Гісторыя з паштовай скрыні
Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац
Выдавец:
Памер: 220с.
Мінск 2003
Што сталася з Артавасам пасля напісання артыкула, газета замоўчвае...
Цікава і тое, што сярод «баявых таварышаў» у прамове не згадваюцца украінцы і беларусы. Гэтаму можна знайсці толькі адно разумнае тлумачэнне — тэрыторыі нашай і украінскай рэспублік былі цалкам акупаваныя, а значыць і падазроныя ў плане калабарацыі. Калі сваякі ці знаёмыя байца знаходзяцца на занятай немцамі тэрыторыі, значыць, і яго можна лічыць неблаганадзейным элементам, здольным да здрады ў большай, чым астатнія, ступені. Сваякі сапраўднага савецкага патрыёта не маглі жыць на акупаванай тэрыторыі.
№ 347 за 14 снежня 1942 г.
По распйсанйю
Зймнйе фрйцы этого года очень похожй на прошлогоднйх. Те дрожалй от холода в ожйданйй зймнего обмундйрованйя, й этй дрожат. Те бйлй вшей, й этй бьют. Разнйца только в том, что нынешнйе фрйцы еіцё более жалкйе. Соплйвые й вшйвые.
По поводу вшей прошлой зймой обер-ефрейтор Фрйц Pane сообгцал свойм знакомым Штутцам:
«...Только что я успешно отразйл танковую атаку. Унйчтожйл 18 танков, йз нйх 6 врубахе й 12 в кальсонах...»
В эту зйму фрйцы решйлйунйчтожать «вшйвые атакй» органйзованно. На днях на нашем фронте былй захвачены в плен унтер-офйцер Арнберг, унтер-офйцер Кондух, унтер-офйцер Гензель й обер-ефрейтор Клеппер. У нйх обнаружен весьма йнтересный документ — «Распорядок дня на батарее».
«Распорядок» этот гласйт:
«4.30-19.30 — дневная оборона. ІІроводйт командйр батарей.
19.30-10.30 — отдых всех солдат, не находяіцйхся на постах.
10.30-11.30— туалет (борьба co вшамй). Проводйт командйр батарей».
Мтак, вшей теперь фрйцы унйчтожаюпі пораспйсанйю под руководством своего командйра. Но, как показывают пленные, одйн час — время для такой трудоёмкой работы явно недостаточное. Вшй размножаются й угрожаюпг фрнцам полным окруженйем.
Прочйтав немецкйй распорядок, прославленный снайпер Черныш сказал:
— Прйдётся фрйцам помочь. Пойду-ка я в засаду й без распйсанйя попробую унйчтожшпь немецкйх вшей вместе с йх обладателямй.
М. ШУМНЛОВ
Бачыш, чырвонаармеец, фрыц дрыжыць без зімовага абмундзіравання, вошы ядуць яго, а значыць, ён слабейшы, дурнейшы, баязлівейшы за цябе, і ты, герой, лёгка можаш даць яму рады... Ідзі ў бой, не звяртаючы ўвагі на тое, што таксама мерзнеш і закусаны вашыма. Паглядзі, твае суайчыннікі пачкамі бяруць у палон нямецкіх афіцэраў, якія нішчаць вошаў па раскладзе, дык чаму б табе не рабіць гэтак жа?
У наш час такое назвалі б «жоўтай прэсай». Як можна трымаць абарону ў вызначаны раскладам час (а ў 1942 г. немцы не толькі абараняліся) ці нішчыць насякомых пад кіраўніцтвам камандзіра батарэі?
Абсурд, які паказвае накіраванасць газеты — спробу прынізіць ворага, паказаць яго нявартасць, пераканаць у безумоўнай перавазе ВОІНА ЧЫРВОНАЙ АРМІІ над якім-небудзь эсэсаўцам.
Знешні выгляд газеты цалкам рэспектабельны. У аздабленні выкарыстаны шырокі спектр шрыфтоў. Надрукавана яна на якаснай газетнай паперы.
Вытрымкі з нямецкіх газет прыведзены ў прыблізным і скарочаным перакладзе.
«Der Durchbruch» («Прарыў» — выданне для салдат усходняга фронту) за 1... (зацёрта лічба) ліпеня 1941 г.
Зводкі Deutschen Nachrichten Вііго (Нямецкае інфармацыйнае бюро)
«Наўсходнім фронце ідзе наступленне. На працягу аўторка 8ліпеня Люфтеафэ ўтрымлівала перавагу паўсёй лініі фронту. Знішчаны 81 савецкі танк».
Пра ўсходні фронт — бясспрэчна. У ліпені 1941 г. нямецкія арміі сапраўды трыумфальна ішлі да Масквы. Можна зразумець, што Вермахт больш спадзяваўся на паветраныя атакі, чым на пяхоту.
