Гісторыя Пагоста
Валерый Янковіч
Выдавец: Колорград
Памер: 187с.
Мінск 2018
�лі нашыя продкі, ліцвіны Вялікага княства Літоўскага? На якой мове размаўляюць цяпер беларусы віцебшчыны, магілёўшчыны, гомельшчыны, міншчыны, а таксама жыхары Палесся, ды і наогул усе заходнія беларусы? На гэтыя пытанні вельмі шмат чаго можна пачуць у адказ ці знайсці ў кніжках. I амаль усе адказы будуць супярэчлівыя. Дык што ж гэта за мова такая ці, можа, нават не адна, на якой мы размаўляем цяпер і некалі размаўлялі нашыя продкі?
У кніжцы Уладзіміра Арлова “Краіна Беларусь” на стар. 167 ёсць такія словы (пачатак цытаты). Падкрэсліваючы значнасць дзяржаўнай беларускай мовы, у прадмове да Статута Леў Сапега з гонарам адзначаў: “А еслі катораму народу ўстыд праў сваіх не ўмеці, пагатоў нам, каторыя не обчым якім языком, але сваім уласным правы спісаныя маем і кождага часу, чаго нам патрэба ку адпору ўсякае крыўды, ведаці можам” (канец цытаты). (2, с. 167) Прачытаўшы ўпершыню прадмову Сапегі, я не ўсе словы зразумеў. Трэба прачытаць некалькі разоў, каб аб’яднаць усё напісанае ў адну думку адразу. Але тое, што ў тэксце ёсць словы нашыя, беларускія, сумневу не вызывае. Надалей я прачытаў вельмі шмат кніг часу ВКЛ, гэта выданні “Археографнческой комнссней для обозрення архмвов Западного края Росснн”, якая была створана ў 1837 годзе. Матэрыялы (метрыкі), якія засталіся пасля ліквідацыі нашай
155
краіны ВКЛ, аб’ядноўваліся камісіяй па тэмах і выдаваліся асобнымі тамамі. Дык вось, тамоў было выдадзена шмат як на старапольскай, так і на старабеларускай мове, адаптаванай да цяперашняй нашай. Кніжкі гэтыя з цяжкасцю, але чытаць і разумець можна. Уражвае тое, што большасць слоў там на першы погляд рускамоўныя. Паўстае пытанне, чаму гэтую тагачасную мову называюць старабеларускай і дзяржаўнай? Адказ на гэта ў кніжцы “Забытая Беларусь” дае Вадзім Дзеружынскі. Ён называе памылковай пазіцыю тых даследчыкаў, якія лічаць “старабеларускай” мову Статутаў ВКЛ, складзеных у XVI стагоддзі. Гэтая мова была перанята ад Кіева для вядзення дакументацыі ў ВКЛ і была “канцэлярскай”, пісьмовай мовай, але ніяк не тагачаснай гаворкай. Кіеў у сваю чаргу ўзяў гэтую мову з царкоўнаславянскай, ад Кірыла і Мефодзія, перакладчыкаў Бібліі. Нашыя продкісяляне ніколі не размаўлялі на царкоўнаславянскай мове, якой карысталіся толькі на ўзроўні дзяржаўнай мовы, у якую ў працэсе карыстання трапіла даволі многа слоў з нашага абіхода. Менавіта гэтак жа сялянепалякі (ляхі і мазуры) ніколі не размаўлялі на царкоўналацінскай мове, каторую выкарыстоўвалі толькі для напісання дакументаў таго часу. Мова Бібліі ў тыя часы лічылася свяшчэннай і адзіна магчымай для карыстання пры напісанні. 3 гэтым нельга не пагадзіцца, але не ўсе метрыкі, дакументы часу ВКЛ пісаліся “канцэлярскай” пісьмовай “старабеларускай” мовай. Усё залежала ад таго, хто пісаў той дакумент. Напры
156
клад “аўтарамі напісання” актаў аб копных судах (59) былі і простыя людзі, якія запісвалі ў журналы скаргі менавіта на той мове, на якой размаўлялі. У некаторых важных дакументах таго часу, нават у караля (вялікага князя) ёсць словы, якімі карыстаюцца па сённяшні жыхары сёл Пагосчыны (Камень, Боркі, Чухаў, Ботаў і інш.). Напрыклад: ...і тэж (26), сокіра (64, с. 191), чому (68, с. 435), небэзпэчность (69, с. 381), чобаты (46, с. 201), вышнёвый (67, с. 381) і іншыя.
