• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Пагоста  Валерый Янковіч

    Гісторыя Пагоста

    Валерый Янковіч

    Выдавец: Колорград
    Памер: 187с.
    Мінск 2018
    145.4 МБ
    ней, чым ў 1539 годзе, ёсць той факт, што ў сяле зафіксаваны першыя пахаванні толькі з другой паловы XVII стагодцзя. Дарэчы, гэты факт мэтанакіравана даследаваўся навукоўцамі. Так, археолаг У. Ф. Ісаенка, праводзіўшы археалагічныя даследаванні часоў каменнага веку ў наваколлі Пагоста Загародцкага, напачатку лічыў, што Пагост быў могілкамі нібыта вялікага старажытнага гораду Камень. Гэтым ён дзяліўся з маім бацькам, які ў тыя часы быў старшынёй Загародцкага сельсавету, і некаторыя арганізацыйныя пытанні навуковых работ імі вырашаліся сумесна. Яны былі аднаго пакалення, і ім прыемна было іутарыць на розныя тэмы. Бацька ў сваю чаргу пераказваў нам, сваім дзецям, пра старажытны Пагост, які ён пазнаваў са слоў навуковага супрацоўніка. Праз некаторы час пачаліся раскопкі старажытных могілак у Пагосце на Дзеддомаўскай горцы, у якіх удзельнічалі і мы, тагачасныя вучні старэйшых класаў. Кіраўніком тых раскопак была навуковая супрацоўніца з таго ж інстытута, што і У. Ф. Ісаенка. Яна нам паведаміла, што могілкі аказаліся не надта старажытнымі, а ў асноўным там знаходзілі артэфакты пахаванняў
    
    125
    
    XVIII стагоддзя і нязначная колькасць канца XVII стагодцзя. Такім чынам, ідэя пра нібыта вялікі горад Камень і Пагост як могілкі таго гораду, згодна фармулёвак аўтарытэтных расійскіх энцыклапедычных выданняў, не пацвердзілася і не ўвайшла ў ненадрукаваны нарыс пра Пагост Загародскі У. Ф. Ісаенкі, рукапіс якога захоўваецца ў Загародскім сельсавеце. А гэты факт сведчыць толькі аб тым, што сяло Пагост напачатку свайго існавання магло быць не ў тым месцы, дзе яно размяшчаецца цяпер. Нагадаю, першы ўспамін Пагоста гэта 1539 год, значыць, могілкі ў сяле павінны з’явіцца ў другой палове XVI стагоддзя, а ніяк не ў канцы XVII. Другога месца ў наваколлі Пагоста, дзе маглі быць могілкі больш ранейшага часу, акрамя тых, што на Дзеддомаўскай горцы і існуючых цяпер, няма. А гэта можа азначаць, што ў тым месцы, дзе цяпер знаходзіцца сяло Пагост Загародскі, тагачаснае пасяленне магло пачаць сваё існаванне незадоўга да з’яўлення першых пахаванняў, тым больш не раней 1539 году.
      Чарговым, пятым аргументам таму, што Пагост быў створаны ў 1539 годзе, можа быць той факт, што ў 1559 годзе пры апісанні межаў пушчаў ВКЛ возера называлася яшчэ Навадворскім. (25, с. 8) Так і павінна было быць, бо вядома, што Новы Двор гарантавана існаваў з 1440 году, і ў 1559 годзе быў ўжо маёнткам. Дарэчы, першы пісьмовы ўспамін Новага Двара як маёнтка і ёсць 1559 год (25, с. 133), а Пагост на той час быў яшчэ сялом “его міілостй воеводы Троцкого”. (25, с. 8) I толькі ў 1608 годзе, пры абмежа
    
