Гісторыя Пагоста
Валерый Янковіч
Выдавец: Колорград
Памер: 187с.
Мінск 2018
Багатырэвіч Bohatyrowicz herbu Boncza
3. Комар Komar herbu Komar
4. Петруковіч Pietrykiewicz herbu Radwan
Дарэчы, ужо потым ў Пагост Загародскі прыйшлі людзі і сталі пагасчанамі з прозвішчамі, продкі якіх таксама маглі быць прафесійнымі вайскоўцамі, то бок баярамі, гэта:
Палхоўскі Polchowfki herbu Junosza
Ціханоўскі Ciechonowfki herbu Waz
Вількоўскі Wilkowfki herbu Rawicz
Багатка Bogatko herbu Pomian
Рыльскі Rylfki herbu Oftoja
Германовіч Hermanowicz herbu Junosza
Грынько[евіч] Hrinkiewicz w Metrice Wolin: r. 1528.
Дрозд[овіч] Drozdowicz herbu Jaftrzebiec
Квіцінскі Kwiecinfki herbu Kwiecinfki Раздзялоўскі Radzilowfki herbu Radzilowfki
Такім чынам, ca з’яўленнем на Пагосчыне новых дворышч і затым сёл павялічыліся збожжавыя падаткі, і эканамічна невыгадна было звозіць іх на вялікія адлегласці да маёнтка Бобрык. Неабходна была рэарганізацыя. Так Пагост стаў маёнткам. Адбылося гэта паміж 1559 і 1612 гадамі. Менавіта 25.07.1612 года ўпершыню Пагост узгаданы як маёнтак. (30, с. 338) Двор гэтага маёнтка, верагодней усяго, знаходзіўся
133
каля дворышча Ботаў, аб чым можа сведчыць копія з экздувізарскага плану ўрочышча Свірнішча маёнтка Пагост, зробленая ў 1818 годзе (45), на якім абазначаны Пагост з мястэчкам і палацам, таксама вёска Ботоў, урочышча Свірнішча і СтарыДвор.
Гістарачны слоўнік беларускай мовы дае такое тлумачэнне назову Стары: "які існуе з даўніх часоў, захаваўся ад далёкага мінулага”.(65, с. 354), а назову Двор: “панскі, скарбовы, шляхецкі маёнтак”. (14, с. 294) Відавочна, што назоў Свірнішча паходзіць ад назову свіран, якому Гістарычны слоўнік дае такое тлумачэнне: “гумно на молоченье збожа, свйрон на сыпанья збожа(1589 г.)”. (64, с. 125)
Такім чынам Стары Двор са Свірнішчамі гэта двор маёнтка Пагост, які захаваўся з далёкага мінулага, са свірнам, іумном, хлявамі і іншымі памяшканнямі. Палац з’явіўся на беразе возера некалькі пазней, a будавацца ён мог адначасова з мястэчкам.
Энцыклапедыя ВКЛ паняццю мястэчка дае такое тлумачэнне: "мястэчка (ад агульнаславянскага “места” горад), у ВКЛ у 1518 стагоддзях драбнейшы населены пункт гарадскога тыпу, малы горад, эканамічны ўплыў якога абмяжоўваўся невялікімі сельскагаспадарчымі раёнамі, ... цэнтрам якіх ён звычайна з’яўляўся. Мястэчкі ўзніклі ў 15 стагоддзі з распаўсюджваннем таварнаграшовых адносін для стварэння шчыльнай сеткі таргоў і максімальнага ўцягвання ў рыначны абарот сельскага насельніцтва. Яны размяшчаліся ... на важнейшых камунікацыйных шляхах, па берагах рэк і азёр. Забудова мела рэгулярны, пляцавы характар. Насель
134
ніцтва папаўнялася за кошт жыхароў вёсак, ператвораных у мястэчка, уцекачоў і перасяленцаў з іншых маёнткаў і гарадоў. Асновай дзейнасці жыхароў мястэчак з’яўляліся акрамя сельскай гаспадаркі абслугоўванне гандлю г камунікацыйных шляхоў, феадальных двароў, трыманне корчмаў, рамесніцкая праца на заказ. Пры мястэчках існавалі прадпрыемствы прамысловага характару (млыны, крупадзёркі, цагельні, вапнавыя печы, рудні.)”