Праз некаторы час я звярнуў уваіу на т. н. слоўнікі ў канцы амаль кожнага тома Актаў Віленскай камісіі. Там ёсць пераклад, ці тлумачэнні, некаторых тагачасных, ды і цяпер незнаёмых нам слоў. I гэтыя слоўнікі вельмі патрэбныя былі не толькі на час выдання кніжак, але нават цяпер, у наш час, калі многія словы ўжо забыліся, бо на працяіу многіх пакаленняў не ўжываліся, а друкаваліся тыя кніжкі напрыканцы XIX стагодцзя. Але ў тых слоўніках ёсць пераклад і тлумачэнне такіх слоў, што вызывае вялікае здзіўленне, і паўстае пытанне, ці не жарт гэта? Прывяду прыклад неабходнага, на мой погляд, пераклада слоў (1), і пераклада вельмі знаёмых слоў (2), наяўнасць якога выклікала ў мяне здзіўленне (выбарка зроблена так, як у арыгінале на русском языке):
1.
Аркабуз ружьё, ачкольвек хотя, агнусек крестнк, ачесь хотя, барбер цнрульннк, борць улей, братанпч племяннпк, бурсннк сотова
157
___gf^g^^^g^_________.
ршц, восполок сообіца, вместе, втручанье вмешательство, дядько дядя, горло то же, что голова, жнзнь, дядковнч двоюродный брат, дякло подать хлебом, сеном, жадный нн однн, кляча лошадь, комнсар пограннчный судья от короля, кушнер скорняк, острога шпора, пак снова, опять, посполптый обіцнй, потуль до снх пор, потужннк товарніц, похвалнться угрожать, сагайдак калчан для стрел, пята угол, образуемый граннцамн землн, ручннца ружьё, чнмбур верёвка, тастамент духовное завеіцанне, уфала постановленне, цннш арендная плата, плюта ненастье, лонскнй прошлогодннй, лнозный человек бродяга, чекан оружне (молоток), познтнв малый переносной орган (употреблялся в уннатскнх церквях).
2.
Аж даже, баламутство враньё, бачнть вндеть, бервенье брёвна, блокнтный голубой, борона земледельческое орудне, боты сапогн, быдло скот, важнть веспть, вартовать наблюдать, вдячно с благодарностню, веселье свадьба, вннен должен, вышкн чердак, ганнть осуждать, ганок крыльцо, гвалт наснлне, гоман крнк, громннцы праздннк Сретення Господня, гумно строенне для молотьбы н хранення хлеба, гурба куча, друкарня тнпографпя, дежка кадка, жнто рожь, заоратн вспахать, зброя доспех, вооруженне, зведомо нзвестно, згода согласне, злочннец преступннк, клуня молотпль
158
ный сарай, купалье канун Нванова дня 23 пюня, колнер воротнпк, клпкать крпчать, опошнпй последнпй, коваль кузнец, коледа подоянпя духовным лнцам в праздннк Рождества Хрпстова, коляды сочельнпк перед Рождеством Хрпстовым, кошпк корзпна, лазня баня, ланцужок цепочка, кухар повар, лпхтар подсвечнпк, летошннй пршлогоднпй, млын мельнпца, насенье семя, невестка жена сына, нетубылец не местный, обачпть увндеть, орать пахать, отказ ответ, папер бумага, пёс собака, пнльновать сторожпть, плот забор, провнзня запас продовольственных прппасов, подстрпгач цпрульнпк, позычнть занять, полепшпть улучшнть, попадья жена свяіценннка, non свяіценнпк, посаг прпданное, пуга кнут, пытанье вопрос, поплечнпк сосед, потужннкп товарпіцп, пуня сарай для сена, рахунок счёт, роля пашня, ручннк полотенце, сварпться ссорпться, свнрен амбар, свято празднпк, себровать пметь что нпбудь обіцее, скарб казна, скрпня сундук, сорочка рубашка, страва кушанье, страта потеря, стреха крыша, студня колодзезь, сукня платье, счастный счастлпвый, секпра топор, сеножать сенокос, сябр товарпш, твар лпцо, торг базар, толока помоіць, троха немного, тын забор, ужпвать пользоваться, умова условпе, фпля мпнута, хоругвь отряд войска, хпба разве, хороба болезнь, хоромы дом, фурман пзвозчпк, футро мех, хустка платок, частовать угоіцать,
