Гісторыя Пагоста
Валерый Янковіч
Выдавец: Колорград
Памер: 187с.
Мінск 2018
на 1 метр, і амаль увесь Новы Двор апынецца пад вадою. Нагадаю, што ўзровень вады ў Піне каля Пінску ў 1850 годзе быў амаль на тры метры вышэй, чым цяпер. Тое, што ў 1440 годзе ўзровень вады ў возеры быў больш тых трох метраў, сумневу ў мясцовых жыхароў не выклікае. Яны добра памятаюць веснавыя павадкі сямідзесятых гадоў, калі ў многіх вада стаяла ля ганка, а па вуліцах хадзілі па кладках. Сташаны, напрыклад, размешчаны на вышыні 145152 м, Жабчыцы маюць вышыню да 147 м, а гэта сведчыць аб тым, што ў тых сёлах на тых жа месцах маглі жыць людзі спрадвеку. Спрадвеку і нават ад веку каменнага, ад той самай першай на Пагосцкім узбярэжжы і адной з буйнейшых ва ўсходняй Еўропе мезалітычных стаянак, стаянкі Новы Двор1, жылі і людзі навадворскія, але не там, дзе цяпер, а на пагорках калгасных палёў, на якіх узровень вышыні дасягае 140 метраў.
109
I жылі яны так, як усе раней жылі дворышчамі, то бок хутарамі, якія і аб’ядноўваліся ў сёлы. Вось толькі ці была такая назва сяла заўсёды невядома. Вядома толькі, што ў 1517 годзе сяло называлася Новы Двор.
Выпадковыя звесткі:
першае ўпамінанне сяла Новы Двор 18 мая 1517 г,
першае ўпамінанне сяла Новы Дварэц 28 кастрычніка 1504 г.
першае ўпамінанне сяла Ставок 28 кастрычніка 1504 г.
першае ўпамінанне сяла Бакінічы 03 жніўня 1608 г.
узгадана Вязаўскае і Вязкае балота 03.08.1608 г. узгадана Пагосчына 15 мая 1559 года Чухава і Ботава не ўзгаданы
Вяз не ўзгаданы
Узгаданы жыхары ў Новым Двары на стан 12 лютага 1646 г.:
войт Цімоха Кавалевіч, ііумен цеперскі айцец Міхайла Кгрековіч, Занко Лашэвіч, Сушко Рыловіч, Кахно Канцэвіч. (59, с. 347)
Першы афіцыйны ўспамін: Новы Двор 1562 г. (7, с. 225)
Ставок1552г. (7, с. 235)
Новы Дварэц 1554 г. (7, с. 225)
110
Раддвод Новагд Двдрд
1 Анцушковіч 14001440
(Анцушко) Новы Двор
(бацька Юрка і Дзімка) у маёнтку Жабчыцы
2 Анцушковіч Юрко 1/2 Новы Двор 14501480
Анцушковіч Дзімко 1/2 Новы Двор 14501490
3 Петр Шчэпа 1/2 Новы Двор ?
(бацька Федара)
Анцушковіч Дзмітрый 1/2 Новы Двор ?
4 Марына 1/2 Новы Двор 1503 (?)
і Федар Шчэпы 1524
Алізар і брат Іван 1/2 Новы Двор ?
5 Федар Шчэпа 1/2 Новы Двор 1524
Алізар 1/2 Новы Двор 1534
6 Іван Шчэпа 1/2 Новы Двор 1542
Міхайла Цэнюка 1/2 Новы Двор 1558
(Пляменнік Алізара)
7 Філіцыя 1/2 Новы Двор 1548
(жонкаІвана)
Міхайла Цэнюка 1/2 Новы Двор 1567
8 Мікалай Шчэпа маёнтак 1559,1567
Новы Двор і
1/2 сяла
Новы Двор
Міхайла Ценюка 1/2 сяла 1559,1567
Новы Двор
РдДАВОД НОВАГА Двдрд
9 (сын Мікалая) маёнтак ?
Шчэпа Новы Двор і
1/2 сяла
Новы Двор
Іван Маскевіч 1/2 сяла ?
(зяць Міхайла Цэнюка) Новы Двор
10 Геліяш Шчэпа маёнтак ?1608
Новы Двор і
1/2 сяла
Новы Двор
Дадзібог Маскевіч 1/2 сяла ?
