Гісторыя з паштовай скрыні
Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац
Выдавец:
Памер: 220с.
Мінск 2003
Дакументы, на падставе якіх пабудавана праца, былі знойдзены падчас краязнаўчай вандроўкі на хутар непадалёк ад вёскі Сіўцы. Іх збірала звычайная сялянская сям’я, і па іх можна прасачыць кожны момант яе існавання. 3 першых дзён свайго жыцця беларускаму селяніну прыходзілася змагацца за сябе, бо сялянам нічога не давалася лёгка. Пры якой уладзе яны б ні былі, у склад якой краіны б ні ўваходзілі, ім прыходзілася супрацьстаяць вялікім выпрабаванням. Вялікім і бедным сем’ям прыходзілася працаваць з самай раніцы да цемры, але былі і такія сем’і, якія змаглі пераадолець усе перашкоды і трымаць добрую гаспадарку. У адной з такіх сем’яў было чатыры браты: Аляксандр, Юльян, Антон і Рыгор — пра жыццё братоў Сарокаў і сведчаць знойдзеныя дакументы. Абапіраючыся на іх, можна ўявіць, якія цяжкасці выпадалі на долю беларускага сялянства.
ДАКУМЕНТ № 1 «Соглашенне»
23 мая 1911 г. браты заключылі пагадненне. Гэты дакумент складаецца з трох частак.
У першай частцы гаворыцца аб тым, што Аляксандр Сарока ажаніўся, пераходзіць у іншую вёску і ў сувязі з гэтым аддае сваю частку зямлі братам, пароўну падзеленую паміж імі. У другой частцы дакумента занатаваныя абавязкі братоў і што яны павінны аддаць за зямлю. I ў апошняй частцы пералічаны сведкі гэтага пагаднення.
ДАКУМЕНТ № 2 «Акт-ь»
Гэта акт ад 27 жніўня 1915 г., у ім прыводзіцца інвентарны вопіс, а таксама фіксуюцца назвы рэчаў, іх колькасць і кошт. 3 гэтага дакумента бачна, што селянін вёскі Сіўцы Антон Сарока меў добрую гаспадарку, у якую ўваходзіла 6 кароў, 2 кані, 5 свінняў і 12 авечак. У акце нават адзначаліся такія рэчы, як боты, падушкі, навалачкі. Уся яго рухомая і нерухомая маёмасць ацэньвалася ў 4803 рублі 80 кап.
ДАКУМЕНТ № 3 «Почтово-телеграфная государственная сберегателыіая касса»
Гэты дакумент атрыманы ад паштова-тэлеграфнай дзяржаўнай ашчаднай касы ў 1916 г., у гэтую касу сяляне ўносілі грошы. Дакумент належыць Сарока Фёкле Сямёнавай і сведчыць пра ўнёсак на суму ў 300 рублёў.
ДАКУМЕН Г № 4 «Kwit № 2761»
«Квіт» 1929 г. на імя Сарокі Юльяна. Гэты дакумент сведчыць пра колькасць падаткаў і тэрміны выплатаў дзяржаве ад сялянаў.
ДАКУМЕНТ № 5 «Potwierdzenie odbioru № 42»
У гэтым даку.менце ўтрымліваецца просьба Юльяна Сарокі на дазвол будоўлі ў вёсцы Сіўцы Пастаўскага павета. Гэты дакумент з’явіўся тады, калі заходняя частка Беларусі апынулася пад Польшчай. Уся просьба напісана па-польску.
ДАКУМЕНТ № 6 «Квятанцня»
Квітанцыя датавана 1940 г. і сведчыць пра тое, што Юльян Сарока здаў дзяржаве 53 кг жыта і атрымаў ад яе за гэта 4 руб. 53 кап. У дакуменце падаюцца звесткі пра вільготнасць, засмечанасць, збожжавую прымешку, але цікава наступнае: на квітанцыі стаіць штамп 1935 г. — магчыма, дзяржава выкарыстоўвала старыя бланкі з пячаткай.
ДАКУМЕНТ № 7 «Квятанцяя»
Квітанцыя на імя Сарокі Юльяна Сямёнава, які, здаўшы дзяржаве 23 кг жыта, атрымаў 3 руб. 64 кап. У гэтым дакуменце таксама ўказаны вільготнасць, засмечанасць, збожжавая прымешка.
ДАКУМЕНТ № 8 «Предупрежденяе»
Папярэджанне атрымана на імя Юльяна Сарокі, яму паведамляюць, што ён павінен выплаціць Пастаўскаму райвыканкаму 325 руб. 90 кап. за тое, што не адпрацаваў 12 конных дзён.
