці рост вытворчасці адбыўся ў 12 разоў. У канцы XIX ст. сродкі вытворчасці складалі 32 % усёй прамысловай прадукцыі Беларусі (для параўнання па Расійскай імперыі каля 40 %). Найбольш буйныя фабрыкі і заводы знаходзіліся ў гарадах. Аднак 2/3 фабрык і заводаў Беларусі і амаль палова занятых на іх рабочых былі сканцэнтраваны ў вёсцы. Гэта ў значнай ступені было абумоўлена спецыялізацыяй беларускай прамысловасці і наяўнасцю ў сельскай мясцовасці таннай рабочай сілы.
Узровень развіцця прамысловасці ў Беларусі быў у цэлым ніжэйшы, чым у сярэднім па еўрапейскай частцы Расійскай імперыі. У 1900 г. у Беларусі на душу насельніцтва прыпадала 8,69 руб. прамысловага абаротнага капіталу, тады як у Еўрапейскай Расіі 26,4 руб. Тэхнічнае пераўзбраенне прамысловасці Беларусі да Kanpa XIX ст. не завяршылася. Па тэмпах і ўзроўні індустрыяльнага развіцця беларускія губерні адставалі ад найбольш перадавых рэгіёнаў Еўрапейскай Расіі. Тут адсутнічалі буйныя прамысловыя цэнтры, значныя прадпрыемствы па вырабе сродкаў вытворчасці. Попыт на прамысловую прадукцыю ў першыя дзесяцігоддзі пасля адмены прыгоннага права быў не вельмі высокі. Гэта не перашкаджала, аднак, з’яўленню на тэрыторыі Беларусі ўнікальных вытворчасцяў: адна з нямногіх у Расійскай імперыі алоўкавая фаб
88
рыка ў Гродне атрымала ў 1889 г. на сусветнай выставе ў Парыжы ганаровы водгук; у 1892 г. пачала дзейнічаць у Віцебску першая ў імперыі фабрыка акуляраў і аптычных прылад. У 1884 г. быў адкрыты ў Пінску першы ў паўночназаходняй частцы Расійскай імперыі суднабудаўнічы завод. Акрамя таго, паралельнае існаванне рамесніцкіх майстэрняў, мануфактур і фабрык не было сведчаннем адсталасці прамысловага развіцця Беларусі. Гэта было абумоўлена арыентацыяй на выкарыстанне пераважна сельскагаспадарчай сыравіны, перапрацоўка якой не патрабавала стварэння вялікіх прамысловых магутнасцяў, а таксама структурай мясцовых працоўных рэсурсаў, наяўнасцю вялікай колькасці танных працоўных рук.