• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Пагоста  Валерый Янковіч

    Гісторыя Пагоста

    Валерый Янковіч

    Выдавец: Колорград
    Памер: 187с.
    Мінск 2018
    145.4 МБ
    ‹найдзена кола, услед за якім з’явіўся і першы воз. Але ўсё роўна дарогі пракладваліся па найлягчэйшаму накірунку, усе перашкоды абыходзіліся. Такія дарогі існавалі ад каменнага веку да ранняга сярэднявечча, то бок да першай паловы IX стагоддзя, калі пачалі ўтварацца княствы. (4, с. 30) 3 гэтага часу будаваліся гарады, і тады ўжо пачалі будаваць мясцовыя дарогі. Але дарогі па даўжыні былі ў той перыяд яшчэ вельмі кароткімі, а на вялікую адлегласць яны нават не пракладваліся, і гаварыць аб нейкіх уладкаваных пастаянных дарогах нельга. Тым не менш першыя старажытныя летапісы распавядаюць аб сухапутных перамяшчэннях: “уцекача Святаполка Уладзіміравіча з Кіева ў Брэст, з Брэста да Пінску на Слуцк у 1116 годзе ішлі войскі менскага князя Глеба, на Ізяслаўль у 1128 годзе войскі Вячаслава з Турава і Вячаслава з Клецку, у 1158 г., 1160 г.  кааліцыі князёў на Тураў і Пінск. Напрамкі гэтых паходаў сведчаць аб тым, што на тэрыторыі Тураўскага княства сухапутныя дарогі дазвалялі перамяшчэнні як у напрамку з захаду на ўсход, так і з поўдня на поўнач”. (10, с. 85)
      Прырода не дала чалавеку дарог, яна наадварот стварыла многа перашкод для перамяшчэння па сушы. Але яна дала чалавеку водныя прасторы.
    
    41
    
    Моры і рэчкі, з аднаго боку, таксама з’яўляліся сур’ёзнымі перашкодамі для перамяшчэння, але гэта адначасова і цудоўныя прыродныя дарогішляхі. Па такіх водных дарогах можна было здзяйсняць межкантынентальныя падарожжы. Першыя сухапутныя шляхі ствараліся па берагах рэк альбо на пераходах ад адной рэчкі да другой, тым самым абміналіся перашкоды на рэках, напрыклад, парогі. Такія пераходы называліся волакамі, бо даводзілася перацягваць па сушы як лодкі, так і ўсё, што ў іх было. (11, с. 6) Выкарыстоўванне рэк разам з сухапутнымі пераходаміволакамі паспрыяла стварэнню вялікіх гандлёвых шляхоў, якія адыгралі рашаючую ролю ў стварэнні нашых першых гарадоў, удзельных княстваў, а таксама ў фарміраванні Вялікага княства Літоўскага, і далі моцны штуршок эканамічнаму развіццю нашай маладой еўрапейскай дзяржавы. Дарэчы, не толькі вялікія гарады ствараліся і станавіліся дзяржаваўтваральнымі дзякуючы гандлёвым шляхам, такія як Полацк, Новагародак, але і многія сёлы абавязаны сваім з’яўленнем і нават назвамі менавіта дарогам. Прыкладам можа быць сяло, якое потым стала мястэчкам Падарозск (па дарозе).
      Шлях  гэта прастора, на якой адбываецца перамяшчэнне некага, нечага. (15, с. 349)
      Першы, самы старажытны гандлёвы шлях, па якім у антычнасці з Прыбалтыкі ў Міжземнамор’е пастаўляўся бурштын, быў бурштынавы шлях. Упершыню яго ўзгадвае ўжо добра вядомы нам Герадот. Дзейнічаў жа шлях значна раней, яшчэ ў часы
    
    42
    
    праўлення фараона Тутанхамона, аб чым сведчаць вырабы з балтыйскага бурштыну, якія былі знойдзены ў яго грабніцы. Вядома, што ў раннім сярэднявеччы, то бок VIIX стагоддзі, гэты шлях праходзіў па цэнтральнаеўрапейскім землям. Ён пачынаўся ад Пруссіі, па плыні Віслы перасякаў Дунай, праходзіў па тэрыторыі цяперашняй Чэхіі, Славакіі, Аўстрыі і Славеніі, а канчаўся ў Аквілеі.
      Вядомы таксама старажытны вялікі шаўковы шлях. Ён узнік у другім стагоддзі да н. э. па ініцыятыве кітайцаў, якія шукалі пародзістых коней для свайго войска. 3 Кітая шоўк, фарфор і іншы тавар караваннай дарогай пастаўляўся ў краіны Пярэдняй і Сярэдняй Азіі. Ён адыграў значную ролю ў развіцці эканамічных і культурных сувязей народаў Блізкага Ўсходу і Кітая.
      3 археалагічных даследаванняў вядома, што тэрыторыя нашай краіны яшчэ з II стагодцзя была цэнтрам гандлёвых шляхоў, доказам таму рымскія срэбраныя манеты, знойдзеныя супрацоўнікамі Інстытута гісторыі НАНБ. Праз старажытную Беларусь праходзіў вялікі гандлёвы шлях “з варагаў у грэкі”. Рэкі Заходняя Дзвіна і Дняпро злучалі паміж сабой Балтыйскае мора і Чорнае. На берагах Балтыйскага мора жылі продкі сучасных шведаў, нарвежцаў, датчан  варагі, ці інакш  вікінгі. Іх ужо ў VIIIIX стагодцзях добра ведалі народы Еўропы па знакамітым бурштынавым шляху. Менавіта яны, варагі, пабудавалі апорны пункт (град) недалёка ад старажытнага пасялення, якое існавала яшчэ з
    
