• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Пагоста  Валерый Янковіч

    Гісторыя Пагоста

    Валерый Янковіч

    Выдавец: Колорград
    Памер: 187с.
    Мінск 2018
    145.4 МБ
    алкам зніклі.
      Каля 25 тысяч гадоў таму на поўдзень Беларусі прыйшлі краманьёнцы, якія сваім абліччам ужо амаль не адрозніваліся ад сучаснага чалавека. Яны пакінулі нам у якасці ўспаміну аб сваім прысутніцтве рэшткі паселішчаўстаянак у Калінкавіцкім і Чачэрскім раёнах. Але і другая спроба першабытных людзей засяліць абшар нашай краіны завяршылася няўдачай. 3 поўначы працягваў няўхільна насоўвацца ледавік. 1918 тысяч гадоў таму суцэльныя льды панавалі там, дзе цяпер стаяць гарады Гродна, Ворша. Стаянкі краманьёнцаў апусцелі, яны пакінулі свае селішчы і адышлі на поўдзень. (2, с. 10) На думку большасці даследчыкаў, зледзяненні не меней 5 разоў пакрывалі часткова або поўнасцю тэрыторыю Беларусі. У выніку дзейнасці ледавікоў фармаваўся рэльеф за кошт матэрыялаў з разбуранных горных парод, якія ён нёс з сабою і адкладваў на сваім шляху. Адначасова ўтвараліся глыбокія варонкі і пустэчы ў целе ледавіка ці ў мёрзлым грунце ў выніку раставання лёду ў часы пацяпленняў, што прывяло да з’яўлення тысяч азёраў. Амаль да дзесяці тысяч гадоў таму назад на тэрыторыі нашай краіны быў сухі, рэзка кантынентальны, вельмі суровы клімат. Тундрастэпавыя ландшафты, арктычныя пустыні на перадполлі ледавіка, магутная вечная мерзлата, экстрэмальная тэмпература паветра, рэзкае аіульнапланетарнае зрушанне прыродных зон, паніжэнне ўзроўню Міравога акіяна на 85 метраў
    
    11
    
    ніжэй за сучасны  вось такой, безазёрнай, зусім без лесу сустракала фазу фінальнага палеаліту Беларусь, якую ўжо пакінуў ледавік, але ён быў яшчэ зусім недалёка  паўночная частка Эстоніі і Балтыйскага мора была ў яго кіпцюрах. Нягледзячы на тое, што фінальны палеаліт распачаўся 13 90013 000 гадоў назад з нязначнага пацяплення, і на Палессі пачалі расці хваёвыя лясы, тым часам раптоўна прыйшло караткачасовае, але інтэнсіўнае пахаладанне (12 30011 800 гадоў назад), якое прывяло да аднаўлення субарктычных умоў на поўначы Беларусі. Зноў з’явіліся бязлесыя прасторы. (6, с. 1516) Менавіта ў гэты фінальнапалеалітычны час, каля 15 тысячагоддзяў назад, на тэрыторыі Беларусі з’явіліся качавыя плямёны паляўнічых. Прыйшлі яны з поўдня і паўднёвага захаду, нягледзячы на тое, што клімат яшчэ заставаўся суровым, і сярэднегадавыя тэмпературы былі на 24 градусы ніжэйшыя за сучасныя. Гэта была трэцяя і нарэшце паспяховая спроба чалавека зясяліць нашую зямлю. Для сваіх стаянак людзі таго часу выбіралі сухія месцы на карэнным беразе буйнейшых рэк  Дняпра, Нёмана, Прыпяці. У вярхоўі рэк і на водападзелы чалавек яшчэ не трапляў. Археолагамі знойдзена каля 20 паселішчаў. Такая невялікая іх колькасць тлумачыцца надзвычай слабым засяленнем тэрыторыі краіны. Гэта быў час, калі пасля доўтага перапынку чалавек толькі пачаў зноў засяляць нашыя землі, дзе існавалі яшчэ даволі суровыя прыродныя ўмовы. Адсутнасць на стаянках тоўстых культурных
    
