• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Пагоста  Валерый Янковіч

    Гісторыя Пагоста

    Валерый Янковіч

    Выдавец: Колорград
    Памер: 187с.
    Мінск 2018
    145.4 МБ
    ƒскае мора. Паўночныя берагі Пагосцкага берага  нішто іншае, як паўночны бераг таго старажытнага Беларускага мора. Пагосцкае возера не паспела ўтварыцца, як адразу ператварылася ў Беларускае мора, перажыўшае тры ўзвадненні, і больш як шэсць тысяч гадоў
    
    32
    
    гэтае мора чакала свайго Герадота. I ён “прыйшоў”, здзяйсняючы свае віртуальныя вандроўкі на поўнач ад Скіфіі, антычнай дзяржавы, што існавала на тэрыторыі сучаснай Украіны і поўдня Расіі, “прыйшоў” па Дняпру (тагачаснаму Барысфену), а потым па моры, у якое ператварылася Пагосцкае возера, “прыйшоў” у нашу тагачасную Беларусь, каб напісаць сваю чацвёртую кніжку “Мельпамена”. I распавесці ў кніжцы пра пра нас і нашае вялікае возера, якое потым назавуць морам Герадота.
      Мора нашае ўнікальна тым, што ўтварылася яно ад раставання ледавіка. Шкада, але мора ўзнікла дзеля таго, каб знікнуць. Сапраўдныя вадаёмы існуюць за кошт рэк, якія іх стварылі і ў іх упадаюць. A наша возерамора ледавіковае, то бок вялікая лужа, якая “часова” затрымалася пасля раставання ледавіка. Самым паўнаводным і глыбокім мора было ў час мезаліту, у момант стварэння. Ад той пары Беларускае мора паступова знікала. Аб гэтым сведчаць мапы ад Мюнстэра, які назваў Беларускае мора Сармацкім возерам, да Радзівіла (Сіроткі), дзе замест мора мы ўжо бачым вялікае балота з мноствам вастравоў. Здзіўляе толькі тое, што яшчэ ў 1544, 1568 і ў 1572 гадах на еўрапейскіх мапах існавала Сармацкае возера памерам ад Ваўкавыску да Пінску і ад Слуцку да Шэрэшова. I раптам у 1613 годзе на мапе Радзівіла замест возера сістэма балот. Чаму так хутка знікла мора? Анатоль Тарас адказвае на гэтае пытанне так: “А потому, что XVII век был очень жаркнм н сухнм, частые засухн вызывалн повсюду в Ев
    
    33
    
    •(C^g^l ^ ^      .
    
    pone голод н лесные пожары. ...озеро постепенно мелело. В обмелённых частях оно превраіцалось в болота, а затем высыхалн н болота. Налнцо явная тенденцня нсчезновення болот без всякой мелпорацнн.” (5, с. 63)
      Можна з высокай верагоднасцю дапусціць, што Панцілееўскае балота, якое ляжала на захадзе Новага Двара, Вязкае балота, якое цягнулася ад Вяза да Дубнавіч (8, с. 70, 71), яшчэ ў XVI стогоддзі былі часткай Пагосцкага возера, якое ў сваю чаргу і было тым Сармацкім возерам, што абазначана на мапах Мюнстэра, Гастальдзі і Меркатора. За дванаццаць з паловай тысяч гадоў, ад мезаліту да позняга сярэднявечча, Беларускае мора ад мора Герадота (Тэрмі, Сармацкага) паступова зменшылася да Пагосцкага возера, тым самым вярнулася да свайго першапачатковага выгляду. Цяжка паверыць, але Пагосцкае возера некалі было памерам ад Пінску да Мозыра, і яно памятае нашых продкаў з каменнага веку, памятае цара Персіі Дарыя I, які, будучы ў нашай краіне, назваўяе “краінай вод і туманаў”. Пагосцкае возера добра памятае многіх грэчаскіх і іншых вандроўнікаў, якія распавялі Герадоту пра нас, пра нашу дзівосную краіну і пра нашае возера  вялікае, як мора, і неверагодна прыгожае, з балотамі і лясамі, з незвычайнымі звярамі с чатырохвугольнай мордай, якіх мы называем ласямі, з выдрамі і бабрамі (9, п. 109) і яшчэ з многім такім, чаго няма нідзе.
      Пры ўважлівым разгляданні возера на мапе 1970 года нельга не заўважыць, што Пагосцкае возера
    