. (18, с. 334, 335) Да 1588 года ў Вялікім княстве Літоўскім патрабаваўся дазвол вялікага князя для таго, каб заснаваць новае прыватнае мястэчка. (18, с. 334) 3 1541 году па 1584 год Бабрэцкай воласцю, а значыць, і Пагостам валодаў ваявода троцкі Мікалай Радзівіл (Руды), а ў 1550 годзе ягоная родная сястра Барбара пабралася шлюбам з вялікім князям ВКЛ і каралём Польшчы. Дазвол на заснаванне мястэчка быў атрыманы, але ёсць падставы меркаваць, што каралю, а асабліва ягонай маці каралеве Боне, якая валодала Пінскім паветам, гэта быў вельмі не выгадны праект, бо мястэчка Пагост у перспектыве ператварала мясцовую дарогу Бобрык Пагост Лунін у абсталяваляваны гасцінец, які выключаў маёнтак Пінск з існуючага стратэгічнага ганддёвага шляху Вільна Пінск Мазыр Кіеў. Новы накірунак станавіўся намнога карацейшы, так, замест ягонай часткі Дабраслаўка Лагішын Пінск Лунін шлях павінен быў праходзгць праз Дабраслаўку Чухава Пагост Камень Багданаўку Лунін, што амаль на 50 кіламетраў менш, а гэта на той час адпавядала двум дням у дарозе. (Праз Па
135
гост даўжыня дарогі ад Дабраслаўкі да Луніна складала 40 км, а праз Пінск 90 км.) Відавочна, што эканомія двух дзён на дароіу рабіла шлях праз Пагост больш прывабны, і ў выніку дзяржаўны, то бок каралеўскі, маёнтак Пінск павінен быў пры гэтым панесці эканамічныя страты.
Для новага маёнтка Пагост, двор якога размяшчаўся каля Ботава, патрэбна было будаваць палац. A самае лепшае месца для гэтага і было тое месца на ўзгорку, што на беразе Пагосцкага возера. Заставалася ўмацаваць дарогу, якая ішла ад Ботава праз будучае мястэчка да Каменя, пабудаваць сам палац з паркавай зонай, фальварак, на што адведзена была палова тэрыторыі будучага мястэчка, таксама знайсці рамеснікаў (прадпрымальнікаў), якія пабудуць сабе хаты і стануць мяшчанамі мястэчка Пагост. (45)
У1643 годзе пінскія габрэі Сімшычы арэндавалі на 4 гады маёнтак Пагост. У XXVIII томе Актаў Віленскай камісіі ёсць апісанне маёмасці маёнтка, гэта: двор Пагост з фальваркамі, быдлам, мястэчкам Пагост і сёламі да іх належачымі, Камень, Ботава, Чухава, Плоскіна, Дальнля Лука, Церабень, Дубнавічы, Лобча і фальварак Хмельнікі. (40, с. 216) Менавіта Стары Двор са Свірнішчамі і іншымі памяшканнямі, якія абазначаны на копіі плана ад 1818 году, і ёсць той першы двор, то бок маёнтак Пагост, які часова арэндавалі габрэі Сімшычы. Доказам таму можа быць скарга ў Пінскі гарадскі суд арэндатаршы Дворы Сімшыч на мясцовага святара, у якой гаворыцца: “чэляднік наш, на імя Сімха Іцковіч, жыд, ішоўз двара Пагосцкага даДварца, міма двара
136
святара дарогаю дабравапьнаю”. Паміж Дварцом, што стаяў на беразе возера, і дваром Пагосцкім быў двор (хата) святара, які стаяў на дарозе дабравальнай. Дзе была хата святара, невядома (можа, недалёка ад царквы, што стаяла на Дзеддомаўскай горцы), а вось Пагосцкій двор мог на той час быць тым Старым Дваром, ад якога можна было трапіць у Дварэц толькі па дабравольнай дарозе. Гістарычны слоўнік Беларускай мовы старажытнае слова “дабравольны” трактуе як “вольны, адкрыты, даступны для ўсіх”. (43, с. 135, 136) Такім чынам, Сімха Іцковіч іпюў у Дварэц з двара Пагосцкага па дарозе, міма цяперашняй хлебапякарні, міма цяперашніх могілак, затым міма могілак тагачасных, што на Дзеддомаўскай горцы, і праз фальварак да Дварца. Вось толькі двор Пагосцкі ў 1646 годзе Старым Дваром яшчэ не называлі.
Дарэчы, ’’дзякуючы” скандальным паводзінам сям’і пінскіх габрэяў Сімшычаў, тагачасных арэндатараў маёнтка Пагост, у судовых скаргах пагашчан на арэндатараў і ў скаргах саміх арэндатараў ёсць шмат апісанняў як мясцовасці, так і маёмасці, таксама выпадкова ўзгадваюцца тагачасныя жыхары Пагоста, Ботава, Чухава, Каменя і іншых сёл.