«На фінскім фронце была разгромлена савецкая дывізія. Фінскія войскі падмацаваны нямецкімі».
Відавочна, што рыхтавалася наступленне з боку Фінляндыі. Інакш нашто падаіацоўваць фінаў, якія і без таго перамагалі саветы.
«У ПаўночнайАфрыцы былі адкінуты назад танкі варожых армій».
Словазлучэнне «адкінуты назад» можна разуінець як велізарныя страты нямецкай арміі — перагароджаную трупамі дарогу для танкаў.
«У барацьбе супраць Брытаніі нямецкія ВПС знішчылі 5 партовых судоў водазмяшчэннем 21000 брт».
Нататка выдзелена тлустым шрыфтам. Для пяці судоў 21000 брута-рэгістравых тон сапраўды нямала, але тут гаворка ідзе пра партовыя судны, для знішчэння якіх асаблівага геройства не трэба. Як можна вылічыць дакладную водазмяшчальнасць патопленых караблёў — невядома, што сведчыць аб перабольшванні вынікаў бітвы на карысць нямецкага войска.
«Наўзбярэжжы канала марской ізенітнай артылерыяй былі абстраляныя 17 самалётаў-зній<чальнікаў Брытаніі. У сваю чаргу брытанскія самалёты бамбілі заходнюю Германію. Страты цывільнага насельніцтва нязначныя, але ад бомб пацярпела медычная ўстанова каля Белефальда. У час налётаўу баях падбіта 4 ізнішчана марской артылерыяй 2 самалёты».
У супрацьпастаўленні экіпажаў знішчальнікаў, якія добра ведалі, што могуць загінуць, «нязначным» стратам насельніцтва і разбо.мбленай медычнай установе — тонкі разлік на педантычнасць немцаў. Салдат Вермахту, узважыўшы страты і перамогі, бачыць яўную перавагу разбомбленага шпіталю над шасцю падбітымі варожымі самалётамі і пачынае навёрстваць на полі свайго дзеяння — усходнім фронце. Вы нам — мы вам...
«Капітан Бальтазар,рыцар ордэну Дубовага ліста,удзельнік 40 пераможных баёў Люфтвафэ,знайшоў-такі смерць пры бамбардзіроўцы канала. 3 ім Люфтвафэ страціла аднаго з самых смелых бамбардзіроўшчыкаў. Памяць нямецкага народа аб ім ніколі не загіне. Пасмяротна Бальтазар быў адзначаны за мужнасць».
Неардынарны для франтавой газеты артыкул. У савецкай прэсе ўвогуле забаранялася друкаваць звесткі аб стратах. А тут загінуў не просты салдат, а вядомы ўсяму Рэйху герой, якога ставілі прыкладам для навабранцаў. Відаць, замова і дазвол паступілі зверху. Паміж радкоў чытаецца заклік: «Не бойся загінуць за Вялікую Германію! Цябе будуць памятаць і шанаваць».
Новая правакацыя
Асада Ісландыі — пачатпак здзяйснення плана захопу Еўропы і Атлантыкі амерыканцамі.
Рашэнне Рузвельта — новая правакацыя ЗША у адносінах да вайны і спроба супрацоўніцтва з Масквой.
Амерыканцы праніклі ў Ісландыю і захапілі еўрапейскі востраў, накіраваўшы гарматы на Еўропу.
3 вышэйсказанага можна зразумець, што немцы баяліся амерыканскага супрацоўніцтва з саветамі. Страта ЗША як партнёра
сур’ёзна падрывала эканоміку Рэйха. Наладжаныя ў перадваенныя гады каналы паставак губляліся. Акрамя гэтага, пераход амерыканцаў на савецкі бок стаў перашкодай на шляху бліцкрыгу.
Пустаслоўе: Масква абвяшчае саюз бязбожнікаў «несвоечасовым»
10 ліпеня савецкая прэс-служба здзівіла чытачоў навіной аб тым, што рэліпйныя людзі не будуць прыгнятацца.
Бальшавікі вырашылі абвясціць саюз бязбожнікаў іяго дзейнасць «несвоечасовымі». Гзта навіна жыда-бальшавікоў, якія правяцьу Маскве, — пустое выхвальства, якое сведчыць пра іх глупства. Выказванне — спроба адказу Сталіна на наступленне немцаў. Каб заслужыць павагу ў палітсалонах, звышбальшавік Сталін выракаецца сваёй нянавісці дарэлігіі. I гэтаў той час, каліў краіне «працоўнага раю» кожны дзень адбываюцца разбурэнні цэркваў і забойствы святароў.
