Гісторыя Пагоста
Валерый Янковіч
Выдавец: Колорград
Памер: 187с.
Мінск 2018
віны спрыялі бурнаму развіццю ганддёвых шляхоў праз Новагарадок на ўсе напрамкі свету. Гэта на ўсход Смаленск, Масква. На захад Гародня, Люблін, Вроцлаў, Еўропа. На поўнач Вільня, Рыга, Стакгольм. I паўднёвы напрамак, які стаў сухапутным шляхам замест зніклага “з варагаў у грэкі” Мозыр, Кіеў, Стамбул, Бліжні Ўсход. У сваю чаріу росквіт гандлю стаў нагодай будаўніцтва дыхтоўных, то бок дабраякасных гасцінцаў з развітой інфраструктурай. (11, с. 11,12)
Гасцінец гэта вялікая праезджая дарога. (14, с.112.)
Самае распаўсюджаннае значэнне слова гасцінец у сучаснай беларускай, расійскай ды і ва ўкраінскай мове гэта нейкая рэч, ласункі, якія прывозяць блізкія людзі ў якасці падарунка, часцей за ўсё дзецям. У такіх выпадках гавораць, што прывезлі ці перадалі гасцінец альбо гасцінчык. Другое значэнне слова гасцінец больш ранняга часу ў беларускай, украінскай, таксама іншых еўрапейскіх мовах гэта бальшак вялікая дарога, шырокі і ўезджаны шлях, уздоўж якога пасаджаны дрэвы (ліпа, клён ці дубы) і прароблены канавы. Гасцінцы будавалі для руху коннага транспарту, і злучалі яны вялікія гарады,
48
суседнія землі, дзяржавы. Ад іншых мясцовых дарог гасцінцы адрозніваліся шырынёй, “...каб два воза форманскіх размінулася...”, такія патрабаванні прадпісваў Статут Вялікага княства Літоўскага ад 1566 года. (19, с. 523, 524) Акрамя таго, уздоўж гасцінцаў месціліся будынкі, прызначанныя для падарожных людзей, гэта кузні, заездныя дамы з памяшканнямі, корчмы, мытні і іншыя. Пры гасцінцах павінны былі быць цесляры, кавалі, слесары, каладзеі, бандары, рыбаловы, грабары, і ўсе гэтыя рамеснікі былі на вольнай валоцы, то бок без усялякіх павіннасцяў. (26, с. 88) Непасрэдна за стан дарожных камунікацый адказваў уласнік ці трымальнік уладання. Самі работы па ўпарадкаванню дарог клаліся на падцаных уладання. Для забеспячэння добрага тэхнічнага стану і абслугоўвання мастоў і дарог шырока практыкаваўся збор маставога мыта. Гэтая сістэма дазваляла мець сродкі на дарогі ў залежнасці ад інтэнсіўнасці выкарыстання саміх дарог. (17, с. 86) Мець гасінец на сваёй зямлі вельмі клопатна, асабліва на Палессі. Масты, гаці даводзілася не толькі рамантаваць, але і будаваць занава амаль кожны год. Каб уявіць, якім быў наш край у мінулым, нават не надта даўнім, працытую 1853 год з кніжкі “Матерналы для географнн н статнстнкн Росснн... Часть I, Н. Зеленскнй”: “...прн малолюдностн Полесского края здесь дорог весьма мало, да н те состоят нз бесконечного ряда полуразвалнвпійхся мостов н гатей, пересекаюіцнх непроходнмые н топкне болота. Трудно себе представнть н опнсать все те затруд
49
нення, которые нспытывает здесь проезжаюіцнй в весеннее н осеннее время. От необозрнмых разлпвов рек н болот дорогн местамн совершенно покрываются водою, а местамн делаются топкнмн, гатн размываются, мосты разрушаются н нередко уносятся на далёкне расстояння, так что направленне дорог узнаётся только по прогалннам в лесах нлн обозначается вехамн. Вследствне этого на просёлочных дорогах проезд совершенно прекрагцается на два н даже на трн месяца, а на военно коммуннкацнонных (гасцінцах) он сопряжён с велнчайшнмн затрудненнямн н даже опасностью”. (35, с. 275) Дарэчы, раней узгаданы паштовы маршрут, што ад м. Петрыкава праз Пагост (маецца на ўвазе Загародскі) да ст. Лышчы, быў даўжынёю 233 км і меў 47 мастоў і 83 гаці. (35, с. 