159
черга очередь, шнбеннца внселнца, шкодннк человек, прнчнннвшпй убыткн, шурнн муж сестры, ярнво яровой хлеб.*
Як вы разумееце, гэта далёка не ўсе словы, а толькі некаторыя з чатырох тамоў. Але іх дастаткова, каб зразумець, папершае, што амаль усе гэтыя словы з нашай сучаснай беларускай мовы. Адрозніваюцца яны нязначна і толькі тым, што нібыта нехта напісаў іх рускім шрыфтом на расійскі манер, і гэты нехта вельмі рускамоўны чалавек, то бок зусім не ведаючы беларускай мовы. Але гэта нішто іншае, як пранікненне слоў з нашай мовы, на якой размаўлялі нашыя продкі, у мову канцылярскую, дзяржаўную на той час, то бок царкоўнаславянскую, у якой гэтых слоў не хапала для апісання нейкай з’явы ці думкі.
Ну а падругое, можна таксама зразумець тое, што калі ў тагачаснай Расіі выдаваліся кніжкі з літоўскімі метрыкамі на літоўскай = беларускай мове, і ў канцы амаль кожнага тома друкаваліся слоўнікі з перакладам такіх слоў, то гэта камусьці было вельмі патрэбна. I патрэбна, канечне, не нам, ліцвінам = беларусам, як тады, так і цяпер, а менавіта расійскім чытачам. I становіцца зразумелым тое, што расіяне зўсім не ліцвіны = беларусы, а мы, ліцвіны
*Акты, нздаваемые внленскою Археографнческою комнсснею, том 11, стр. 5769, том 13, стр. 475480, том 17, стр. 514559, том 18, стр. 573577.
= беларусы, зусім не рускія = расіяне. Зразумелым становіцца, чаму ў першыя гады расійскай улады, пасля ўвядзення рэкруччыны, з нашых людзей фарміравалі асобныя войскі, і ў кожнага афіцэра быў перакладчык. Нехта ж павінен быў перакладаць гэтыя простыя беларускія словы афіцэру.
Таксама зразумелым становіцца, чаму нашыя людзі, асабліва сяляне, не хацелі пераходзіць у расійскую праваслаўную царкву, у якую іх, насамрэч, заганялі сілаю. Святары з Расіі не разумелі нашай мовы, а нашыя сяляне не разумелі мовы расійскай бібліі. Прыхажанам вельмі важна разумець літургію, а споведзь святару гэта важнейшы рытуал у царкве. Навошта спавядацца такому святару, які не разумее, аб чым ты гаворыш? Таму нашыя продкі напачатку сталі з забароненага ўніяцтва пераходзіць у непрывычны для іх каталіцызм, а не ў расійскае праваслаўе. У касцёле святары разумелі сялянскую, то бок ліцвінскую мову. Для нашага селяніна ўніяцкая царква нічым, акрамя роднай мовы, не адрознівалася ад РПЦ. I калі ў РПЦ сталі служыць нашыя святары, людзі пачалі вяртацца ў праваслаўе. Прыкладам таму можа служыць змена веравызнання маіх продкаў, ды і продкаў многіх пагасчан. Так, мой прашчур Мацей, ягоная жонка Ганна, іхныя дзеці Іван і Агаф’я, таксама жонка Івана, народжаная Еўдакія Саковіч, муж Агаф’і Міхайла Пабітоўскі, як і ўсе, больш за 200 сем’яў пагасчан на стан 17501776 гг., былі ўсе ўніятамі. 3 1795 г. па 1862 г. нікога з маіх продкаў у метрыках РПЦ не зной