Новы Двор
11 Рыгор Валадковіч маёнтак 3.08.1608
Новы Двор і
1/2 сяла
Новы Двор
Дадзібог Маскевіч 1/2 маёнтка 12.02.1646
Новы Двор
12 Рыгор Валадковіч маёнтак 16461648
Новы Двор
13 Мужчынскі маёнтак 31.01.1648
праваслаўны Новы Двор
манастыр “Грозавы”
14 Мужчынскі маёнтак 31.08.1722
базыліянскі Новы Двор
манастыр
6.6. Пдгост (Злрэчны)
(Пагосцс, Погосто, Пдгошчл, Злрэчнле)
Пра харужага павету Пінскага, войта Пінскага і Данілу з Пагоста.
У ВКЛ права лясных уваходаў было адным з найбольш старажытных правоў не толькі сялянства, але і шляхты. Да XVI ст. яно не было рэгламентавана, і ўваходамі называўся увесь лес, куды толькі можа дайсці чалавек. “... А лесь намь йзь вековь волень...”, сведчылі мужы Караеўскай воласці ў 1530 годзе. Большасць уваходаў была рэгламентавана падчас правядзення рэвізіі пушчаў і пераходаў звярыных 1559 г„ калі для кожнай вёскі і кожнага асобнага землеўласніка была дакладна акрэслена тэрыторыя ўваходаў у пушчы. (58, с. 42,43) Так, па загаду караля і вялікага князя Жыгімонта Аўтуста ў Пінскім павеце ВКЛ павінна была быць зроблена рэгістрацыя прывілеяў і лістоў на дворышчы і маёнткі для складання рэестра ўваходаў у пушчы на стан 1559 году. 3 гэтай нагоды стараста Мсцібагоўскі Рыгор Валовіч запрасіў да сябе зямян, баяр і шляхту павету.
Харужы павету Пінскага Сямён Юхнавіч Орда 15 мая 1559 года паказаў лісты ад каралевы Боны на свае землі. Адзін прывілей на два дворышчы Якушоўскае і Бацечкоўскае ў сяле Пагосце ад 15 кастрычніка 1528 года. Другі прывілей на чатыры дворышчы ў сяле Тыўронічах ад 10 красавіка 1532
113
года. А дала каралева Бона тыя дворышчы яму і ягоным нашчадкам на вечныя часы, за што ён, а затым нашчадкі яго павінны ў час вайны службу ваенную служыць конна і бронна. (25, с. 8183)
Войт Пінскі Андрэй Іванавіч Рошчына 15 мая 1559 года таксама паказаў лісты на свае землі: на дворышча ў сяле Пагосце на імя Казаноўскае і палову дворышча ў сяле Сварычэвічы на імя Невераўшчына. (25, с. 325) Прывілей Івану Занковічу, цесцю войта, выдаў стараста Пінскі па загаду каралевы Боны ад 16 красавіка 1531 года, згодна якому дворышча ў Пагосце пажалавана да ўласнай “атчызны” яго, а за гэта ён, а затым ягоныя нашчадкі павінны службу земскую служыць, то бок ваенную, а іншых служб ніякіх не меці.
Першы перапіс войска ВКЛ, які дайшоў да нас, мае назву “Ухвала на вялікім сойме Віленскім ад 1 мая 1528 года, учынённая з боку абароны земскай, колькі хто з ПаноўРад, ураднікаў і ўсіх абывацеляў ВКЛ з маёнткаў сваіх да службы ваеннай коней павінен ставіць”. Там ёсць у Рэгістры Пінскіх баяр такія запісы: “Даніла з Пагоста конь”, “Сямён Ордзіч конь” і там жа ў спіску “баяры Пінскія, што людзей не маюць”, “Іван Занковіч конь”. (31, с. 151)
Пры першым аглядзе прадстаўленных дакументаў адразу ўзнікае пытанне па датах як выданных прывілеяў, так і прыняцця самога попісу. Рашэнне па стварэнню попісу прынята на сойме 1 мая 1528 года, а прывілеі выдадены 15 кастрычніка 1528 года і 16 красавіка 1531 года, але тым не менш яны
114
^_g^gs^(^c^^g__
ўвайшлі ў попіс, а вось прывілей, выдадзены 10 красавіка 1532 года, увайшоў толькі ў наступны попіс, у 1565 год. Чаму так здарылася і што гэта значыць?
