• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Пагоста  Валерый Янковіч

    Гісторыя Пагоста

    Валерый Янковіч

    Выдавец: Колорград
    Памер: 187с.
    Мінск 2018
    145.4 МБ
    ƒ харунжым павету Пінскага, і ён прыняў гэтае запрашэнне, хоць і ненадоўга. У 1565, a затым у 1567 гадах харужым Пінскім быў ужо Васіль Фёдаравіч, а Сямён Орда, як запісана ў рэестры, стаў служыць ваяводзе Кіеўскаму.
      Замест Івана Занковіча ў 1565 годзе на службе ў войску быў ужо войт Пінскі Андрэй Рошчына (33, с. 311), які ў 1559 годзе перапісаў дворышча Казаноўскае ў сяле Пагост на сябе. (25, с. 325)
      Так ці інакш, але з усяго сказанага вышэй мы бачым, што быў у Пінскім павеце такі Пагост, якім валодалі адначасова тры зямяніна, Іван Занковіч, Сямён Орда і Даніла. Ддя Івана і Сямёна тыя дво
    
    117
    
    .__Q(^; n^Q—•
    
    рышчы ў сяле Пагосце даваліся каралевай Бонай разам з землямі пашнымі і сенажацямі, з дрэвам бортным і ўваходамі ляснымі і дубраўнымі, з азёрамі і... іным у вечнасць. А павінны яны, і потым патомкі іх, з “атчызны” службаю ваеннаю служыці ў час вайны, то бок звычаем баярскім. Так яно і было. У1528 годзе за адзін і той жа Пагост павінны былі служыць службу баярскую Іван Занковіч (цесць войта Пінскага), Сямён Орда (будучы харужы павету Пінскага) і зямянін Даніла. Пагост адзін, а дворышчы ў кожнага былі свае ў тым Пагосце.
      Усе сёлы разам з дворышчамі, аб якіх ішла гаворка вышэй, знаходзяцца на поўдзень ад Пінска і Прыпяці. А той Пагост, акрамя ўсяго, стаіць на рацэ Стыр, і яго потым сталі называць Пагостам Зарэчным. У 1939 годзе Пагост Зарэчны быў перададзены ў склад УССР, дзе з 1940 года ён стаў цэнтрам раёну, і яго перайменавалі ў Зарэчнае. Гэта і стала прычынай блытаніны па яго гістарычнай спадчыне. У Пінску застаўся толькі Пагост Загародскі, і ўсё, што было звязана з Пагостам Зарэчным, беларускія даследчыкі прыпісваюць Пагосту Загародскаму. Памылкі дапускаюцца нават нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. Так, пад яе рэдакцыяй у энцыклапедыі “Гарады і вёскі Беларусі” Пагосту Загародскаму памылкова прыпісаны першы ўспамін Пагоста Зарэчнага з ягоным пагасчанінам Сямёнам Ордаю. (52, с. 442) Аб гэтай памылцы падрабязна напісаў Аляксандр Казак у сваёй кніжцы “ПогостЗагородскнй: нсторня местечка в запнсках
    
    
    118
    
    “тутэйшага”. (53, с. 1416) Выклікае па меншай меры здзіўленне яго актыўная дзейнасць у наступстве па ўстанаўленні ў Пагосце Загародскім памятнага знаку з годам першага ўспаміну Пагоста Зарэчнага 1528. Дарэчы, на старонцы 16 той жа кніжкі ўказаны правільны год першага ўспаміну Пагоста Загародцкага  1539. (53, с. 16)
      Вельмі цікава ведаць, хто мог быць той “Даніла з Пагоста”, якога таксама, як і Сямёна Орду, уцягнулі ў блытаніну са спадчынай як Пагоста Загародскага, так і Пагоста Зарэчнага. У пісцовай кніжцы Хвальчэўскага на стан 15521555 гг. у Пінскім павеце ў сяле Пагосце дворышчам Крэглевічы валодаў падданы караля каваль Іван Чычын. (24, с. 264) Даніла мог быць Чычыным, бацькам Івана, таксама кавалём. Ва Уставах упраўлення каралеўскіх валасцей у пункце 48 гаворыцца, што “...пры гасцінцах і тых дарогах, дзе мы часцей бываем ... павінны быць кавалі...”. (26, с. 88) Пагост (Зарэчны) узнік на гасцінцы ПінскСарны, які злучаўся з важным гасцінцам КіеўЛюблін, а значыць, каваль у Пагосце быў вельмі неабходны. Пацвярджэннем таму, што Даніла мог быць падданым караля, кавалём без прозвішча, проста Данілам, можа служыць пісцовая кніжка, у якой пералічаны кавалі гораду Пінску. Гэта Матфей каваль, Багдан каваль, Адам каваль, Ждан каваль. (22, с. 31, 35, 37, 39) Макара Марціновіча, дарэчы, таксама “прыпісалі” “Гарады і вёскі...” Пагосту Загародскаму, нягледзячы на тое, што ў пісцовай кнізе ч. 2 ён з дворышчам Прыбушкевічы разам з Сямё
    