    
    12
    
    
            •__g^^k^V<^^^
    
    напластаванняў, рэшткаў збудаванняў і невялікая колькасць знаходак сведчыць, што чалавечыя калектывы былі не толькі малалікімі, але і часта перамяшчаліся з месца на месца. Таму стаянкі былі пераважна месцамі іх кароткачасовага знаходжання. (3, с. 26, 2829) Старажытныя людзі таго старажытнага часу адносіліся да супольнасці паляўнічыхзбіральнікаў, якія на адным месцы доўга не затрымліваліся і вымушаныя былі часта перамяшчацца ўслед за міграцыямі паўночных аленяў. Асноўнымі заняткамі людзей у перыяд палеаліту і мезаліту былі паляванне і рыбалоўства. Яны нічога не выраблялі самі, a ўжывалі ў ежу тое, што давала ім прырода. Першыя госці спусташалі наваколле, і ім даводзілася пастаянна асвойваць новыя месцы жытла. Таму і жытло ў іх было прымітыўнае.
      Пачынаючы з 11 80010 800 гадоў назад прыйшоў самы цёплы час ў позналедавіковы перыяд, мезаліт, калі край ледавіка адступіў да Фінляндыі, і на нашай тэрыторыі ўсталяваўся клімат, блізкі да цяперашняга. Прыйшло пацяпленне, якое прывяло да шырокага распаўсюджання на нашай тэрыторыі лясоў. На адкрытых прасторах з’явіліся лугі са злакаў і разнатраўя. Аналіз палеанталагічных рэшткаў сведчыць пра тое, што тэмпература ліпеня была толькі на 2 градусы ніжэй за сучасную. Улетку тэмпература даходзіла да +10, а зімой дасягала 25 градусаў. Пачынаючы з 10 3009200 гадоў назад лясное покрыва больш ніколі не знікала з нашай тэрыторыі, а паверхня Беларусі пачала набываць сучасны вы
    
    13
    
    гляд. У мезалітычны час адбылося спусканне вады Прыпяці праз “перапілаваную” Мазырскую граду, і Прыпяць пацякла на поўдзень  поўдзень  усход да Дняпра. (6, с. 16, 17)
      Нарэшце першыя людзі прыйшлі і да будучага Пагосцкага краю. Да ліку буйнейшых помнікаў мезаліту не толькі Палесся, але і ўсёй лесапаласы Ўсходняй Еўропы можа быць прылічана паселішча Новы ДворІ. Чаму менавіта да Новага Двара завіталі першыя прышэльцы? Верагодней усяго, справа ўся ў крэмені, які ў вялікай колькасці і патрэбнай якасці быў знойдзены тут. На месцы паселішча знаходзілася майстэрня па вырабу тагачасных прылад з мноствам нарыхтовак. (1, с. 2728)
      У перыяд мезаліту, то бок 95 тыс. гадоў да н. э., чалавек прыручьгў сабаку. Галоўным вынаходніцтвам у гэты час становіцца першае механічнае прыстасаванне  лук і стрэлы. У час мезаліту людзі пачалі вырабляць так званыя мікраліты.  дробныя дэталі састаўных прылад працы, зробленыя з крэменю. Мікраліты звычайна ўстаўляліся ў пазы касцяных ці рагавых апраў, у дрэўкі стрэл і наканечнікі дзідаў, складалі лёзы кінжал аў, шыпы гарпуноў. (4, с. 11) Для рыбнай лоўлі выкарыстоўваецца тагачаснае вынаходніцтва  кручок. Мужчыны хадзілі на паляванне, лавілі рыбу, выраблялі асноўныя прылады. Жаночымі заняткамі былі выраб посуду, прыгатаванне ежы і догляд дзяцей. Калі мужчына браў шлюб, ён пераходзіў у жончыну супольню. Шлюбныя адносіны на той час былі, мякка кажучы, не зусім упарад
    
    14
    
    
            .___(^$g^K l^og^.
    
    каваныя, i роднасць можна было вызначыць толькі па жаночай лініі. Жанчыны захоўвалі звычаі і традыцыі роду і таму лічыліся ў родзе галоўнымі. Гэткі перыяд гісторыі чалавецтва называецца матрыярхатам. (2, с. 11)
      Каля шасці тысячагодцзяў назад у Беларусі пачаўся заключны этап каменнага веку  неаліт, новы каменны век, ён настаў ва ўмовах надзвычайна спрыяльнага клімату. Сярэднегадавая тэмпература была на 1,52 градусы вышэй за сучасную, ды і ападкаў выпадала значна больш. Цяпло і вільгаць спрыялі бурнаму развіццю расліннасці. Цяплей за ўсё было на Палессі. Тут амаль паўсюдна раслі грабавыя лясы і дубровы. Прырода давала жыхарам Пагосцкага краю дастатковую колькасць дзічыны, рыбы і дзікарослай расліннай ежы, і каля Каменя стварыўся так называемы племянны цэнтр з некалькіх родавых паселішчаў  КаменьІІ. Таўшчыня напластаванняў з рэшткамі жызнядзейнасці старажытных людзей тут дасягала 0,5 м і больш, знойдзены шматлікія крамянёвыя вырабы і больш за 1000 адзінак фрагментаў керамікі. Побач з гэтым базавым асяродкам жыхарства знаходзіліся невялікія стаянківыселкі. КаменьІІ на той час выконваў ролю сталіцы пагосцкага краю. Важным вынаходніцтвам чалавека ў перыяд неаліту стаў выраб глінянага посуду, у якім захоўваліся зерне, арэхі, ягады, мёд. Стала магчымым гатаваць ежу на вогнішчы. Стабільнасць харчавання спрыяла павелічэнню працягласці жыцця людзей і росту насельніцтва. Усё гэта дало вучоным падста
    