    126
    
    ванні маёнтка Новы Двор, возера ўжо называлася Навадворскім і Пагосцкім адначасова. (8, с. 71)
      Для таго каб зразумець, як і калі магло узнікнуць сяло на тым месцы, дзе цяпер знаходзіцца Пагост Загародскі, таксама якім яно магло быць у старажытнасці, ды і наогул якая структура сёлаў была ў XVI стагоддзі, трэба разгледзець некаторыя сёлы, якія апісаны ў пісцовых кнігах Пінскага стараства за перыяд з 1552 па 1566 гады. Так, усе сёлы складаліся з дворышч, то бок хутароў, якія абавязкова мелі сваю назву. У гістарычным слоўніку Беларускай мовы назоў дворышча тлумачыцца, як земляробчая гаспадарка,... сядзіба, фальварак, хутар. (14, с. 288) У кожнае сяло ўваходзіла розная колькасць дворышч. Так, у сяло Жоўкіня ўваходзіла 18 дворышч, у сяло Ласіцкае 10, а ў сяло Крывое і ў сяло Жыдча ўваходзіла па 2 дворышчы. Былі сёлы і з адным дворышчам. Так, сёлы Тупічычы, Хрысцібалота, Плешчычы, Копчычы і іншыя мелі па адным дворышчы. (23) Чаму так адбывалася? Справа ў тым, што сёлы ў сучасным выглядзе гэта месца кампактнага пражывання людзей. Суседзі жывуць з агудьным плотам. Раней было зусім інакш. Суседзі маглі жыць адзін ад аднаго праз многія кіламетры. Сяло раней выконвала функцыі збору падатка і павіннасцей сялян, як арэндатараў зямлі землеўласніка. Вельмі часта было так, што ў сяле было два, тры і болей землеўласнікаў, кожны з якіх валодаў сваім дворышчам. Так, напрыклад, у Новым Двары двумя дворышчамі валодаў Шчэпа,
    
    127
    
    а двумя другімі Маскекіч. Тым не менш, сёлы ўтвараліся напачатку шляхам аб’яднання землеўласнікам блізкіх дворышчаў, і ў наступстве стварэннем новых дворышчаў, калі гэта мажліва, як гэта было ў Пагосце (Зарэчным). Дарэчы, у тым Пагосце кожным дворышчам валодаў асобны зямянін. Дык вось, калі мы разгледзім сёлы з адным дворышчам, то заўважым, што дворышчы гэтыя, як правіла, маюць дастаткова вялікія пахатныя землі. Напрыклад, сяло Копчычы мела 15 увалок пашнай зямлі, а гэта больш за 330 гектараў. (23, с. 467) Нагадаю, што на стан таго ж 1555 году ў склад Пагоста (Зарэчнага) уваходзіла шэсць дворышчаў з агульным памерам зямлі 15 увалок, што прыблізна адпавядае тым жа 330 га ворнай зямлі. (23, с. 441447) Сяло Плешчычы таксама мела адно дворышча з шасцю ўвалокамі зямлі, якую ўзялі ў так званую арэнду 27 сялян, што саставіла для кожнага па 5 гектараў. (23, с. 201) Сярод сёл з адным дворышчам былі і выключэнні па памерах зямлі. Так, сяло Вольвічы, што пад ракою Стыр, мела ўсяго адну ўвалоку зямлі, на якой працавалі два селяніны, а валодаў тым сялом і зямлёю святар. (23, с. 373) Таксама сяло Хрысцібалота ў Зарэчнай воласці мела адно дворышча з адной увалокай, і трымаў тое сяло і зямлю войт Хрысцібалот без платы  на войтаўстве.
      Такім чынам мы бачым, што ў XVI стагоддзі, як правіла, у сёлы аб’ядноўваліся 23 дворышчы і болей з агульнай плошчай зямлі у 100300 гектараў. A маленькія сёлы з адным дворышчам і малым паме
    
