• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Пагоста  Валерый Янковіч

    Гісторыя Пагоста

    Валерый Янковіч

    Выдавец: Колорград
    Памер: 187с.
    Мінск 2018
    145.4 МБ
    яццю разам з усімі яе прытокамі і іншымі вадаёмамі. Яно зноўку ператварылася ў вялікае возера: ад Пінску да Мозыру. Адбылося гэта 2500 гадоў назад. (6, с. 20) Якраз у той час, калі жыў Герадот, які і напісаў у сваёй кніжцы “Мельпамена” пра Беларусь, пра нашых тагачасных жыхароў будзінаў і неўраў і пра наша вялізнае возера, якое назавуць потым морам Герадота.
      За чатыры тысячы гадоў да нашага часу жыхары Беларусі навучыліся выплаўляь медзь і бронзу. Гэта азначала канец каменнага веку. Але меднай руды ў нетрах нашай зямлі не было, і таму металёвых вырабаў таго часу археолагі сустракаюць няшмат. 3 медзі і бронзы рабілі пераважна ўпрыгожванні, зрэзні дзідаў, нажы, сярпы. Тагачаснае земляробства, якім займаліся напачатку і нашыя продкі, называюць лядным. Каб падрыхтаваць зямлю для сяўбы, рабілі ляда: абсякалі кару з дрэў пэўнага кавалка лесу, давалі дрэвам высахнуць, а потым іх спальвалі.
      Агонь знішчаў пустазелле, попел угнойваў зямлю, зямля некалькі гадоў давала досыць вялікі ўраджай. Цяпер галоўная доля ў родавай суполцы перайшла да мужчын. Яны выконвалі самую цяжкую працу. Па мужской лініі пачалі весці радавод. Матрыярхат саступіў месца патрыярхату.
      Шэсцьсотсемсот гадоў да нараджэння Хрыстова плямёны, што насялялі нашую зямлю, навучыліся здабываць і апрацоўваць жалеза. Для жыхароў
    
    18
    
    тагачаснай Беларусі наступіў жалезны век. 3 дапамогаю жалеза лягчэй было апрацоўваць дрэва, рэзаць па косці, рабіць ліцейныя формы і ганчарны круг, калаўрот і ткацкі станок. Ад ляднага земляробства людзі пераходзілі да ворнага. Яны сеялі жыта, пшаніцу, ячмень, проса, лён, боб і rapox. А вось смаку бульбы не ведалі. Бульба з’явіцца ў Беларусі яшчэ вельмі няскора  толькі ў першай палове XVIII стагоддзя. (2, с. 13)
      На вялікі жаль, на тэрыторыі Пагоста Загародскага не знойдзена ніводнага археалагічнага помніка перыяда ад бронзавага веку да позняга сярэднявечча. Адсутнічаюць таксама і пісьмовыя звесткі пра існаванне на гэтым месцы якоганебудзь жытла, акрамя Новага Двара. У геаграфічным нарысе зямлі крывічаў і дрыгавічаў М. В. ДаўнарЗапольскі (“бацька” Беларускай гісторыяграфіі) адзначае: “Вялізныя залежы торфа нам уласна ўдалося бачыць на ўсёй прасторы паўночнай часткі Пінскага ўезду: у Целеханскай воласці, каля возера Выганашча, у Пагосцкай, каля возера Пагоста, сяла Парахонска; у Дабраслаўскай воласці...” (20, с. 12).
      Торф  гэта гаручы карысны выкапень. Утвараецца ў працэсе натуральнага адмірання і няпоўнага распаду раслін ва ўмовах недахопу кіслароду і залішняга ўвільгатнення. Торф назапашваецца ў балоце вельмі павольна. Тарфяныя залежы павялічваюць сваю таўшчыню на 0,51 мм у год. Балота  гэта непамерна ўвільгатнённыя ўчасткі зямной паверхні. Вада ў іх не цячэ, а застойваецца, Торф  тоўшча на
    
    19
    
    палову разлажыўшыхся астанкаў вільгацелюбівых раслін.
      Балоты ўзнікаюць пры зарастанні азёр. Спачатку на дно берагоў возера абсоўваюцца пясок, гліна, глей, прынесеныя рэкамі і ручаямі. Паступова яны запаўняюць азёрныя катлавіны. Возера мялее, і яго памеры памяншаюцца. На водмелях вырастаюць трыснёг, асака. Пасля расліны распаўсюджваюцца амаль на ўсё возера. Калі яны адміраюць, іх рэшткі адкладаюцца на дне. 3 часам яны назапашваюцца, ушчыльняюцца і ператвараюцца ў торф. Так на месцы возера з>яўляецца балота. Улічваючы наяўнасць такіх фактаў як:
       месцазнаходжанне берага возера ва ўсе перыяды неаліта далёка за межамі Пагоста, што надоўга рабіла яго востравам сярод воднай гладзі возера, затым сярод балота;
         вялікія залежы торфу вакол возера;
       поўная адсутнасць артэфактаў існавання жыцця да позняга сярэднявечча;
      можна зрабіць вывад: ад бронзавага веку да сярэдзіны другога тысячагоддзя ад ражства Хрыстова вакол месца, дзе знаходзіцца цяперашні Пагост Загародскі, панавала пагосцкае возера, якое некалі ўваходзіла ў склад Беларускага мора, ці мора Герадота, і затым Сармацкага возера. А калі вада сышла, то будучы Пагост з усіх бакоў, акрамя паўночнага, абступалі балоты на доўгія часы.
    
