• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Пагоста  Валерый Янковіч

    Гісторыя Пагоста

    Валерый Янковіч

    Выдавец: Колорград
    Памер: 187с.
    Мінск 2018
    145.4 МБ
    �тэме Беларусі. У пісьмовай практыцы замацаваліся формы, многія з якіх яшчэ і сёння прызнаюцца за афіцыйныя:
      Брэст, Грбдна, Навагрўдак, Драггчын, Полацк і іншыя, якія згадваюцца ў ранніх летапісах і іншых старажытнапісьмовых дакументах у сваім першапачатковым абліччы  Бересть, Бересте, Городня, Новогородок, Новгородок, Дорогйчйн, Полтеск. У гэтых жа формах (толькі з некаторымі гукавымі відазменамі) яны і зараз паўсюдна ўжываюцца ў мясцовых гаворках (Бэрэсць, Бэрысць, Бёрасце, Гбрадня, Дарагічын, Навйгарадак, Палацак).
      У працэсе рускамоўнай апрацоўкі мноства беларускіх назваў яшчэ больш аддалілася ад свайго арыгіналу. Напрыклад, беларускія Чарэмушнікі ў рускім варыянце перайначаны на Черёмушкй, Пўкшына  Пушкйно, Вбжыкі  Ожйкй і г. д. Прайшоўшы праз расійскую канцылярыю, зніклі або страцілі пэўнасць цэлыя словаўтваральныя тыпы беларускіх айконімаў. Напрыклад, спрадвечна беларускія назвы сельскіх паселішчаў на аў, оў (ёў), еў, ін (ын) зусім свядома былі заменены на звыклыя для расіян формы на ава, ова (ёва), ева, іна (ына). Такім чынам,
    
    56
    
    гаворым Барбарбў, Брылёў, Вбсаў, а пішам Барбарбва, Брылёва, Вбсава. (51, с. 8,9) Так і сёлы Пагосчыны уласна Чухоў, Ботоў  сталі існаваць пад новымі назвамі Чухово, Ботово, ці пабеларуску Чухава, Ботава. Першапачатковую, сапраўдную назву гэтых сёл можна пачуць толькі ад вясковых старажылаў. На пытанне “куды ідзеш?” яны адкажуць: у Ботоў, у Чухоў.
      Чухава (Чухоў). З’яўленню сяла мог паспрыяць факт з’яўлення Пагоста на беразе Навадворскага возера ў 1539 годзе. Першы ўспамін пра сяло Чухава  гэта апісанне маёнтка Пагост па прычыне ўвода габрэйкі Дворы Сімшычавай 1 чэрвеня 1645 году на тэрміновае валоданне маёнткам. (40, с. 216) У кароткім тапанімічным слоўніку Беларусі В. А. Жучкевіч сцвярджае, што: “Чухнамн оскорбнтельно называлн в XVIIXVII1 веках фннноязычных н балтоязычных жнтелей. Этноннм перешёл в клнчкн н фамнлнн (сравн.) “Чернелн нзбы здесь н там, прнют убогого чухонца” А.С. Пушкнн.  Собр.Соч.Т.2., М., 1949., стр. 525.” (39, с. 405.). Але чаму ўласна Чухоў? Калі гэта абраза, то хто і навошта ці за што даў такую назву гэтаму сялу і амаль чатырыста гадоў яно чамусьці не пераймяноўваецца, а працягвае існаваць як назваабраза.
      Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі захоўвае вельмі важны і каштоўны ддя Пагосчыны гістарычнакулыурны помнік, гэта “Духоўная метрыка ўніяцкай Пагосцкай царквы за 17501776 гады”. (55) Метрыка цудам дайшла да нашага часу, перажыўшы
    
    57
    
    такія гістарычныя падзеі, як падзел Расіяй Рэчы Паспалітай і ліквідацыю тым самым нашай дзяржавы ВКЛ, гвалтоўнае знішчэнне і забарону ўніяцтва, часовы пераход у каталіцтва, а потым забарону і яго, затым прымусовы перавод у маскоўскае праваслаўе. Акрамя таго, метрыка перажыла разам з нашымі продкамі вайну Напалеона з расійскім царом у 1812 годзе, рэвалюцыю ў 1917 годзе, першую сусветную, а затым грамадзянскую вайну і Брэсцкі мір, згодна якога мы апынуліся пад Польшчай, потым другую сусветную вайну, якая пачалася для нас з 1939 году, калі немцы разам з Савецкім Саюзам падзялілі Польшчу, і мы апынуліся ў Савецкім Саюзе. Затым зноўку былі немцы і зноўку Савецкі Саюз... А метрыка ўвесь гэты час знаходзілася ў Пагосцкай царкве да тых самых часоў, пакуль яе разам з іншымі метрыкамі царскага і польскага часоў не адвезлі ў Мінск у Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Яна, “Духоўная мерыка ўніяцкай Пагосцкай царквы за 17501776 годы”, каштоўная для Пагосчыны тым, што з’яўляецца на сёння самым першым перапісам насельніцтва Пагоста, Каменя, Ботава, Чухава на стан 17501776 гадоў. У гэтую метрыку за 26 гадоў аказаліся ўпісанымі амаль усе жыхары Пагосчыны, бо на той час яны былі ўніятамі. Выключэнне складалі толькі самі ДруцкаЛюбецкія ды некалькі каталікоў з іх двара. Невядома хто з двара быў католікам, а хто уніятам, але многія з іх упісаны ў “Духоўнай метрыцы Пагосцкай уніяцкай царквы” у якасці кумаўёў. Так, Якуб Жабовіч  эка
    
