• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Пагоста  Валерый Янковіч

    Гісторыя Пагоста

    Валерый Янковіч

    Выдавец: Колорград
    Памер: 187с.
    Мінск 2018
    145.4 МБ
    °м, быў старастам любашанскім, жыжморскім і падстолім ВКЛ, памёр без нашчадкаў. (17, с. 638) Спадчына братоў Юрыя і Яна перайшла да трэцягя брата Андрэя.
      18 мая 1517 года па загаду караля Жыгімонта былі прызначаны камісары з ліку гаспадарскіх баяр, то бок дваран, якія разглядалі скаргу паноў Завішаў Юрыя і Яна на князя Пінскага Федара Іванавіча Яраславіча, які не прызнаваў меж, раней абазначаных. Усе бакі разам агледзелі межы маёмасці Завішаў з землямі пінскімі. Аказалася, што людзі Завішаў, сташаніцкія, у ловах пінскіх дубраўных, паміма старых роспашаў, новыя распахалі, якія ідуць ад сяла Сташанічы. Але пры разглядзе скаргі Завішы і Федар Іванавіч адзін аднаму крыўды папусцілі, і камісары паразуменне гэтае аформілі як двухбаковую згоду судовым лістом.
      Дзякуючы гэтай справе адносна зямельных межаў і новараспаханых палёў мы пазналі пра сяло
    
    94
    
    Сташаны, пра гаспадароў сяла і памер зямель, якія адносіліся ў той час да сяла, а мяжа сташаніцкая пачыналася ад маёнтка паноў Завішаў, ад падгацця, да ўрочышча Зярэменскага, што за Асташкавым лесам. Затым праз даліну ўпоперак Чэрніцкай дарозе, якая ідзе да Падгацця, а ад той дарогі ў Хатомльскі лес да вялікай дарогі, якая ідзе і бяжыць да Ясельдскага мосту, а ад той дарогі да Дзярэзнага лесу (ад слова “дзераза”), а затым да Кадзіцкай стругі, што пасярод Кахоўскага лесу. I той стругаю ўверх да сенажаці Галавенчыцкай на рог вялікага лесу, затым у Халопіна. А ад Халопіна да Старынскага лесу і да Мядзвежага лесу, да вялікай дарогі Пінск  Велясніца. Па дарозе ўправа на двор Шудовіча і тою дарогаю да рэчкі Мастоўка, і рэчкаю ўніз да млынішча, затым да стокаў і да другога млынішча, а адтуль да вялікага броду і да дарогі звечнай каралеўскай. Ад той дарогі да дуба, што на ясельдскай дарозе, а адтуль проста ў балота да ракі Ясельда.
      Мяжа ад сяла Сташанічы пачынаецца ад водступа, ад Хатомля ў машок (ад слова мох), а з машка ўпоперак дарогі, што ідзе ад Новага Двара на Забараўцы. Ад дарогі ў друті машок, затым вуглом упоперак дарогі, што ідзе ад Сташаніч да сяла Жасны, а адтуль упоперак дарогі, што ідзе ад Пінска да княжацкага двара Забараўцы да ловаў, а ад той дарогі да лесу і броду, а ад лесу ўпоперак дарогі Азарыцкай, што ідзе ад Сташаніч. Ад дарогі да далінкі, якая каля дарогі вялікай ідзе да Ясельдскага мосту ад Сташаніч.
    
    95
    
    Па той дарозе направа да ракі, у мосцішча вышэй Стаўка і тою ракою да млына і да запруды. Ад млына да водступу, да першай мяжы, да палёў Жаслы, Радзілава і Цесны. (27, с. 2629)
      На жаль, адсутнічаюць звесткі пра людзей, якія жылі ў той час у сяле Сташаны, але ёсць дакумент ад 1557 года, у якім узгаданы чатыры сташаніцкія селяніны:
      Пронец Максімовіч, Антон Мелешковіч, Іван і Сцяпан Каленіковічы. (25, с. 74)
      На стан 12 лютага 1646 г. сяло Сташаны належала Яну Каралю Копцю, і выпадкова ўзгаданы два жыхары Грыц Антановіч і Хвядко Жваніковіч. (59, с. 347)
      Пры аглядзе меж зямель Завішаў былі ўзгаданы такія сёлы, як Забараўцы, Велясніца, Хатомль, Жасна, Азарычы (Ожарычы, Озарычаны), Чэрнеевічы (Чэрнічы), Ставок, Сташаны (Сташанічы, Сташчаны), Новы Двор і Падгацце, Халопін, Радзілава, Цесны. А вось пра Чухава, Ботава, Пагост і Лышча ўспаміну няма, хаця Чухава пры разглядзе такой справы маглі зачапіць, калі б сяло гэтае насамрэч было, бо дарога на Забараўцы павінна была праходзіць каля Чухава, калі не праз само сяло, як цяпер. Па той дарозе ад Чухава да Дабраслаўкі ці Лышча, то бок да былога Віленскага гасцінца, можна і сёння дабрацца, тым больш на кані.
      Выпадковыя звесткі:
      першае ўпамінанне 18 мая 1517 года:
    