    20
    
    
        2. Ббларускде морд
    
    
                 Ад рэчкі Вісліцы да Пагосцкага возера, ад Пагосцкага возера да мора Герадота...
    
      Няма такой мапы нашай краіны Беларусі, на якой бы мы змаглі адшукаць гэткае мора. Аднак яно сапраўды было, і ўпершыню напісаў пра яго старажытны грэчаскі вучоны Герадот, празваны бацькам гісторыі. Ён жыў амаль 2500 гадоў таму і напісаў дзевяць кніг пра тагачасныя краіны. Чацвёртая, пад назвай “Мельпамена”, з’яўляецца самай ранняй пісьмовай крыніцай ведаў пра гісторыю і геаграфію Беларусі. У пачатку кніжкі, апісваючы землі скіфаў (сучасныя украінскія і расійскія тэрыторыі), Герадот адзначыў, што сам ён не быў у тых краінах, што знаходзяцца далей, на поўначы, іўпэўнены, што там не быў ні адзін з яго сучаснікаў, распавядаўшых яму пра іх. Тым не менш ён бярэцца апісаць паўночныя землі як мага больш дакладна і грунтоўна, перадаць пра ўсё тое, што было яму вядома па чутках пра тыя далёкія і незнаёмыя краіны. (9, п. 16)
      У кніжцы Герадот распавёў пра прыроду і людзей, якія жылі тады, і адзначыў, што на той тэрыторыі, дзе цяпер Пінскае Палессе, знаходзілася на той час вялікае возера, і жылі там плямёны неўраў і будзінаў, а далей на поўнач  андрафагаў.
      Неўры  гэта скіфскае племя, якое было выгнана са сваіх зямель варожымі прышэльцамі (у кніжцы  змяіным нашэсцем). Неўры былі вымушаныя
    
    
    21
    
    пакінуць сваі землі і пасяліцца сярод будзінаў. Пра неўраў хадзілі чуткі, што яны нібыта чарадзеі. Кожны чалавек з іх племені штогод на некалькі дзён ператвараецца ў ваўка, а затым зноўку прымае чалавечае аблічча. (9, п. 105)
      Абарыгены Палесся  будзіны. Гэта вялікае і шматлікае племя качэўнікаў, якія маюць блакітныя вочы, а валасы ў іх рыжыя, і ўсе яны ў вяснушках. На зямлі будзінаў ёсць драўляны горад, а імя гораду Гелон. Кожны бок высокай драўлянай сцяны таго гораду меў даўжыню болей шасці кіламетраў. 3 дрэва пабудаваныя таксама хаты і свяцілішчы элінскіх багоў са статуямі і алтарамі. Зямля ў будзінаў уся зарошчана лясамі. У самай галоўнай пушчы знаходзіцца вялікае і шматводнае возера, а вакол яго сток вод, парослых трыснягом. (9, п.108109) Гісторыкі ўмоўна называюць гэтае возера морам Герадота, Сармацкім возерам, або Беларускім морам. А вучоны Эдуард Іванавіч Эйхвальд сцвярджаў, што значная частка басейна Прыпяці была некалі пакрыта вялізным возерам, і па многім наяўным прызнакам злучалася яно з Балтыйскім і Чорным марамі. Нездарма паміж жыхарамі Пінскага наваколля захавалася аж да XIX стагодцзя паданне аб існаванні на Палессі мора, і што на яго былым дне знаходзілі якары і астанкі караблёў Пра гэта ў 1864 годзе пісаў у кніжцы “Матерналы для географнн н статнстнкн Росснн...” падпалкоўнік генеральнага штабу I. Зеленскій. (35, с. 165) Так што нашыя продкі палешукі, якія ў сваю чаріу былі продкамі старажытных будзінаў і
    