    58
    
    ном пагосцкі (упраўляючы маёнткам), Ёзеф Галембіоўскі (бацька Лукаша Галембіоўскага), гадзіншчык Ян Вішнеўскі, мастак Ян Казлоўскі, таксама шляхта пагосцкая  Малішчэўскія, Павэлкоўскія, Пётнэкі, Быкоўскія, Маркоўскія, Трушчынскія, Бутманы, Аўіустоўскія, Васілеўскія, Сасноўскія і ўся ботаўская шляхта  Лемешэўскія, Дзянісаўскія, Гарэгляды, Савіцкія, Добвіянскія, Брылеўскія, Пратасавіцкія, Жытнікі, Леановічы.
      У “Духоўнай метрыцы ўніяцкай Пагосцкай царквы ад 1750 году” зарэгістраваныя шлюбы і хрэсьбіны жыхароў Пагоста, Каменя, Ботава і Чухава амаль за 26 гадоў. (55) Калі прааналізаваць тую метрыку, то можна заўважыць, што з трыццаці двух прозвішчаў жыхароў Чухава сямнаццаць маглі быць баярскага паходжання. Так, пятнаццаць з іх мелі зарэгістраваныя гербы, а прозвішчы Рэбковіч і Бак ёсць у спісе баяр войска ВКЛ 1528 года. Вось спіс прозвішчаў жыхароў Чухава на стан з 1750 па 1776 гады, якія адпавядалі прозвішчам, што мелі гербы згодна гербоўніку шляхты ў ВКЛ (42):
     1.    Воўк Wolk herbu Siekierz
     2.    Сарока Soroka herbu Trabi
     3.    Саковіч Sakowicz herbu Pomian
     4.    Казак Kosak herbu Kos
     5.    Леўковіч Lewkowicz herbu Gozdawa
     6.    Ярашэвіч Jaroszewicz herbu Prus xmo.
     7.    Грэгаровіч Hrehorowicz herbu Lubicz
     8.    Грынь[евіч] Hryniewicz herbu Przyiaciel
     9.    Галаўко Holowko herbu Lubicz
    
    59
    
    
            •_Q^Xt^
    
    
     10.   Хоміч Chomicz herbu Syrokomla
     11.   Багатырэвіч Bohatyrowicz herbu Boncza
     12.   Завіша Sawisza herbu Labedz
     13.   Беляковіч Bielikowicz herbu Bielikowicz
     14.   Вольскі Wolski herbu Lis.
     15.   Xypc (Фурс) Furs herbu Was
      Відавочна, што больш за 50 адсодкаў жыхароў мелі прозвішчы баярскага паходжання, а гэта значыць, што іх продкі некалі маглі быць баярамі. ГЬта не значыць, што жыхары Чухава, меўшыя гэтыя пералічаныя прозвышчы, абавязкова былі баярамі. На жаль, няма звестак аб тым, хто і кім былі тыя першыя жыхары сяла Чухава. Але тое, што гэтыя 15 прозвішчаў з 32 жыхароў Чухава на стан 17501776 гадоў адпавядалі прозвішчам, гербы якіх былі зарэгістраваныя ў гербоўніку, можа сведчыць аб тым, што першыя жыхары былі баярамі. Улічваючы гэты факт, можна зрабіць дапушчэнне, што Чухава магло ўзнікнуць як баярскае пасяленне па аналогіі з сялом Дубнавічы, узнікшымі значна раней, яшчэ ў 1470 годзе. (8, с. 1417) Улічваючы толькі само дапушчэнне пра Чухава як баярскае пасяленне, надта непраўдападобна гучыць версія пра абразлівы назоў “чухонцы” у тапанімічным слоўніку Беларусі В. А. Жучкевіча наконт вёскі Чухава і яе жыхароў. Каб разгадаць значэнне назову Чухоў, трэба заглянуць у слоўнікі тых народаў і плямён, якія насялялі наш край яшчэ ў ранняе сярэдневечча, ад якіх і сфарміравалася нашая мова. Мы, беларусы,  славянезіраваныя балты, а значыць, у нас, у нашай мове
    
