Гісторыя з паштовай скрыні
Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац
Выдавец:
Памер: 220с.
Мінск 2003
Я вырашыў не сядзець на месцы і наведаць знаёмыя мне з маленства мясціны. Я доўга хадзіў, ахоплены нахлынуўшымі на мяне ўспамінамі, і сам не заўважыў, як апынуўся каля незнаёмай мне дагэтуль хаты. Я зразумеў, што тут ужо доўгі час ніхто не жыве: увесь двор парос высачэзнай травой, а дах быў падобны на рэшата — столькі ў ім было дзір. Я адразу вырашыў увайсці ў хату, нібыта ведаў, што знайду там нешта цікавае.
Пакоі здаваліся прасторнымі, бо ў іх не было ніякай мэблі, акрамя разбуранай печы і старога вялізнага куфра. Шчыра кажучы, мяне вельмі здзівіў той факт, што за столькі год -— а па ўсім было відаць, што хата пуставала ўжо доўгі час — нікога не зацікавіў гэты стары куфар. Аленадзеі, што там хоць што-небудзь засталося, амаль не было. Я падышоў і асцярожна адчыніў куфар, а потым недзе з хвіліну не мог адвесці вачэй ад таго, што ўбачыў. Ён быў поўны рознымі рэчамі, але больш цікавымі для мяне былі фотаздымкі і нейкі сшытак, які нехта паклаў на самае дно.
Калі я пачаў чытаць, дык адразу зразумеў, што ў мяне ў руках нечы дзённік, дакладней кажучы, урывак з дзённіка, бо болыпасць старонак у ім адсутнічала. Хоць шмат аркушаў было выдзерта, але зразумець, калі ён быў напісаны, не было цяжка. Дзённік пісаў звычайны салдат, які ў часы грамадзянскай вайны змагаўся супраць белых. Першы раз чытаць было вельмі цяжка, бо напісана неграматна, ужывалася шмат незразумелых мне слоў, але з кожным разам станавілася ўсё лягчэй. Увесь час, пакуль я чытаў гэты дзённік, мурашкі беглі па маёй скуры: спачатку ад радасці, што я знайшоў нешта цікавае, потым ад хвалявання, што маю магчымасць зазірнуць у нечае жыцце, а потым ад жаху, які ахапіў мяне. Жудасныярэчы былі апісаны ў гэтым маленькім сшытку. Усё было напісана так проста і натуральна, і ад гэтага станавілася яшчэ жудасней перагортваць старонку за старонкай.
Я ўсё чытаў і чытаў, пакуль у нейкі момант мне не падалося, быццам я там, у Спаскіх казармах, ляжу на голых нарах і пакугую ад голаду, або на фронце пераходжу ад вёскі да вёскі, пераследую Калчака, або на бальнічным ложку змагаюся з цяжкай хваробай.
Некалькі хвілін пасля таго, як я скончыў чытаць дзённік, я не мог нават паварушыцца — гэтак нечаканымі былі для мяне пачуцці жаху і стомы, якія мяне ахапілі.
Сонца ўжо схавалася за лесам. Мне трэба было вяртацца дахаты, бо мяне не было доўгі час, і бацькі, напэўна, пачалі хвалявацца. Думкі аб знойдзеным сшытку не давалі мне спакою. Цэлыя выразы або словы з яго ўсплывалі ў маёй памяці, карціны даўніх падзей малявала перад вачыма мая жывая фантазія.
«На пасху жйлй вдвоём. Здобнага хлеба й четьверть малака 10 яйц й вот вся нашая пасха. 4мая пока жйвем...» Гэта былі першыя словы, якія я прачытаў у дзённіку незнаёмага салдата. I цікава, што прымусіла яго весці гэты дзённік, расказваць у ім падзеі кожнага дня? Можа, гэта дапамагала яму выносіць цяжкасці вайны, не губляць аптымізму, заставацца чалавекам, нягледзячы ні на што. Амаль непісьменны чалавек з маленькай вёсачкі піша на вайне дзённік. Здаецца, што ён проста запісвае туды нейкія факты, без пачуццяў, усё проста і лаканічна. I ад гэтага становіцца яшчэ жудасней. Ты сам пачынаеш дадумваць падзеі, і да цябе прыходзіць думка, што ў гэтых кароткіх і простых сказах утрымліваецца больш пачуццяў, чым у якім-небудзь літаратурным творы ці мастацкім фільме пра вайну. Ты разумееш, што ўсе падзеі сапраўдныя, напісана сцісла, але як гэта кранае сэрца.
