Гісторыя Пагоста
Валерый Янковіч
Выдавец: Колорград
Памер: 187с.
Мінск 2018
дзена, а гэта
161
.—^^^^^^^—.
можа значыць, што Янковічы ўвесь гэты час былі каталікамі. А гэта тры пакаленні. Аб гэтым сведчыць факт рэгістрацыі шлюбу Янковіча Язэпа ў РПЦ, дзе ён адзначаны як рымскакаталіцкага спавядання. I толькі праз год, у 1863 годзе, калі ў яго нарадзіўся сын Філіп, Язэп быў ужо па царкоўнай рэгістрацыі запісаны праваслаўным.
На прасторах інтэрнету на розных сайтах вядуцца спрэчкі аб тым, на якой мове размаўлялі ліцвіны, і якая мова ў ВКЛ была дзяржаўная. Удзельнікі спрэчак літувісы, расіяне і беларусы. Праглядваючы іх спрэчкі, так і хочацца сказаць, каб яны зазірнулі хоць бы ў адзін том Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі, напрыклад, у XVII, і напрыканцы яго праглядзелн “указатель предметов н некоторых старннных слов”, а затым параўналі гэтыя словы з беларускарускім слоўнікам. Упэўнены, што пасля гэтага спрачацца не будзе аб чым. На першый погляд, у тэкстах кніжкі вельмі шмат нібыта рускамоўных слоў. Тады навошта слоўнік?
У сувязі з гэтым успамінаецца адзін выпадак, які адбыўся з адным маім добра знаёмым расіянінам з Расіі. Ён гадоў ужо дзесяць ці пятнаццаць, як ажаніўся на нашай дзяўчыне, купіў добрую хату і жыве каля Брэста. Дык вось, мы неяк доўга размаўлялі з ім пра розныя рэчы (нам заўсёды прыемна абмяркоўваць усё, што адбываецца вакол нас), і я, тым часам, выразіў сваё спачуванне аб тым, што з беларускага тэлебачання і радыё амаль знікла нашая родная мова. Я ніяк не чакаў ад яго зусім про
162
цілеглага погляда на гэты конт. Ён мне сказаў, што вельмі ўзрадаваўся, калі гэта адбылося, бо, як ён прызнаўся, абсалютна нічога не разумее ні пабеларуску, ні паўкраінску, ні папольску. Жыве амаль пятнаццаць год у Беларусі з жонкай беларускай, мае дачку напалову беларуску і дагэтуль зусім не разумее такую простую нашую мову, якая, на наш погляд, вельмі падобная на рускую, украінскую і польскую. Аказваецца, усе гэтыя мовы для расіяніна чужыя. Мы ж, беларусы, нават пачуўшы ўпершыню ў жыцці ўкраінца ці паляка, можам зразумець адзін аднаго. I руская мова для нас зусім не чужая. Абсалютная большасць беларусаў карыстаюцца ёй намнога больш, чым сваёй, беларускай. Значыць, насамрэч, мы, беларусы, украінцы, палякі абсалютна розныя народы з расіянамі.
Тое, што ўсходнія вобласці Беларусі размаўляюць амаль на чыстай літаратурнай сучаснай мове, мне супярэчыць ніхто не стане. Дастаткова заехаць у Віцебск, Магілёў ці Гомель, і ўжо на вакзале, а тым больш у трамваі альбо аўтобусе прыходзіць паразуменне таго, што ты апынуўся ў прыгожай, прыемнай, пяшчотнай, роднай Беларусі. Там усюды пануе наша беларускасць. Усюды і ва ўсім. Першае, што прыемна ўражвае, гэта прыгожая беларуская мова. 3 усіх канцоў прыемна льецца пяшчотная гаворка ад ветлівых, гучных, як у сяле, людзей. Вельмі прыемна нешта запытаць у іх і сачыць за тым, як яны адразу, быццам даўно чакалі твайго пытання, адрываюцца ад сваіх тэм і падрабязна, зычліва, дапаўняя
163
.__^§©^<^^^9—.
адзін аднаго, вытлумачываюць намнога больш таго, аб чым ты запытаў. Толькі дзеля гэтага трэба хоць некалі ездзіць у гэтыя рэгіёны.
Ну а што ж з нашай заходняй гаворкай, на Брэстчыне, Піншчыне і, дарэчы, Пагосчыне? Каб адказаць, якая мова тут пануе, трэба правесці маленькае даследаванне. У 2016 годзе, каб праверыць, ці наш прадзед Філіп на фатаздымку, зробленым палякамі ў 1937 годзе, нам з братам Мікалаем прыйшлося апрасіць каля дзесяці барэцкіх старажылаў Я гэта рабіў з уключанай фотакамерай, таму даслоўна прывяду некаторыя фразы, вымаўленыя імі так, як я пачуў:
Ходзітэ ў хату. Коб жэ я бачыла. Гэто ж не Андрьій? Пожды, то можэ хіба дз[д гэто? Надзя мусыць з трыццаць другого. Хазяін быў харошы. Штыры дзіўкі було. Мы як выбралыса на хутора, то вон мусыць скоро помэр ужэ. Гэбы ёго хата. От і зараз хата гэта стоіць. Навэць і була школа ў ёго хаці. Школа ў сэлі була. Коб жэ я бачыла. Тэпэр грушы стояць обіі. Жывэ ў Смаленску.