    43
    
    V стагоддзя на правым беразе ракі Палаты. Такім чынам варажскі Полацк стаў цэнтрам збору даніны. (5, с.74) Займаючы на гэтай важнай воднай магістралі фактычна цэнтральнае месца, Полацк з умацаванага паселішча хутка ператварыўся ў моцны транзітны і гандлёвы цэнтр. Заходняя Дзвіна ў той час уваходзіла ў Полацкае княства і з’яўлялася часткай шляху, па якім ішоў міжнародны гандаль Візантыі і Арабскага халіфата з усходнеславянскімі княствамі і скандынаўскімі краінамі. Шлях праходзіў праз Няву, Волхаў, Ловаць, Заходнюю Дзвіну да Дняпра. (4, с. 30) Полацкае княства знаходзілася паміж двума іншымі дзяржаўнымі ўтварэннямі ўсходніх славян Кіеўскім і Наўгародскім княствамі. Кожнае з гэтых княстваў імкнулася заключыць саюз з Полацкам, каб разам мець эканамічную і ваенную перавагу ў рэгіёне. Вядома, што ў 907 г. Полацк быў саюзнікам Кіева, а полацкая дружына прымала ўдзел у паходзе кіеўскага князя Алега на сталіцу Візантыі  Канстанцінопаль (Царград). Паход скончыўся перамогай Кіева, а Канстанцінопаль вымушаны быў плаціць даніну і Полацку. (4, с. 30)
      У канцы XII ст. на ўсходнеславянскіх землях рэзка зменшылася эканамічнае значэнне гандлёвага шляху «з варагаў у грэкі». Нізоўі Дняпра апанавалі качэўнікі, і гандаль паміж краінамі Балтыйскага і Міжземнага мораў пачаў ажыццяўляцца вакол Еўропы, што атрымлівалася хутчэй і танней, чым з выкарыстаннем шляху «з варагаў у грэкі» з яго маруднай і складанай працэдурай волакаў, і ён саступіў месца
    
    44
    
    ПрыпяцкаБужскаму і ЗаходнеДвінскаму накірункам. (12, с. 37) У той жа час па шэрагу прычын страчвае сваю былую магутнасць Полацкае княства. Гэта заняпад ганддёвага шляху і страта на карысць крыжакоў выхаду ў Балтыйскае мора.
      Ёсць навукоўцы, якія мяркуюць, што вялікі гандлёвы шлях наогул быў і сухапутны. У першым томе Вялікага гістарычнага атласа Беларусі такі шлях абазначаны. Са Стамбула праз княства Малдова да Камянца, Кіева, затым Мазыр, Новагародак і Вільня. Потым Рыга і праз Балтыйскае мора Стакгольм, а з Вільні праз Полацк, ці Пскоў  Вялікі Ноўгарад. (7, с. 79) На Расійскай мапе Беларусі другой паловы XIX стагодцзя гэты шлях прасочваецца праз паштовыя, а месцамі шашэйныя дарогі, якія праходзілі праз Мазыр, Новагародак і Вільню. Толькі ў тую мапу закраліся дзьве памылкі. Так, з Луніна дарога нібыта ідзе на Хатынічы, уздоўж усходняга берага ракі Бобрык. 3 таго боку ракі наогул ніколі не было такой дарогі, і няма яе нават цяпер. Акрамя таго, на мапе рэчка Бобрык праходзіць праз Пагост, які стаіць на беразе возера, быццам рэчка сутыкаецца з возерам, што не адпавядае сапраўднасці. 3 Луніна на Хатынічы можна было трапіць у тыя часы толькі праз Багданаўку, Камень, Пагост, Чухава, Дабраслаўку і Бобрык. Такая грунтовая дарога II разраду, то бок шырынёй ад 5,5 да 11 метраў, існавала на стан 1857 года. Па ёй праходзіў паштовы маршрут (ямская гоньба) ад м. Петрыкава ўздоўж р. Прыпяці, праз Ленін, м. Пагост да станцыі Лышча. (35, с. 300)
    