Так, у 1645 годзе баярын з Дубнавіч Есман Навіцкі падаў скаріу ў суд на арэндатара маёнтка Пагост, Пінскага габрэя Лейзера Сімшыча, які стрэліў з пташынай ручніцы ў жывот ягонаму сыну Давіду Навіцкаму, затым паграбіў яго. Пры гэтым былі дворныя баярына Іван Хаценіцкі і Івашка Лабецкі. (40, с. 204)
137
Якаў Сімшыч у 1646 годзе так моцна ударыў палкаю ў левы бок мяшчаніна пагосцкага Астапа Шкляра, які ад гэтага праз некаторы час памёр. У сувязі з беспрычынным забойствам мяшчаніна было шмат скаргаў і разбіральніцтваў, у якіх узгаданы: войт Пагосцкі Хрыс Яўтуховіч, войт Ботаўскі Якуб Піліповіч, зямяне тамашнія Марцін Лебядзеўскі, Пётр Зміеўскі і Охей Скатковіч, таксама мяшчане Пагосцкія Андрэй Варановіч (з 1750 году прозвішча пачало мяняцца на Воран), Сушко Масковіч, Іван Ханевіч, Васко Патрубовіч. (40, с. 227, 230, 231)
У 1646 годзе Якаў Марціновіч, прэзбітар Пагосцкай царквы святога Мікалая, падаў скаргу ў Пінскі гарадскі суд на габрэя, арэндатара Пагосцкага Якуба Сімшыча. У скарзе святар адзначыў, што згодна фундушу, асабіста яму выдадзенаму, ён мае вольнасць па лоўлі рыбы ў возеры ддя свайго ўжывання, акрамя таго, царква мае ўласныя землі ва ўрочышчы пад назвай “Лука каля Дубка” (потым гэтае ўрочышча назавецца Свірнішчамі). Менавіта ў гэтым месцы і збіраўся лавіць рыбу сын прэзбітэра Пётр Марціновіч з дзякам Іванам Акалотавічам і з дамавою чэляддзю Стаськом Харковічам і Яськом Мікіцічам, за што Якуб Сімшыч з другімі габрэямі збіў і паграбіў іх. Гэтымі процівапраўнымі дзеяннямі арэндатар маёптка Пагост, пінскі габрэй Якуб Сімшыч, не толькі учыніў знявагу духоўнага стану святара Якава Марціновіча, але і наогул зняважыў царкву Божую. (40, с. 264)
Хутчэй за ўсё, у адказ на гэткія дзеянні арэндатараў святар разам з сынам і са сваёй чэлядцзю, a таксама з памочнікамі, мяшчанамі пагосцкімі, сярод якіх былі Андрэй Жуковіч, Стасік Янковіч са сваім братам Міско Паўловічам і іншыя, пабілі Якуба, патармасілі ягоную маці Двору, ганілі іх і папярэдзілі, што яны ў хуткім часе голымі адсюль пойдуць. (40, с. 262, 263)
У 1646 годзе слуга Багдана Статкевіча і Ганны Радзімінскай, былы ўладар паловы маёнтка Новы Двор Геліяш Шчэпа, звярнуўся ў Пінскі гарадскі суд са скаргай на арэндатаршу Пагоста Двору Сімшыч. Ён абвінаваціў яе, таксама яе сына Якуба і брата яе Мардухая ў тым, што яны прымушалі півавара Якава Паўловіча з Ботава даць ім у пазыку грошай. А калі ён ім адмовіў у пазыцы, то яны пачалі яго біць і мардаваць, тым самым гвалтам хацелі ў яго дамагчыся грошай, а затым напалову жывога ўсклалі на воз і адвезлі да ягонага дому ў сяло Ботава. Возны Пінскі генерал Есман Навіцкі ў прысутнасці двух шляхцічаў і войта Івана Наварыча з Ботава апрасіў півавара Якава Паўловіча ў ягоным доме, які пацвердзіў, што ўсё тое, што Геліяш Шчэпа ў скарзе напісаў пра дамаганне пазыкі грошай, гвалт і збіццё яго габрэямі Сімшычамі, праўда. У хуткім часе пасля гэтага Якаў Паўловіч памёр. (40, с. 298300)
Такім чынам, за чатыры гады кіравання маёнткам