• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Пагоста  Валерый Янковіч

    Гісторыя Пагоста

    Валерый Янковіч

    Выдавец: Колорград
    Памер: 187с.
    Мінск 2018
    145.4 МБ
    Œ утварэння назваў сёл уздоўж чагонебудзь, яшчэ раз разгледзім прыклады:
      Так, сяло ўздоўж рэчкі назвалі Парэчча.
      Рака па + рэчцы = Парэчча. (5 сёлаў)
      Уса (рака) па + Вусе = Павуссе (1 сяло)
      Ніз па + нізе = Паніззе. (3 сяла)
      Луг па + лугу = Палужжа. (1 сяло)
      Лес па + лесу = Палессе. (3 сяла)
      Дарога па + дарозе = Падароззе = Падарозск = Падароск.
      Гасцінец па + гасцінцу = Пагосце = Пагост. (9 сёлаў)
      Сяло, што размясцілася ўздоўж гасцінца (дарогі), то бок па гасцінцу = Пагосце, а потым = Пагост. Сяло, што размясцілася ўздоўж дарогі, па дарозе =
    
    77
    
    
            —g^ge>^sc^—.
    
    Падароззе, a потым = Падарозск і нават = Падароск. Паслядоўносць павінна быць менавіта такая: Падароззе, Падарозск, Падароск. Магло быць таксама: Палужжа, Палужаск, Палужск ці Палессе, Палесак, Палеск.
     Пагосце. Менавіта такую назву маглі мець усе Пагосты ў ВКЛ напачатку свайго існавання. Папершае, гэта адпавядае нашай беларускай айканіміі, а гэта, бадай што, самы галоўны аргумент. Акрамя таго, у пісцовай кнізе пінскага і клецкага княстваў, састаўленай пінскім старастам С. Хвальчэўскім у 1552 годзе, сяло абазначана пад назвай Пагосце. Пісцовая кніга выдана ў 1884 годзе ў Вільне, але тэкст не перакладаўся з польскай мовы, а гэта дае падставы для ўпэўненнасці ў тым, што выдавалася кніжка без рэдагавання тэксту, то бок без змен першапачатковага напісання кнігі. Няхай сабе ў кнізе пішацца пра Пагост Зарэчны, а не пра Пагост Загародскі. Зараз мы разглядаем айканімію назову Пагост. Дык вось, у пісцовай кнізе Хвальчэўскага ад 1552 года сяло называлася Пагосце, менавіта Sziolo Pohosczye. (24, с. 264) У пісцовай кнізе Лаўрына Войны ад 1561 года Пагост Зарэчны ўжо называлі Погосто (siolo Pohostho). (23, с. 440, 441) Такі варыянт напісання, а хутчэй за ўсё, і вымаўлення назову Погосто атрымаўся ад варыянту вымаўлення ў тыя старажытныя часы слова гасцінец, як гастынец, аб чым сведчыць ‘Тістарычны слоўнік Беларускай мовы”. (14, с. 112) У кніжцы “Ревнзня пуіц н переходов звернных...” пры апісанні меж пушчаў узгадваецца “...село его мнлостн пана воеводы Троцкого Погостьское’’. (25,
    
    78
    
    с. 8) Слова Погосцьское магло ўтварыцца толькі ад назову Погосце, а ад назову Погост можа ўтварыцца Погостское. Назовы Погосце, Погосцьское ўласцівы толькі нашай, старабеларускай айканіміі. Назоваў з такімі канчаткамі і націскамі, а значыць, і вымаўленнем няма ў іншых мовах. Менавіта па гэтай прычыне на іншых мовах назоў пагосце ператвараецца ў пагост. Так, у Расіі з’явіліся Пагосты, а дзякуючы расійскім пісьменнікам, а асабліва паэтам назоў набыў пэўную папулярнасць, і змяніўся сам сэнс назову. Расійскія кладбшца становяцца погостамй (слова “пагост” лепш гучыць, акрамл таго, лягчэй рыфмуецца: косці на пагосце...).
      Пад уплывам расійскасці, таксама польскасці наша айканімія церпіць змены, а гэта аб’ектыўная неабходнасць, з якой трэба мірыцца, але абавязкова ведаць і заўсёды памятаць сваю першапачатковую айканімію, з якой пачыналася наша сапраўдная гісторыя. Трэба памятаць свае вытокі і разумець, што “беларускія ўласныя геаграфічныя назвы, тапонімы сфарміраваліся на працягу стагоддзяў у самай цеснай сувязі з жыццём і культурнай дзейнасцю роднасных і няроднасных нам плямён і народаў, якія калінебудзь насялялі наш край. У сукупнасці яны складаюць беларускую нацыянальную айканімію”. (51, с. 8) Так што айконімы Ботава, Чухава, Пагост, Брэст, Навагрудак, Мінск гэта ўжо таксама частка нашай айканімікі, нашай сучаснай беларускай айканімікі, на якую паўплывала польская і расійская рэчаіснасць.
    