Сойм гэта саслоўнапрадстаўнічы орган ВКЛ, на якім дэмакратычным метадам прымаліся важныя рашэнні, ад абрання вялікага князя да абмяркоўвання і прыняцця кожнага пункту судзебніка ці статута дзяржавы і г. д. Амаль кожны сойм разглядаў пытанні, што тычацца паляпшэння матэрыяльнага забеспячэння войска, мер па кантролю раней прынятых норм, абавязкаў, ускладзеных на шляхетства, і іншыя. Віленскі сойм распачаўся ў красавіку 1528 года і скончыўся ў лютым 1529 года. Як заўжды, шмат пытанняў было разгледжана наконт войска. Да таго ж было ўхвалена правесці попіс войска, Іншымі словамі, на Віленскім сойме 1 мая 1528 года было прынята рашэнне па стварэнню попіса войска ВКЛ. Для таго, каб як мага дакладней выканаць гэтае рашэнне, была прадугледжана наступная абавязковая працэдура: “У кожным павеце дзяржаўца мусіў абраць двух зямян, якія павінны былі з дзякам аб’ехаць усе маёнткі, зарэгістраваць іх уладальнікаў і ўзяць пад прысягай у іх сведчанні адносна маёмасці кожнага чалавека. Дзяржаўцы разам з абранымі зямянамі і дзякамі павінны былі прадставіць рэестры попісу ваяводзе або галоўнаму старасце. Дзеля перапісу гаспадарскіх людзей, якія палягалі абкладанню грашыма і часткова вайсковай павіннасцю, былі разасланы пэўныя перепісчыкі”. (34, с. 2122) Асноўнае пры
115
значэнне попісу 1528 году гэта вызначэнне вайсковай павіннасці ў ВКЛ. Праца па складанні nonicy доўжылася амаль чатыры гады. Попіс войска 1528 году гэта не перапісанае войска наяўна прыбыўшых ваяроў, як гэта рабілася ў 1565, а затым у 1567 гадах, а гэта спіс, па якім правяралі наяўнасць павінных прыбыць на аб’яўлены збор войскоўцаў. Па гэтай прычыне ўласна попіс войска ВКЛ 1528 году, у якім запісаны нейкі баярын, зямянін ці мяшчанін з якоганебудзь населенага пункту, не можа баць крыніцай першага ўспаміну гэтага населенага пункту. Напрыклад, запіс у перапісе 1528 году “Іван Занковіч конь” не адпавядае па даце прывілею, атрыманнаму ў 1531 годзе амаль на чатыры гады. Па гэтай прычыне запіс “Даніла з Пагоста конь” азначае толькі тое, што ў Пінскім павеце і нідзе болей быў Пагост, у якім нейкі Даніла меў зямлю прыватную ці дзяржаўную, і за гэта ён павінен быў несці ваенную службу. Калі менавіта быў занесены ў попіс 1528 году гэты нейкі Даніла, невядома. 3 іншага павету ў Пінскі павет попісу войска 1528 году ніякім чынам ніхто не змог бы быць упісаны, бо за гэта неслі адказнасць два зямяніна і дзяк з Пінскага павету, таксама уладальнік дворышча ці маёнтка і дзяржаўца гэтага павету. 3 якога боку ні паглядзі на гэтага Данілу тут ну зусім не пра Пагост, які потым стаў Загародскім. Да Пагоста Загародцкага каралева Бона не мела ніякага дачынення, бо ён узнік у Новагарадоцкім павеце на тэрыторыі Бабрэцкай воласці, якая з 1495 году
116
была маёмасцю Радзівілаў. (18, с. 492493) Каралева валодала з 1521 па 1556 год толькі Пінскам паветам. (27, с. 31, 32, 34)
У наступных попісах войска Літоўскага, якія праводзіліся ў 1565 і 1567 гадах ужо па факту прыбыцця войска на месца збору, Данілы больш няма, няма і Івана Занковіча, а Сямён Орда ёсць, і ставіць ён ужо па 2 кані. Справа ў тым, што акрамя атрыманага дворышча Акушоўскае ў Пагосце і яшчэ двух дворышч у сяле Лемяшэвічы і ў сяле Сушыцку, каралева Бона пажалавала Сямёну ў 1532 годзе яшчэ чатыры дворышчы ў сяле Тыўронічах. (25, с. 8183) Уважліва чытаючы тыя прывілеі, можна зрабіць дапушчэнне, што Орда нёс ваенную службу харунжым павету Кракаўскага, менавіта гэты факт паспрыяў таму, што Бона пажалавала яму дзьве службы баярскія. Тым самым Сямёну было зроблена запрашэнне на службÑ