А цяпер я зусім нязначна падправіў толькі падкрэсленыя буквы, і глядзіце, што адбылося: Хадзіце ў хату. Каб жа я бачыла. Гэта ж не Андрэй? To можа хіба дзед гэта? Надзя мусіць з трыццаць другога. Чатыры дзеўкі было. Мы як выбраліся на хутары, то ён мусіць памёр ужо. Як бы яго хата. От і зараз хата гэта стаіць. Нават і была школа ў яго хаце. Школа ў сяле была. Каб жа я бачыла. Цяпер грушы стаяць... Жыве ў Смаленску. ... (...пожды = подождн,
164
гэбы = гэ+бы (гэ = ага, паруску = да). Еэбы = як быццам, паруску вроде да. Обіі = обе паруску, обіі = абедзьве, хазяін = гаспадар, харошы = добрый.)
Я так мяркую, што ў аснове тут нашая літаратурная беларуская мова. Акрамя нашых беларускіх слоў, тут ёсць рускамоўныя, і ўсё гэта акцэнтавана нібыта на украінскі лад.
Аднойчы я быў сведкам такога цікавага выпадка. Да мяне ў кватэру завіталі калегі, дырэктар фабрыкі з Роўна і галоўны інжэнер брэсцкага камбінату. У мяне за сталом яны пазнаёміліся. Брэсцкі мой сябар вырашыў паразмаўляць з украінскім калегай на сваім сельскім дыялекце, якім бліскуча валодаў. Але мой сябар з Роўна не зразумеў яго, ну зусім. Для мяне і майго брэсцкага калегі было вялікім адкрыццём, што наша сельская мова зусім не ўкраінская, як мы лічылі. Мой брэсцкі сябар толькі разгублена вымавіў, што ў памежным Ратна размаўляюць гэтак жа, і ён быў упэўнены, што іх сялянская гаворка і ёсць украінская. А вельмі многія лічаць так і зараз, называючы яе “хахольскай”.
Мова барэцкіх жыхароў нішто іншае, як наша беларуская мова. Акрамя таго, гэта менавіта тая мова, на якой здаўна размаўлялі пагасчане, бо барэцкія людзі амаль ўсе прыйшлі з Пагоста напачатку дзевятнаццатага стагодцзя. Калі сказаць больш дакладна, то амаль палова сямей пагасчан, адзначаных у рэвізкіх казках 1811 года, апынуліся ў Борках, згодна рэвізкім казкам 1834 году. Менавіта тыя пагасчане і пабудавалі Боркі, якія напачатку былі Паго
165
стам у тым жа 1811 годзе. Дарэчы, самая старэйшая жыхарка Борак, а яна з 1923 года, распавяла нам гісторыю стварэння Борак, якую яна памятае ад сваіх дзядоў. У Мікалаеўскую вайну, то бок Напалеонаўскую, раз’юшаны за нешта пагосцкі пан вывез некалькі пагосцкіх сямей у лес, а дакладней у Чырвоны бор са словамі: “Вось тут і жывіце”. Адсюль і пайшла назва сяла Боркі. Дарэчы, у нашым сельсавеце захоўваецца архіў, у якім сяло ў 1947 годзе так і называлася Чырвоныя Боркі. Так што мова, быт, традыцыі, ды амаль усё боркаўскае гэта насамрэч старажытнае пагосцкае. Ну a 200 гадоў для мовы зусім не многа, каб застацца нязменнай. Баркаўчане захавалі мову такой, на якой размаўлялі нашыя продкі пагастчане, можа, нават з пачатку ўзнікнення Пагоста. He толькі яны, а і жыхары Каменя, Ботава, Чухава і ўсіх сёл нашага Пагосцкага, ды і Пінскага края і ўсёй нашай заходняй часткі Беларусі размаўляюць менавіта на нашай ліцвінскай = беларускай мове, якая вельмі мала, аказваецца, адрозніваецца ад мовы ўсходняй часткі Беларусі. Трэба толькі ўважліва разглядзець і зразумець, што заходнія і усходнія гаворкі гэта ўсё наша мова.
У сувязі з гэтым не магу не ўспомніць і не распавесці пра сваіх бацькоў.
