• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя з паштовай скрыні Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац

    Гісторыя з паштовай скрыні

    Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац

    Памер: 220с.
    Мінск 2003
    40.05 МБ
    Калі мы прапануем Вам прымаць удзел у нашых Конкурсах — мы запрашаем вас менавіта да вывучэння такой гісторыі. Гэта гісторыя Вашага блізкага наваколля: сваякоў, вескі, школы, вуліцы, помніка, групы знаемых ці арганізацыі, альбо аднаго цікавага чалавека. Мы лічым, што вывучэнне «блізкай гісторыі» можа дапамагчы Вам не толькі вызначыць сваё месца сярод чалавечай супольнасці, але і аблегчыць разуменне «вялікай гісторыі». Мы прапануем Вам заняцца «блізкай гісторыяй» яшчэ і таму, што яна жыве ў памяці даступных вам сведкаў, хаваецца у даступных вам дакументах і рэчах, але пра яе немагчыма прачытаць ў падручніках, амаль няма кніжак на гэтую тэму. Вы мусіце звяртацца да арыгінальных крыніц, шукаць і адкрываць новыя веды. А ці можы быць нешта болын цікавае для неабыякавага, творчага чалавека, чым адкрыццё новага? Кожны мае шанец знайсці дзесці на гарышчы, у шуфлядках ці запыленых тэчках сваю «Амэрыку» ці, прынамсі, сваю «выспачку» блізкай гісторыі.
    Пачынаючы з 1998 г. ў рамках адукацыйнай праграмы «Блізкая гісторыя» пры Грамадскім аб'яднанні «Дыярыуш» былі праведзены ўжо 4 конкурсы на тэмы: «Паўсядзеннае жыцце ў Беларусі: 1945-1965», «Слядамі гісторыі», «Мой радавод. Лес сям'і ў XX стагоддзі», «Гісторыя з паштовай скрыні».
    3 2001 г. «Блізкая Гісторыя» уваходзіць у міжнародную арганізацыю EUSTORY, якая аб'ядноўвае аналагічныя праграмы з 14 еўрапейскіх краін (падрабязную інфармацыю пра яе можна атрымаць на сайце http://www. eustory. org).
    3 2003 г. мы пачынаем дзейнасьць усебеларускага клюбу «БЛІЗКАЯ ГІСТОРЫЯ». Што мы збіраемся прапанаваць удзельнікам?
    Вядома, новыя конкурсы, а таксама сустрэчы з беларускімі гісторыкамі, архівістамі і краязнаўцамі, знаёмства з музеямі і бібліятэкамі, цікавыя сустрэчы і дыскусіі.
    Што патрэбна, каб стаць сябрам «БЛІЗКАЙ ГІСТОРЫІ»?
    Прыняць удзел у нашым конкурсе і напісаць пісьмовую заяву на адрас: П.С. 128, Мінск 220064 e-mail:office@dyjaryush.org.by.
    Усе ўдзельнікі мінулых конкурсаў маюць права быць сябрамі клюбу. Адукацыйныя праграмы будуць раздічаныя на вучняў сярэдніх навучальных устаноў, але і тыя, хто ўжо пасталеў, знойдуць для сябе цікавыя магчымасці — удзельнічаць у сэмінарах і дыскусіях і, урэшце рэшт, рыхтаваць новых сяброў «БЛІЗКАЙ ГІСТОРЫІ».
    Мы будзем радыя вітаць у шэрагах сяброў «БЛІЗКАЙ ГІСТОРЫІ» Вас — удзельнікаў нашага конкурсу.
    Чакаем Вашых лістоў, будзем зацікаўленыя новымі ідэямі і прапановамі. «БЛІЗКАЯ ГІСТОРЫЯ»
    
    a
    л ЙЗ о н a rs С
    s
    о ь