Гісторыя Пагоста
Валерый Янковіч
Выдавец: Колорград
Памер: 187с.
Мінск 2018
й, шыхт якіх яны хочуць прадзерці”. (57, с. 40) Калі перавесці на цяперашнія вымярэнні, то атрымаем, што дзіда была даўжынёй у 6 метраў з прымацаваным на ёй значком (сцяжком) памерам 45 метраў. А значок гэты на нашай архаічнай балцкай мове называўся чухоў, і менавіта ад яго, хутчэй за ўсё, пайшла назва дворышча, а потым сяла. А адбыцца ўсё магло так. Вялікі гетман ВКЛ Юрый Мікалаевіч Радзівіл па мянушцы Літоўскі Геркулес пажалаваў землі свае ў бабрэцкай воласці баярам сваім за службу ў яго гусарскім войску. У 1514 годзе яны, дзве сотні доблесных гусараў Радзівіла разам з усёй лёгкай конніцай ВКЛ, на чале з будучым вялікім гетманам Літоўскім разбілі значна перавышаючае колькасцю расійскае войска пад Воршай.
Тым першым гусарам, які ўваткнуў у зямлю Пагосчыны сваю шасцімятровую дзіду з трохкутным, прыгожа лунаючым, белым з чырвоным крыжам пасярэдзіне сцяжком, які называўся тады ЧУХОУ, мог быць продкам цяперашняга жыхара сяла Чухава са спіску тых пятнаццаці прозвішч, маючых на
63
той час герб воіна, то бок баярына. Менавіта ад той гусарскай дзіды з прымацаваным да яе сцяжком і ўваткнутай у зямлю каля першага дворышча, што размясцілася ўздоўж гасцінца Бобрык Дабраслаўка Камень Лунін, і пайшла назва дворышча, а потым і сяла. Праезжым людзям, што ехалі праз Камень, тлумачылі: “Пасля чухава (значка) прама будзе Новы двор, а ў правы бок гасцінец на Вільню”.
Ботава (Ботаў). З’яўленню сяла таксама, як і Чухава, мог паспрыяць факт з’яўлення Пагоста на беразе Навадворскага возера ў 1539 годзе. Першы ўспамін пра сяло Ботава гэта апісанне маёнтка Пагост па прычыне ўвода габрэйкі Дворы Сімшычавай 1 чэрвеня 1645 года на часовае валоданне маёнткам. (40, с. 216) Айканімія гэтага сяла вельмі падобная да айканіміі суседскага сяла Чухава. Тутэйшыя старажылы да цяперашняй пары называюць сяло не Ботава, а Ботаў. У пераводзе з летувіскай мовы botau гэта лодка. Прычым для летувісаў слова ботаў, то бок botau, як і для нас, беларусаў, архаічнае, невядомае па сэнсу слова. Так, лодка на сучаснай летувіскай мове пераводзіцца velenas (велейнас). А тое, што слова botau раней адпавядала слову лодка, не ведае сёння як беларус, так і летувіс. А калі паўстае пытанне, чаму вёску назвалі Ботава, то, не задумваючыся, усе атаясамляюць назву з абуткам. Вось толькі ва ўсёй вялікай акрузе вёскі Ботава ніхто ніколі абутак гэтым словам не называў. На мясцовым дыялекце здаўна абутак называўся толькі чобаты ці ў польскі час гумоўцы (так сведчаць старажылы сёл
64
Пагосчыны). Прыкладам можа быць скарга асочніка Цімохі Андрыевіча на Андрэя Масеевіча, зарэгістраваная ў Гарадзенскім земскім судзе ў 1540 годзе, дзе былі ўзгаданыя “чобаты новыя жаночыя”. (46, с. 201) I толькі потым, у другой палове XX стагоддзя, на літаратурнай беларускай мове гумавы абутак сталі называць так, як і ва ўсходніх рэгіёнах Беларусі боты. Старажытны слоўнік Беларускай мовы пераводзіць слова боть, буть, як бот і дае такое тлумачэнне “...обуіца: черевйк, бот, обув." I яшчэ з тагачасных пісімовых крыніц 1520 года “Яну возннцы на двон боты 10 грошей”(66, с. 167,168.). Такім чынам у старажытнасці ў нашай дзяржаве абутак называлі: боты, буты, чаравікг і чобаты. Летувіскі слоўнік перакладае ўсе гэтыя чатыры словы, як batai, што гучыць, як батай. Але батай, гэта зусім не ботаў.