    79
    
    
    
      У 1921 годзе абодва Пагоста апынуліся ў складзе міжваеннай польскай рэспублікі, і каб іх прасцей было адрозніваць, да іх назоваў былі зроблены дабаўкі Загародскі і Зарэчны. Адкуль узяліся гэтыя дабаўкі? Ва “Універсале харужага Базыля Альбрыхта Орды насельніцтву Пінскага павету аб зборы 20 ліпеня 1660 году павятовай харугвы ў вёсках Палтаранавічы і Волвіч пад камандай” Рыгора Шырмы для абароны ад маскоўскага і казацкага войскаў згадваюцца Загародскі і Зарэчаскі тракты. (38, с. 287 адв.288)
      Выходзіць, што менавіта тая самая прычына назву гэтых дарог яшчэ ў сярэднявеччы і стала галоўнай нагодай для прыняцця тых дадаткаў да абодвух Пагостаў у пачатку 20 стагоддзя.
    
    80
    
    
    
        5. Радзівілы і Пагост
    
    
      ПершаеўпамінаннепраПагостдатуеццаяк 12 кастрычніка 1539 года. Менавіта аб гэтым сведчыць чарговы падзел маёмасці сярод сыноў Радзівіла Мікалая Радзівілавіча па мянушцы Стары. Пагост разам з Каменем, Дубнавічамі, Лобчай і іншымі сёламі ў складзе маёнтка Бобрык дасталіся малодшаму сыну Юрыю. ( 45) Так ужо здарылася, што Пагост абавязаны не толькі сваім першым успамінам, але, хутчэй за ўсё, і сваім з’яўленнем гэтаму самаму знакамітаму, багатаму і ўплывоваму роду нашай сярэдневечнай дзяржавы  Радзівілам. 3 гэтай нагоды неабходна бліжэй пазнаёміцца з легендарнымі прадстаўнікамі гэтага роду ад іх прашчура Радзівіла Осцікавіча да апошняга Радзівіла, які валодаў Пагостам, Юрыя Мікалаевіча (6 пакаленне).
      Род Радзівілаў не меў сабе роўных у гісторыі Вялікага княства Літоўскага па колькасці выдатнейшых палітычных, царкоўных, вайсковых і культурных дзеячоў. Яго прадстаўнікі двойчы займалі вышэйшую ў царкоўнай іерархіі пасаду віленскага каталіцкага епіскапа, а адзін з іх стаў кракаўскім архіепіскапам і кардыналам. Вышэйшую свецкую пасаду віленскага ваеводы на працягу XVXVIII стст. займалі 13 прадстаўнікоў рода, 7 з іх былі дзяржаўнымі канцлерамі, a 6  вялікімі гетманамі. У цэлым 38 прадстаўнікоў роду займалі пасады, якія давалі права на месца ў Вяліка
    
    81
    
    
            •Q^^'^^
    
    княскай Радзе. Барбара Радзівіл у 1550 годзе стала каралевай Польшчы.
      Род Радзівілаў пайшоў ад шляхецкага роду Осцікаў. Осцік (у каталіцтве Крысцін)  родапачынальнік Осцікаў, паходзіў з заможнага літоўскага баярства зпад Вільні, вядомы з 1401 года па дакументам ВКЛ, дзе ён ставіў подпісы як стараста ушпальскі. У 1413 годзе атрымаў герб “Трубы”, аў 1418 г. атрымаў пасаду кашталяна віленскага. Валодаў шматлікімі маёнткамі ў Літве і Жамойці. Меў некалькі сыноў. Адзін з іх  Станько (Станіслаў) Осцікавіч  прадоўжыў род Осцікаў, а другі  старэйшы сын Осціка, Радзівіл,  распачаў магнацкі род Радзівілаў. (18, с. 380)
      Радзівіл Осцікавіч (?  1477), з 1420 г. маршалак гаспадарскі вялікага князя Вітаўта, з 1463 г. ваявода троцкі і з 1475 г. кашталян віленскі. Разам з Міхаілам і Янам Кезгайламі кіраваў ВКЛ у час адсутнасці ў дзяржаве вялікага князя. Валодаў маёнткамі ў Літве (Біржы, Кайданы, Муснікі, Шырвінты, Упнікі, Нягневічы, Харашэвічы, Бастынь). Такім чынам, Радзівіл I заклаў палітычны і маёмасны капітал магутнасці роду. Знатнае паходжанне і багацце прадвызначала бліскучую кар’еру ягоным нашчадкам. Меў дачку Ганну і сына Мікалая. (18, с. 501)
      Мікалай Радзівілавіч па мянушцы Стары (? 1509), намеснік смаленскі з 1481 г. У 1488 годзе кашталян троцкі і намеснік новагародскі, а з 1495 г. ваявода віленскі і канцлер ВКЛ. Кіраваў Вялікім княствам Літоўскім пры адсутнасці ў дзяржаве вялікага князя. Стварыў вялікую латыфундыю, якая заклала
    
