Гісторыя Пагоста
Валерый Янковіч
Выдавец: Колорград
Памер: 187с.
Мінск 2018
ашэнская і Гарадзішчанская, затым мяжа ідзе да Перадзела, дзе стаіць пята Купяціцкая, ад Перадзела і Купяціцкай пяты ідзе на Хрэзіт лес да густых бярэзін, у якіх стаіць пята Любелянская (сяло Любель). Ад пяты Любелянскай і ад Густых Бярэзін мяжа іде да Панцілеева (балота) на пагорак пад назначаныя сосны, гэта і будзе пята Кошчыцкая (Koszczyckiey, цяпер урочышча Кохавічы), ад якой ідзе да Голага балота. Затым мяжа ідзе ў Мядзвежы востраў да густога алешніку, дзе стаіць пята Сташаніцкая. Ад вострава балотам да Бляскавага поля, на канцы якога стаіць капец, і называецца тая пята Каўняцінскай. Ад капца і ад пяты Каўняцінскай мяжа ідзе мохам на востраў урочышча Бокалаў (Bokolow), на якім стаіць пята Лышчанская, ад каторай мяжа ідзе да вярбы (Wierbca) і да ракі Вісліцы, якая ўпадае ў возера Навадворскае і Пагосцкае. (8, с. 70, 71)
102
Пры апісанні мяжы Новага Двара ўспамінаюцца сёлы Бакінічы, Сошна, Гарадзішча, Купяцічы, Любель, Сташаны, Каўняцін, Лышча. А пра сяло Вяз не ўзгадана, значыць, яго на той час яшчэ не было. Узгадваюцца толькі Вязаўскае і Вязкае балоты. Ад назвы нейкага з іх было названа будучае сяло Вяз. Для сяла Бакінічы гэта першы ўспамін (03.08.1608 г.). Пра сяло Чухава не ўзгадваецца, хаця праз Лышчанскую пяту мяжа праходзіць.
Такая вось была мяжа маёнтка Новы Двор, і такая балоцістая мясцовасць была вакол гэтага сяла ў жніўні 1608 года. А валодаў Новым Дваром у той час земянін пінскі Рыгор Валадковіч, які купіўу вечнасць палову маёнтка ў земяніна пінскага Геліяша Шчэпы памерам 5 увалок з грунтамі пашнымі, сенажацямі поплыўнымі і балотнымі, з возерам у Новым Двары ляжачым, з вольнай лоўляй рыб невадам і ўюноў, з барамі, лясамі, дубравамі, з усялякімі грунтамі сухімі і воднымі, з рэкамі, балотамі, багнамі, з подцанымі і іх службамі і павіннасцямі, з данню мядоваю, з дрэвам бортным, з ловамі звярынымі і птушынымі, з гонамі бабровымі, што з даўніх часоў да тых 5 увалок належала Геліяшу Шчэпе.
Друіую палову маёнтка Рыгор Валадковіч таксама купіў у вечнасць у пінскага земяніна Дадзібога Мацкевіча практычна на тых жа ўмовах, што і у Галіяша Шчэпы. На той час, у 1646 г., Геліяш Шчэпа зямянін павету Пінскага, слуга кашталяна Новагародскага Багдана Статкевіча і ягонай жонкі Ганны Радзімінскай, валодаўшай маёнткам Пагост на правах застаў
103
___д£§^л>Д^§£9—
ной ад першага мужа Гарайскага. (40, с. 299, 21) Верагодней усяго, Геліяш унук Мікалая Шчэпы, а пра Дадзібога Іванавіча Мацкевіча, уладальніка другой паловы Новага Двара, вядома, што ён земскі судцзя Пінскага павету. Адзін з яго маёнткаў так сама, як і ў Анцушковічаў Жабчыцы. Ягоны продак “Олізароўскі” фундатар Жабчыцкай царквы. Жонка Мацкевіча Марына Долгерд. (44, с. 344350)
У 1534 годзе Каралева Бона пацвердзіла баярыну Пінскаму Алізару Дзмітрыевічу і ягонаму брату Івану іхнюю атчызну і дзедзіцтва маёнткі Жабчыцы і Нянкавічы, якія іх продкі выслужылі ў Вітаўта і Жыгімонта і валодалі тымі маёнткамі пры княжанні Казіміра і Алаксандра. (25, с. 6566) У 1545 годзе Алізар падараваў маёнтак Нянкавічы свайму пляменніку Міхаілу Цэнюку, а ў 1554 годзе і Дварэц Нянкавічы. У 1558 годзе Жыгімонт Аўгуст пацвердзіў дароўныя лісты і тэстамент Алізара Дмітрыявіча і выдаў свой ліст Міхаілу Цэнюку на валоданне маёнткамі Жабчыцы і Нянкавічы. (25, с. 6770) А ў 1565 і ў 1567 гг. Міхаіл Цэнюка з братам Астапам штогод ставілі 3 кані. У XVIII томе Актаў віленскай археаграфічнай камісіі гаворыцца аб тым, што на стан 20.02 1646 г. сяло Новы Двор належыць Дадзібогу Маскевічу. (59, с 347)