Слова бот з беларускага на летувіскій пераводіцца, як valtis, а слова valtis, тасама, як і слова botau з летувіскага на беларускі пераводзіцца, як лодка. Такім чынам слова боты, як абутак да назвы нашага сяла Ботава наўрад ці мае нейкае дачыненне. Хутчэй за ўсё, сапраўдны айконім сяла гэта старажытнабалцкае botau, ад слова бот, што адпавядае слову лодка.
Старажытны слоўнік Беларускай мовы слову лодка, лотка дае такое тлумачэнне: невялікае грабное судна, лодка, човен. 3 тагачасных пісьмовых крыніц: “ннхто сам собою не можеть перейтн, н перебытн мора, не маючы лёгкой н суптельной з деревца оуроблёной лодкй. (37, с. 102.) Такнм чынам лодка,
65
гэта драўлянае судна, напрыклад човен. Старажытны слоўнік Беларускай мовы паведамляе, што човен раней называлі чолнь, челнь, чолонь. 3 тагачасных пісьмовых крыніц вядома, што раней “.. .чолны з зубровых скур днвне шнвалн.” (68, с. 432.)
Святар Пагосцкай царквы Якаў Марціновіч так апісваў рыбалку на Пагосцкім возеры свайго сына Пятра ў 1646 годзе: “...сын мой н з тою челядью моею, будучы чолном на озере, хотел уловнтп рыбку...”(40, с. 264) Ботаўскімі майстрамі хутчэй усяго і быў зроблены той драўляны “чолн”, што яшчэ гадоў сто раней называлі бот ці ботаў, ад якога і пайшла назва сяла.
Багданаўка, З’яўленню сяла магла быць тая ж нагода, што паспрыяла ўтварэнню як Чухава з Ботавам, так і нават Пагоста, гэта дарога, якая праходзіла ад Новагародка праз Бобрык, Дабраслаўку, затым Пагост (Чухава, Ботава), Камень і нарэшце шлях на Лунін да Мазыра і Кіева. Шлях гэты абавязкова павінен быў праходзіць праз Багданаўку (гэта адзінае высокае месца ў гэтым напрамку). Менавіта шлях і паўплываў на айконім сяла. Так, нават сёння на пытанне “куды ідзеш?” каменскія жыхары адкажуць “у Бадунуўку”, а пра жыхарку з Багданаўкі скажуць “бадунуўчанка”. Гэта можа азначаць, што вёска так і называлася некалі Бадунуўка. У перакладзе з летувіскай мовы biidunuw (бадунуў) ці biidunuwhc (бадунуўк) будзе шлях (пуць), створана ад слова biidun (баден) я іду. Бадунуўка гэта сяло, якое ляжыць на шляху. Аналагічны
66
.—g^^>^<>£^^—.
населены пункт ёсць у Смаленскай вобласці недалёка ад расійскабеларускай мяжы пад назвай Бадуны. Смаленскае княства далучылася да ВКЛ яшчэ напачатку XIV стагодцзя ўслед за Полацкім. Смаленск разам з Полацкам і Туравам у XIIIXIV стагоддзях быў важным цэнтрам асветы на старажытных беларускіх землях. Філолагі лічаць, што тагачасным смаленскім граматам уласцівы характэрныя асаблівасці беларускай мовы. (5, с. 9495) А ў смаленскіх сёлах нават сёння можна пачуць гэтыя характэрныя асаблівасці, якія робяць іх мову вельмі падобнай да мовы жыхароў Віцебшчыны. Па гэтай прычыне населены пункт Бадуны, што на Смаленшчыне, да сённяшніх дзён захаваў свой айконім, які мае балцкае паходжанне і азначае, што пасяленне Бадуны гэта старажытнае пасяленне, якое размясцілася ўздоўж шляху (пуці) на Маскву.