    128
    
    рам зямлі існавалі як выключэнні і былі адзінай маёмасцю дробных землеўласнікаў.
      У1559 годзе пры апісанні межаў пушчы, што каля Пінску, то бок пушчы Чэрчыцкага войтаўства, ёсць такія строчкі як: ад таго ўрочышча Чаева ідзе мяжа ракою Віслаю ў возера Навадворскае на чатыры мілі, дзержачы Пінскае паправай, а пана ваяводы Троцкага сяла яго міласці Пагосцьскага палевай. (25, с.8)
      У тым жа 1559 годзе Мікалаю Шчэпе былі прызначаны ўваходы ў пушчу гаспадарскую рдя ягоных людзей з дворышчаў маёнткаў у Жабчычах і ў Новым Двары: помізіс людзьмі пана Завіша са Сташан і людзьмі з Пагосчыны пана ваяводы Троцкага. (25, с. 103)
      Уважліва чытаючы гэтыя два дакументы, можна з упэўненасцю сказаць, што гаворка тут ідзе не пра маленькае сяло, а пра сяло, якое памерам адпавядае мяжы, ідучай ракою Віслаю даўжынёй у 4 мілі, а гэта 7 кіламетраў. Па правым беразе ракі размяшчалася маёмасць Пінскага павету, а па левым  сяло Пагосцьскае, дзе цяпер землі сёлаў Чухава і Ботава. Значыць, Чухава і Ботава на той час і маглі быць дворышчамі таго сяла Пагосцьскага. А выраз ‘‘людзі з Пагосчыны” сведчыць аб тым, што Пагост на той час яшчэ не быў маёнткам, але слова Пагооіына гучыць як нейкая тэрыторыя з мноствам пасяленняў, што можа адпавядаць сялу з некалькімі дворышчамі. Пра сяло з адным дворышчам так не скажаш. I нават дворышчаў Чухава з Ботавам, якія вельмі блізка размешчаны адно ад другога, будзе недастаткова для выраза Пагосчына. Тым больш што
    
    129
    
    ёсць яшчэ адно апісанне Пагоста. У тым жа рэестры апісання пушч і пераходаў звярыных ёсць яшчэ такі запіс: ...празраку Ясельду, прымаючыЛахвенскую і Ліпскую пушчы, міма Пагост і Новы Двор у пушчу Пінскую, у ловішчы Забаравіцкія. (25, с. 1) Гэта той самы запіс мяжы пушч, што мы разглядалі ў папярэднім выпадку, толькі ў адваротным напрамку. На гэты раз сяло ўзгадана пад назовам Пагост. Калі яшчэ менавіта цяпер узгадаць тую дарогу, што ўзгадана ў пісцовай кніжцы як “... дорога, йдуіцая йз Сошна в Погост й окружена с трёх сторон болотом...” (22, с. 149), то можна зрабіць дапушчэнне, што ў абодвух апошніх вьшадках маецца на ўвазе Пагост, які мог пачынацца з таго месца, дзе зараз размешчаны Пагост Загародскі. А дапусціць такое меркаванне можна менавіта ад таго, што дарога ўзгадана як Сошна  Пагост, а не Сошна  Новы Двор  Пагост. Вось толькі вялікі сумнеў у тым, што гэтая дарога існавала круглагадзічна. Дарога ў акружэнні балот магла быць толькі ўмоўнаю. А Пагост, які на той час размяшчаўся ў тым месцы, дзе зараз Пагост Загародскі, мог быць толькі часткай тагачаснага сяла Пагост, то бок яшчэ адным дворышчам сяла Пагосцьскага, якое разам з дворышчамі Чухаў і Ботаў і былі тым сялом Пагосцьскім, якое ўваходзіла ў склад маёнтка Бобрык у 1539 годзе. 31495 году Бабрэцкай воласцю вылодалі Радзівілы. I гэтая даволі вялікая воласць была толькі маленькай часткай маёмасці вялікага старажытнага роду, якому не было патрэбы ствараць маленькія аграрныя сёлы, якія ўскладняюць кіраванне і
    