У 1651 годзе Дадзібог Янавіч Маскевіч, які прадаў сваю палову маёнтка Новы Двор Рыгору Валадковічу, у сваім тэстаменце ўзгадвае свайго продка Алізароўскага, які фундаваў зямлю з маёнтка Жабчыцы ў Жабчыцкую царкву. Алізар Дзмітрыевіч і мог быць
104
тым Алізароўскім, бо менавіта ў яго князь Пінскі Федар Іванавіч адняў зямлю з маёнтка Жабчыцы і аддаў яе Уладыку Пінскаму. Каралева дала загад старасту Пінскаму вярнуць зямлю. (25, с. 65, 66) Але выканаць такі загад няпроста, і стараста мог даць яму замену, нейкую другую зямлю, а Алізар мог тую Жабчыцкую зямлю нібыта фундаваць царкве. У такім выпадку атрымоўваецца:
1. Дадзібог Маскевіч, які прадаў палову маёнтка Новы Двор, нашчадак Алізара, якому дасталіся ў спадчыну ад яго бацькі Дзмітрыя маёнтак з дварцом Нянкавічы і маёнтак Жабчыцы з паловай сяла Новы Двор, якія ён атрымаў у спадчыну ад дзядоў, якія выслужылі гэтую маёмасць у Вітаўта і Жыгімонта, а затым валодалг пры Казіміры і Аляксандры.
2. Геліяш Шчэпа, які прадаў палову маёнтка Новы Двор, нашчадак Федара Шчэпы, мужа Марыны, якой дастаўся ў спадчыну ад яе бацькі Юрка маёнтак Жабчыцы з дварцом Гогалеў з паловай сяла Новы Двор, які атрымаў ёну спадчыну ад дзядоў, якія выслужылі гэтую маёмасць у Вітаўта і Жыгімонта, а затым валодалі пры Казіміры і Аляксандры.
У 1528 г. Міхаіл Цянюк ад маёмасці Дзмітрыя павінен быў ставіць 3 кані.
У 1528 г. Мікалай Шчэпа ад маёмасці Юрка павінен быў ставіць 3 кані.
Напрошваецца вывад: Дзмітрый (напэўна, Дзімко) і Юрко родныя браты, якім іх бацька Анцушковіч (напэўна, сын Анцушко) пад
*
105
зяліў маёмасць пароўну і будучы Новы Двор у тым ліку.
Выходзіць, што Рыгор Валадковіч купіў маёнтак Новы двор у братоў па матчынай лініі, сёмых ад таго продка Анцушковіча.
Паўстае пытанне, ці ведалі пра гэта Дадзібог і Геліяш? Мне здаецца, што не ведалі. Hi ў адным дакуменце на гэта няма нават намёку. Дадзібог у тэстаменце ўзгадаў свайго продка Алізаровіча ў сувязі з ягоным фундушам на царкву, хутчэй за ўсё, па падказцы святара, які і прысутнічаў пры рэгістрацыі тэстаменту. Святар тым самым вельмі далікатна нагадаў Дадзібогу, што акрамя продка Алізара, і ягоны бацька Іван у сваім тэстаменце пісаў пра пяць увалок зямлі, фундаваных на царкву, што так і засталося невыкананным. Дадзібог дадаў да тых пяці яшчэ ад сябе дзве ўвалокі. Святар паспрыяў тым самым таму, каб Дадзібог праз свой тэстамент даў нам станоўчую падказку для разгадкі рода Анцушковічаў, то бок пра радавод Новага Двара...
31 студзеня 1648 года да суддзі Пінскага Уладзіслава Пратасовіча звярнуўся Рыгор Валадковіч з лістом аб дабравольнай перадачы маёнтка на ўтрыманне манахаў заснаванага ім манастыра Грозаўскага, у якім ужо жылі манахі пад паслушаннем старэйшага ў веры старадаўняй рускай (Кіеўскай), не ў уніі будучай. Манастыр свой Грозаўскі ён просіць падчыніць пад уладу брацтва Віленскага СвятаДухаўскага манастыра. (8, с. 139142)
106
У Пінскім павеце здаўна існаваў яшчэ адзін Новы Двор. Цяпер ён называецца Новы Дварэц, а ў дакументах XVI стагодцзя яго называлі “Новы Дварэц Крапотчычы”, і нават у адным і тым жа дакуменце называлі яго адначасова і Новым Дваром. (25, с. 223) Каб не пераблытаць Новыя Двары, трэба вельмі ўважліва чытаць дакумент, а нават і адразу тры, як у нашым выпадку.
