• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Пагоста  Валерый Янковіч

    Гісторыя Пагоста

    Валерый Янковіч

    Выдавец: Колорград
    Памер: 187с.
    Мінск 2018
    145.4 МБ
    рыну і сына Юрыя. (18, с. 494)
      Юрый Мікалаевіч (1578  1613), дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Вучыўся ў Страсбургу, Базелі. Дзякучы падтрымцы свайго апекуна Крыштафа Перуна стаў старастам мазырскім, дзяржаўцам анішкінскім. Кашталян троцкі з 1600 года, маршалак Трыбунала ВКЛ. Шчыры кальвініст, удзельнічаў у заключэнні палітычнага саюза паміж пратэстантамі і праваслаўнымі, скіраванага супраць контррэфармацыі і царкоўнай уніі.
      На чале ўласных атрадаў Юрый Мікалаевіч прыняў удзел у антыкаралеўскім рокашы Зебжыдоўскага (легальнае паўстанне шляхты супраць цэнтралізацыі ўлады караля 16061609 гг.). Адным з кіраўнікоў рокаша быў ягоны стрыечны брат Януш Крыштафавіч. “Вайна чарніліц” завяршылася братазабойчым канфліктам, што прывяло да паразумення абодвух бакоў, і ў выніку адбылося прымірэнне і прабачэнне ўсіх удзельнікаў.
      Юрый Мікалаевіч валодаў маёнткамі Дубінкі, Беліца, Дакудава, Ліпічава, Жырмуны, Жупраны,
    
    
    85
    
    Гнядзілавічы, Вольберавічы, Індура, Лунін, Пагост і іншымі. (18, с. 500) У шлюбе з Зоф’яй Збароўскай Юрый Радзівіл не меў дзяцей і 25.07.1612 г. запісаў усю маёмасць стрыечным братам  кашталяну віленскаму Янушу Крыштафавічу і ваяводзе віленскаму Крыштафу Крыштафавічу Радзівілам. (30, с. 338) Чаму Юрый Мікалаевіч не пакінуў ніякай маёмасці сваім родным сёстрам Зоф’і і Кацярыне? Аб гэтым у наступным артыкуле.
    
    86
    
    
    
        6. Пдгост, Пагосмына і не толькі
    
    6.1. Дунін (Лулін, Вялікі Лунін)
    
      26 красавіка 1501 года да вялікага князя Аляксандра звярнулася ўдава Пятра Неміровіча з сынам Янам Пятровічам з тым, каб сяло Лунін Вялікі з дванаццацю сялянамі, што ў Бабрэцкай воласці, раней належаўшае яе мужу Пятру Фядковічу, перааформіць на іх сына Яна. Маёнтак Лунін дастаўся Пятру Неміровічу ад ягонага дзядзькі Мікалая Неміровіча, які ў сваю чаріу атрымаў маёнтак ад вялікага князя Жыгімонта, чый ліст на права валодання маёнткам маці Яна паказала. Аляксандр пацвердзіў лісг Жыгімонта сваім лістом на Яна Неміровіча і ягоную маці. (29, № 578, с. 78)
      Вялікі князь Жыгімонт правіў у ВКЛ з 1432 па 1440 год. Такім чынам, маёнтак Лунін з дванаццацю сялянамі існаваў не пазней, чым з 1440 года.
      Афіцыйным першым успамінам сяла Лунін лічыцца 1435 год. (7, с. 220)
    
      Выпадковыя звесткі:
      Бабрэцкая воласць існавала ў 1440 г.
      Маёнтак Бобрык існаваў раней, чым у 1440 г.
      Сяло Бобрык існавала значна раней, чым у 1440 г.
      Афіцыйным першым успамінам сяла Бобрык лічыцца 1495 год. (7, с. 196)
      Пагост не ўзгаданы.
    
    87
    
    6.2. Сошнд (Шошно)
    
     20 сакавіка 1512 годупазагаду караляЖыгімонта былі прызначаны камісары з ліку каралеўскіх баяр пад началам дваран караля Карніла Тура і Марціна Мелешкевіча. Яны разгледзелі скаргу князя пінскага Фёдара Іванавіча Яраславіча на князя Міхаіла Іванавіча Жыжэмскага ў тым, што той у Сошна прывёз сваіх людзей, якія пачалі там жыць, зямлю абрабляць і ў рацэ рыбу лавіць, чаго раней ніколі не было. На што князь Жыжэмскі адказаў, што яшчэ ягоны дзед пры вялікіх князях Вітаўце і Жыгімонце, ягоны бацька пры каралі Андрэю Казіміру, а затым ён сам у Сошна мелі зямлю пашную, сенажаці, дрэва бортнае, ловы ў водах стаячых і цякучых, прычым палавіну, бо ён два дворышча меў. А другая палавіна заўжды была князя Фёдара Іванавіча, бо ў яго тры дворышчы ў тым жа Сошна было. На што князь пінскі папрасіў паказаць ліст. Ліста ў князя Міхаіла не было. Тады ў яго запыталі, ці ёсць у яго сведкі, якія пацвердзяць, што ягоныя бацька і дзед палову ў Сошна мелі. Міхайла сведкаў не падаў. Тады камісары запыталі ў князя Фёдара, ці ёсць у яго сведкі, якія пацвердзяць, што бацька і дзед князя Жыжэмскага ў Сошна “не мелі ні ў чым”. I князь Фёдар падаў сведкаў пана ваяводы віленскага мужоў Бабрэцкай воласці, на што князь Міхайла бабрчан адставіў і казаў: яны мае суцяжцы. Гэта маглі быць людзі Юрыя Мікалаевіча Радзівіла з Парахонску, якім paHeft валодаў Жыжэмскі, як паведамляюць ‘Тарады і
    
