Гісторыя з паштовай скрыні Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац

Гісторыя з паштовай скрыні

Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац
Выдавец:
Памер: 220с.
Мінск 2003
40.05 МБ
БЛІЗКАЯ ГІСТОРЫЯ
Псторыя
JL
з паштован скрыні
ДЫЯРЫУШ
ГРАМАДЗКАЕ АБ'ЯДНАНЬНЕ
Грамадскае аб’яднанне
«ДЫЯРЫУШ»
Адукацыйная праграма
«БЛІЗКАЯ ГІСТОРЫЯ»
Грамадскае аб’яднанне «Дыярыуш»
БЛІЗКАЯ ГІСТОРЫЯ
Конкурс па гісторыі для школьнікаў Беларусі
ГІСТОРЫЯ
3 ПАШТОВАЙ СКРЫНІ
2001-2002
Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац
Мінск 2003
Гісторыя з паштовай скрыні: Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац / Склад. I. Коваль пад рэдакцыяй В. Арэшкі. — Мінск: Бібліятэка «Дыярыуша». — 220 с. (Блізкаягісторыя).
У зборнік уключаны працы (цалкам або ва ўрыўках) пераможцаў і ўдзельнікаў усебеларускага школьнага конкурсу «Гісторыя з паштовай скрыні».
Складанне: Ірына Коваль Набор: Ірына Гальмакова Рэдагаванне: Вацлаў Арэшка Стыльрэдагаванне: Алена Арэшка Карэктура: Леў Кавалёў
Дызайн і вёрстка: Юлія Андрэева Малюнак вокладкі: Лявон Раманчык
© ГА «Дыярыуш», 2002
Printed in Poland
ЗМЕСТ
АД РАДЫ I ЖУРЫ КОНКУРСУ	6
КАМУНІКАТ ЖУРЫ КОНКУРСУ	8
THE STATEMENT OF THE JURY	14
СПІС ПРАЦ, ДАСЛАНЫХ HA КОНКУРС	18
КОНКУРСНЫЯ ПРАЦЫ	31
АД РАДЫ I ЖУРЫ КОНКУРСУ
Прыступаючы да чацвёртага конкурсу праграмы «Блізкая гісторыя», арганізатары мелі за мэту прыцягнуць увагу яго ўдзельнікаў да рэчаў, якія ў наш час, перанасычаны інфармацыяй, хутка страчваюць вартасць і цікавасць або губляюцца ды знішчаюцца — да рэчаў «з паштовай скрыні». Лісты, газеты, паведамленні... Іх месца сёння займаюць тэлефон, «мэйл», тэлевізар. Паступова змяняецца і знікае «культура пошты», якою асабліва вызначалася XX стагоддзе. Але ўявім сабе, якую колькасць інфармацыі сканцэнтравала за мінулы час гэтая так званая «папяровая пошта»! Лёс амаль кожнага насельніка Зямлі (хіба за выключэннем тых, хто зусім не карыстаўся здабыткамі цывілізацыі) так альбо іначай быў адзначаны ў паштовых матэрыялах. Пакуль яшчэ гэтая грандыёзная «база», ці, дакладней, «гара дадзеных», не знікла зусім, варта апрацоўваць яе, захоўваць тое, што магчыма. I нашыя канкурсанты спрычыніліся да гэтай шляхетнай справы.
Задача была няпростая. Як аналізаваць прыватныя лісты ці позвы ў ваенкамат? Як вызначыць, што важнае, а што выпадковае? Пра гэта не напісана ў падручніках, амаль няма манаграфій, а ў сціслай метадычцы мы таксама не маглі паведаміць усяго. Тым не менш удзельнікі (а іх было 334 чалавекі!) збольшага паспяхова справіліся з тэмаю.
Са старонак прац і дакументаў паўстае наша беларускае жыццё — зрэдку радаснае, вясёлае, але часцей азмрочанае войнамі, акупацыямі, калектывізацыямі ці будаўніцтвамі чарговае «светлае» будучыні. Лейтматыў большасці працаў — гэта сум, гора, трагедыя. Спадзяемся, што многія з удзельнікаў конкурсу нешта зразумелі пра іх прычыны ды, магчыма, у будучым не паўтораць некаторыя памылкі сваіх бацькоў ды дзядоў.
Але ёсць і тое, што непакоіць. На старонках пэўных працаў ажываюць, здаецца, ужо добра падзабытыя ідэалагемы часоў «адзінай кіруючай і напраўляючай сілы», гістарычныя і прапагандовыя штампы 20-40-гадовай даўніны. Нават калі палічыць гэта за «ціск» дакументальнага матэрыялу — сімптом небяспечны. Гэта значыць, што размываюцца маральныя арыенціры нашага грамадства, губляюцца каштоўнасці. Быццам нехта намагаецца спыніць кола гісторыі і не дазволіць нашаму народу выйсці, у рэшце рэшт, з тых змрочных лабірынтаў XX стагоддзя, якія загубілі герояў многіх твораў, што былі дасланыя на конкурс.
