Гісторыя з паштовай скрыні
Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац
Выдавец:
Памер: 220с.
Мінск 2003
жывы і здаровы.
Дадому Міхаіла Лапко прывезлі 19 верасня. А перад гэтым быў ліст — звычайны і вясёлы. 3 таго часу жыццё ў бацькоў нібыта падзялілася. Яфрэйтар Міхаіл Лапко загінуў 11 верасня 1981 года. Праз 16 дзён яму споўнілася б 20 год. «Не хвалюйся, мама, я вярнуся», — пісаў Міша ў лістах. I вярнуўся. На вечны спачын у родную зямлю, якую гэтак любіў. Яму не было і дваццаці, і ўжо дваццаць год прайшло, як яго няма ў жывых.
Афганістан таксама спыніў вучобу ў політэхнічным інстытуце Андрэя Клянцэвіча. Але хлопец верыў у тое, што выжыве, вернец-
ца. Аб гэтым ён пісаў маці, пісаў таксама ў сваю родную школу. Праўда, спачатку Андрэй, шкадуючы маці, утойваў сваё месца знаходжання. Але ж матчына сэрца не падманеш. Яна чакала і плакала, плакала і чакала. I Андрэй вярнуўся. Скончыў вучобу, цяпер працуе ў Оршы.
Я трымаю ў руках ліст ад Андрэя (ад 20.05.86) да вучняў 8 класа СШ № 2 г. Паставы... Ліст прыйшоў з Афганістана, куды Андрэй патрапіў «сержантом после окончанйя учебного подразделенйя в Волгограде». Пасля апынуўся «в мотострелковом полку в йнженерно-саперной роте». Але тут не застаўся. Андрэя разам з яго адцзяленнем скіравалі ў гарнізон, на так званую «сторожевую заставу». «Эпют неболыйой гарнйзон охраняет мост й участок дорогй, ведуіцей к Кабулу», — пісаў Андрэй. Салдаты там жылі у жалезабетонных дотах, па восем чалавек у кожным. «Все очень сдружйлйсь, чувствуем себя как в одной семье. Да без этого здесь нельзя». Яшчэ Андрэй апавядаў пра мясцовых жыхароў. Іх галоўнымі заняткамі з’яўляліся гандаль і земляробства. Людзі перамяшчаліся там на веласіпедах, а афганскія жанчыны насілі паранджу... (...)
Цяпер цяжка зразумець, адчуць сэрцам, як было там усе гэтыя дзевяць жахлівых гадоў. Вайна ёсць вайна. I ўсё было як на вайне... Цяпер як пазбіраць у галаве ўвесь гэты гарачы, крывавы калейдаскоп? Як пранесці яго праз жыццё? Кашмарныя сны яшчэ доўга будуць сніцца «афганцам». (...)
Яшчэ адзін ліст трымаю я ў руках. Доўгачаканы, ад Андрэя Шырокага, адрасаваны маці: «Прйвет йз Туркменйй. У меня все по-прежнему. Служйпіь легко... служба йдет свойм чередом, здоровье нормальное. Через год й пяпіь месяцев буду дома. Возможно, 20 лет мне йсполнйтсяуже дома». Як жа чакалі сваякі гэтую сустрэчу! I Андрэй вярнуўся...
Чужая зямля прынесла вялікае гора бацькам загінуўшых. Але яна не адпускае і тых, хто вярнуўся... I нават цяпер, калі адтуль мы ўжо вывелі свае войскі, ці скончылася вайна? He. Пакуль будуць балець раны афганцаў, пакуль ім будуць сніцца гарачыня і сцюжа чужой краіны — вайна не скончана. I не патрэбны нашай краіне аніякія саюзы, у тым ліку і з Расіяй, бо нашы хлопцы ізноў могуць апынуцца ў якіх-небудзь «гарачых кропках», ізноў прайсці праз увесь жах вайны... 3 соцень, тысяч фотаздымкаў на нас глядзяць хлопцы, што назаўжды засталіся маладымі... I не павінны мы забываць пра гэта...