    96
    
      Сташаны, Новы Двор, Ставок, Азарычы, Велясніца, Забараўцы, Чэрнеевічы, Хатомль, Халопін, Падгацце, Жасны, Радзілава, Цесны.
      Першы афіцыйны ўспамін:
      Сташаны 1557 г. (7, с. 236), Новы Двор  1562 г. (7, с. 225), Ставок  1552 г. (7, с. 235), Азарычы  1539 г. (7, с. 192), Велясніца  1552 г. (7, с. 199), Забараўцы 1556 г. (7, с. 208), Чэрнеевічы  1552 г. (7, с. 242)
      Пагост не ўзгаданы.
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    97
    
    
    
        6.5. Новы Двор
    
      18 мая 1517 года па загаду караля Жыгімонта былі прызначаны камісары з ліку баяр, якія разгледзелі скаргу паноў Юрыя і Яна Завішаў на князя Пінскага Федара Іванавіча Яраславіча. Справа па зямельных межах і новараспаханых сялянамі палях вырашылася двухбаковым пагадненнем, але пры аглядзе граней, то бок межаў зямель Завішаў і Фёдара Іванавіча, была ўзгадана дарога Новы Двор  Забараўцы. (27, с. 28) Менавіта гэты дакумент можна лічыць пісьмовай крыніцай аб першым упамінанні Новага Двара  18 мая 1517 г. Афіцыйна першы ўспамін Новага Двара  1562 г. (7, с. 225)
     6 сакавіка 1524 года баярын Клецкі Федар Пятровіч Шчэпа звярнуўся да каралевы Польскай і Вялікай княгіні Літоўскай з тым, што ён мае маёмасць, “отчызну” сваёй першай жонкі Марьшы Юр’еўны Анцушковіч: Гогалеў Дварэц і двор у Жабчыцах з дворышчамі да іх у дзесяці сёлах Пінскага павета, у тым ліку ў Новым Двары “полчетверта дворышча”* і дворышча ў Пінску. Дзеля таго, каб пацвердзіць “отчызну н деднцтво”** сваёй першай жонкі Мары
    
      * Полчетверта дворышча  гэта палова чатырох існуючых дворышч у Новым Двары, то бок два дворышчы з чатырох. Так княгіня Алена паясніла ў прывілеі словы “парабак самачвэрт”, гэта сам, то бок адзін парабак з чатырох. Значыць, “полчвэрт” па аналогіі будзе палова з чатырох. (25, с. 223)
    
       ** отчызна н деднцтво  атрыманнае па спадчыне пераважна дзедаўскага зямельнага валодання. (43, с. 12)
    
    98
    
    ны Юр’еўны Анцушковіч, Федар Шчэпа прывёў у якасці сведкаў баяр Пінскіх і сам пры гэтым прысягнуў, што продкі ягонай жонкі выслужылі тую маёмасць у Вялікіх князёў Вітаўта і Жыгімонта, a валодалі тымі маёнткамі продкі жонкі, таксама ягоныя продкі, а затым і ён сам пры княжанні Казіміра і Аляксандра. У Федара Шчэпы ад Марыны застаўся сын Іван, і Федар прасіў у каралевы Боны, каб сына і яго самаго пакінулі пры той атчызне і дзедзіцтве. (25, с. 273274) 3 гэтых строчак прывілея можна зрабіць дапушчэнне, што бацькі, а можа, нават яшчэ і дзяды Федара і Марыны былі сябрамі, а можа, сваякамі ці роднымі. Марына рана асірацела, і бацькі Федара сталі юрыдычнымі апекунамі, таму і валодалі маёмасцю Анцушковічаў да паўналецця Марыны, пасля чаго Федар і Марына ажаніліся, і Федар стаў валодаць тымі маёнткамі. Усё гэта падрабязна і пераканаўча неабходна было патлумачыць каралеве Боне.
      У Вялікім княстве Літоўскім дзейнічалі судзебнікі, прывілеі Вялікіх князёў, а затым статуты, якія гарантавалі недатыкальнасць маёмасці і пераход яе да самых родных. Так, у Прывілеі Уладзіслава ад 1387 года сказана, што ад “...дачкі, унучкі, якойнебудзь сваячкі... уладанні адыходзяць да яе дзяцей, калі яны ёсць, а калі няма, то да бліжэйшых сваякоў таго, ад каго яна атрымыла гэтую маёмасць”. (19, с. 427) А ў Прывілеі Аляксандра ад 1492 года у 30 артыкуле гаворыцца: “Ад крэўных і сваякоў мы не будзем адбіраць спадчынных добраў, і іх ніхто не павінен
    