    15
    
    вы характарызаваць гэты перыяд як “неалітычную рэвалюцыю”. Напрыканцы неаліта старажытныя продкі Палесся пачалі займацца земляробствам і жывёлагадоўляй. (3, с. 3441)
      Пра ўсё гэта навукоўцы даведаліся пры паступовым асвойванні новых метадаў вывучэння матэрыяльнай культуры розных эпох, запазычаных у дакладных і прыродазнаўчых навук (радыёвугляродны аналіз, хімічны і спектральны аналіз металу, дэндрахраналагічнае датаванне і інш.). Выкарыстоўваліся і вынікі даследаванняў у такіх спецыяльных навуках, як астэалогія, палеагеаграфія, палеабатаніка і палеазаалогія, гідраніміка і тапаніміка, антрапалогія. (6, с. 5) Рэчавы матэрыял помнікаў старажытнага часу набываўся і назапашваўся непасрэдна раскопкамі. У некаторых раскопках прымалі ўдзел і мы, яшчэ падлеткі сямідзесятых. Для нас гэта было не проста цікава, тут мы атрымлівалі свой першы заробак памерам 2 рублі і 20 капеек штодзень. Знойдзенныя артэфакты пацвярджаюць факт таго, што ў наваколлі Пагоста, Каменя, Вяза, Ботава, Чухава і Новага Двара жылі першыя людзі ў розныя перыяды каменнага веку. На жаль, на месцы Пагоста ў той час панавала Пагосцкае возера, бераг якога і даходзіў да тых паселішчаўстаянак. А гэта месцамі трычатыры кіламетры ад берага возера тых жа сямідзесятых гадоў. На час заканчэння каменнага веку, то бок трычатыры тысячы гадоў таму назад, Пагост мог вітаць нашых продкаў толькі гойданнем галінамі дрэў, што маглі расці на тым месцы, дзе стаіць сёння царква. Сведчаннем таму, што
    
    16
    
    гэта магло быць менавіта так, даследаванні археолага В. Ф. Ісаенкі, які быў кіраўніком праводзімых раскопак помнікаў каменнага веку ў нашым наваколлі. Дарэчы, ён заўважыў, што ў трэцім, завяршальным перыядзе каменнага веку  неаліце  артэфакты яго пачатку знаходзіліся на глыбіні да паўметра ніжэй артэфактаў канца неаліту, а паміж імі быў слой пяску з ракавінамі уніа. Помнікі ж сярэдчяга часу неаліта знаходзіліся значна далей і на ўзгорках вышынёй да пяці метраў. Акрамя таго, яны, сярэдненеалітычныя помнікі, не змешваліся з помнікамі ранняга і позняга часу завяршальнага перыяду каменнага веку, то бок неаліту. Гэта сведчыць аб тым, што каля чатырох тысяч год таму, менавіта ў сярэдні час неаліту, узровень вады ў Пагосцкім возеры павышаўся да двух і болей метраў і заставаўся такім больш тысячы гадоў, “паглынуўшы” тым самым першыя паселішчы нашых продкаў на доўгі час. Вярнуўся бераг да бліжэйшай стаянкі, гэта значыць да двух кіламетраў ад Пагоста, недзе за 1700 гадоў да ражства Хрыстова. (1, с. 1920) Менавіта ў гэты сярэдненеалітычны час Пагосцкае возера ў другі раз аб’ядналася з рэчкай Бобрык і з усімі азёрамі і рэкамі Палесся на чале з Прыпяццю, і тым самым усе разам яны ператварыліся ў вялікае возера. Першае такое аб’яднанне адбылося ў час мезаліту, то бок 9 тысяч гадоў таму назад. Менавіта тады гэткае аб’яднанне дапамагло Прыпяці “перапілаваць” Мазырскую граду, што каля Юравіч, і назаўсёды злучыцца з Дняпром, каб усю ваду з Палесся перапраўляць у Чорнае мора і падвы
    
    17
    
    шаць тым самым узровень Міравога акіяну да сучаснага. Пагосцкае возера змагло аб’яднацца і ў трэці раз з Прып