    119
    
    нам Ордаю, Андрэем Рошчыным і кавалём Чычыным знаходзіцца ў сяле Погосто Пінскага павету. (23, с 445)
      На стан 1555 году ў склад Пагоста (Зарэчнага) ўваходзіла ўжо шэсць дворышч з агульным памерам зямлі 15 увалок, што прыблізна адпавядае 330 га толькі ворнай зямлі. (23, с. 441447) Размяшчаліся гэтыя дворышчы ўздоўж рэчкі Стыр, то бок уздоўж Віленскага гасцінца, які быў галоўнай вуліцай сяла. Сёння Зарэчча мае даўжыню каля 10 км і шырыню каля 1 км, а плошча пасёлка каля 1000 гектараў, узровень вышынь адпавядае 140157 метраў, што гаворыць аб тым, што Беларускае мора, якое мела ўзровень 135 метраў, ні ў старажытныя часы, ні ў якія другія не магло прынесці таму сялу непрыемнасці. Дарэчы, у Пагосце Загародскім узровень вышынь 134136 метраў, і ўся яго плошча не прывышае 24 га, а гэта адпавядае 1 увалоцы. Адзін толькі гэты факт можа гаварыць аб немажлівасці параўнання спадчын гэтых абодвух Пагостаў.
    
    120
    
    6.7. Пдгост (Заглродскі)
    
      12 кастрычніка 1539 года Радзівілы падзялілі маёмасць на тры часткі. Юрыю Мікалаевічу, ваяводзе Віленскаму, гетману найвышшаму ВКЛ, дастаўся маётак Бобрык, а да яго сёлы Пагост, Камень, Дубнавічы, Лобча, Парахонск. (28) 3 энцыклапедыі ВКЛ вядома, што Бабрэцкая воласць належала Мікалаю Радзівілавічу, а ў Вялікім гістарычным Атласе Беларусі паведамляецца, што Бобрык упершыню ўзгаданы ў 1495 годзе. (7, с. 196) 3 пісьмовых крыніц вядома, што Бабрэцкая воласць існуе раней, чым з 1435 году, бо так датуецца першае ўпамінанне Луніна (7, с. 220), а Лунін на той час знаходзіўся ў Бабрэцкай воласці. (29, с. 78) Відавочна, што напачатку павінна з’явіцца сяло Бобрык, затым маёнтак Бобрык, а потым Бабрэцкая воласць. Напэўна што, яно так і было. Прычым Бобрык, Лунін, Дабраслаўка, Камень маглі існаваць нават ад каменнага веку, але, на жаль, не Пагост. Прычын таму шмат, і іх варта разгледзець усе, каб зразумець і пераканацца ў тым, што гэтае першае ўпамінанне аб Пагосце фактычна і будзе пачаткам заснавання сяла Пагост.
      Першая прычына гэта тое, што возера, якое некалі ўтварылася ад рэчкі Вісліцы, затым павялічылася да мора Герадота, ператварыла зямлю будучага Пагоста ў востраў больш чым на дзесяць тысяч гадоў. Ад таго вострава да берагу было два, а некалі нават пяць кіламетраў у накірунку да могілак ці да сяла Камень. Аб гэтым сведчаць даследаванні
    
    121
    
    археолага У. Ф. Ісаенкі, які абазначыў месцы распалажэнняў старажытных паселішчаў, а гэта і быў бераг Пагосцкага возера і ракі Бобрык, якія ў тыя часы аб’ядноўваліся ў адзін вялікі вадаём памерам у мора. Потым, калі мора зменшылася да Сармацкага возера і затым ператварылася ў возера Навадворскае і нарэшце Пагосцкае, яно яшчэ доўга не падпускала людзей да вострава, які толькі ў XVI стагоддзі змог стаць сялом ці напачатку часткай сяла, то бок адным з дворышчаў сяла Пагост, нягледзячы на тое, што яшчэ больш як чатыры стагодцзі веснавыя павадкі рабілі Пагост востравам.
      Другая прычына ў тым, што падзел маёмасці Радзівілаў, з якой распачаўся гэты артыкул, ёсць нішто іншае, як копія акту, якая была знятая з арыгіналу ў 1787 годзе. Хто і навошта зняў гэтую копію за 5 гадоў да другога падзелу Рэчы Паспалітай? Справа ў тым, што маёнткі Пагост і Лунін перайшлі да ДруцкаЛюбецкіх у 1664 годзе выпадкова і незаконна. Радзівілы спрабавалі праз суды вярнуць іх і ў 1763 годзе атрымалі станоўчы для іх вырак Галоўнага Трыбуналу ВКЛ, і Караль Станіслаў Радзівіл нават быў уведзены ў валоданне маёнткамі Пагост, Лунін і паловай Парахонска. Пры гэтым ён запісам ад 30.06.1763 году перадаў Вікторыі і яе сыну Францішку ДруцкімЛюбецкім маёнткі Пагост і Лунін у пажыццёвае валоданне, але праз год па палітычных матывах дакументы аб перадачы маёнткаў Радзівілам былі скасаваныя. Справа была канчаткова скончана толькі ў 1779 годзе. Радзівілы выдалі ліст кн. Францішку і Генавефе,
    