«Март, 28лег спать й спав з 12 часов ночы йдо 6 часов вечара тоеспг 18часов спал потаму чтобы есть нехотелось...» Людзі былі галодныя, спалі на голых нарах і ўвесь гэты час думалі пра вайну, хацелі як мага хутчэй апынуцца на фронце. (Спачатку ў дзённіку расказваецца аб тым, як гэты салдат быў на вучэннях у Маскве.) Гэта там, у сталіцы, людзям не было чаго паесці, гэта была яшчэ не вайна, a яны ўжо галадавалі і мерзлі. Але гэта не зламіла іх, яны чакалі часу, калі апынуцца на вайне, на сапраўднай вайне, дзе ім прыйдзецца забіваць людзей. I ворагам тваім можа стаць твой сусед, твой сябра, бо вайна гэтая грамадзянская. Якая ж патрэбна ідэалогія, як трэба затлуміць розум чалавека, каб ён пачаў забіваць ворага, які жыве побач, у суседняй вёсцы або горадзе, чые дзеці, магчыма, гуляюць разам з тваімі дзецьмі?
Вайна паказала свой сапраўдны твар кожнаму, хто там апынуўся, незалежна ад таго, за каго і за што ты змагаўся. Яна не шкадавала нікога — ні салдата са зброяй, ні маці з малым сынам на руках. Вайна змятае ўсё на сваім шляху, a галоўнае — яна знішчае душы людзей, робіць адных абыякавымі да жыцця,
іншых — жорсткімі і агрэсіўнымі, яна пакідае ў сэрцы кожнага крывавы след, які нельга змыць ні пакаяннем, ні горкімі слязыні, ні нават смерцю.
«Наступалй. Пулй сыпалй как град на каждом шагу. Ожйдалй смертй...»
«Под деревняй влйлйсь в цспь й когда белыя наступалй мы все стрелялй. М когда я посмотрел наспгороны то наша цепьуже отступйла толька я с піаварышам стреляю. Тогда я поднялся й таварышу условным знакам паказав что нада убегать. Бегучы упав веіцмешок ударыв мне понагам. Я бросйв мешок й бежал дальше. Пулй сыпалй как град вся цепь белых стрелялй понас вдвоём. Болыйоя счастье что неубйлй.Мы бежалй 8 кйло прыбежалй в деревню Саврушкй й вот здесь встретйлй свою кухню...»
Калі я прыйшоў дадому, на двары было ўжо цёмна. Я ўвайшоў у хату, дзе мяне чакалі бацькі і бабуля. Рукамі, якія дрыжалі ад хвалявання, я працягнуў сшытак бацьку і пачаў расказваць, дзе я быў увесь гэты час. Я ўбачыў, як змяніўся твар майго бацькі, калі ён прачытаў некалькі старонак з дзённіка невядомага салдата, маці таксама хвалявалася, і толькі бабуля сядзела спакойна і нерухома, і ніводны мускул на яе твары не зварухнуўся. Я, захоплены гэтай гісторыяй, не мог зразумець, чаму бабуля так да ўсяго паставілася, няўжо яе сэрца перастала чуць боль іншых. Але раптам я заўважыў, як сляза скацілася па яе маршчыністым твары, a вочы яе сталі зусім празрыстымі і глядзелі некуды далёка-далёка, напэўна, у мінулыя дні. Я не адважыўся нічога запытаць у бабулі, бо яна стала зусім непадобная на сябе, здавалася, што яна нават перастала дыхаць. Я не мог уявіць сабе, што зараз робіцца ў яе на сэрцы, якія цяжкія ўспаміны ўсплылі ў памяці бабулі.
Калі я ўжо збіраўся спаць, бабуля паклікала мяне, і мы з ёй разам пайшлі на двор. Быў дзіўны вечар: гэтак ціха і спакойна можа быць толькі ў травеньскія цёплыя дні. Некалькі хвілін «ы проста сядзелі і любаваліся навакольнай прыгажосціо. Раптам бабулін голас уварваўся ў гэтую цішыню, я нават спалохаўся.
Бабуля расказала мне ўсю гэтую гісторыю з самага пачатку, расказала ўсё, што памятала з расказаў сваёй маці. Жыла ў іх вёсцы адна сям’я, якая была вельмі не падобная да астатніх сем’яў таго часу. Муж і жонка так моцна кахалі адно аднаго, што не маглі расстацца нават на гадзіну. Мала хто з вёскі мог зразумець такія адносіны: адны асуджалі іх, другія смяяліся, трэція наогул не звярталі ўвагі. Але кожны пра іх ведаў, яны былі, як цяпер кажуць, «вясковымі знакамітасцямі». Калі пачалася грамадзянская вайна, ён добраахвотнікам пайшоў на фронт, пакінуўшы дома жонку і дваіх дзяцей. Яна не плакала, як астатнія жонкі, бо была ўпэўнена, што такое моцнае каханне перажыве ўсе цяжкасці, яе муж хутка вернецца, і яны зажывуць, як раней.
