• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Пагоста  Валерый Янковіч

    Гісторыя Пагоста

    Валерый Янковіч

    Выдавец: Колорград
    Памер: 187с.
    Мінск 2018
    145.4 МБ
    Пагост пінскія габрэі Сімшычы зрабілі ўсё, каб сапсаваць адносіны амаль з усімі жыхарамі маёнт
    
    139
    
    ка. Так, яны беспрычынна зняважылі мясцовага святара тым, што збілі і паграбілі ягонага сына з дзякам і дамавою чэляддзю. Таксама стрэлам з ружжа быў паранены, а затым паграблены сын баярына з Дубнавіч. За спазненне на паляванне быў збіты кіям мяшчанін з Пагоста, ад чаго ён хутка памёр. Таксама беспрычынна быў да смерці збіты і змардаваны півавар з Ботава. Надоўга запомніліся габрэі Сімшычы жыхарам не толькі маёнтка Пагост, але і Луніна. Наўрад ці ў бяспецы адчувалі сябе на арэндаванай тэрыторыі пасля гэткіх дзеянняў не толькі габрэі Сімшычы, але і іншыя габрэі, што некалі бывалі ў іх. За гэтыя чатыры гады арэнды было напісана ў Пінскі гарадскі суд каля 20 скаргаў, і менавіта “дзякуючы” тым звесткам, нават самым выпадковым і на першы погляд зусім нязначным, можна многае і вельмі важнае пазнаць пра старажытны Пагост, пагастчан і іх суседзей.
      У 1671 годзе апекуны сыноў Мікалая ДруцкагаЛюбецкага з мэтай пакрыцця даўгоў перадалі архімандрыту слуцкаму Феадосію Васілевічу ў дзевяцігадовую арэнду маёнтак Пагост з фальваркамі Пагост, Церабень, Хмяльнік, Пласкінь, з вёскамі Камень, Лобча, Дубнавічы, Парахонск, Ботава, Чухава, Дабраслаўка, Пласкінь, Ліпнікі, Церабень. (30, с. 341342) У1678 годзе Феадосій Васілевіч раптоўна памёр. За 7 гадоў арэнды маёнткам як з боку арэдатара на кагонебудзь, так і на самаго арэндатара не было ніводнай скаргі.
      Тыя ж апекуны ў 1678 г. гвалтоўна адабралі гэтыя землі ў роднай сястры Ф. Васілевіча Лізаветы, наста
    
    140
    
    яцельніцы Віленскага СвятаДухава манастыра. (30, с. 342) Гэткая раптоўнасць звязана, хутчэй за ўсё, з рабаваннем рухомай і іншай маёмасці нябожчыка. Аб гэтым сведчыць старэйшая Віленскага кляштару паненак закону Базыліянскага Лізавета, якая дала паўнамоцтвы свайму родзічу памежнаму суддзі Лядзінскаму на права вяртання пакрадзенай маёмасці памерлага брата. (8, с. 220222)
      За ўвесь час існавання Пагоста ім валодалі два рода нашай краіны Вялікага княства Літоўскага. Заснавалі Пагост Радзівілы. Гэта быў самы знакаміты, самы багаты і ўплывовы род нашай сярэднявечнай дзяржавы, які стаяў у вытоках станаўлення і развіцця ВКЛ. 3 1664 году Пагост перайшоў да ДруцкаЛюбецкіх. Гэты род у канцы XVI  XVII стагодзях належаў да шэрагу сярэднезаможнай шляхты. Падмуркам будучага ўзвышэння роду сталі маёнткі Пагост і Лунін, якія выпадкова атрымаў князь Мікалай Іванавіч ДруцкіЛюбецкі, ужо будучы жанатым на Крысціне Статкевіч. Але менавіта наяўнасць маёнткаў Пагост і Лунін паспрыяла таму, што ягоны род змог істотна павялічыць яго ўласнае значэнне, што стала асновай ддя паспяховай кар’еры сыноў Сымона, Багдана і наогул усіх яго патомкаў у будучым. (30, с. 343)
    
    141
    
    РдДАВОД ПЛГОСТА
    
      Падзел маёмасці Радзівілаў адбыўся 12 кастрычніка 1539 года. (28) Пагостам стаў валодаць Юрый Мікалаевіч Радзівіл, вялікі гетман ВКЛ. Праз два гады ён памёр, і Пагост у складзе маёнтка Бобрыка перайшоў да ягонага сына Мікалая Юр’евіча, князя Свяшчэннай Рымскай імперыі, ваяводы троцкага, вялікага гетмана Літоўскага, канцлера ВКЛ. У 1584 годзе Пагост перайшоў да ягонага старэйшага сына Мікалая Мікалаевіча, ваяводы Новагародскага, старасты мазырскага. Ён меў дачок Зоф’ю, Кацярыну і сына Юрыя.
      У 1589 годзе валодаць Пагостам стаў Юрый Мікалаевіч, які рана страціў бацьку, але дзякуючы падтрымцы свайго апекуна, малодшага брата бацькі Крыштафа Мікалаевіча, ваяводы віленскага і гетмана найвышшага, вучыўся ў Страсбуріу, Базелі, падарожнічаў па Германіі, Швейцарыі. Быў старастам мазырскім, дзяржаўцам анішкінскім, кашталянам троцкім, а з 1600 года маршалакам Трыбуналу ВКЛ. Шчыры кальвініст, удзельнічаўу заключэнні палітычнага саюза паміж пратэстантамі і праваслаўнымі, скіраванага супраць контррэфармацыі і царкоўнай уніі.
      На чале ўласных атрадаў Юрый Мікалаевіч прыняў удзел у антыкаралеўскім рокашы Зебжыдоўскага (легальнае паўстанне шляхты супраць цэнтралізацыі ўлады караля 16061609 гг.). Адным з кіраўнікоў рокаша быў ягоны стрыечны брат Януш Крыштафавіч. “Вайна чарніліц” завяршылася братазабой
    