ДАКУМЕНТ № 9 «Легітымацыя»
Гэтая легітымацыя ад 27.06.43 г., вельмі падобная на сучасны пашпарт, выдавалася ў час нямецкай акупацыі. У ёй нават адзначаўся ўзрост, колер валасоў і вачэй. Немцы пільна сачылі за выда-
Іредседатёль «льсовета
\ Секретарь I
А “‘а" оііня оГпі^г^ .еобранна граждан
1946 г. Вам, кадле едать свдмгплата обязйе^ьйых'-."поставок в фовдтбсу
СТЕП.. ._ ,
Срод_сдачн устанбвлен ' обіцнм еобраннем до
Гражданннў Деревнм Сельсовета>
чай легітымацыі, на ёй так і зазначана: «НЯПРАВІЛЬНАЯ ВЫДАЧА I ЎЖЫВАННЕ ГЭТАЕ ЛЕГІТЫМАЦЫІ БУДЗЕ КАРАЦЦА». Я лічу, што немцы надавалі вялікае значэнне гэтаму дакументу, бо ён сведчыўу тыя часы пра права чалавека на жыццё.
ДАКУМЕНТ № 10 «Warenkarte»
Гэтая таварная картка за 1943/44 гг. на імя Сарокі Юльяна С. выдавалася без права перадачы яе іншаму. Кожная пастаўка селянінам прадуктаў адзначалася на таварнай картцы ў раённай канторы. Таварная картка таксама з’яўлялася пасведчаннем селяніна пры продажы ім сельскагаспадарчых прадуктаў на рынку.
ДАКУМЕНТ № 11 «Квптанціія»
Нумар квітанцыі ад 1946 г. не пазначаны, але з дакумента бачна, што селянін Сарока Юльян Сямёнаў здаў дзяржаве 65 кг жыта і атрымаў за гэта 3 руб.
ДАКУМЕНТ № 12 «Квнтанцня»
Квітанція № 472 ад 1946 г. на імя Сарокі Юльяна Сямёнава сведчыць, піто ён здаў дзяржаве 50 кг жыта і атрымаў 3 руб.
ДАКУМЕНТ № 13 «Повестка»
Позва на імя Юльяна Сарокі, які павінен прыйсці ў сельсавет, каб заплаціць недахоп па сельгаспадатку за прыхаваную зямлю, бо ў адваротным выпадку справа будзе перададзена ў суд; Сарока Юльян С. павінен здаць звыш плана ў фонд дзяржавы 200 кг бульбы.
ДАКУМЕНТ № 14 «Сообіценяе»
Паведамленне ад 1946 г. пра тое, што Сарока Юльян С. павінен здаць звыш плана ў фонд дзяржавы 200 кг бульбы. Т эрмін здачы вызначаны агульным сходам ад 13.11.46 г. Было праведзена дадатковае даследаванне мясцовасці, дзе пражывала гэтая сялянская сям’я, з мэтаю адшукаць нейкую інфармацыю, але роспыт мясцовых жыхароў нічога не даў, бо карэннага насельніцтва амаль не засталося.
Да сялян у XX стагоддзі лёс не быў ні шчодрым, ні літасцівым. Цяжка ім жылося ў часы Расійскай імперыі. Потым, у Першую сусветную вайну, праз Пастаўскі раён праходзіў фронт, што прынесла шмат гора і пакутаў. «Пад Полыпчаю» сяляне Заходняй Беларусі плацілі вялікія падаткі. Другая сусветная вайна прынесла таксама шмат гора беларускаму народу. Сялянам прыходзілася працаваць як на немцаў, гэтак і на сваіх. I напрыкапцы беларусы перажылі жорсткасць савецкай улады. Звычайная сялянская сям’я знаходзілася ў кіпцюрах дзяржавы на працягу ўсяго стагоддзя.
Юлія Чорная
Мінскі машынабудаўнічы каледж
куратар Уладзімір Сурмянкоў
IX ІМЁНЫ НА АБЕЛІСКУ
...Mae дзядуля і бабуля жывуць у вёсцы Застарычы, якая знаходзіцца ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. Дзядуля,
Віктар Сямёнавіч Аксяневіч, прымаў удзел у Вялікай Айчыннай
вайне, быў некалькі разоў параненьі, але ўсё ж такі ўбачыў усіх сваіх унукаў. Бабуля, Вера Прохараўна Аксяневіч, усё сваё жыццё прарабіла ў калгасе «Перамога». Яна атрымала званне «ветэран працы», і таму яе фота было надрукавана ў раённай газеце.
У дзядулі была вялікая сям’я. Яна складалася з сямі братоў: Анатоля, Мікалая, Ваціка, Федзіка, Сцяпана, Івана і майго дзядулі. Была ў іх яшчэ сястрычка Лідзія, якая цяпер жыве на Случчыне. Калі пачалася вайна, усе браты добраахвотна пайшлі на фронт. Мікалай без вестак прапаў у 1941 г., а Федзік — у 1944. Анатоль, да вайны папрацаваўшы настаўнікам, загінуў 27 сакавіка 1945 г. у горадзе Лебус, што знаходзіцца ў Г ерманіі. У бабулінай роднай сястры, Ганны Прохараўны Бобка, захаваўся яго ліст, датаваны 1944 г.