    122
    
    нар. Алізар, ДруцкімЛюбецкім аб адмове ад прэтэнзій на маёнткі Пагост, Парахонск і Лунін. (30, с. 341) Тым не менш факт прызнання Галоўным Трыбуналам правоў Пагоста за Радзівіламі даваў ім надзею на станоўчы вырак у наступстве, і ў сувязі з новымі палітычнымі абставінамі, якія ўзніклі ў 1787 годзе, Радзівілы зноў вырашылі звярнуцца ў суд, дзеля чаго і зрабілі копію акту падзела спадчыннай маёмасці. У сувязі з гэтым узнікае пытанне, чаму Радзівілы зрабілі копію менавіта з гэтага акту падзелу, датаванага 1539 годам? Прычым загаловак копіі абазначаны так: “Акт падзелу паміж Радзівіламі добраў Ліпска, Чэрвішча, Бобрыка і Пагоста”. Верагодней за ўсё, тут наўмысна зроблена памылка. Замест Пагоста трэба было напісаць Выганашча, бо сяло Пагост не дзялілася. Дзяліліся маёнткі Ліпск, Бобрык, Выганашча і Чэрвішча. Падзел быў зроблены на тры роўныя часткі: Ліпск з сёламі, належачымі да яго, Бобрык з сёламі, належачымі да яго, і Выганашча з сёламі, належачымі да яго, а Чэрвішча з сёламі былі падзелены як дадатак да Ліпску і Бобрыку, каб ураўняць іх з Выганашчамі. Пагост быў адным з пяці сёл, якія ўваходзілі ў маёнтак Бобрык, а паставілі ў загаловак яго толькі затым, што копію з акту рабілі дзеля таго, каб звярнуць уваіу на тое, што ў акце ёсць Пагост, і паказаць у судзе, як даўно Пагост належыць Радзівілам. Інакш кажучы, акт падзелу  гэта метрыка Пагоста, першы яго дакумент. Нагадаю, што яшчэ Мікалай Радзівілавіч, які памёр у 1509 годзе, валодаў Бабрэцкай воласцю, і калі б Пагост на той час быў у
    
    123
    
    
            g&g^^^Xog^
    
    складзе Бобрыка, то Радзівілы знялі б копію менавіта з падзелу спадчыннай маёмасці таго часу. Выходзіць, што да 1539 году дакументаў на Пагост у Радзівілаў не было, значыць, не было і самаго Пагоста.
     Трэцім аргументам таго, што Пагост узнік менавіта ў 1539 годзе, а не раней, можа быць той факт, што ў 1512 годзе пры разглядзе зямельных спрэчак паміж князем М. I. Жыжэмскім і князем Пінскім Ф. I. Яраславічам апісваецца зямля Сашэнская, дзе узгадваюцца: Гарадзішча, Сушыцк, Астравец, Парахонск, Лунінец, Бобрык. (27, с. 18) Пагост пры гэтым у 1512 годзе не ўзгаданы. Тым часам у пісцовай кніжцы ад 15611566 гадоў пры апісанні зямель сяла Сошна ёсць такі запіс: “.. .урочшце Комарка начйнается от дорогй, йдуіцей йз Сошна в Погост й окружена с трёх сторон болотом...”. ( 22, с. 149) Такім чынам, пры апісанні Сашэнскіх зямель дзякуючы дарозе Сошна  Пагост у 1561 годзе Пагост выпадкова ўзгаданы.
     Таксама ў 1517 годзе пры разглядзе маёмаснай спрэчкі паноў Завішаў і князя Пінскага Фёдара Іванавіча Яраславіча апісваліся межы зямель сяла Сташаны. Пры гэтым узгадваліся такія сёлы, як Забараўцы, Вялясніца, Хатомль, Жасна, Азарычы, Чэрнічы ці Чэрневічы, Ставок, Сташаны і Новы Двор. Чухава знаходзіцца значна бліжэй да Сташан і Новага Двара, чым іншыя сёлы, і абавязкова павінна было быць узгаданым, бо дарога Новы Двор  Забараўцы гэта фактычна дарога Чухава  Забараўцы. Калі ёсць сёлы, то ёсць і дарогі паміж імі. Яны, да
    
    124
    
    рогі, і ўзгаданы, а дзякуючы дарогам узгаданы ўсе вышэй пералічаныя сёлы. Дарог паміж Чухавам і тымі сёламі на той час не было, а значыць, не было яшчэ і самога сяла Чухава. Таксама няма дарог на Ботава і Пагост, выходзіць, у 1517 годзе не было і тых сёлаў.
      Чацвёртай нагодай меркавання таго, што Пагостузнік не ра