Міналі год за годам, але не было ніякай вестачкі. Вось ужо пачалі іншыя мужчыны вяртацца з вайны, а яе мужык так і не прыйшоў. Яна
чакала яго кожны дзень, кожны дзень гатавала смачную ежу, збірала на стол і сядзела да самай раніцы каля адчыненага акна. Але ён усё не вяртаўся. А аднойчы вось такім жа травеньскім днём да яе прыйшла пошта. Калі яна адчыніла канверт, то там ляжаў гэты дзённік, напісаны яе мужам. Хто і адкуль даслаў гэта, яна не даведалася.
Пасля гэтага яна стала яшчэ больш сумнай, амаль не выходзіла з хаты і тысячы разоў перачытвала гэты дзённік. Нікому, нават сваім дзецям, не давала яна яго чытаць, а сама ніколі не расказвала, што там напісана. Сын яе загінуўу часы вайны, а дачка памерла ад нейкай хваробы. Гэтая жанчына пражыла доўгае і вельмі складанае жыццё. Перажыўшы не толькі свайго мужа, але і дзяцей, яна засталася зусім адна і пражыла амаль сто гадоў.
Мы яшчэ доўга размаўлялі з бабуляй. Яна расказала мне пра вайну, сведкам якой была яна сама. Расказала не менш жудасныя рэчы і пра голад, і пра смерць родных і блізкіх, і пра маленькія радасці, якія здараліся ў часы вайны, і што менавіта гэтыя хвіліны шчасця ў бяздонным моры гора і пакут запомніліся ёй на ўсё астатняе жыццё.
Я слухаў аповед бабулі, ловячы кожнае яе слова. Мяне перапаўнялі пачуцці, якія дагэтуль былі мне не вядомыя і таму палохалі мяне. Я нават не магу сказаць, што я адчуваў, але я зразумеў, што такім, як раней, мне ўжо не быць. Нешта перагарнулася ўва мне, што змяніла погляд на жыццё і навакольны свет.
Спаць мы пайшлі на досвітку. Я доўга не мог заснуць, варочаўся з боку на бок. Розныя думкі лезлі мне ў галаву і не давалі спакою. Цяпер я ўяўляў сабе, што магло быць напісана на выдзертых з дзённіка аркушах. Напэўна, там павінны былі быць словы кахання, але куды зніклі гэтыя старонкі, так і застанецца для ўсіх загадкай...
Калі я прачнуўся, ужо ярка свяціла сонца. Бабуля паклікала снедаць, але ў мяне былі зусім іншыя планы. Я хутка апрануўся, узяў з сабой дзённік і выйшаў з хаты. Як і ўчора, ногі самі мяне прынеслі да той старой хаты. Я ўвайшоў у дом, дзе нічога не змянілася з майго апошняга візіту, падышоў да куфра, адчыніў яго і некалькі хвілін глядзеў на рэчы, якія там былі: старое адзенне, згубіўшая свой колер хустка, некалькі фотаздымкаў. Я апошні раз перагарнуў старонкі дзённіка і акуратна паклаў яго на тое ж месца, дзе ён ляжаў учора.
Андрэй Чарэнка
Віцебская вобл., г. Паставы, СШ №1,11 клас
куратар Ігар Пракаповіч
СЯЛЯНСКАЯ СЯМ’Я Ў КІПЦЮРАХ ДЗЯРЖАВЫ
Раней у Беларусі адзіным сродкам сувязі была пошта. Яна мела вялікае значэнне ў жыцці краіны. Дзякуючы ёй былі звязаны ўсе куткі Беларусі. 3 цягам часу з’явіліся іншыя сродкі сувязі, і поштай
сталі карыстацца менш. Пошта і сёння адыгрывае значную ролю, але не такую, як у мінулых стагоддзях...
Жыццё беларускага народа было цяжкім на нрацягу ўсяго існавання. Асноўная прычына ў геаграфічным становішчы. Беларусь знаходзіцца на скрыжаванні дарог, якія звязваюць Расію з краінамі Захаду. Бясконцыя войны катавалі нашу зямлю. Для вайны патрабаваліся коні, вопратка, збруя, ежа. А ўвесь падлік і выдача гэтага фіксаваліся ў розных дакументах. Беларусь уваходзіла ў склад многіх краін: мянялася ўлада, а разам з ёй і ўсе дакументы. Дастаўкай улётак, позваў, квітанцый і многіх іншых дакументаў займалася пошта.