    130
    
    натуральны збор падаткаў, што існаваў на той час. Акрамя таго, сёлы Бабрэцкай воласці ў асноўным размяшчаліся ўздоўж ракі Бобрык, і гэта не выпадкова. Асноўнымі заняткамі мужчын гэтых сёлаў маглі быць сплаў лесу і бортніцтва, а хлебапашаства магло быць не асноўным заняткам па прычыне адсутнасці дастатковай плошчы прыгодных ддя гэтага зямель. Тым часам у сярэдзіне XVI стагодцзя на Палессі такія землі пачалі з’яўляцца па прычыне прыроднай меліярацыі, то бок высыхання балоцістых месцаў. З’явілася нагода асвойвання тых пахатных зямель. Патрэбныя былі людзі. Радзівілы маглі прапанаваць новыя землі як сялянам, так і баярам са сваіх шматлікіх маёнткаў, напрыклад, з Літвы, дзе адбываўся рост насельніцтва, і зямель не хапала. Так на Пагосчыне пачалі з’яўляцца новыя дворышчы і нават сёлы. Хто і кім былі тыя людзі, што першымі прыйшлі і пабудавалі Чухава, Ботава, мястэчка Пагост, невядома, і аб гэтым мы ўжо, напэўна, ніколі не даведаемся, але зрабіць верагоднае дапушчэнне мажліва. Так, у “Духоўнай метрыцы вуніяцкай Пагосцкай царквы за 17501776 гады” зарэгістраваны жыхары Чухава, Ботава, Каменя і Пагоста, якія жылі ў гэты час. (55) Тасама вядомы некаторыя жыхары гэтых сёл, якія выпадкова ўпамянуты ў скаргах у Пінскі гарадскі суд за годы арэнды маёнтка Пагост габрэямі Сімшычамі. Нехта з іх мог быць тым першым жыхаром. Таксама можна дапусціць, што на Пагосчыну прыйшлі першымі баяры, то бок вайсковыя слугі Радзівіла, і нейкі шанец
    
    131
    
    такога дапушчэння насамрэч ёсць, бо пэўная колькасць прозвішчаў у Ботаве і Пагосце, як і ў Чухаве, супадае з прозвішчамі, якія ёсць у гербоўніку ВКЛ. (42) Вось гэтыя спісы:
    
    
      Пагост
     1.    Варановіч (Воран) Woronowicz herbu Lis.
     2.    Рас[іевіч] Ras [iewicz] herbu w Checinfkim, &c
     3.    Саковіч Sakowicz herbu Pomian
     4.    Янковіч Jankowicz w Metrice Wolin: r. 1528.
     5.    Багатырэвіч Bohatyrowicz herbu Boncza
     6.    Кучук Kuczuk herbu Jaftrzebiec
     7.    Казак Kosak herbu Kos
     8.    Каладзінскі Kolodynfki herbu Kolodyn
     9.    Завадцкі Zawadzld herbu Lis.
     10.   Ярашэвіч Jaroszewicz herbu Prus xmo.
     11.   Будко Budko herbu Jaftrzebiec
     12.   Протасовіч Protasowicz herbu Drzewiza
    
    
      Ботава
     1.    Валадкевіч Wolodkiewicz herbu Labedz
     2.    Хурко Hurco herbu Hurco
     3.    Гурыновіч Hurynowicz w Lidzkim &c.
     4.    Беляковіч Bielikowicz herbu Bielikowicz
     5.    Паўловіч Pawlowicz herbu Przyiaciel
     6.    Паско[віч] Paszko[wicz] herbu Plomienczyk
     7.    Марковіч Markowicz herbu Boncza
     8.    Долмат Dolmat herbu Rozmiar
     9.    Будко Budko herbu Jaftrzebiec
     10.   Протасавіцкі Protaszewicki herbu Drzewiza
    
    132
    
     11. Хурс (Фурс) Furs herbu Was Камень
    
     1.   Кучук Kuczuk herbu Jaftrzebiec
     2.