• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Пагоста  Валерый Янковіч

    Гісторыя Пагоста

    Валерый Янковіч

    Выдавец: Колорград
    Памер: 187с.
    Мінск 2018
    145.4 МБ
    ць, што 13 тысяч гадоў таму назад, у час фінальнага палеаліту быў яшчэ сухі, рэзка кантынентальны клімат. Вакол Палесся, як і па ўсёй тагачаснай Беларусі панавалі тундрастэпавыя ландшафты, арктычныя пустыні, экстрэмальныя тэмпературы паветра і паніжэнне ўзроўню Сусветнага акіяна на 85 м ніжэй за сучасны, поўная адсутнасць азёр. Толькі пасля пачаўшагася нязначнага пацяплення на тэрыторыі Беларусі пачаў раставаць ледавік. Але менш чым праз тысячу гадоў зноўку прыйшло пахаладанне, і ледавік “вярнуўся”. Толькі з прыходам мезаліту, то бок 11 тысяч гадоў таму назад, на ўсёй будучай Беларусі паступова пачаў адбы
    
    25
    
    вацца пераход ад арктычных і субарктычных умоў да ўмеранага цёплага клімату, што ў выніку прывяло да інтэнсіўнага раставання ледавіка, які напоўніў рэкі і створаныя тым жа ледавіком азёры вадою. (6, с. 15, 16) Рака Прыпяць на той час яшчэ не была ракою, яна была вялізнаю катлавінаю, якая пачыналася ад Пінску і доўжылася да Мазыру, маючы ўхіл да 60 метраў. (5, с. 61) На ўсходзе Прыпяцкая катлавіна заканчвалася Мазырскай градою. Менавіта ў гэтую катлавіну і панеслі ледавіковую ваду рэкі і рачулкі будучага Палесся. Сярод тых рэк была і рака Бобрык, у якую ўпадала рэчка Вісліца. Пагосцкага возера тады таксама яшчэ не было. Тым часам вада ўсё прыбывала і напаўняла катлавіну будучай ракі Прыпяці. Паўночныя, паўднёвыя і заходнія берагі катлавіны ўжо разліліся, паглынуўшы лясы, азёры, рэкі  усё тое, што мела ўзровень менш 135 метраў. Менавіта такі мінімальны ўзровень мае Мазырская града, якой нарэшце дасягнула вада Палесся і “перапілавала” яе, каб адбылося спусканне той вады ў Дняпро, а затым у Чорнае мора. (6, с. 16, 17) У гэты час створанае ледавіком Беларускае мора было самым вялікім і глыбокім за час свайго існавання. Яго глыбіня каля Мазыра дасягала 50 метраў. Менавіта тады ўзровень паверхні вады быў аднолькавы як каля Пінску, так і каля Мазыра, што бывае ў сапраўднага возера ці мора. 3 таго часу, калі вада Беларускага мора пайшла ў Дняпро, ўтварылася рака Прыпяць, а Беларускае, Сармацкае, Палескае возера, ці мора Герадота, як яго цяпер называюць, стала
    
    26
    
    паступова зменшвацца і больш ніколі ўжо не змагло дасягнуць тых памераў. Напрыканцы мезаліту, то бок 8 тысяч гадоў таму назад, ледавіковая вада праз Прыпяць і Дняпро была перапраўлена ў Чорнае мора. Тым самым адбылося значнае паніжэнне ўзроўню ўсіх вадаёмаў і ўсталяваўся даволі сухі клімат, што вельмі спрыяла ўтварэнню і фарміраванню тарфянікаў, паколькі вялікія тэрыторыі Палесся і ў тым ліку будучай Пагосчыны каля пяці тысяч гадоў знаходзіліся пад вадою разлітых рэк і створаных азёр. (6, с. 17) Такім чынам, новы каменны век, неаліт, які прыйшоў у Беларусь у канцы 5га тысячагодцзя да н. э., распачаўся са значнага паніжэння ўзроўню вады ў вадаёмах і надзвычай спрыяльнага клімату для развіцця расліннасці. Бясконцыя лясы з разнастайным відавым складам дрэў, балоты і незлічоныя вадаёмы давалі тагачаснаму насельніцтву дастатковую колькасць дзічыны і рыбы, тым самым не было падстаў адыходзіць ад высокарэнтабельнай прысвойвальнай гаспадаркі. (6, с. 124) Але ўжо напачатку 4га тысячагоддзя да н. э. у час сярэдняга неаліту значны ўздым узроўню вады прымусіў насельніцтва ўладкоўваць свае паселішчы на больш высокіх месцах. Вярнуліся людзі на ранейшыя стаянкіпаселішчы толькі ў час позняга неаліту, то бок у другой палове 3га тысячагоддзя да н. э. А за гэты час паміж помнікамі ранняга і позняга неаліту ўтварылася праслойка пяску з ракавінамі уніа. (1, с. 19, 20) На гэты факт звярнуў увагу археолаг В. Ф. Ісаенка, праводзячы раскопкі вакол Пагосцкага возе
    