    
    88
    
    вёскі Беларусі...”. (52, с. 44) Тады князь Фёдар падаў сведкаў людзей Уладыкі,  іх таксама адставіў князь Міхайла па той жа прычыне. I калі князь пінскі падаў людзей лунінецкіх, князь Жыжэмскі пагадзіўся, каб шасцёра чалавек лунінецкіх і з імі баярын князя пінскага, Івашка Полазавіч, сёмы, прысягнулі сведчыць. Баярын Полазавіч прысягнуць адмовіўся, і тады князь Міхайла сам прысягнуў. Князь пінскі Фёдар адразу саступіў князю Міхайлу ва ўсім Сошна палавіну. (27, с. 18) Далей апісваецца зямля Сашэнская, дзе узгадваюцца: Гарадзішча, Сушыцк, Астравец, Парахонск, Лунінец, Бобрык. Вядома, што ў князя Жыжэмскага Міхаіла Іванавіча быў бацька Іван Дзмітрыевіч, а дзед  Дзмітрый Глебавіч. (17, с. 630631) Вітаўт княжыў з 1392 па 1430 гг.
      Выпадковыя звесткі:
      Сошна існуе не пазней, чым з 1430 г.
      20.03.1512 г. упамінаецца Гарадзішча
      20.03.1512 г. упамінаецца Парахонск
      20.03.1512 г. упамінаецца Сушыцк
    
    
      Першы афіцыйны ўспамін: Сошна 1500 г. (7, с. 235) Гарадзішча (Гродніце) 1512 г. (7, с. 202) Сушыцк (Сушнцко) 1512 год. (7, с. 237) Астравец (Островец) 1461 год. (7, с. 193) Парахонск (Прохонск) 1512 год. (7, с. 227) Лунінец (Лулінец) 1471 год. (7, с. 220) Бобрык (Боброк) 1495 год. (7, с. 196) Пагост не ўзгаданы (1512 год)
    
    
    89
    
      Па загаду караля Сігізмунда Аўгуста ў 15611566 гадах пінскім і кобрынскім старастам Лаўрынам Войнаю была складзена пісцовая кніжка, у якой пры апісанні зямель сяла Сошна ёсць такі запіс: "... урочніце Комарка начпнается от дорогн, ндуіцей нз Сошна в Погост, н окружена с трёх сторон болотом...” (22, с. 149)Такімчынам, пры апісанні Сашэнскіх зямель выпадкова ўзгаданы Пагост.
      Выпадковыя звесткі:
      Узгадана дарога Сошна  Пагост (1561 1566 годы)
      Узгаданы сяляне, жыхары Сошна (1561  1566 годы) (22, C.143)
     1.   Марцін, Васіль і Андрэй Антановічы.
     2.   Міхаіл Алешковіч.
     3.   Рыгор Анісімовіч.
     4.   Сямён і Андрэй Аначычы.
     5.   Кунец Грыневіч.
     6.   Гаўрыла і Сямён Грыцэвічы.
     7.   Ігнацій Ерэмеевіч.
     8.   Міхаіл і Навум Івановічы.
     9.   Манеч, Якаў, Марцін і Павел Кандратовічы.
     10.  Іван Тышкевіч.
     11.  Конан Канцэвіч.
     12.  Сямён Лук’яновіч.
     13.  Зенон Макаровіч.
     14.  Кузьма, Іван і Міхаіл Максімовічы.
     15.  Кандрат і Васіль Марціновічы.
     16.  Амельян і Маісей Меляховічы.
     17.  Іван Міхновіч.
     18.  Іван Піскун.
    