Упершыню вёска Багданаўка ўзгадана ўласна пад назвай Багданаўка ў 1660 годзе. Так, у пратэстацыі [ад слова пратэст] пані Ганны Багданавай Стэткевічавай на нейкага Пігасоўскага, які для перавозу цыбулі і солі ў мястэчку Плотніца наняў 6 лістапада 1660 г. яе падданага з вёскі Багданаўка Марціна Сянковіча з «клячай», а па дарозе забіў яго сякерай і ўцёк разам з возам. (38, с. 482 адв.483)
Жыхары сяла і ўсяго яго наваколля называлі paHeft і цяпер называюць Багданаўку Бадунуўка, але згодна кароткаму тапанімічнаму слоўніку Беларусі В. А. Жучкевіча сцвярджаецца, што назва сяла ўтварылася ад імя Багдан. (39, с. 30) 3 гэтым часткова
67
можна пагадзіцца. Так, у 1648 годзе казацкасялянская вайна пад началам Багдана Хмяльніцкага распачалася ва Украіне, ахапіла і землі ВКЛ. Паўстанне дакацілася ў тым ліку і да Палесся, то бок да Піншчыны і Случчыны. Яно, паўстанне, у 1649 годзе было падаўлена Янушам Радзівілам, але казацкі атрад з далучаннымі да яго паўстанцамі мог некаторы час квартыравацца ў сяле Бадунуўка. Дарэчы, менавіта там, у сяле нібыта свайго маёнтка Лунін мог далучыцца да паўстанцаў МіхаілУладзімір Статкевіч. Па прычыне падобнасці вымаўлення назову сяла на імя лідэра паўстанцаў Багдана казакі маглі называць сяло Багданаўкай. Пасля гэтых гучных паўстанніцкіх падзей сяло магло набыць пэўную папулярнасць, і ў дакументах яго маглі так і абазначыць: Багданаўка.
Назоў Багданаўка мог з’явіцца не ад Багдана Хмяльніцкага, а ад Багдана Статкевіча, бацькі таго ж МіхаілаУладзіміра Статкевіча. Гэткая версія выглядае больш праўдападобнай. Кашталян Новагародскі Багдан Статкевіч аўтарытэтная асоба ў ВКЛ, тым больш ён быў некаторы час уласнікам сяла праз сваю другую жонку ФранцкевічРадзімінскую. Відавочна, што сяло магло атрымаць назву ў яго гонар. Але на той мове, што размаўлялі тады і размаўляюць цяпер мясцовыя жыхары Палесся, вельмі складана вымаўляецца гэтае слованазва: Багданаўка. Гэтае слова не ддя мясцовай мовы. У слове Багданаўка нязвыклае гукаспалучэнне. Таму сяло па сённяшні дзень называюць Бадунуўка, што ў перакладзе са
68
старабалцкага азначае, што сяло размешчана ўздоўж пуці (сяло на шляху).
Сташаны. Даволі рэдкі выпадак для беларускай айканімікі прасочваецца ў гэтай назве. Амаль без змен яна, гэткая назва, дайшла да нашых дзён. Сташанічы так называлася сяло у 1517 годзе. (27, с. 2629) Назва сяла можа пахадзіць ад старажытнай заходнебалцкай мовы. Слова сташан, на летувіскай мове stashan, перакладаецца як назапашваць, збіраць (копйть рус.). Але слова гэтае як для летувісаў, так і для беларусаў архаічнае, то бок сёння незразумелае. Назапашваць, збіраць (копйть) перакладаецца на сучасную летувіскую мову як sutaupyk і іучыць сатоўпэйк.
Старажытны назоў Сташаны гаворыць аб тым, што з глыбокай даўніны ў гэтым сяле жылі руплівыя, заможныя гаспадары, у якіх заўсёды ўсё было. Менавіта па гэтай прычыне пра іх гаварылі, што ў тым сяле жывуць сташанічы, то бок людзі запаслівыя, зборныя. Ад таго і пайшла назва сяла Сташанічы, якая з цягам часу спросцілася да назвы Сташаны.
Новы Двор. Згодна дакументаў, сяло з чатырма дворышчамі існавала ў 1440 годзе, і ўваходзіла яно ў склад маёнтка Жабчыцы. (25, с. 273274) 3 гэтага факту можна зрабіць дапушчэнне, што існавала яно заўжды, ад таго першага пасялення на Пагосчыне, то бок ад мезалітычнай стаянкі, якую археолаг У.Ф. Ісаенка назваў Новы Двор1. Як сяло ў тыя часы называлася, невядома, але ўпраўленне сялом было
69
нязручным па прычыне адсутнасці дарог, а мясцовасць вакол сяла была вельмі забалочана. Найбольш простым рашэннем было стварэнне новага маёнтка, то бок двара, на аснове сяла. Ён у нейкі час і быў створаны ды так і названы: Новы Двор. Для землеўласніка усё як было, так і засталося, толькі з’явіўся яшчэ адзін двор (маёнтак).
Пагост. Што азначае гэтае слова і чаму менавіта такую назву атрымалі сёлы, якія ёсць цяпер амаль ва ўсіх абласцях нашай Беларусі? А створаны яны былі яшчэ ў старажытнÑ