    27
    
    
            —g^^^sC^—.
    
    pa, y прыватнасці пры даследаванні самай вялікай старажытнай стаянкі Камень2 і сярэдненеалітычнай стаянкі Камень3, якая знаходзілася ад першай на адлегласці 200 метраў і на ўзвышшы 57 метраў. Менавіта мяжа тых старажытных стаянакпасяленняў і з’яўлялася берагам Пагосцкага возера таго часу. Слой пяску ўперамешку з ракавінамі уніа мог з’явіцца над помнікамі ранняга неаліту толькі на дне возерамора ў час сярэдняга неаліту, калі бераг возера паглынуў усе ранненеалітычныя стаянкі разам з суседнімі рэкамі. Некалькі больш, чым праз тысячу гадоў, ужо ў познім неаліце, то бок прыкладна чатыры тысячы гадоў таму, бераг мора зноўку вярнуўся на сваё колішняе месца, і новыя пакаленні тых жа плямён прыйпілі на месцы былых стаянак у наваколле Пагоста. У нашым выпадку да стаянкі Камень2. Менавіта гэты гістарычны факт другога вялікага ўздыму ўзроўня вады стаў адраджэннем Беларускага мора. Заходняя частка гэтага мора нічым не адрознівалася як памерам, так і глыбінёй ад мора мезалітычнага часу, то бок ад мора, якое было 1011 тысяч гадоў таму назад. Але ўсходняя яго частка была ўжо зусім іншай. Яна адрознівалася як памерам, так і глыбінёй. Справа ў тым, што цяпер гэта быў ужо вадаём на аснове вялікай ракі Прыпяці, якая праз Дняпро мела выхад у акіян, а значыць, узровень вышынь паверхні вады прыблізна ад 135 метраў, што каля Пінску зменшваўся да нуля, які меў Дняпро пры ўпаданні ў Чорнае мора. Амаль гэткую ж вышыню ўзроўню вады, як і Прыпяць,
    
    28
    
    *
    
    каля Пінску мела і Пагосцкае возера, бо яно было часткаю Беларускага мора разам з рэчкамі Вісліца і Бобрык, таксама з Прыпяццю. А адбывалася тое другое вялікае ўзвадненне амаль шэсць тысяч гадоў таму назад і доўжылася больш за тысячу гадоў.
      Ну а цяпер самы час паразважаць пра старажытны Тураў і Беларускае мора.
      Мазыранін Дзяніс Бабаеў прапанаваў сваю рэканструкцыю Палескага мора. Ён на тапаграфічным здымку Палесся запоўніў нізіны віртуальнай вадою да адзнакі 135 метраў над узроўнем мора і ў выніку атрымаў вадаём ад Пінску да Мозыру. (50) Атрыманы вадаём  нішто іншае, як старажытнае Беларускае мора мезалітычнага часу, калі ракі Прыпяць яшчэ не было, а замест яе была Прыпяцкая катлавіна. Тую рэканструкцыю Палескага мора ўмоўна можна назваць мапай старажытнага Палесся, і вельмі цікавая яна тым, што прыблізна адлюстроўвае вынік першага вялікага ўзваднення на Беларусі, якое адбылося амаль адзінаццаць тысяч гадоў таму назад. Усяго ў каменным веку было тры вялікіх узвадненні. Другое адбылося ў сярэдненеалітычны час (каля шасці тысяч гадоў таму назад) і трэццяе ў час позняга неаліту, то бок 2500 гадоў таму. Many Палесся пасля другога і трэццяга ўзвадненняў зрабіць сёння наўрад ці магчыма, але для паўночназаходняй яе часткі карыстацца можна прапанаванай. Справа ў тым, што яшчэ ў час першагага ўзваднення на тэрыторыі Палесся сфармаваліся тарфяныя балоты, а ў іх, як вядома, вада не бяжыць, а стаіць. У выніку
    