    60
    
    павінна быць многа чаго балцкага. На жаль, акрамя летувіскага слоўніку, нам у спадчыну нічога не засталося ад тых часоў (напрыклад прускай мовы Міндоўга), але, як лічаць навукоўцы, некалі нашыя мовы таксама былі вельмі падобнымі. Чухоў на летувіскай мове пішацца ztuhow, што перакладаецца як значок. Слова чухоў (ztuhow)  архаічнае слова як для летувісаў, так і для нас, беларусаў. На сучаснай летувіскай мове слова значок у перакладзе будзе гучаць як зенкляліс (zenklelis).
      У слоўніку Уладзіміра Даля ад 1880 года паведамляецца пра значок так: “Значок. Род малого знаменн, которому не прндаётся значенья н важностн его; у жалонеров, для означенья места строя, значкн, флажкн” (56, с. 712). Але значок як сцяжок у жаўнераў тычыцца расійскага царскага войска XIX стагодцзя. А што азначала слова значок у XVI стагоддзі ў нашай дзяржаве ВКЛ?
      “У пачатку XVI стагоддзя як па ўсёй Еўропе, так і ў ВКЛ пачалі з’яўляцца сцяжкі, звязаныя сваім колерам з гербам дзяржавы. Упершыню выяву белчырвонабелых сцяжкоў мы бачым у конніцы Вялікага княства Літоўскага, якая ўдзельнічала у бітве пад Воршай у 1514 годзе”. Так пісаў М. А. Ткачоў у сваім артыкуле “Нацнональные снмволы: народ н нсторня” у газеце “Советская Белорусспя” за 11 і 12 кастрычніка 1989 года. Конніца таго часу ў ВКЛ гэта толькі што створаны новы род войска  гусары.
      У першым томе энцыклапедыі ВКЛ ад 2007 года паведамляецца, што гусары ўпершыню з’явіліся ў
    
    
    61
    
    
    
    Венгрыі. У 1458 годзе кароль Мацьяш Корвін загадаў для абароны ад турак сабраць адмысловае коннае апалчэнне. У яго набіралі па адным жаўнеры з дваццаці двароў [павенгерску husz (гус) азначае дваццаць, аг (ар)  падатак]. Адсюль пайшла назва апалчэнцаў «гусары». У Польшчы гусарскія фарміраванні вядомы прыкладна з 1500 году. Соймавыя дакументы 1503 года фіксуюць стварэнне вайсковых часцей паводле “звычаю гусарскага”. Праз нейкі час гусары з’явіліся і ў ВКЛ. Гэтая конніца мела высокія баявыя якасці, скарыстоўвалася пераважна ў войнах з Маскоўскай дзяржавай і Швецыяй. Першай вялікай бітвай на Беларусі, у якой удзельнічалі гусарскія харугвы, была Аршанская бітва 1514 года. (17, с. 562)
      Адно з найбольш цікавых апісанняў гусарыі пакінуў французскі вайсковец, інжынер і картограф Гіём дэ Баплан. Ён з пачатку 1630х да 1648 году знаходзіўся на польскалітоўскай службе, і ў 1660 годзе ім быў выдадзены успамін ‘Апісанне Украіны...”, дзе ён апісаў тэрыторыю, звычаі, асаблівасці жыцця ўкраінцаў і таксама спосабы вядзення вайны. Там пра гусарыю ён пісаў: “Гусары на службе ў якасці ўланаў гэта шляхціцы з вялікай маёмасцю. У іх вельмі добрыя турэцкія коні. Кожны ўлан служыць на пяці конях. Такім чынам, у харугвы з сотні ўланаў ёсць толькі 20 таварышаў, якія едуць у адзін рад, так што кожны ўзначальвае [свой] шэраг. Наступныя чатыры рады гэта іх служкі, кожны ў сваім шэраіу. Даўжыня іх дзіды 19 футаў,
    
    62
    
    
            .___tg^^r с<(л^)________
    
    яна полая, пачынаючы ад ляза да яблыка, астатняе зроблена з трывалага дрэва. На лязо сваёй пікі яны прымацоўваюць значкі, заўсёды двухколерныя: белачырвоныя, сінязялёныя або чорнабелыя, даўжынёй у 45 локцяў. Гэта робіцца, мабыць, для таго, каб палохаць варожых коняў, бо калі яны [гусары], апусціўшы дзіды, нясуцца ва ўвесь кар’ер [у атаку], сцяжкі раздзімаюцца, апісваючы кругі, і наводзяць жах на непрыяцельскіх коне