Нямецкая прэса адразу адрэагавала, скарыстаўшы навіну ў сваіх мэтах. На папругах у немцаў было напісана «3 намі Бог». Агітмашына Рэйху прыкладала шмат высілкаў, каб надаць сваёй місіі сакральны характар і прадвызначанасць. Артыкул падштурхоўвае «салдат імперыі» да яшчэ большай нянавісці да бальшавізму, які знішчаў тое, што для іх абвяшчалася святым, выкрывае варварства Сталіна ў адносінах да рэлігіі і яго двухаблічнасць перад палітыкамі краінаў, у якіх існуе свабода сумлення.
Салдаты-прапагандысты, узнагароджаныя «ЕК» («Жалезны крыж» — высокая ўзнагарода Германіі)
Лейтэнант Слезіна — дыюпар, выступаючы са спецыялыза абсталяванага бронеаўтамабіля перад варожымі войскамі, атрымаў «ЕК» першага класа, а тэхнік і вадзіцель — другога класа.
Прапагандысты называлі сябе штурмавікамі. У артыкуле, прысвечаным ім, шмат цікавага, але, вызначыўіны галоўнае, атрымаем: яны займаліся зборам інфармацыі з перадавой лініі фронту. Падчас баёў не толькі ахоўваліся вайскоўцамі, але і самі адстрэльваліся ад спробаў захапіць іх машыну, хаця непасрэднага ўдзелу ў баях не прымалі. Саветы перадавалі звесткі па дзвюх лініях і часта давалі ілжывую і супярэчлівую інфармацыю. У немцаў лініяў было значна больш, але сувязь часта псавалася.
У Чырвонай Арміі такія брыгады называліся МГУ (магутная гучнагаворачая ўстаноўка) і адносіліся да палітаддзелаў. Кожная армія мела такі апарат, які выкарыстоўваўся для дэмаралізацыі акружаных часцей праціўніка. Салдаты МГУ добра ведалі і выконвалі свае абавязкі, сведчаннем чаго з’яўляюцца колькасныя паказчыкі ворагаў, якія здаліся ў палон дзякуючы іх працы. На гук МГУ толькі з 3-й арміі выйшла больш за 2000 немцаў (У. I. Лемяшонак «Вызваленне без грыфа «сакрэтна». Мінск, «Полымя», 1996).
Немцы франтавікам крыжы «за так» не раздавалі, з чаго можна зразумець, што вьпііковасць працы «Propaganda-Kompanie» была не
горшай, чым у савецкіх МГУ. У артыкуле пра гэта няма ні слова, што можа служыць толькі доказам самаўпэўненасці кіраўніцтва Рэйху, якое, магчыма, лічыла, што масавыя здачы ў палон — гэта зразумелы вынік «маланкавай» вайны.
Сцяг са свастыкай у Свіры
Нямецкія салдаты, увайшоўшы ў Свір, былі надта здзіўленыя выглядам беларускай вёскі — напаўразваленыя хапіьі каля дарогі, людзі, апранутыя ў лахманы, велізарныя кучы гною пасярод двароў, дзе разам бегаюць куры, свінні і дзеці. Усё гэта так званыя сацыяльныя рэформы, якія праводзяцца балыйавікамі. Але больш за гэта іх здзівілі сцягі са свастыкай над ганкамі хацін. Мужчыны носяць шапкі,упрыгожаныя белымі стужкамі з выявай свастыкі.. Жанчыны святочна апранаюцца і сустракаюць салдат стоячыля сваіххат (за выключэннем габрэяў). На пытанне, нашпіо яны вывесілі сцягі са сваспіыкай, людзі адказваюць, што хочуць гэтым паказаць, шпіо яны —рускія, але не балыйавікі. Людзі бачацьу немцах вызваліцеляў ад бальшавіцкага іга, якое зрабіла багатых беднымі,аў бедных, як жыхары Свіры, забрала апошні кавалак хлеба. Усе жыхары гарадка ўпэўненыя, што немцы нясуць ім волю.
Беларуская правінцыя апісана цалкам праўдападобна. Праўдападобна і тое, што жыхары Свіры выстаўлялі над хатамі сцягі са свастыкай. Але ж не магло быць усеагульнай радасці ад прыходу «вызваліцеляў». У кожнай вёсцы былі людзі, якіх жыццё ў краіне Саветаў цалкам задавальняла, якія ішлі ў лясы з ідэалагічных меркаванняў. Хутчэй за ўсё, артыкул планаваўся як прапанова мірна ставіцца да жыхароў, якія падтрымлівалі палітыку немцаў і вайсковага кіравання на акупаваных тэрыторыях. Нашто крыўдзіць людзей, якія ў будучым будуць працаваць для Рэйху і ваяваць за яго?