Міраслава Антановіч
Брэсцкая вобл., г. Баранавічы, музычнае вучылішча куратар Валеры Пузікаў
ЛІСТЫ НА РАДЗІМЎ
Лісты... Шмат цікавага схавана ў гэтых пажоўклых, выцвілых аркушах паперы... Адну гісторьпо «з паштовай скрыні» я хачу расказаць.
Было гэта яшчэ ў даваенны час. У вёсцы Псышчава, што знаходзіцца непадалёк ад горада Іванава (ці, як раней яго называлі, Янава), жылі пяць сясцёр: Параскоўя, Ефрасіння, Еўдакія, Ніна і Марыя. Жылі яны ў беднасці і нястачы, бо вельмі рана асірацелі.
Фота Надзі Еўтух, дасланае з Бельгіі
Tlu biewuuli' Gk’uithmA'Iki рела.. ai'-Jr^/м ^гтаіл uijk i|iw
Soak diiy wi tkc wev
Самай малодшай (дарэчы, маёй прабабулі) было ўсяго два гады, калі яна страціла маці. Адбылося гэта ў 1919 годзе. Жылося тады вельмі цяжка, і прыходзілася шмат працаваць, каб выжыць у такі складаны час. Мая бабуля распавядала, што адну пару абутку сёстры насілі па чарзе. Сёння гэта гучыць дзіўна, але для таго часу была гэта звычайная з’ява. (...)
А зараз час распавесці пра гераіню майго апавядання — родную сястру маёй прабабулі Мані Ніну. Яна выйшла замуж за мясцовага хлопца Пятра. Але ж не было ў іх кахання — іх ажанілі пад прымусам. Да гэтага і ў Ніны, і ў яе мужа былі каханыя. Хутка Ніна нарадзіла дачку Надзею. I ўсё было б добра, калі б не пачатак людскіх пакут і праліцця крыві, калі б не вайна...
Яшчэ да прыходу немцаў у вёску партызанскія групоўкі хадзілі па хатах, адбіраючы ў людзей тое нямногае, што ў іх было. Напрыклад, з-за кажуха, які быў лепшы і прыгажэйшы, чым у іншых, яны маглі забіць чалавека. «Забівалі сваіх...» — менавіта так казала мая бабуля Каця, якая ў той час глядзела на ўсё гэта сваімі дзіцячымі вачыма. Пятру (мужу Ніны) таксама пагражала смерць, і яму прыйшлося ўцякаць ад партызанаў і ісці пешшу аж да Янава.
Ад бабулі я даведалася, што Ніна з дачкой праз некалькі дзён таксама рушыла ў Іванава, дзе сустрэлася з мужам. Там яны селі ў цягнік і паехалі куды вочы глядзяць. Гэткім чынам яны трапілі ў Нямеччыну, а потым з Нямеччыны на вялізным караблі паплылі ў Бельгію. 3 таго моманту і пачалось ліставанне паміж Нінай і яе сваякамі з Псышчава.
Ніна пісала з вялікай любоўю і надзеяй на тое, што калі-небудзь яна ўсё ж такі прыедзе на родную беларускую зямлю: «Як я буду здарова й трохй палучше наіцот прыезду, то я думаю прйехать, очйн хотелось бы всех побачйт, не знаю, як бог поможет, надеюсь только на его...» А сваякі пісалі з хваляваннем пра тое, што дзесьці там, на іншым канцы свету, б’юцца сэрцы родных людзей. I гэтая вялікая адлегласць, якая падзяляла іх, была не такой страшнай дзякуючы адзінаму сродку зносін — лістам...
Ты ляці, мой сціплы ліст, на крылах птушак,
Хай сонца абагрэе мае словы,
Закрані людскія сэрцы, мілы дружа,
Сагрэй радзімую зямлю, як ліст дубовы.