    29
    
    ўзровень вышынь у такіх мясцовасцях затрымліваецца даволі надоўга, калі тым часам адбываецца сезоннае папаўненне вады. Дык вось, згодна мапы Бабаева, месца, дзе павінен быць Тураў, займае Палескае мора. Так і павінна быць, таму што ўзровень вышынь мясцовасці, дзе зараз стаіць Тураў, 120125 м, а ўзровень паверхні Палескага мора пасля першага ўзваднення быў 135 м. Выходзіць, што над Туравам у той час аказалася глыбіня ў 10 метраў. Пасля другога і трэццяга ўзвадненняў усё адбывалася інакш. Рака Прыпяць ужо сфармавала сваё русла, і ўзроўні вышынь паверхні вады ў рацэ па меры прыбліжэння да Дняпра зменшваліся, і які быў узровень вады каля Турава, невядома, але Тураў мае вельмі вялікі шанец апынуцца ў моры Герадота на пачатку свайго існавання. Узровень вады ў Прыпяці каля Турава ў момант заснавання, то бок у 980 годзе, павінен быць на метры тры больш, чым цяпер. Доказ таму той факт, што ў сярэдзіне XIX стагоддзя ўзровень вады ў Прыпяці каля Пінску быў 132,83 м. (35, с. 110) У канцы таго ж стагоддзя гэтая лічба была 132,6 м (20, с. 8), а цяпер 132 метры. (36) Узровень вады прыблізна за 200 гадоў панізіўся на метр. Умоўны падлік паказвае, што за 1000 гадоў узровень вады ў Прыпяці каля Пінску мог быць на 5 метраў вышэй сягонняшняга, а гэта азначае, што каля Турава гэтая лічба магла быць не менш трох метраў. Адсюль можна зрабіць дапушчэнне, што у 980 годзе на месцы, дзе зараз знаходзіцца Тураў, павінна быць вада. Самае высокае месца ў Тураве  128 метраў 
    
    30
    
    толькі там, дзе знойдзены каменны крыж і іконкі святых. Самая нізкая  120 метраў  знаходзіцца акурат пасярэдзіне. У дзесяці кіламетрах ад Турава на узвышшы ў 133134 м над узроўнем мора знаходзіцца сяло Чарцянка. (36) Археолагамі знойдзена два старажытных гарадзішча ў двух кіламетрах ад гэтага сяла ў Тураўскім напрамку. Менавіта гэтыя гарадзішчы і маглі быць тым старажытным горадам да 1230 года, у якім і мог адбыцца землятрус, дарэчы, тое ўзвышша ад Чарцянкі цягнецца ў бок Мікашэвіч, і месцамі яно значна вышэйшае, і верегоднасць адбыцця там землятрусу значна большая, чым у такім нізкім месцы, дзе зараз стаіць Тураў. Пасля землятрусу напалоханыя тураўцы маглі назаўсёды пакінуць зруйнаваны горад і прыйсці бліжэй да ракі на цяперашняе месца. Дарэчы, менавіта тыя гарадзішчы маглі быць старажытным драўляным горадам Гелон, аб якім пісаў Герадот.
      Трэцяе адраджэнне Беларускага мора было ў апошні субатлантычны перыяд, які пачаўся прыкладна 2500 гадоў назад, і характарызуецца зніжэннем тэмпературы і павелічэннем вільготнасці, што пацягнула за сабой павышэнне ўзроўню вадаёмаў. (6, с. 19) Адам Кіркор у трэцім томе “Жнвопнсной Росснн” (1882 г.) адзначыў: “Тысячелетня отделяют нас от той эпохн, когда вся долнна Прнпятн, плн так называемое Пннское Полесье, было тоже залнто водою,  морем Геродота, страною вод н туманов, как её называет Дарнй Гнстасп в своём походе на скнфов.
    
    31
    
      (Дарнй I был царём Перснн в 522486 гг. до н. э. Поход в землн скнфов (в северное Прнчерноморье н выше по Днепру) он соверпшл в 514 году до н. э. Вот когда нашн землн былн «страною вод н туманов».) (5, с. 62)
      А пачыналася ўсё 11 тысяч гадоў таму назад з нязначнага пацяплення, якое змагло растапіць ледавік таўшчынёй у сотні метраў, што пакрываў Беларусь, і пачаў адбывацца пераход ад арктычных і субарктычных умоў да ўмераннага цёплага клімату. Ад інтэнсіўнага раставання ледавіка рэкі сталі напоўняцца яго вадою. Напоўнілася і Вісліца, што ўпадае ў раку Бобрык, якая ў сваю чаріу ўпадае ў Прыпяць. Але Бобрык не змог прыняць усю ваду Вісліцы, і яна выйшла са сваіх барагоў і разлілася. У выніку атрымалася Пагосцкае возера, якое хутка паглынула раку Бобрык і пайшло ўшыр да Прыпяці, якая таксама разлілася і ў сваю чаріу пачала паглынаць рачулкі, рэчкі, што ўпадалі ў яе, азёры , лясы  усе, што ніжэй за ўзровень яе воднай гладзі...
      Гіпатэтычна можна сказаць, што ўсё пачалося з рэчкі Вісліцы і Пагосцкага возера...
      Напачатку Вісліца стварыла Пагосцкае возера, якое бліжэй усяго знаходзілася да ледавіка, і менавіта з яго пачало стварацца БеларÑ