    82
    
    падмурак магутнасці роду Радзівілаў. Валодаў Кейданамі, Біржамі, Дубінкамі і іншымі ў Літве, таксама Жупранамі, Гераненамі каля Ашмян, Нягневічамі, воласцю Бобрык на Прыпяці. У шлюбе з Зоф’яй Мінвід меў дачку Ганну, сыноў Мікалая, Яна, Войцэха, Юрыя. Пасля быў жанаты з Зоф’яй, дачкой князя I Заслаўскага і з Зоф’яй (Фядорай), дачкой князя I Рагацінскага. (18, с. 492493)
      Юрый Мікалаевіч (мянушкі Віктар, Пераможца, Літоўскі Геркулес; каля 1480  1541). Ваявода кіеўскі, гетман польны, кашталян троцкі і віленскі, адначасова маршалак надворны з 1528 г. і вялікі гетман ВКЛ з 1531 г. Праславіўся сваім удзелам у войнах, перамогамі ў 30 бітвах. У 1508 г. удзельнічаў у вайне з Маскоўскай дзяржавай. Разам з Канстанцінам Астрожскім разбіў татараў у бітве на Альшаніцы ў 1527 г. Камандаваў войскам ВКЛ у вайне супраць Маскоўскай дзяржавы 153437 гг. Разам з каннлерам ВКЛ Альбрэхтам Гаштольдам і жамойцкім старастам Янам Радзівілам (сваім пляменнікам) уваходзіў у магнацкі трыумвірат, які фактычна кіраваў ВКЛ у час адсутнасці вялікага князя. У гісторыі Радзівілаўскага дома Юрый Мікалаевіч (Літоўскі Геркулес) па праву займае першае месца, як першы з Радзівілаў, які праславіў ратнымі перамогамі свой род. Ён быў адным з багацейшых магнатаў ВКЛ. Валодаў маёнткамі пераважна ў Літве, на Беларусі меў маёнткі Свір, Міхалішкі, Жупраны, Баруны, Геранёны, Індура, Котра, Табола, Жырмуны, Дакудава, Сялец, Збляны, Уселюб, Ліпск, Вязынь, Налібакі, Ka
    
    83
    
    
            ___Q^gE^^^I^
    
    мень Харэцкі. Быў жанаты з Барбарай Кішкай, пасля з Барбарай Коля, з якой меў дачок Ганну і Барбару (вялікая княгіня літоўская і каралева польская), сына Мікалая (18, с. 499), якому ён пакінуў не толькі багатую спадчыну (у тым ліку і Пагост), але і ваенныя здольнасці і рыцарскую годнасць.
      Мікалай Юр’явіч па мянушцы Руды (1512 1584), з 1547 г. князь Свяшчэннай Рымскай імперыі “на Біржах і Дубінках”. У 1549 г. атрымаў ад Жыгімонта Аўгуста правы вялікакняжацкага намесніка з рэзідэнцыяй у Вільні. Ваявода троцкі, віленскі, вялікі гетман, канцлер ВКЛ. Вызнаваў кальвінізм, пасля Мікалая Радзівіла Чорнага ўзначальваў пратэстантаў у ВКЛ. Стварыў цэнтр рэфармацыі ў Літве і адкрыў кальвінісцкую школу. Валодаў маёнткамі Біржы, Дубінкі, Шырвінты, Раканцішкі, Салечнікі, Свір, Міхалішкі, Мядзель, Жупраны, Баруны, Індру, Котру, Жырмуны, Сялец, Збляны, Дакудава, Уселюб, Ліпск, Койданава і Вязынь. Трымаў шматлікія стараствы і дзяржавы (Барысаў, Ліда, Мерач, Мазыр, Ашмяны, Васілішкі і іншыя). У шлюбе з Кацярынай Івінскай меў дачку і сыноў Мікалая і Крыштофа. (18, с. 493) Лёс паспрыяў Мікалаю Юр’евічу і на дзяржаўным полі дзейнасці, і на ваенным, і ў сямейным жыцці. Паэт тагачаснай Беларусі Ян Радван у прысвечанай яму паэме “Радзівіліяда” на лацініцы пісаў:
      Ты  для Айчыны апора, Лгтва на ёй вечна, трывала Будзе трымацца заўжды: яе моц  у задумах магутных.
      Мікалай Мікалаевіч (каля 1546  1589), дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Старэйшы сын Мікалая Рудо
    
    
    84
    
    A                 
    
    га, родны брат Крыштафа Перуна. Разам з братам атрымаў дамашнюю адукацыю. На чале ўласных атрадаў удзельнічаў у Інфлянцкай вайне, узяцці Полацка. Лоўчы ВКЛ, ваявода новагародскі. Вызнаваў кальвінізм. Валодаў маёнткамі ў Літве (Віжуны, Дубінкі, і інш.), Жырмуны, Ліпічна, Беліца, Дакудава, Індура, Востраў, Мядзель, трымаў Мазырскае стараства, Мерацкую дзяржаву. У шлюбе з Аленай Глябовіч меў дачок Зоф’ю, Каця