Ты пацалуй маю зямлю з усёй пяшчотай,
Сагрэй яе душою і рукамі,
Абарані яе словам-кулямётам, He дай загінуць пад нямецкімі нагамі.
Ты ляці, мой ліст, а я буду маліцца,
Запалі агонь надзеі ў народа.
Нібы глыток з чысцюткіх крыніцаў,
Усё ж прагучыць магутнае: «Свабода!»
Я буду чакаць, я буду чакаць адказу...
Я веру, што прыйдзе, і Бога аб гэтым малю.
I подых Радзімы любай адчую адразу, Бо я так моцна, так моцна яе люблю. Я буду чакаць адказу...
Мабыць, такія думкі перапаўнялі душу Ніны, а пасля і яе дачкі Надзеі, калі яны адпраўлялі свае лісты ў далёкую і цяпер асабліва родную Беларусь.
Ніна разам са сваёй сям’ёй пражыла ў Бельгіі дзесяць гадоў. Гэта быў цяжкі час для Пятра: трэба было будаваць сваё жыццё спачатку. Пятро доўгі час рабіў шахцёрам, але гэтая праца не задавальняла яго, бо была небяспечнай. А Ніна працавала на полі, рабіла ўсё, што загадаюць. Знайсці добрую пасаду ёй было немагчыма па прычыне неадукаванасці. Але, нягледзячы на матэрыяльныя цяжкасці, Ніна ніколі не забывала пра сваіх сваякоў, ведаючы, што ім таксама цяжка. I сёння мая бабуля з захапленнем успамінае пра пасылку, якую Ніна даслала з Бельгіі. У ёй знаходзіліся абутак і вопратка, якіх так не хапала ў пасляваенны час. У адным з лістоў быў дасланы фотаздымак з надпісам: «Белгйя 6 Марта 1961 года, на добрую й долгую память своей любймой кресной Маме й свойм сестронкам Kamu й Танй посылаю я вам дорогйе родйтелй свой горячо пламенный прйвет й желаю я вам іцастя й здаровья на многйя лета. Евтух Надя».
У 1951 годзе пачынаецца новы этап у жыцці гэтай сям’і: яны пераязджаюць у Канаду. У гэтым ім дапамагае сваяк Пятра, які ўжо жыў у гэтай краіне. Ізноў усё спачатку, ізноў цяжкасці, выпрабаванні... Але яны выжылі і ў гэтым жыццёвым віры, прымусіўшы нас паверыць у тое, што любоў да працы і вера робяць цуды.
Пасля сямі гадоў, праведзеных у Канадзе, дачка Ніны выйшла замуж за канадскага хлопца. Цікава звярнуць увагу на подпісы на атрыманых з Канады фотаздымках. Мы ўбачым, як сярод простай сялянскай мовы з’яўляюцца іншамоўныя словы. Час робіць сваё, і ў беларускай мове маіх канадскіх сваякоў укараняюцца чужыя словы, значэнне якіх, мабыць, не ведалі мае родныя з вёскі Псышчава. (...)
Ліст з 1972 года... Я зноў і зноў перачытваю яго і кожны раз знаходжу ў ім нейкія новыя, дагэтуль невядомыя мне пачуцці... Вось і не стала адной з сясцёр... Ці ведала Ніна, што той дзень, калі яна накіравалася з дачкой у Янава, будзе апошнім днём на Радзіме? Мабыць, не. Мне здаецца, што кожны чалавек у глыбіні душы марыць быць пахаваным на радзіме... Вярнуцца туды, адкуль прыйшоў на гэты свет, дзе зрабіў свае першыя крокі, казаў першыя словы, дзе адбылося першае каханне...
Тады ўсё было ўпершыню,
I гэты час дае мне крылы за спіною.
Пераадолею любую вышыню, Радзіма, толькі б быць з табою!