    99
    
    
            .—g^g^v.M^^—
    
    адымаць на шкоду гэтых крэўных і сваякоў, як толькі той, хто будзе самым блгзкім. Ён атрымае і будзе валодаць спадчыннымі добрамі...”. (19, с. 435)
      Менавіта па гэтай прычыне Федар Шчэпа так сур’ёзна ставіўся да свайго візіту да каралевы. У выніку ўся маёмасць, належачая ягонай жонцы Марыне Юркаўне Анцушковіч была пацверджана Федару Пятровічу і ягонаму сыну Івану. (25, с.273274) Праз чатыры гады ў Вялікім князтве Літоўскім з 1528 года пачаў стварацца попіс войска, згодна якому баярын Федар Шчэпа павінен быў ставіць у войска ўсяго 5 коней, у тым ліку ад маёмасці з Пінскага павету 3 кані. (31, с. 151,152)
      Прыкладна ў 1541 годзе Федар Шчэпа памёр, і ўся ягоная маёмасць адышла да сына Івана. (25, с. 275) Іван ажаніўся з Філіцыяй, і ў іх нарадзілася два сыны, аднаго з іх звалі Мікалай. У 1558 годзе Іван Шчэпа памёр, пакінуўшы тэстамент, згодна якому на жонку Філіцыю ён усклаў апякунскі абавязак. Філіцыя двойчы пасля Івана выходзіла замуж, a выкананне апекі над дзецьмі і маёнткам Івана разглядалася старастам Пінскім Пятром Мыльскім па скарзе стрыечнага брата Івана, Федара “Олешыча”, які прасіў, каб на яго ўсклалі апякунскі абавязак догляду маёнтка і пляменнікаў. Але стараста Пінскі і каралева Бона не знайшлі парушэння правоў дзяцей і пакінулі апеку за Філіцыяй. (27, с. 7071)
      У 1559 годзе па загаду караля і вялікага князя Жыгімонта II Аўгуста ва ўсіх паветах ВКЛ павінна была быць зроблена рэгістрацыя прывілеяў і лістоў на
    
    100
    
    дворышчы і маёнткі для складання рэестра ўваходаў у пушчы. 3 гэтай нагоды стараста Мсцібагоўскі Рыгор Валовіч запрасіў да сябе зямян, баяр і шляхту. 15 мая 1559 года Мікалай Шчэпа паказаў свой прывілей старасце, які аднавіў для ўсіх яго людзей уваходы ў пушчу для кожнага сяла, а напрыканцы ўказаў, што людзі з маёнткаў Жабчыцы і Новы Двор павінны хадзіць у пушчу паміж людзьмі Сташаніцкімі і людзьмі з Пагосчыны да Каўняціна. (25, с. 103) Гэты факт можа гаворыць аб тым, што паміж Сташанамі і Пагостам ніякіх сёл на той час не існавала. А тое, што Новы Двор у 1559 годзе быў маёнткам, зафіксавана ў дакуменце на ўваходы, выдадзеным Войну Грычынавічу: “... ад маёнка зямянскага Новага Двара ...”. (25, с. 133) Дарэчы, па выпадковых звестках вядома, што Мікалай Іванавіч Шчэпа на стан 1563 года лічыцца земянінам павету Пінскага. (27, с. 147) Маёмасць Мікалая значна зменшылася, верагодна, не стала клецкай маёмасці, бо згодна рэестру попісу войска літоўскага 1565 году, ён ставіў паводле павіннасці 2 кані, а не 5, як ягоны дзед Федар. Напэўна, Мікалаю Іванавічу на той час была зроблена прапанова на каралеўскую службу, і з гэтай нагоды ён паставіў на ласку гаспадарскую яшчэ 2 кані. (33, л. 44аб.) У 1567 годзе Мікалай Іванавіч Шчэпа, дваранін караля, яго міласці ставіў ужо 3 кані і аднаго воіна пешага з маёнткаў Жабчычы і Новага Двара. (33, л. 735аб.)
      3га жніўня 1608 года Рыгорам Валадкевічам зроблена абмежаванне маёнтка Новы Двор. Мяжа
    
    101
    
    __^^Кл><0^^
    
    пачынаецца з усходу сонца ад ракі Бобрык на Вязаўскае балота, дзеліць гэтае балота на палову, другая частка якога  гэта маёмасць каралеўскага двараніна пана Внука, гаспадара сяла Бакінічы. 3 Вязаўскага балота ідзе на ўрочышча Вязкае балота, а з Вязкага балота міма Сіліні балотамі на Сукаваты востраў, ад таго вострава ідзе міма Бакініцкага Доўгага балота да Язвава, і там пята Бакініцкая з Навадворскай заканчваецца. Ад пяты Бакініцкай ідзе на Nice Лозы, дзе студня, а ў той студні тры дубовыя слупы, міма вострава Вавілічы, ад Вавіліцкага вострава ідзе да Вялікага лесу, у якім стаіць пята С