Гісторыя Пагоста
Валерый Янковіч
Выдавец: Колорград
Памер: 187с.
Мінск 2018
Вллерый Янковіч
Гісторыя
Плгоста
Мннск "Колоргрлд” 2018
УДК 94(476.122Пагост)
ББК 63.3(4Бен)
Я62
ISBN 9789855961414
© Янковіч В. А„ 2018
© Афармленне. ТАА “Колорград”, 2018
ЗмбСТ
Рэцэнзія..................................4
Уступ.....................................7
1. Прадгісторыя Пагоста...................9
2. Беларускае мора.......................21
3. Дарога, шлях, гасцінец................39
4. Айканіміка пра сёлы Пагосчыны.........54
5. Радзівілы і Пагост....................81
6. Пагост, Пагосчына ...і не толькі......87
6.1. Лунін.............................87
6.2. Сошна.............................88
6.3. Дубнавічы.........................92
6.4. Сташаны...........................94
6.5. Новы Двор.........................98
6.6. Пагост (Зарэчны).................113
6.7. Пагост (Загародскі)..............121
7. Наша родная мова......................155
Літаратура...............................172
3
Рэцэнзія
Кніга Валерыя Янковіча прысвечана цікаваму і недастаткова даследаванаму мікрарэгіёну Беларускага Палесся Пагосту Загародскаму і размешчаным вакол яго вёскам. Гэтыя тэрыторыі гістарычна месціліся на памежжы Новагародскага і Пінскага паветаў Вялікага Княства Літоўскага, а зараз уваходзяць у склад Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Рэспублікі Беларусь.
Увага аўтара засяроджана, перш за ўсё, на перыядзе канца XV XVIII стст., калі адбывалася фарміраванне сеткі населеных пунктаў у дадзеным рэгіёне. В. Янковіч падрабязна спыняецца на першых згадках і ранняй гісторыі паселішчаў мікрарэгіёну, у кнізе прадстаўлены зместава багаты матэрыял аб уладальніках гэтых вёсак, а таксама аб іх насельніцтве. Пры гэтым напачатку кнігі аўтар робіць спробу прасачыць фарміраванне мясцовага ландшафту ў далёкі пасляледавіковы перыяд. Гэта вельмі важная і безумоўна патрэбная частка даследавання, бо менавіта сфарміраваныя ў тыя старажытныя часы рэльеф і прыродныя ўмовы шмат у чым абумовілі будучыя працэсы асваення людзьмі тэрыторыі рэгіёну, пра якія ідзе гаворка ў кнізе.
Несумненным станоўчым бокам даследавання з’яўляецца шырокі абсяг вывучаных крыніц аўтар выкарыстаў не толькі апублікаваныя звесткі пра мінулае Пагоста, Чухава, Ботава і іншых вёсак, але таксама звярнуўся да неапублікаваных
4
матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Асобна неабходна адзначыць, што В. Янковіч грунтоўна прапрацаваў метрычную кнігу Пагосцкай царквы за другую палову XVIII ст. Гэта самая старажытная з захаваных на цяперашні час метрычных кніг Пагосцкага прыходу. Зварот да яе дазволіў аўтару скласці пералік прозвішчаў, якія былі распаўсюджаны ў мікрарэгіёне ў той час, параўнаць іх з наяўнымі зараз. Аднак недастаткова абгрунтаванымі выглядаюць спробы аўтара вывесці большасць сялянскіх прозвішчаў жыхароў Пагосту і суседніх вёсак ад наменклатуры шляхецкіх прозвішчаў Вялікага Княства Літоўскага. Простае падабенства або нават дакладнае супадзенне прозвішчаў не з’яўляюцца доказам шляхецкага паходжання. Для дакладнага высвятлення сацыяльнага статусу пэўных мясцовых родаў патрабуюцца спецыяльныя генеалагічныя даследаванні. Можна спадзявацца, што аўтар у наступных працах падрабязней і грунтоўней акрэсліць гэтую праблематыку.
Асобны раздзел кнігі прысвечаны фарміраванню Пагоста Загародскага як населенага пункту. В. Янковіч з дапамогай шматлікіх (зрэшты, рознай ступені пераканаўчасці) доказаў абгрунтоўвае ўласную (аўтарскую) гіпотэзу часу ўзнікнення Пагосту, а таксама абставіны яго ператварэння ў мікрарэгіянальны цэнтр. Пры разглядзе дадзенага сюжэту даследчык падрабязна спыняецца на падзеях канца XVI XVII стст., якія дазваляюць раскрыць раннюю гісторыю Пагосту, удакладніць многія дагэтуль малавядомыя яе моманты.