3 расказаў сваёй бабулі я даведалася, што праз нейкі час прыйшоў яшчэ адзін ліст ад Пятра з просьбай, каб прабабуля Маня прыехала ў Канаду, наведала яго і сям’ю яе пляменніцы, а таксама магілу сваёй сястры Ніны. 3 тых часоў захаваліся дакументы, якія сведчаць пра тое, што мая прабабуля збіралася ехаць у Канаду:
Начальнйку Нвановского райотдела
Внутреннйх дел Брестской областй
От гражданкй Сенюпгы. Марйй Матвеевны
Жйт. дер. Псыіцево Пвановского района Брестской областй.
Заявленйе
Прошу разрешйть мне выезд йз СССР в Канаду в апреле 1973 года сроком на трй месяца на свйданйе с племяннйцей Нйльсен Надеждой Петровной, прожйваюіцей no адресу Канада г. Монреаль 680, Вйл Ласал, ул. Централ. 8376.
Кместу назначенйя намерена ехать до Москвы поездом, а йз Москвы в Монреаль самолётом.
(подпйсь) (М. Сенюта)
20 ноября 1972 года
Але ж дазвол на выезд прабабуля так і не атрымала... Яшчэ пры жыцці Ніна таксама хацела паехаць на Беларусь, наведаць родных, але ёй таксама не дазволілі. У сваіх лістах яна не раз выказвала свой смутак і жаль з гэтай нагоды. I часта гучаць у сэрцах родных яе словы з лістоў: «Сустрэнемся, даражэнькія сёстры,ужо ў вечнасці...»
Ілля Арэшка
г. Мінск, СШ № 66, 11 клас
куратар Надзея Усава
МІНСК НА ПАШТОЎКАХ XX СТАГОДДЗЯ
У нашай сям’і на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў склалася неблагая калекцыя паштовак, асабліва мастацкіх. Ніхто спецыяльна іх не збіраў, а звычайна набывалі на ўсялякі выпадак. Атрымлівалі мы паштоўкі таксама ад сяброў і шматлікіх сваякоў з розных гарадоў. Гэтак паволі склаўся невялікі «аддзел гарадскіх паштовак». Апошнія разглядаць асабліва цікава — міжволі параўноўваеш іншыя гарады са сваім родным, з Мінскам. За тэму конкурснай працы я ўзяў аналіз паштовак з выявамі Мінска, бо некалькі з іх знаходзяцца ў напіым сямейным зборы, а ў хатняй бібліятэцы ёсць шмат кніг пра Мінск. Калі я прыступіў да працы, дык меркаваў, што знайсці паштоўкі розных гадоў будзе лёгка, дастаткова будзе звярнуцца ў любую мінскую бібліятэку. Але там, як аказалася, знаходзяцца ў асноўным кнігі пра дарэвалюцыйныя паштоўкі Мінска. А пра сучасныя, тым больш пра паштоўкі 1950-1960-х гг., літаратуры няма. Больш за тое, самі гэтыя паштоўкі з’яўляюцца цяпер амаль што бібліяграфічнай рэдкасцю (бо мінчане не захоўвалі і не збіралі іх, а набывалі, каб адаслаць знаёмым). Бібліятэкі не лічылі іх каштоўнасцямі, як, напрыклад, кнігі ці краязнаўчыя альбомы. Няма паштовак апошніх дзесяцігоддзяў XX ст. і ў Нацыянальным гістарычным музеі, а толькі дарэвалюцыйныя або 1950-х гг. Высветлілася, што захоўваюцца яны, магчыма, толькі ў прыватных калекцыянераў і ў аддаеле мастацтва Нацыянальнай бібліятэкі. Супрацоўнікі Гістарычнага музея і Нацыянальнай бібліятэкі дапамаглі мне ў пошуках гэтых паштовак, за што ім вялікі дзякуй.