    90
    
    
            G^'.^ag^
    
    
     19.  Іван, Ігнат, Андрэй і Рыгор Праневічы.
     20.  Ждан Сяневіч.
     21.  Радко, Павел і Васіль Фомічы.
     22.  Фама Хадычыч.
     3   матэрыялаў Пінскага земскага суда вядома, што ў 1652 годзе Багдан Рыбко і яго жонка Алена прадалі панам Есману і Пятру Гарэглядам Вылазскім сёлы Сошна і Вылазы. (63)
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    91
    
     6.3. ДуБНАКІМЫ
    
      Першы пісьмовы ўспамін сяла Дубнавічы  12 кастрычніка 1539 года. Менавіта ў гэты дзень адбыўся падзел спадчыннай маёмасці Радзівілаў на тры часткі. Сяло Дубнавічы ў складзе маёнтка Бобрык, як Парахонск, Пагост, Камень і іншыя сёлы, дасталася Юрыю Мікалаевічу, ваяводзе Віленскаму, гетману найвышшаму ВКЛ. (28)
      11 верасня 1546 года баяры з Дубнавіч Стэфан Галаўня, Федзь Арцюшэвіч Навіцкій, Грыц Івановіч, Федзько Маневіч, Марцін Юцэвіч, Апанас Васілевіч, Цішко Грыньковіч з пляменнікамі Матфеем, Данілам, Шчасным, Міхно і Кузьмою пажадалі паставіць у сяле Дубнавічы царкву Божую ў імя святой Пятніцы. Дагэтуль іх продкі, і бацькі, і яны самі, пераадольваючы пэўныя цяжкасці, хадзілі ў Парахонскую царкву Прачыстай Багародзіцы. Выконваючы пажаданні сваіх продкаў і ўсіх людзей дубнавіцкіх, кожны баярын фундаваў частку сваёй маёмасці на царкву святой Пятніцы “святару на пажытак”. Так, напрыклад, Стэфан Галаўня даў два поля, што за Глыбокаю лазою і пад рэчкаю, сенажаць на Чэшніве, дзесяць дрэў бортных і дзьве сасны з пчоламі. Усяго баяры далі 87 дрэў бортных і 10 сосен з пчоламі. Фундавалі баяры пашныя землі, сенажаці, нівы, малыя і вялікія вастравы з палямі, пропашамі і сенажацямі. Дубнавіцкаму святару дазвалялася карыстацца ўсімі пажыткамі баяр: ловы звярыныя, рыбныя, уюнныя і інш. А к таму ў млыну сумесным, што на рацэ Бобрык, ён мае права малоць на патрэбы свае без меркі. Усё гэта было запісана ў ліст на царкву святару на вечныя часы. (8, с. 1417)
    
    
    92
    
    *
    
    
            —Q^ge^л r<3g£©—.
    
     3 гэтага фундушовага запісу можна зрабіць вывад, што не меньш чым за 75 гадоў да будавання царквы ў Дубнавічах жылі баяры, нягледзячы на вастраўную, а значыць, забалочаную мясцовасць. У лісце гаворыцца аб іх бацьках і продках, якія хадзілі праз балоты, па бездарожжы ў Парахонскую царкву Прачыстай Багародзіцы. Тры пакаленні, гэта не менш, чым 75 гадоў. Значыць, Дубнавічы існавалі не пазней, чым з 1470 году. Нагадаю, што афіцыйна першы ўспамін Дубнавіч  1539 год. (7. с, 208) Дарэчы, Парахонск павінен быць значна раней, бо царква там ужо была, калі людзі з Дубнавіч хадзілі туды. Пешы афіцыйны ўспамін Парахонска1512 год. (7, с. 227) Узровень вышынь сяла Дубнавічы 135136 метраў, а Парахонска 135146 метраў. Адлегласць паміж Дубнавічамі і Парахонскам 6 км, a паміж Дубнавічамі і Пагостам 7 км. Амаль аднолькава.
      Выпадковыя звесткі:
      Дубнавічы існавалі ў 1470 г.
      Парахонск існаваў значна раней, чым у 1470 г.
      Парахонская царква Прачыстай Багародзіцы існавалаў 1470 г.
      Дубнавіцкая царква Святой Пятніцы пабудавана ў 1546 г.
      He ўзгаданыя: Пагост, пагосцкая царква і Бакінічы.
      Першы афіцыйны ўспамін:
      Дубнавічы  1539 г. (7, с. 208)
      Парахонск  1512 г. (7, с. 227)
      У1645 годзе выпадкова ўзгаданыя Іван Хаценіцкі і Івашка Лабецкі, дваравыя баярына дубнавіцкага Есмана Навіцкага. (40, с. 204)
    
    93
    
    
        6.4.  Стдшлны (Сташанічы, Отдшчлны)
    
      Сяло Сташаны здаўна звязана з такім заможным літоўскім баярскім родам, як Завішы. Яны прынялі герб “Лебедзь” на Гарадзельскім з’ездзе 1413 года. Ян Завіша, дваранін гаспадарскі ў 1491 г„ меў трох сыноў: Юрыя, Яна і Андрэя. Юрый быў судцзёй земскім дарагічынскім і значным землеўладальнікам, яго ўдава ў 1528 годзе ставіла ў войска 34 коннікаў. Юрый Янавіч меў чатырох сыноў: Мікалая, Яна, Альбрэхта і Крыштафа, якія ўсе чацвёра не пакінулі нашчадкаў. Брат Юрыя Ян у маладосці служыў РадзівілÐ