5
___(^^^ ' ' <__________.
Неабходна адзначыць, што В. Янковіч не задавольваецца апісаннем толькі гісторыі Пагосту і бліжэйшых да яго вёсак. Ён актыўна звяртаецца да гісторыі больш аддаленых населеных пунктаў (у тым ліку Пагосту Зарэчнага, зараз размешчанага на тэрыторыі Украіны), што дазваляе істотна пашырыць гістарычнагеаграфічны кантэкст даследавання.
Яшчэ адным наяўным у кнізе тэматычным блокам з’яўляецца вывучэнне праблематыкі паходжання назваў населеных пунктаў. У некаторых выпадках (этымалогія назваў Пагост, Ботава) аўтарскія гіпотэзы выглядаюць арыгінальна і вельмі цікава, у іншых патрабуюць большых доказаў. Тым не менш сама пастаноўка дадзенай праблемы, спробы выхаду за межы традыцыйных этымалагічных клішэ з’яўляюцца вартымі ўхвалення.
Нягледзячы на адзначаныя вышэй невялікія хібы, a таксама часам занадта рамантьгчны спосаб выкладання матэрыялу, кніга В. Янковіча, напісаная з вялікай любоўю і веданнем родных мясцін, з’яўляецца вельмі цікавым краязнаўчым даследаваннем, якое пановаму раскрывае многія бакі мінулага Пагосту Загародскага і размешчаных побач населеных пунктаў
Вядучы навуковы супрацоўнік
аддзела публікацыі дакументаў
Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, магістр гістарычных навук
Я. С. Глінскі 04.07.2018
sV
Уступ
Старажытнае лацінскае выслоўе гаворыць: «Historia est magistravitae», што ў перакладзе азначае: «Гісторыя ёсць настаўніца жыцця». Асноўная задача гісторыі заключаецца ў вывучэнні мінулага, але гісторыя гэта не толькі «памяць пра тое, што было». Гісторыя гэта спадчына, падмурак і вопыт, абапіраючыся на якія, будуецца жыццё. Агульнавядома, што які падмурак, такі і будынак. Кожны народ павінен ведаць сваю гісторыю. На вялікі жаль, мы, беларусы, на працягу доўгага часу не мелі магчымасці пісаць і вывучаць гісторыю Беларусі так, як яе бачылі і адчувалі самі жыхары нашай краіны. Доўгі час нават адсутнічала паняцце «беларуская гістарыяграфія гісторыі Беларусі». Пра нас пісалі нашыя суседзі палякі, літоўцы = літувісы, рускія, з якімі мы па тых ці іншых прычынах пэўны час жылі ў супольных дзяржавах.
У свеце з’яўляецца натуральным, што кожны чалавек можа ацэньваць любую падзею так, як ён яе бачыць, з уласнага пункту погляду. Так і ў гісторыі кожны народ мае права ацэньваць тое, што было раней, з пункту погляду карыснасці ці шкоднасці гэтых падзей для яго самога і яго дзяржавы.
Але менавіта па той прычыне, што наша гісторыя ўжо напісана, і не намі, яна вельмі супярэчная. Яна супярэчыць нашай гісторыі, якая толькі пішацца, і яе не кожны можа адрозніць ад ужо існуючай, не нашай гісторыі пра нас.
7
Над нашай гісторыяй Беларусі працуе шмат навуковых супрацоўнікаў на чале з Акадэміяй навук Беларусі, і яна паступова становіцца больш дакладнай, больш сапраўднай, больш нашай беларускай гісторыяй. А вось у гісторыі Пагоста вельмі шмат белых плямаў, шмат блытаніны і вельмі мала пісьмовых звестак, па якіх можна распазнаць і скласці сапраўдную гісторыю Пагоста. Я паспрабаваў гэта зрабіць у кніжцы. Навошта мне гэта спатрэбілася? Мы з братам Мікалаем доўга займаліся нашым радаводам і ўрэшце знайшлі свайго прашчура Мацея, ягоную жонку Ганну і іх дзяцей Івана і Агаф’ю, якія жылі ў Пагосце амаль 300 гадоў таму назад. Гэты факт пабудзіў несцярпімае жаданне пазнаць і адчуць той старажытны час, у якім жылі нашыя продкі разам з продкамі нашых сённяшніх пагасчан. Для гэтага напачатку важна было пазнаёміцца з многімі, раней невядомымі навукамі, прачытаць шмат гістарычнай навуковай літаратуры. Вялікую дапамогу ў гэтым аказалі Брэсцкая абласная бібліятэка і бібліятэка Брэсцкага Дзяржаўнага універсітэта. Неабходную кансультатыўную дапамогу, якую цяжка пераацаніць, аказаў вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, магістр гістарычных навук Глінскі Яўген Станіслававіч. У выніку нічога не заставалася, як напісаць кніжку пра гісторыю Пагоста, пра тую гісторыю, якую я адчуваю і ўяўляю. Мне падалося, што гэткая гісторыя Пагоста найбольш верагодная.