    22
    
    r ^Jj^^^l^^¹^^^ *
    
    неўраў, як сапраўдныя паморы, здзяйснялі рачныя падарожжы ў Данцыг, Кёнігсберг і Крамянчуг.
      Упершыню мора Герадота размясціў на мапе арабскі географ АльІдрысі ў 1154 годзе. Мапа Ідрысі вельмі недакладная і не адпавядае прапорцыям геаграфічных аб’ектаў, але даследчыкі лічаць, што возера Тэрмі (на мапе “buhaire termi”) менавіта і ёсць тое знакамітае мора Герадота, пасярэдзіне якога абазначана Мазырскае ўзвышша. (49)
      На мапах францысканскага манаха Себасцяна Мюнстэра ад 1544 года (7, с. 160161), венецыянца Джакома Гастальдзі ад 1568 года (7, с. 170) і фламандскага картографа Герарда Меркатара ад 1572 года (7, с. 188) рысавалася вялізнае возера, і называлася тады яно Сармацкім. На поўначы ад гэтага вадаёма знаходзіўся Ваўкавыск, на поўдні Пінск, на ўсходзе Слуцк, а на захадзе Шэрэшова.
      На мапе 1613 года МікалаяКрыштафа Радзівіла (Сіроткі), якая стала буйнейшым дасягненнем айчыннай навукі і лічыцца адным з самых значных беларускіх гістарычных і культурных помнікаў позняга сярэднявечча, мы бачым ужо падковападобнае балота, а ў сярэдзіне  мястэчка Бяроза, Лагішын, Лунін, КажанГарадок, Моталь і горад Пінск. Пагост, што стаіць на рацэ Стыр, на мапе таксама ёсць, a месца, дзе павінен быць маёнтак Пагост (цяпер Пагост Загародскі) разам з Каменем і іншымі сёламі, заняла вялікая балотная пляма. (2, с. 120121) На час выдання мапы Пагост ужо існаваў, але па прычыне таго, што ён не належыў роду заказчыка і фундата
    
    23
    
    ра мапы, a можа, па прычыне яшчэ недастатковай значымасці гэтага маёнтка на мапе ён не абазначаны. Прычына магла быць яшчэ такая, што маёнткі Пагост, Бобрык, Лунін і Хатынічы ў 1613 годзе аспрэчваліся ў судзе Зоф’яй і Кацярынай, роднымі сёстрамі памерлага Юрыя Мікалаевіча Радзівіла, які, не маючы нашчадкаў, запісаў усю маёмасць стрыечным братам Янушу і Крыштафу, а не сваім родным сёстрам. Сёстры не пагадзіліся з тым і падалі скаріу ў суд. 3 выраку суда Кацярына Гарайская атрымала маенткі на карысць сваіх сыноў Пятра і Крыштафа. (30, с. 338, 339) Менавіта гэты факт мог стаць прычынай таго, што маёнтак Пагост і возера Пагосцкае не абазначаны на мапе Сіроткі, сына Радзівіла Чорнага. Планы Радзівілаў па стварэнню самага кароткага гандлёвага шляху Новагарадок Мозыр праз землі і маёнткі Радзівілаў засталіся не здзейсненымі ў выніку страты маёнткаў Пагост і Лунін, дзеля чаго, магчыма і было створана ў 1539 годзе сяло Пагост, а затым быў набыты Лунін, якія ляжалі на шляху Дабраслаўка  Камень  Лунін праз Багданаўку.
      Факт наяўнасці мора ў Беларусі, няхай сабе даўно ўжо і зніклага, інтрыгуе ўсіх беларусаў. Вельмі хочацца зазірнуць у той час ці хаця б у тую мапу, каб уявіць былыя яго памеры. Сучасныя даследчыкі рэканструявалі выгляд Герадотава мора з дапамогай спадарожнікавых тапаграфічных здымкаў Зямлі. Такую рэканструкцыю прапанаваў мазыранін Дзяніс Бабаеў, які на тапаграфічным здымку Палесся за
    
    24
    
    поўніў нізіны віртуальнай вадою да адзнакі 135 метраў над узроўнем мора. У выніку атрымаўся вадаём ад Пінску да Мозыру і Бабаеў, назваў яго Палескім морам. (21) Узроўні вышынь паказалі межы гэтага возера з мноствам вастравоў вакол яго, на адным з якіх размясціўся і будучы Пагост Загародскі. Але ўзнікае пытанне, чаму старажытны Тураў, які ўпершыню ўзгаданы ў 980 годзе, “патануў” у гэтым вадаёме? Прычын таму можа быць дзве  мора рэканструявана тэхналагічна памылкова, і другая прычына  першапачаткова Тураў мог быць заснаваны ў другім, больш высокім месцы, а пасля землятрусу ў 1230 годзе быў нанова пабудаваны ў цяперашнім месцы.
      Каб больш дакладна ўявіць працэс утварэння, існавання і знікнення Беларускага мора, аднаго з буйнейшых азёр Еўропы, звернемся да даследаванняў навукоўцаў. Яны ліча