    
    34
    
    гэта насамрэч разлітая рэчка Вісліца, якая праз сваю пратоку ўпадае ў рэчку Бобрык. У час фінальнага палеаліту, гадоў, можа, тысяч 12 таму, нашага возера не было. He было і балот. Была толькі маленькая рэчка Вісліца, што проста ўпадала ў рэчку Бобрык. I хто ведае, калі б возера не ператварылі ў вадасховішча, направіўшы праз яго раку Бобрык, то на месцы вадасховішча была б цяпер рэчка Вісліца з балоцістымі берагамі, а яшчэ праз нейкі час балоты высахлі б, і Вісліца стала б, як раней у старажытнасці, проста мелкаводнай рэчкай... Так здарылася з Прыпяццю, Пінай, Ясельдай і іншымі рэкамі, якія некалі разліліся, аб’ядналіся і сталі вялікім Беларускім возерамморам. Цяпер яны проста беларускія рэкі.
      Адгалоскі з’явы вяртання мора Герадота назіралі многія пакаленні пагасчан. Добра памятаем гэтую з’яву і мы, пагастчане шасцідзесятых і сямідзесятых. Штогод мы з захапленнем назіралі, як веснавыя разлівы рабілі Пагост маленькім востравам. У час крыгаходу ўсе, хто мог, ішлі да маленькага маста. Сюды, як і на вялікі мост, вада цягнула з возера крыгі ільда рознага памеру, каб скінуць іх у раку Бобрык. Напачатку вельмі павольна крыгі набліжаліся, чапляліся адна за адну, за берагі. Усе жадалі, каб якаянебудзь крыга хутчэй трапіла ў плынь і панеслася да назіральнікаў, потым з трэскам і шумам вады ламалася аб слупы маленькага мосціка, хутка выскоквала зпад яго, а потым зноўку павольна рухалася ў бок рэчкі Бобрык, то бок Качанухі. Пры гэтым проста
    
    35
    
    назіральнікаў амаль не было. Тут усе станавіліся “балельшчыкымі захапляльнага матча”, назва якому  крыгаход. Усім хацелася падпіхнуць крыгу, хто махаў рукамі, а хто нагамі, і кожны штонебудзь крычаў. Абавязкова з’яўляліся адважныя, каторыя бралі ў рукі жэрдкі і з бераіу падпіхвалі, накіроўвалі крыгі ў плынь. Былі такія, хто падплываў на лодцы і рэгуляваў сплавам пад супярэчлівыя парады “сходу назіральнікаў”. А былі і надта адважныя, каторыя залазілі на вялікую крыгу і разам з ёй ад возера, здалёк, сплаўляліся да мосціка. Вось тут накал даходзіў да кульмінацыі. Хто раіў хутчэй сыходзіць, каб не трапіць з крыгай пад мост, а хто крычаў пачакаць, падплысці бліжэй. У выніку бывала ўсякае. Хтонебудзь абавязкова трапляў у ваду, і для яго прыгожы спектакль заканчваўся.
      Пасля крыгаходу, на наступны дзень, вакол Пагоста мы бачылі востраў Свірнішчы, востраў “могілкі» ды вёску Камень. Слупы варот на футбольным полі напалову стаялі ў вадзе. Сенакосных лугоў не было зусім, а на іх месцы  вада, якая неўзабаве пакрывалася зялёным дываном, а яшчэ праз некаторы час, у красавіку, з зялёнага ён паступова ператвараўся ў жоўты. Так цвіла лотаць. I не заўжды ў Барэцкі і Пінскі накірункі магчыма было выехаць з Пагоста ў першыя дватры тыдні пасля бурнага прыходу вясны. Калі павадак здараўся не па календары, то заняткі ў школе спыняліся. Гэта ўжо напрыканцы сямідзесятых з’явіўся ў Пагосце дарожны ўчастак, які ўзначальваў Багатка «Вялікі». Ён і пабудаваў нам насып
    
    36
    
    ныя дарогі, замашчоныя брукам, якія вытрымлівалі веснавыя разлівы. Потым возера ператварылі ў вадасховішча, у якое праз канал направілі раку Бобрык і такім чынам канчаткова ліквідавалі наступствы веснавога павадка. Так што калі адматаць назад гадоў 500, то рэшткі мора тут былі ў самым разгары, вось толькі ці былі Пагост, Чухава, Ботава, Вяз?
      Першыя людзі, якія жылі вакол Пагосцкага возера, пакінулі нам помнікі таго часу, ад мезаліту да позняга неаліту і нават бронзавага веку. Але помнікі не былі непасрэдна на тым месцы, дзе зараз знаходзяцца сёлы, за выключэннем Каменя. Толькі ў Камені на ўскрайку сяла знойдзены артэфакты стаянкі каменнага веку. Што тычыццца Пагоста і іншых сёл, то ў лепшым выпадку ў той старажытны час яны маглі быць вастравамі ці наоіул пакрытымі вадою. Першым пасяленнем на ўзбярэжжы возера стаў Новы Двор, у якім ад мезалітычнай стаянкі Новы Двор1 да цяперашняга часу ў тым жа сяле Новы Двор жывуць людзі. Доказам таму грамата каралевы Боны (25, с. 273), у якой гаворыцца пра чатыры дворышчы ў Новым Двары, якія атрымаў баярын Анцушко ад Вітаўта ў годы яго княжання з 1392 па 1430. Сяло Камень таксама магло існаваць ад неалітычнай пары каменнага веку нават толькі па той прычыне, што ў тыя старажытныя часы каля Каменя існаваў нібыта племянны цэнтр з некалькіх родавых паселішчаў, дзе ў спрыяльных тапаграфічных умовах пражывала вялікая колькасць жыхароў. (3, с.41)
    