300) Тым не менш, уласнікам было вельмі выгадна, каб праз іхуладанні праходзіў гасцінец, а яшчэ лепш вялікі гандлёвы шлях. I справа не толькі ў тым, каб збіраць маставое ці іншае мыта. Справа ў тым, што па гасцінцах праязджаюць купцы, якія прыйшлі ў нашую краіну не толькі прадаць свой тавар, але і купіць на адваротнай дарозе нашыя збожжа, мёд, воск і іншыя тавары. Купцам выгадна купіць тавар менавіта пры дарозе таму, што меншыя траты за правоз тавара, ды і сам тавар танней можна купіць не ў купцоў, а ў гаспадароў тавара, напрыклад, у сялян, якія маглі прадаваць сваё збожжа па гасцінцах. Наколькі гэта выгадна як гаспадарам зямлі, так і іх падданым, відавочна. Так, ва ўставах на валокі ад 1557 года ўказана, што
50
з адной валокі зямлі плата аўсом адна бочка ці 5 грошай, а за яе адвоз за 20 міль таксама 5 грошай. (26, с. 75) Грашыма аддаваць у два разы танней. Вось і выходзіць, што гасцінец быў патрэбны не толькі як добрая дарога, але і для гандлю. Добра разумеў і звяртаў на гэта ўваіу і кароль. Так, у 1557 годзе ва ўставах упраўлення каралеўскіх воласцей кароль, маючы на ўвазе продаж збожжа, патрабуе, каб тарговыя бочкі аднаго памеру памячаліся кляймом і былі ў тарговых месцах, у дварах і гумнах, у сёлах і на ўсіх гасцінцах. (26, с. 77)
У старажытным часе гасцінец гэта дарога, шлях, па якім рухаліся падарожнікі купцы з чужаземных краін, са сваім таварам. Дарэчы, тэрмін гасцінец паходзіць ад стараславянскага слова госць. 3 самых старадаўніх часоў госць гэта вораг, які прыходзіў рабаваць, і толькі потым госць гэта купец. У старажытныя часы ў Кіеве, таксама ў нашай дзяржаве ВКЛ, у Польскім і ў Чэшскім каралеўствах купцоў так і называлі госці ці гасцебнікі, якія гасцілі, то бок гандлявалі ў розных краінах. А гасцінцам называлі дароіу, па якой прыязджалі госці, то бок купцы. Менавіта купцы і пракладвалі гандлёвыя шляхі, калі ніякіх абсталяваных дарог яшчэ наоіул не было. Самы старажытны шлях “з варагаў у грэкі” асноўны міжнародны гандлёвы шлях, які праз Кіеў злучаў Скандынавію, Рыгу, Полацк з Візантыяй. Упершыню аб гэтым шляху ўспамінаецца ў “Аповесці мінулых гадоў”. Там апісваецца ён як водны шлях, а пэўныя часткі шляху былі абавязкова суха
51
путныя, якія купцы павінны былі пераадольваць волакам з чоўнамі, нагружанымі таварам. Жыццё і дзейнасць купцоў былі звязаныя з рызыкай і небяспекай, таму ў Вялікім княстве Літоўскім асоба і маёмасць госця (тутэйшага ці іншаземнага) былі пад аховай Статута, і ўсякая крыўда ці шкода, нанесеная яму тубыльцамі (мясцовымі жыхарамі), выклікала прымяненне да вінаватых пэўных мер. Такую ж адказнасць за процівапраўныя ўчынкі і злачынствы супраць тубыльцаў Статут таксама прадугледжваў і у адносінах да госця. (19, с. 595, 596) Як дарогі, так і шляхі і гасцінцы выконвалі важную ролю ў развіцці населенных пунктаў, якія ахвотна размяшчаліся паабапал іх, і часцяком назвы гэтых сёл паходзілі ўласна ад дарог, шляхоў ці гасцінцаў. Так, у Мінскай вобласці ёсць райцэнтр Старыя Дарогі, а ў ім сяло Падарэссе. (7, с. 206, 226) У Віцебскай вобласці знаходзіцца сяло Дарожкавічы, а ў Ваўкавыскім раёне існуе сяло, былое мястэчка Падароск. (7, с. 206) На Міншчыне ёсць сёлы Путнікі і Путчына, таксама Пуцілава і Пуцілкавічы на Віцебшчыне. (7, с. 230) У Талочынскім раёне ёсць сяло Гастынічы, а ў Лагойскім Гасцілавічы. (7, с. 203) У суседняй Польшчы Гасціцын (48, с. 465), Госціна (48, с. 497), Госцін (48, с. 507).