Перійы прывілей. 28 кастрычніка 1504 года ў Стаўку пабудавалі царкву Святых Якіма і Ганны, і сваім прывілеем князь Пінскі Федар Яраславіч абавязаў Новы Двор наш кожны год даваць папу Ставоцкаму дзесяціну з усяго збожжа, а калі хто не стане выконваць таго, то будзе праклёны навекі. (25, с. 221) Другі прывілей. У 1519 годзе князь Пінскі ўстанавіў павіннасць да млына Навадворскага ў Двары нашым Новым на дзесяты дзень дзве меркі вымелкаў на карысць той жа Ставоцкай царквы, a хто парушыць гэтае ягонае рашэнне, той апынецца перад Богам на страшным судзе. У 1545 годзе каралева Польская і Вялікая княгіня Літоўская запрасіла да сябе Уладыку Пінскага і Тураўскага Варламія і запытала, чаму даніну з млына Навадворскага ён бярэ сабе, а не аддае Ставоцкай царкве, як указана у прывілеі. I чаму з таго ж Навадворскага збожжа дзесяціну ён таксама бярэ сабе, а на Ставоцкую царкву не дае. Каралева Бона ўказала Варламію, каб усё тое, што ў прывілеях князя Федара Іванавіча напісана, папоўнена было, а надалей выконвалася. (25, с. 224)
107
Трэці прывілей. Ён быў паказаны каралеве Боне святаром Ставоцкай царквы разам з папярэднімі і са скаргай аб невыкананні папярэдніх прывілеяў. Гэта прывілей на карысць царквы Ражства Божай Прачыстай Богамацеры Новага Дварца Крапоччычы з млынам, з зямлёю пашнаю і іным. У прывелеі так і напісана “дварэц наш новы Крапоччычы”. (25, с. 223) А ў копіі зверху тым часам напісана “прывілей на Новы Двор”. Прывілей гэты ўдакладняў тым самым, які Новы Двор меўся на ўвазе ў папярэдніх двух прывілеях князя Пінскага. Так, у прывілеі ад 1504 года ёсць запіс “з Новага Двара нашага”. У прывілеі ад 1519 года запіс “у Двары нашым Новым з млына нашага Навадворскага”. Гэтыя запісы і наводзілі блытаніну з Новымі Дварамі, як два Пагосты ў Пінскім павеце. Новы Дварэц з млынам і царква ў ім, таксама Ставок са сваёю царквою гэта справы Уладыкі Пінскага і Тураўскага, таму каралева Бона і разбірала тую скаргу папа Ставоцкага з уладыкам. A Новы Двор, што на беразе Навадворскага, а потым Пагосцкага возера, ніякага дачынення да тых спраў царкоўных не меў. Дарэчы, і млына Новы Двор мець ніяк не мог, бо пры апісанні меж Каўняцінскіх зямель у пісцовай кніжцы ад 1561 года ўзгадваецца сташаніцкая мельніца. (22, с. 315) Яе павінна было быць дастаткова як людзям сташаніцкім, так і навадворскім і нават каўняцінскім.
Што тычыцца даўніны існавання Новага Двара, то згодна вышэй пералічаных фактаў, продкі Анцушковічы атрымалі маёмасць ад Вітаўта і Жыгімонта.
108
Вітаўт княжыў у 13921430 гг., а Жыгімонт у 14321440 гг. Гарантавана гэта магло быць паміж 1430 і 1440 гг. У гэтыя годы, напэўна што, маёнтак Жабчыцы існаваў, але навату 1440 годзе Новы Двор існаваць на тым месцы, дзе ён размешчаны цяпер, не мог па прычыне таго, што ў той час на тым месцы было возера. Зараз сяло Новы Двор мае вышыню над узроўнем мора 134 м, месцамі 138 м, а вада ў вадасховішчы 133 м. Тым часам узровень вышыні вады ў возеры ўвесну ў 1970 гады дасягаў 133 і больш метраў. (Узроўні вышынь мясцовасці памераны каля сяла Пагост, якія кожны год заліваліся павадкам.) Такім чынам, дастаткова падняцца вадзе