    142
    
    чым канфліктам, што прывяло да паразумення абодвух бакоў, і ў выніку адбылося прымірэнне і прабачэнне ўсіх удзельнікаў.
      Юрый Мікалаевіч валодаў маёнткамі Дубінкі, Беліца, Дакудава, Ліпічава, Жырмуны, Жупраны, Гнядзілавічы, Вольберавічы, Індура, Пагост, Лунін, Бобрык, Хатынічы і іншымі. (18, с. 500) У шлюбе з Зоф’яй Збароўскай Юрый Радзівіл не меў дзяцей і 25.07.1612 г. запісаўусю маёмасць сынам свайго былога апекуна, стрыечным братам  кашталяну віленскаму Янушу Крыштафавічу і ваяводзе віленскаму Крыштафу Крыштафавічу Радзівілам. Тэстаментам ад 11.02.1613 г. Юрый пакінуў сваім сёстрам Зоф’і (муж  маршалак ВКЛ Крыштаф Дарагастайскі) і Кацярыне (муж  стараста ўшпольскі Пётр Гарайскі) па 10 тыс. зл. (30, с. 338)
      Чаму Юрый Мікалаевіч не пакінуў ніякай маёмасці сваім родным сёстрам Зоф’і і Кацярыне, невядома, але гэтаму маглі паспрыяць непрыстойныя паводзіны Зоф’і, звязаныя з пералюбам.
      Так, па доўіу палітычнай і вайсковай службы Крыштаф Дарагастайскі, другі муж Зоф’і, часта адсутнічаў. Яна гэта выкарыстала для сустрэч са слугою мужа Станіславам Тымінскім. Усё распачалося ў 1607 годзе. Спачатку гэтыя адносіны ўтойваліся, a потым сталі яўна дэманстравацца. Сустрэчы адбываліся ў маёнтку Шэрышова ў пакоі Тымінскага, a потым у пакоі служанкі Паўлавай. За зводніцтва ёй пагражала смяротнае пакаранне, таму яна ўсё падрабязна рассказала Дарагастайскаму.
    
    143
    
      Пакрыўджаны муж паскардзіўся Юрыю Радзівілу, што Зоф’я забылася пра шлюб, славу і гонар старажытнага дома. У першым парыве ён напісаў, што за гэтае злачынства трэба “горлам караць”, і адначасова пачаў збіраць доказы здрады. (47, с. 15) За пералюб згодна статуту 1588 года жанчыне і яе палюбоўніку пагражала смяротнае пакаранне. (19, с. 597)
      Для Юрыя і яго стрыечных братоў Януша і Крыштафа Радзівілаў склалася непрыемная сітуацыя. Зоф’я напісала братам напоўнены жалем ліст, пранікнёны пакаяннем, што яна да канца жыцця будзе аплакваць свае дзеянні. Апраўдваючыся перад братамі, яна паведаміла ім, што К. Дарагастайскі стаў няздольным выконваць шлюбныя абавязкі, а яна хацела мець нашчадка і таму здрадзіла мужу. Дарэчы, Дарагастайскі сам пісаў у лісце, што “купідон не раскрывае яму вароты перад старасцю”. A гэтага было дастаткова для таго, каб ініцыіраваць развод з боку жонкі, бо імпатэнцыя мужа была для гэтага дастатковай прычынай.
      Браты прыклалі ўсе намаганні, каб справа не дайшла да разводу, і шлюб захаваўся. Адбыўся судовы працэс над Тымінскім у Луцку ў 1607 г., судзілі яго не за здраду, а за замах на шляхецкую маёмасць. Станіслаў пагадзіўся з вынесеным прысудам, бо на гэта была папярэдняя дамоўленасць з К. Дарагастайскім. Смяротнае пакаранне замянілі на высылку з Рэчы Паспалітай на 6 год і штраф у 10 000 злотых. Як бачым, для разводу была вельмі сур’ёзная прычына. Справа разглядалася ў судзе. Аднак ні Дарагастай
    