Мы бачым у гэтым і выклік нам — гэта значыць, наша праца не губляе актуальнасці, а пошукі блізкай гісторыі — важная і значная справа, частка вялікага працэсу нараджэння новай сучаснай і вольнай беларускай нацыі.
У зборнік «Гісторыя з паштовай скрыні» ўвайшла, пераважна ў скароце, 51 праца. Рыхтуючы кнігу, мы імкнуліся захаваць асаблівасці аўтарскіх тэкстаў, а таксама мову дакументаў. На жаль, далёка не ўсё, што хацелася, можна змясціць у адну невялікую кнігу, таму некаторыя з прац будуць публікавацца ў газеце «Наша слова».
Арганізатары конкурсу ўдзячныя ўсім яго ўдзельнікам дьі іх памочнікам, а таксама ўсім, хто спрыяў таму, каб «Блізкая гісторыя» існавала і дзейнічала. Нашыя асаблівыя падзякі: Цэнтру «KARTA», фонду Korber, фонду імя Стэфана Баторьія, цэнтру «Супольнасьць», а таксама Беларускай рэдакцыі «Радыё Свабода», «Радыё Рацыя», Беларускай рэдакцыі «Радыё Палонія», газетам «Рабочы», «Наша Ніва», «Наша слова», «Беларуская маладзёжная», «Навіны Палесся» і ўсім добраахвотным памочнікам, дарадцам і прыхільнікам.
Вацлаў Арэшка
Нашы каардынаты
Р. О. Box 128, Minsk, 220064, BELARUS e-mail: office@dyjaryush.org.by
КАМУНІКАТ ЖУРЫ ЎСЕБЕЛАРУСКАГА ДАСЛЕДЧАГА ГІСТАРЫЧНАГА КОНКУРСУ ДЛЯ ШКОЛЬНІКАЎ «ГІСТОРЫЯ 3 ПАШТОВАЙ СКРЫНІ»
Конкурс «Гісторыя з паштовай скрыні» — чацвёрты ў праграме «Блізкая гісторыя». Арганізатар конкурсу: грамадскае аб’яднанне «Дыярыуш» пры ўдзеле:
Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны, Таварыства беларускай школы, Згуртавання беларускай шляхты, грамадскай ініцыятывы «Культурны Кантакт», грамадскай ініцыятывы «Беларуская Музычная Альтэрнатыва»;
пры метадычнай і арганізацыйнай дапамозе:
цэнтра KARTA (Варшава), фонду Korber (Г амбург), фонду імя Стэфана Баторыя (Варшава), Беларускага гістарычнага таварыства,цэнтра «Супольнасьць» (Мінск), цэнтра «Вежа» (Брэст);
пры медыяльнай падтрымцы:
газетаў «Наша Ніва», «Рабочы», «Навіны Палесся», «Наша слова», Беларускай службы «Радыё Свабода», Беларускай рэдакцыі «Радыё Палонія», «Радыё Рацыі», часопіса «Спадчына».
Конкурс быў абвешчаны 15 сакавіка 2002 г. Працы прымаліся да 1 кастрычніка. Конкурс скіраваны на вучняў школ, ліцэяў, гімназій (пачынаючы з 7 класа), навучэнцаў ПТВ, тэхнікумаў, каледжаў (да 19 год, г. зн. школьнага ўзросту).
Усяго на конкурс паступіла 331 праца: з Брэсцкай вобл. — 10, з Віцебскай вобл. — 67, з Гродзенскай вобл. — 12, з Гомельскай вобл. — 4, з Магілёўскай вобл. — 8, з Мінскай вобл. — 20, з Мінска — 210.
У другі тур выйшла 327 прац, у стварэнні якіх бралі ўдзел 334 навучэнцы з 123 сярэдніх школ, 7 ліцэяў, 5 гімназій і 196 навучэнцаў з іншых навучальных устаноў (тэхнікумаў, каледжаў, ПТВ).
Актыўным удзелам у конкурсе вызначыліся наступныя навучальныя ўстановы: Мінскі машынабудаўнічы каледж, Вышэйшы прафесійна-тэхнічны каледж электронікі (г. Мінск), Гродзенскі дзяржаўны політэхнічны каледж, СШ № 180 (г. Мінск), СШ № 2 (г. Мінск), СШ № 3 (г. Вілейка), СПІ № 3 (г. Глыбокае), ПТВ № 24 будаўнікоў (г. Мінск), ПТВ № 8 (г. Мінск). Тры працы паступілі з Бабруйскай калоніі для непаўнагадовых злачынцаў.
35 чалавек па рашэнні журы сталі пераможцамі і былі запрошаны ў Мінск на ўрачыстую цырымонію ўручэння прызоў.