Відавочна, што назвы гэтых населенных пунктаў паходзяць ад слоў дарога, шлях (пуць), гасцінец. Менавіта гасцінец стаў як прычынай утварэння, так і назваю сяла Пагост, а шлях сяла Багданаўка. Падрабязней аб тым, як утвараліся назвы сёл, мястэчак і
52
гарадоў у нашай краіне, разгледзім у артыкуле “Айканіміка”. Там паспрабуем даведацца, што азначаюць назвы Пагост, Ботава, Чухава, Багданаўка і іншыя сёлы.
53
4. Лйкднімікд прл сёлы Пдгосныны
Айканіміка гэта адзін з накірункаў тапанімікі, спецыяльнай навуковай дысцыпліны, якая даследуе паходжанне назваў геаграфічных аб’ектаў (тапонімаў), іх сэнсавае значэнне, развіццё, сучасны стан, вымаўленне і напісанне. Паходзіць само слова тапаніміка ад грэчаскага топас мясцовасць і анама імя. Айконімы (уласныя назвы населеных пунктаў: гарадоў, сёл, вёсак, пасёлкаў, хутароў, раз’ездаў) вывучае адзін з раздзелаў тапанімікі айканіміка (ад грэч. oikos ‘жыллё’ і опута ‘імя’). Такім чынам, аб’ектам вывучэння айканімікі з’яўляюцца ўласныя імёны паселішчаў рознага тыпу. (54, с. 23) Паспрабуем з дапамогай айканімікі зразумець, чаму сёлы Пагост, Камень, Ботава, Чухава, Багданаўка, Новы Двор і іншыя называюцца менавіта так,
Беларускія ўласныя геаграфічныя назвы, тапонімы, сфарміраваліся на працягу стагоддзяў у самай цеснай сувязі з жыццём і культурнай дзейнасцю роднасных і няроднасных нам плямён і народаў, якія калінебудзь насялялі наш край. У сукупнасці яны складаюць беларускую нацыянальную айканімію. Разам з помнікамі старадаўняга дойлідства, руінамі гарадзішчаў і замчышчаў мы атрымалі ў спадчыну ад мінулых пакаленняў і ўласныя геаграфічныя назвы своеасаблівы летапіс сваёй зямлі. Маючы на ўвазе менавіта тапанімную спадчыну, нямецкі філолаг Вільгельм Грым пісаў: “Ёсць больш
54
жывыя сведчанні пра народы, чым косці, дамавіны і зброя, гэта іх мова”. Тапонімы з’яўляюцца важнай часткай нашай гістарычнакультурнай спадчыны і гэтак жа вартыя ашчаднага стаўлення і аховы, як і іншыя творы чалавечага духу і чалавечых рук. Кожны зніклы тапонім непапраўная страта, збядненне нашага тапанімнага ландшафту. Скажоныя назвы іубляюць сваё нацыянальнае аблічча, моўную спецыфіку, гістарычнакультурную і навуковую вартасць.
Тыя тапонімы, у якіх увасоблены тыповыя рысы нацыянальнай культуры, факты або падзеі, звязаныя з гісторыяй народа, адносяцца да гістарычнакультурных помнікаў.
Беларуская айканімія існуе нібыта на двух узроўнях. Першы гэта афіцыйны, то бок тое, як мы пішам. Другі гэта тое, як мы гаворым, прычым на сваёй спрадвечнай, роднай, матчынай мове. Прычыны гэтага дзялення, як у нашым далёкім, так і адносна нядаўнім мінулым. Яшчэ з часоў Люблінскай уніі (1569 г.) сітуацыя для беларускай мовы складвалася даволі неспрыяльна. Пазней, у 1696 г., сейм Рэчы Паспалітай скасаваў статус беларускай мовы як дзяржаўнай і такім чынам адкрыў шлях да татальнай паланізацыі. Ад гэтай пары назвы беларускіх паселішчаў сталі пісаць толькі на польскай мове ў характэрнай для яе фанетычнай і граматычнай формах. У складзе Расійскай імперыі ні дакументалісты, ні гісторыкі, ні картографы таксама не паклапаціліся пра дакладнасць перадачы беларускіх
55
.__g^^x ^^s^Q—■
айконімаў на рускую мову. Наадварот, амаль усе паселішчы былі перайначаны на рускамоўны лад.
У выніку неаднаразовай перадачы з адной мовы на іншую без уліку арыгінала шэраг айконімаў увайшоў у гісторыю ў чужамоўнай ці скажонай форме, з неўласцівымі для іх гукавымі, граматычнымі і словаўтваральнымі рысамі. Гэтым была нанесена шкода ўсёй айканімічнай сіÑ