    144
    
    скі, ні Радзівілы не маглі дазволіць, каб выкрылася сапраўдная прычына. Такая ганебная справа не павінна была прагучаць у афіцыйных структурах і запляміць гісторыю роду. (47, с. 15)
      Падобны выпадак адбыўся са стрыечным братам Юрыя  Янушам Радзівілам. (Менавіта яму і ягонаму брату Крыштафу Юрый адпісаў усю сваю маёмасць). Януш быў жанаты з Зоф’яй, дачкой Юрыя Алелькавіча. Яна была апошняй прадстаўніцай гэтага роду і ўладальніцай вялікай спадчыны Алелькавічаў. Пра шлюб Януша і Зоф’і Радзівілы пачалі клапаціцца яшчэ ў 1594 годзе, калі ёй было 9 гадоў, а яму  15. Змовіны былі актыкаваны ў Ваўкавыскім гарадцкім судзе ў 1596 годзе, заключэнне гэтага шлюбу каштавала вялікіх намаганняў. Аднак ён закончыўся расчараваннем. Валер’ян Трэпка так апісаў выкрыццё здрады Зоф’і. Ян Асмульскі адпрасіўся ў Я. Радзівіла паехаць да бацькі, а сам паехаў у Слуцк да яго жонкі. Януш накіраваўся туды таксама. Зоф’я доўга не хацела яго пускаць, а калі ён увайшоў, то Асмульскага ўжо не было. Падчашы ВКЛ пагражаў утапіць каханка жонкі. Калі ўсё выкрылася, то Асмульскі ўцёк у Львоў. Але і там яго Радзівіл знайшоў. Яго асудзілі за крадзеж упрыгожванняў жонкі. Аднак, як і ў папярэднім выпадку, да разводу не дайшло. (47, с. 16)
      Гэтыя негатыўныя ўчынкі блізкіх жанчын узрушылі духоўны стан Юрыя, тым самым сапсавалі і ўскладнілі адносіны брата да сясцёр. Менавіта па гэтай прычыне ён пакінуў такі тэстамент.
    
    145
    
      Але сясцёр гэта не задаволіла, і яны распачалі працэс супраць Януша і Крыштафа, у выніку якога Зоф’я Дарагастайская і яе муж атрымалі дадаткова 50 тыс. зл., а Кацярына Гарайская і яе сям’я  маёнткі Пагост, Лунін, Бобрык і Хатынічы ў Новагародцкім ваяводстве і Пінскім павеце, што было замацавана запісам на карысць сыноў Кацярыны  Пятра і Крыштафа Гарайскіх ад 07.03.1614 г. (30, с. 338339)
      Пасля смерці маці сыны Гарайскія падзялілі маёмасць. Пагостам і Лунінам стаў валодаць Пётр, які неўзабаве ажаніўся з Ганнай, дачкой лідскага земскага суддзі Юрыя ФранцкевічаРадзімскага. У 1633 годзе разам з жонкай Пётр купіў у брата Крыштафа фальварак Парахонск за 30 тысяч злотых, а праз тры гады заставіў жонцы за 30 тысяч злотых маёнткі Пагост і Лунін. (30, с. 339) Прыблізна ў 1642 годзе Ганна ФранцкевічРадзімінская другі раз бярэ шлюб з удаўцом Багданам Вільгельмавічам Статкевічам, падкаморыем мсціслаўскім. Першая жонка Статкевіча, Алена, дачка князя Саламярэцкага, разам з братам Багданам, як і сам бацька, былі настойлівыя прывержанцы праваслаў’я. Статкевіч з Аленай вырашылі будаваць жаночы манастыр недалёка ад свайго баркулабаўскага замка. (18, с. 538, 630) У 1641 годзе будаўніцтва было распачата. Князёўна ў хуткім часе памерла, але Багдан здзяйсняе сумесна дадзены зарок, цяпер ужо з другой жонкай, з Ганнай. Для гэтага яны ў 1643 годзе здаюць у арэнду маенткі Пагост і Лунін на чатыры гады пінскаму габрэю Лайзеру Сімшычу за чатыры тысячы польскіх
    
    146
    
    злотых. У1648 годзе паненскі манастыр быу пабудаваны. За год да таго арэнда маёнткаў Пагост і Лунін была скончана, а ў 1649 годзе Багдан і Ганна ажанілі сваіх дзяцей ад першых шлюбаў паміж сабою. Кацярына Гарайская (унучка Кацярыны ГарайскайРадзівілавай) дароўным запісам перадала ў Аршанскім земскім судзе мужу МіхаілуУладзіміру Статкевічу спадчынныя па бацьку маёнткі Пагост, Лунін, Парахонск, а ён, у сваю чаргу, запісаў ёй 60 тыс. зл. на ўласных маёнтках Баркулабава і Буйнічы Аршанскага павету. Напачатку ў іх складвалася ўсё добра, a скончылася трагічна для ўсіх. МіхаілУладзімір, сын кашталяна навагрудцкага Багдана Статкевіча, унук князя Саламярэцкага, амаль адразу пасля шлюбнай цэрэмоніі стаў удзельнікам паўстання Багдана Хмяльніцкага на баку казакоў. Паўстанне было падаўлена ў тым жа 1649 годзе Янушам Радзівілам, a частка маёнткаў (у тым ліку Пагост) была секвестравана, то бок пазбаўлена дзяржаўных сродкаў на кампенсацыю панесеных страт ад казакаў. СучасÐ