    
    37
    
      А вось Чухава, Ботава, Пагост з’явіліся толькі ў 1539 годзе, а затым значна пазней Боркі і Вяз.
      Тое, што на Палессі і на тэрыторыі летапіснай Літвы, то бок Літвы Міндоўга, пастаянна жылі людзі на працягу апошніх 12 тысяч гадоў, ні ў кога сумневу не вызывае. Вось толькі трэба памірыцца з тым, што Ботава, Чухава і Пагост узніклі не раней першай паловы шаснаццатага стагодзя. Зрабіць такія вывады дапаможа паразуменне ўсіх абставін таго часу, якія спрыялі ўзнікненню гэтых сёл менавіта ў той момант, а не раней. А для гэтага трэба ўважліва пазнаёміцца з усімі, нават выпадковымі пісьмовымі крыніцамі таго гістарычнага перыяду.
    
    38
    
    3. ДдрОГА, ШЛЯХ, ГАСЦІН6Ц
    
      Дарога  гэта паласа зямлі, прыстасаваная для язды і хадзьбы. (13, с. 308) Дарога  вельмі старажытнае геаграфічнае паняцце, а існавала яна яшчэ задоўга да з’яўлення чалавека на зямлі. Звярыныя сцежкі і былі напачатку першабытнымі дарогамі.
      Нашыя продкі з далёкага палеаліту прыйшлі да Беларусі амаль 15 тысяч гадоў таму. Прыйшлі ўслед за паўночнымі аленямі, па іх сцежкахдарогах. Магчыма, праходзілі яны і праз наш Палескі край, але не затрымаліся, бо кліматтут быў, мягка кажучы, суровым. Яшчэ толькі пачалося адступанне апошняга ледавіка з тэрыторыі Беларусі. (3, с. 26) Навукоўцы лічаць першых прышэльцаў паляўнічымі і збіральнікамі, а гэта значыць, што яны павінны былі знішчаць наваколле сваёй стаянкі, а затым ісці ўслед за паўночнымі аленямі на поўнач, да самага Валдая. I толькі каля адзінаццаці тысячагоддзяў назад (3, с. 29) да Пагосцкага возера прыйшлі людзі, каб пасяліцца надоўга, а можа, і назаўжды, заснаваўшы пры гэтым мезалітычную стаянку Новы Двор1, якую потым яны, навукоўцы, прылічаць да ліку буйнейшых помнікаў мезаліту не толькі Палесся, але і ўсёй лесапаласы Ўсходняй Еўропы. (1, с. 2728) I толькі 6 тысячагоддзяў назад, калі да Пагосцкага края прыйшла неалітычная рэвалюцыя, застаўшыяся плямёны прыстасаваліся да нашага края. Яны сяліліся на ўзгорках, недалёка ад будучых вёсак Новы Двор, Вяз, Чухава, Ботава, Пагоста і асабліва Каменя, вакол
    
    39
    
    якога знойдзена шэсць тагачасных стаянак, якія падпарадкоўваліся галоўнай  Камень2,  сталіцы тагачаснай Пагосчыны, на працягу не аднаго тысячагоддзя, нягледзячы на тое, што стаянка Новы Двор1 узнікла самай першай на нашай зямлі. У гаспадарчым жыцці галоўная роля на той час належала мужчынепаляўнічаму, але на чале роду першапачаткова стаяла жанчына, паколькі пры тых неўпарадкаваных шлюбных адносінах роднасць можна было вызначыць толькі па жаночай лініі. Гэты перыяд у развіцці грамадства атрымаў назву матрыярхат. Унутры роду існавала экзагамія  жорсткая забарона шлюбных сувязяў паміж членамі роду. (4., с. 10) Адсочвалі гэткія традыцыі старэйшыя жанчыны, ахоўніцы роду. Вось і даводзілася маладым юнакам пракладваць сцежкі ў суседнія суполкі, каб спадабацца там якойнебудзь дзяўчыне, якая потым магла пабрацца з хлапцом шлюбам, забраўшы яго ў сваё “сяло”. А куды дзенешся  матрыярхат. Гэтыя сцежкі ад адной стаянкі да другой з часам ператвараліся ў дарогі. Дарогамі станавіліся не толькі сцежкі для стасункаў з суседзямі, але і ўваходы ў лес, куды людзі пастаянна хадзілі за галлём і дрэвамі для вогнішча, за ягадамі і грыбамі, арэхамі і мёдам. Дарогі неўзабаве з’яўляліся ўздоўж берага возера да месц, дзе было зручна лавіць рыбу і рваць трыснёг як для будавання страхі жытла, так і для ўсталявання матрацаў для ложкаў. Усе гэтыя дарогі ніхто не рабіў наўмысна. Дарогі з’яўляліся быццам самі па сабе. Пратаптываліся яны ў тым накірунку, куды людзі
    
    40
    
    хадзілі часцей усяго, і былі кароткімі як па даўжыні, так і па часу існавання. Калі па іх пераставалі хадзіць, то яны знікалі. Чатыры тысячы год таму чалавек прыручыў каня, і патрэба ў дарогах стала такая, што іх пачалі патроху абсталёўваць, асабліва пасля таго, як было вÑ