8
1. Прддгісторыя Пагоста
Больш за паўмільярда гадоў таму назад на месцы Пагоста Загародскага, Вяза, Каменя, Борак, Ботава, Чухава, Новага Двара, ды і наогул на месцы ўсёй нашай краіны Беларусі былі горы, вяршыні іх дасягалі некалькіх кіламетраў. Асвятляліся тыя вяршыні вогненнымі вулканамі, а горы скаланаліся ад пастаянных землятрусаў. Мільёнамі міналі гады. Вада і вецер рабілі сваю разрушальную справу. Горы паступова ператварыліся ў безжыццёвую пустэльню. Недзе 500 мільёнаў гадоў назад амаль уся тэрыторыя будучай Беларусі разам з Пагосцкім краем аказалася на дне мора, у якім і пачало існаваць прымітыўнае жыццё. Гэты перыяд навукоўцы назвалі палеазойскай эрай, ці эрай “старажытнага жыцця”.
Каля 225 мільёнаў гадоў таму наступіў перыяд, які называецца мезазойскай эрай, або эрай “сярэдняга жыцця”. Мора то адступала, то зноў наступала. Пагост стаў часткай трапічных лясоў, у якія засяліліся першыя жыхары: яшчары і дыназаўры, а таксама першыя птушкі і млекакормячыя сысуны, якія нараджалі сваіх дзіцянят жывымі. На жаль, па прычыне нейкай касмічнай катастрофы, а можа, яшчэ чаго, клімат у Пагосце, ды і наогул на ўсёй нашай планеце рэзка змяніўся, і амаль усе яшчары, тагачасныя дзівосныя жывёлы і расліны беззваротна зніклі. Здарылася гэта 70 мільёнаў гадоў таму назад. Да Пагосцкага краю прыйшла кайназойская эра, што ў перакладзе са старажытнагрэцкай мовы
9
гучыць, як эра “новага жыцця”. Дарэчы, прыйшла гэтая эра на ўсю нашу планету Зямля і доўжыцца па цяперашні дзень. Прыкладна 45 мільёнаў гадоў таму назад мора пакінула Беларусь, клімат на нашай тэрыторыі стаў больш халодны, а мільён год таму прыйшла эпоха вялікіх зледзяненняў. Са Скандынавіі пачалі паступова насоўвацца ледавікі таўшчынёй у многія сотні метраў. (2, с. 67)
Прынята лічыць, што прарадзімай чалавека з’яўляецца Усходняя Афрыка і, магчыма, Паўднёвая Азія, дзе прыкладна тры мільёны гадоў таму людзі вылучыліся з жывёльнага свету. У Еўропе людзі з’явіліся значна пазней, каля аднаго мільёна гадоў назад. (3, с. 24)
На той час ледавікі пакрывалі тэрыторыю сучаснай Беларусі. Магчыма, што першыя насельнікі з’явіліся тут пасля адыходу буйнага валдайскага абледзянення ў прамежку каля 10040 тысяч гадоў да н. э. Гэта былі так званыя неандэртальцы. Аднак яны ўжо маглі вырабляць з крэмню прылады працы, валодалі членападзельнай мовай, пастаянна карысталіся агнём, будавалі сховыжытлы. Менавіта яны і рабілі спробы асвоіць абшары на ўзбярэжжы Дняпра, Сожа і Прыпяці. Пра гэта сведчаць грубаабабітыя каменныя прылады працы, знойдзеныя археолагамі каля вёсак Абідавгчы Быхаўскага раёна і Свяцілавічы Веткаўскага раёна. Як лічаць вучоныя, крамянёвыя скрэблы, востраканечнікі і ручныя рубілы маглі быць зроблены менавіта неандэртальцамі. (4, с. 7) Але прыблізна 40 тысяч гадоў назад не
ю
андэртальцы з невядомай дагэтуль прычыны ц