Ганна Прохараўна распавяла мне, што Анатоль дасылаў з фронту шмат лістоў, але, на жаль, не ўсе яны захаваліся. У тых лістах ён пісаў пра сваё жыццё на фронце, пра здарэнні, якія адбываліся з ім і яго сябрамі. (...)
Важную ролю ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны адыграла палявая пошта, якая трывала звязвала фронт і тыл. 3 яе дапамогай людзі маглі перапісвацца ў такія цяжкія часы, калі не хапала хлеба, адзежы, паперы і ўсяго астатняга. Палявая пошта давала людзям
надзею не толькі на абавязковую сустрэчу, але і на перамогу ў гэтай жудаснай вайне. Лісты з фронту неслі інфармацыю пра франтавыя тыдні, перамогі, а лісты з тылу расказвалі салдатам пра жыццё родных і знаёмых людзей. Пры ўсіх складанасцях на фронце і ў тыле людзі аберагалі адзін аднаго: не заўсёды пісалі пра цяжкасці жыцця. Але з-за існавання ваеннай цэнзуры нават і гэтая няпоўная інфармацыя не ўся даходзіла да свайго чытача... Лісты з фронту — святая святых. Шчаслівая тая сям’я, якая дачакалася аўтара такога ліста. Аднойчы, адпачываючы ў роднай вёсцы, я натрапіла на старую газету з 1980 г., у якой быў артыкул пра братоў Аксяневічаў. У «Сельскай газеце» пісалі, што браты жылі ў вёсцы Застарычы. Калі
пачалася вайна, яны пайшлі ваяваць і ўсе загінулі. Калі прачытала гэты артыкул, у маёй галаве ўзнікла пытанне: «А ці не з’яўляюцца гэтыя браты маімі сваякамі?» Я спытала дзядулю, і ён адказаў на маё пытанне цікавым апавяданнем...
Раман Іосіфавіч (стрыечны брат дзядулі) і Настасся Васільеўна Аксяневічы, якія таксама жылі ў вёсцы Застары-
чы, мелі восем сыноў. У іх сыноў — Фёдара, Канстанціна, Міхаіла, Пятра, Алеся, Мікалая, Іосіфа — былі свае сем’і, жылі яны ў той жа вёсцы або непадалёк ад яе. Толькі Леанід, самы малодшы — яму ў 1941 г. споўнілася дваццаць гадоў — жыў з бацькамі. Рэдка выхадны дзень праходзіў, каб у хаце Настассі Васільеўны не было гасцей. Раман Іосіфавіч, вядомы ў калгасе нчаляр, быў чалавекам працавітым, строгім у выхаванні дзяцей (іх у сям’і, з дочкамі Ганнай і Антанінай, было дзесяць). Сыноў з маленства прывучаў да працы, не цярпеў слабахарактарных і казаў: «Калі ў чалавека няма ў маленстве цяжкасцяў, дык іх трэба купляць». Раман Іосіфавіч быў вельмі задаволены, калі Мікалая, Іосіфа і Леаніда, якія толькі скончылі педвучылішча і пачалі працаваць настаўнікамі, прызвалі ў армію і залічылі ў адзін полк. Камандаванне часці прызначыла братоў у адзін танкавы экіпаж. Праходзілі Аксяневічы службу ў далёкім і спякотным Туркестане.
Летам 1940 г. браты-танкісты прыехалі ў вёску: за выдатную службу ім далі адпачынак. Амаль уся вёска сабралася ў хаце Настассі Васільеўны. Адных сваякоў прыйшло чалавек пяцьдзесят. Тым часам Міхаіл, Канстанцін і Пётр працавалі ў хімлесгасе ў Старых Дарогах, жылі побач. Алесь і Фёдар, як і бацькі, працавалі ў калгасе, іх пяцісценкі выраслі побач з бацькоўскай хатай. Ды і дочкі ўзялі шлюб у сваёй вёсцы. Род Аксяневічаў трывала пусціў карані на зямлі продкаў. (...)
Дзмітры Шарпаеў
Магілёўская вобл., г. Бабруйск, вячэрняя сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 5 пры выхаваўчай калоніі №2, 12 клас куратар Барыс Плякін
ГІСТОРЫЯ 3 ІІАШТОВАЙ СКРЫНІ
Цяпер я знаходжуся ў месцах пазбаўлення волі, вучуся ў школе. За час знаходжання я шмат чаго пераацаніў, перагледзеў у сваім жыцці, у сваіх паводзінах і адносінах да самога сябе, родных, іншых людзей. Я часта думаю, часам бачу ў снах сваіх родных, успамінаю, дзе я быў, некаторыя гісторыі з жыцця маіх блізкіх.