    
    45
    
    
    
    А гэта менавіта і магла быць частка таго гандаёвага шляху, які абазначаны на мапе ў Вялікім гістарычным атласе Беларусі. Дарэчы, пра частку гэтай дарогі пішацца ў пісцовай кнізе ад 15611566 гг., як пра “...ндуіцую нз Пннска через это село (Каўняцін) на Лнтву...” (22, с. 307) Пра гэтую ж дарогу пішацца ў прывілеі, дадзеным Хведару Крывіцкаму на сяло Масевічы, дзе ўстанаўліваюцца яму і ягоным людзям ўваходы ў пушчу: “...через'ь госцннец Внленскнй, за Логншнном'ь н по село Ковнятннское”. (25, с. 115) Дарога з Пінска праз Лагішын, Дабраслаўку, Хатынічы, Новагародак і Ліду на Вільню  нішто іншае, як гасцінец Віленскі на Літву.
      Сухапутны гандлёвы шлях мог існаваць ужо з канца X  першай паловы XI стагоддзя. Менавіта з гэтага часу і ўзнікла пасяленне, як сведчыць першы Сафійскі летапіс пра “Новогородок”. (16, с. 6) Напачатку гэта быў пасад, дзе жылі рамеснікі і таргоўцы. Рамеснікі выплаўлялі і апрацоўвалі жалеза, медзь, каштоўныя металы. Яны займаліся таксама ганчарствам, разьбой па дрэву і косці. У горадзе жылі свае ювеліры. Купцы актыўна гандлявалі з суседзямі Польшчай, ГаліцкаВалынскім і Кіяўскім княствамі, таксама з Рыгай, Швецыяй, гарадамі Нямеччыны, далёкай Візантыяй, Блізкім Усходам. На падставе высокага ўзроўню развіцця зямляробства, рамёстваў і гандлю багацелі мясцовыя феадалы, аб чым сведчаць раскопкі іх пахаванняў. У 1044 годзе пасад захапілі ваяры кіеўскага князя Яраслава Мудрага, сына Рагнеды Рагвалодаўны і Уладзіміра Святаславі
    
    46
    
    ча. Яны пабудавалі дзядзінец (умацаванне), які і стаў Наваградкам  так на мясцовым дыялекце называлі горад нашыя продкі. У летапісах ён вядомы, як “ Новогород, Новгородок, Новый городок”. (18, с. 357) У ХІІХІІІ стст. адбыўся хуткі эканамічны росквіт Новагародка. Асновай эканамічнай магутнасці Новагародчыны сталі развітое земляробства і рамяство, а таксама актыўны гандаль. Па Нёмане новагародскія купцы траплялі ў Балтыйскае мора і далей  у гарады Паўночнай і Заходняй Еўропы. Праз развітую сістэму волакаў можна было трапіць у Днепр і Заходнюю Дзвіну, а адтуль адпаведна ў Чорнае і Балтыйскае моры. Пра шырокія гандлёвыя сувязі Новагародскай зямлі сведчаць знаходкі на яе тэрыторыі скарбаў з арабскімі, візантыйскімі і заходнееўрапейскімі манетамі. Узвышэнне Новагародка ў значнай ступені было абумоўлена геапалітычным становішчам  ён размяшчаўся ў пэўнай адлегласці ад асноўных маршрутаў крыжацкіх захопаў і манголататарскіх набегаў. Гэта спрыяла прытоку на Новагародчыну славянскага насельніцтва з больш небяспечных тэрыторый і, як следства, узнікненню і ўмацаванню гарадоў (Слоніма, Ваўкавыска, Свіслачы, Зэльвы і інш.). Новагародак стаў цэнтрам новага дзяржаваўтваральнага працэсу, у выніку якога з’явілася адна з самых буйных дзяржаў тагачаснай Еўропы  Вялікае княства Літоўскае. У 1253 годзе першы Вялікі князь, стваральнік ВКЛ, каранаваўся ў Новагародку. Вільня стала сталіцай дзяржавы толькі ў 1323 годзе, а праз двесце гадоў Літва
    
    47
    
    дасягнула такой моцы і росквіту, што стала, бадай што, самай магутнай еўрапейскай дзяржавай. Новагародак жа на працягу ўсяго існавання ВКЛ, то бок 550 гадоў, быў важнай адміністратыўнай адзінкай. Напачатку гэта было Новагародцкае княства, затым, з 1507 года, Новагародцкае ваяводства. (16, с. 7)
      У савакупнасці ўсе гэтыя абста