Мой бацька, Янковіч Аляксандр Мікалаевіч, нарадзіўся ў Борках, у заможнага селяніна. Карані яго ў Пагосце. Ён восьмы ад Мацея. Яго родная мова барэцкая. Ён закончыў чатыры класы польскай школы ў Пагосце да 1939 года. Школа размяшчала
166
ся на той час у будынку, што на ўзгорку каля царквы. Пасля вайны там доўгі час была чайная, а потым рыбная крама. Пасля фронту бацька працаваў у камсамоле, затым быў партыйным работнікам і старшынёй сельскага савету ў Пагосце. Ён атрымаў сярэднюю адукацыю ў вячэрняй школе яшчэ ў Лагішыне, пачаўшы навучацца там з восьмага класу.
Мая маці, Сільвановіч Марыя Васільеўна, нарадзілася ў сяле Вялікі Поўсвіж, што каля Лепеля Віцебскай вобласці. Бацька ў яе быў старшынёй калгаса, а затым сакратаром сельскага савета. Маці скончыла пасля вайны Лепельскае педвучылішча і была накіравана на працу ў Лагішын. Усё сваё жыццё маці працавала настаўніцай пачатковай школы. Яна выкладала ўсе прадметы з першага па чацвёрты клас толькі на беларускай мове. Мне пашанцавала, яна была маёй першай настаўніцай. Ну, а цяпер аб тым, што я хацеў распавесці.
Мой бацька заходні беларус са сваім веданнем мовы сялянскай, то бок “хахляцкай”, і з вячэрняй сярэдняй адукацыяй, прычым з правалам паміж трэцім і восьмым класамі. А жонка была ў яго больш адукаваная. Мая маці, як і ўсе настаўнікі таго часу, улетку складала гадавыя планы па выкладанню кожнага прадмету, а затым кожны дзень пісала планы на вядзенне кожнага ўрока, нават спеваў і фізкультуры. Яна ні аднаго разу не ішла на працу без плану, у якім распісваліся ўсе урокі згодна перспектыўнага гадавога плану. Гэтыя кажнадзённыя планы яна пісала ў самым канцы дня, калі ўсе pa
167
боты пароблены, мы, дзеці, ужо спалі і нічым ёй не заміналі. Мог не спаць толькі бацька і калінікалі выпадкова я. У кожнага быў свой пакой, але на тое яна і сялянская хата, каб было ўсё чутна, калі хочаш і нават калі не хочаш. Маці часта звярталася да бацькі з пытаннем, як тое ці іншае рускамоўнае слова будзе гучаць на беларускай мове. I што ўражвала мяне, бацька заўжды знаходзіў патрэбнае слова пабеларуску. Гэта ўражвае мяне да цяперашняга часу, тым больш, што я ніколі не чуў, каб ён хоць калінебудзь размаўляў пабеларуску. Дарэчы, я ніколі не чуў, каб ён размаўляў пабарэцку. Да нас прыходзілі розныя людзі з сёлаў, часта прыходзілі сваякі і родныя. Яны іутарылі на розныя тэмы пры розных абставінах, прычым субяседнікі заўжды на сялянскай мове, а бацька з імі толькі на сучаснай пагосцкай, а яна больш руская і ніяк не беларуская. Да іх іутаркі далучалася мая маці, прычым размова праходзіла з боку маці гэтак жа, на пагосцкай мове, а мову барэцкую = сялянскую яна разумела надзвычайна. Гэтакі феномен майго бацькі як “перакладчыка”, а маці як “паліглота” тлумачыцца вельмі проста. Абсалютна ўсе гаворкі, якімі карысталіся калісьці і карыстаюцца цяпер жыхары розных куткоў Беларусі усё гэта нашая беларуская мова.
На заканчэнне тэмы пра нашую мову хочацца падзяліцца яшчэ адной прыкметай адметнасці, тым самым жывучасці нашай беларускай мовы. Я маю на ўвазе мову памежных тэрыторый усіх нашых суседніх дзяржаў. Амаль ва ўсім свеце жыхары памежных
168
^y^gg^ Сз^*^
тэрыторый разумеюць адзін аднаго, бывае, што іх мова можа быць адна агульная, нібыта складацца з абедзьвух моў, а часцей мова адной краіны дамінуе настолькі, што становіцца асноўнай у памежжы. На нашых памежных тэрыторыях такога ўплыву на нашу мову амаль нідзе няма (за выключэннем гродненскапольскага памежжа), і я мяркую, вось чаму. 3 самага пачатку ўтварэння нашай дзяржавы ВКЛ да яе мелі вялікія тэрытарыяльныя дамаганні як Масковія = Расія, так і каралеўства Польскае. He стану зараз пераказваць гісторыю ўсіх нашых узаемаадносін на працягу больш чым пяцісот год, у выніку якіх на землях старажытнай Літвы (гістарычнай Беларусі) размяшчаецца цяпер не толькі Беларусь, але і Літува, Латвія, Беластокскае і Люблінскае ваяводствы Польшчы, Пскоўская, Цвярская, Смаленская і Бранская вобласці Расіі, а таксама Украінская частка Палесся. А гэта значыць, што ў гэтых рэгіёнах жылі, ды і panep, магчыма, жывуць яшчэ продкі той нашай Літвы, якія