Журы складалася з дапаможнага і асноўнага. У асноўнае журы ўваходзілі вядомыя беларускія гісторыкі, літаратары, культуролагі: Віталь Скалабан, Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Ігар Кузняцоў, Алег Трусаў, Захар Шыбека. Праца журы складалася з чатырох этапаў. Перш за ўсё, сакратар вылучыла працы, якія не адпавядаюць умовам конкурсу. Такіх набралося чатыры. Пасля гэтага працы разглядаліся ў другім і трэцім туры дапаможным журы. Потым, у чацвёртым туры, асноўнае журы прачытвала працы па два разы. Кожная праца разглядалася ананімна, пад шыфрам.
Журы прызначыла ўзнагароды:
I ступені (відэамагнітафон LG)
Арэшка Ілля (СШ № 66, г. Мінск) за працу «Мінск на паштоўках XX стагоддзя». Куратар працы Надзея Усава;
Барткевіч Уладзімір (СШ № 3, г. Глыбокае, Віцебская вобл.) за працу «Рэабілітаваны пасмяротна». Куратар працы Таццяна Барткевіч;
Галкін Алег (СШ № 2, г. Мінск) за працу «Аб чым гавораць маркі». Куратар працы Людміла Чухрова;
Касцюковіч Мікалай (СІІІ № 8, г. Жодзіна) за працу «Ішлі лісты з вайны». Куратар працы Ірына Згрундо;
Яцукевіч Аляксей (прафесійна-тэхнічны каледж бытавога абслугоўвання, г. Мінск) за працу «Прэса ў II сусветнай вайне». Куратар працы Наталля Яцукевіч.
II ступені (магнітола LG)
Атвалка Таццяна (СШ № 3, г. Глыбокае, Віцебская вобл.) за працу «Выпрабаванне лёсам». Куратар працы Таццяна Барткевіч;
Бацюшка Інга (гімназія № 2, г. Мінск) за працу «Знаходкі з Дубай». Куратар працы Галіна Сямёнава;
Валынец Мікалай (СШ № 3, г. Вілейка, Мінская вобл.) за працу «Салдат да маці не вярнуўся»;
Вальковіч Алена (прафесійна-тэхнічны каледж электронікі, г. Мінск) за працу «Пуцявіна жыцця». Куратар працы Пётр Жаўняровіч;
Ермалёнак Антон (СШ № 3, г. Міёры, Віцебская вобл.) за працу «Газеты — крыніцы краязнаўства». Куратар працы Вітаўт Ермалёнак;
Забаўскі Сяргей (машынабудаўнічы каледж, г. Мінск) за працу «Трэба ведаць штосьці пра ўсё, а ўсё — пра штосьці». Куратар працы Уладзімір Сурмянкоў;
Іванова Таццяна (прафесійна-тэхнічны каледж электронікі, г. Мінск) за працу «Добры дзень». Куратар працы Пётр Жаўняровіч;
Косінава Ірына (прафесійна-тэхнічны каледж электронікі, г. Мінск) за працу «Хай ніколі не зменіцца ваша вясна нуднай восенню». Куратар працы Пётр Жаўняровіч;
Навагродская Ала (гімназія № 1, г. Ліда, Гродзенская вобл.) за працу «Тры падарожжы ў мінулае»;
Чарэнка Ацдрэй (СШ № 1, г. Паставы, Віцебская вобл.) за працу «Сялянская сям’я ў кіпцюрах дзяржавы». Куратар працьі Ігар Пракаповіч.
III ступені (фотаапарат Rekam, кніга, аўдыёкасета беларускай музыкі)
Антановіч Міраслава (музычнае вучылішча, г. Баранавічы, Брэсцкая вобл.) за працу «Лісты на Радзіму». Куратар працы Валеры Пузікаў;
Будзько Вольга (СШ № 3,г. Вілейка, Мінскаявобл.) за працу «I стала бліжэй мне «блізкая» гісторыя». Куратар працы Віталь Будзько;
Бункевіч Аляксандр (СШ № 1, г. Мар’іна Горка, Мінская вобл.) за працу «Валерый Саблін — здраднік ці патрыёт?». Куратар працы Барыс Муха;
Валынец Марыя (СШ № 3, г. Вілейка, Мінская вобл.) за працу «Усе мы на гэтай зямлі сваякі»;
Варонька Наталля (Крукаўская БШ, вёска Новыя Крукі, Міёрскі р-н, Віцебская вобл.) за працу «Цікавыя сустрэчы з мінулым». Куратар працы Ніна Лабунька;
Глінкіна Яна (машынабудаўнічы каледж, г. Мінск) за працу «Маркі — люстэрка мінулага і сучаснага». Куратар працы Уладзімір Сурмянкоў;
Госцік Вікторыя (гімназія № 1, г. Ліда, Гродзенская вобл.) за працу «Мемуары Паштовай Скрыні, або Са спіжарняў драўлянага жыцця»;
Комзева Любоў (ліцэй пры БДУ) за працу «Гэты дзень мы набліжалі як маглі». Куратар працы Ірына Віданава;
Лапіцкая Аляксандра (СШ № 2, г. Мінск) за працу «Нарыс гісторыі газеты «Мінскі лісток». Куратар працы Святлана Лемехава;