Гісторыя з паштовай скрыні Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац

Гісторыя з паштовай скрыні

Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац
Выдавец:
Памер: 220с.
Мінск 2003
40.05 МБ
Назаўтра бабуля з Ірынкай былі ўжо ў Ленінградскім навукова-даследчым педыятрычным інстытуце. Прыйшлося перажыць шмат пакут, пастаянна нервавацца, але і спадзявацца на лепшае. Асабліва балюча было пакідаць на ноч адно дзіця. Жанчынам не дазвалялі начаваць, у палатах стаялі толькі маленькія дзіцячыя ложачкі. Маці з дзецьмі былі толькі ўдзень. У бальніцы былі жанчыны з дзеткамі з усяго Савецкага Саюза, нават з Далёкага Усходу. Дыягназы былі такія, што лепш іх не ведаць.
Ірынку рыхтавалі да аперацыі. Перад аперацыяй заўсёды рабіў абход прафесар. Падышоўшы да бабулі з Ірынкай, ён запытаў: «Мамаша, вы согласны на операцню? Вы знаете, как будет выглядеть глазнк девочкн?» I паказаў, адцягнуўшы ніжняе павечка дзяўчынкі. Бабуля залілася слязьмі. Аперацыя была адменена, прызначана лячэнне, якое заключалася ў тым, што вакол плямкі рабілі танюсенькай іголачкай уколы з дзевяностаградусным спіртам. Калолі два разы на тыдзень. «Можаш, унучка, уявіць, што там прыйшлося перажыць. Там я «пракантавалася» аж тры месяцы», — успамінае бабуля.
Так атрымалася, што паехала бабуля ў Ленінград, ухутаўшы дзіця ў цёплую коўдрачку, а вяртадася дадому летам, апрануўшы Ірынку ў прыгожую сукеначку, шапачку...
Доктар Міхаіл Іванавіч Няволін, які лячыў Ірьінку, сказаў, што дзяўчынцы трэба адпачыць... Даведаўшыся, што бабуля з Беларусі і жыве непадалёк ад Магілёва, паведаміў, што там працуе яго аднакурсніца Рыта Бродская і ён напіша ў яе клініку ліст. Гэты ліст і захоўваецца ў бабулі.
У лісце ў асноўным паведамляецца пра тое, якое лячэнне неабходна для Ірынкі, што сам Няволін займаецца вывучэннем гэтага віду гематом. Бабуля вельмі часта і з удзячнасцю ўспамінае гэтага таленавітага ўрача і цудоўнага чалавека. У Магілёве Ірынка і далечвалася. Гэта было вельмі зручна, таму што там жыла родная сястра бабулі, было дзе спыніцца. Праз некаторы час лячэнне закончылася. Ад плямы не засталося і следу.
Вось такая гісторыя гэтага толькі аднаго ліста. Спачатку сумная, але з радасным заканчэннем. Бабуля заўважае: «Цяпер ты, Ганначка, ведаеш, што ў тваёй цёткі Ірыны ніякага знаку няма ад той балячкі. А што было б, каб я не паехала ў Ленінград? Бог яго ве-
дае».
I сапраўды, калі б я не знайшла гэты ліст, я б і не ведала, што ў маёй цёткі Ірыны было такое ў жыцці. Зараз яна жыве ўгорадзе Лепелі Віцебскай вобласці, вырасціла дзвюх дачок ды яшчэ цяпер дапамагае даглядаць і ўнукаў.
Кацярына Сінягоўская, Святлана Курыльчык
Мінская вобл., г. Слуцк, СШ № 10, 11 клас
куратар Наталля Аўсяннікава
ВЯЛІКАЯ АЙЧЫННАЯ ВАЙНА Ў ЛІСТАХ НАШЫХ ЗЕМЛЯКОЎ — СЛУЧЧАН
Родныя вы нашы.
У смутку вялікім схіліўшы галовы, стаім перад вамі.
Вы не скарыліся лютым забойцам у чорныя дні фашысцкай навалы. Вы смерць прынялі, ды полымя сэрцаў вашай любові да нашай Радзімы навек незгасальна. Памяць пра вас у нас назаўсёды, як неўміручая наша зямля і як вечнае яркае сонца над ёю!
Беларуская пошта адыгрывала значную ролю ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Усе сваякі і знаёмыя франтавікоў, а ў першую чаргу маці, маглі атрымаць хоць маленькую, але ж вестачку з фронту. Гэта быў самы найлепшы і дарагі падарунак, якога толькі чакаюць. Нават у самых цяжкіх абставінах маладыя хлапчукі пісалі лісты сваім блізкім людзям. Адны пісалі за некалькі дзён да сваёй смерці, пісалі, што яшчэ жывыя і ўсё ў іх добра, ды яны і не збіраюцца паміраць. Іншыя, напісаўшы апошні радок, «ішлі ў бой, апошні бой..А некаторыя нават і не змаглі напісаць вестачку сваім бацькам ці сваякам, і гэта рабілі іх таварышы. Франтавікам вельмі цяжка пісаць сваім родным у час боя, бо яны ведаюць, што ў любую хвіліну снайпер зловіць іх на мушку, і невядома, што іх чакае наперадзе.
Лісты В. А. Барысевіча прысвечаны каханай жонцы Лене і маленькім дзеткам. Яго лісты прасякнуты любоўю да сваіх блізкіх. У апошнім лісце ён ставіць пытанне: «Няўжо мне прыйдзецца загінуць, не пабачыўшы хоць на хвіліну сваіх маленькіх дзетак?» Ён загінуў 2 сакавіка 1945 г.
A. А. Басаў пісаў свае лісты бацькам і сваякам. Ён паведамляў у іх, што ў яго ўсё добра, што ён атрымаў медаль «За отвагу», і прасіў сваю матулю «еіцё раз не волноваться». Потым дайшоў ліст ад яго таварыша М. Аляксеева, у якім той паведамляў бацькам, што A. А. Басаў, які быў лепшым разведчыкам у іх палку, загінуў.
A. Т. Сацук піша свае лісты да каханай дачкі Лёлі. Ён паведамляе пра цяжкія баі і кажа, што «знает свою судьбу почтй на спю процеюпов». Зразумела, які ж можа быць лёс «на ўсе сто працэнтаў», асабліва на фронце.
Лісты Дубовіка скіраваны да жонкі, у іх ён просіць прабачэння за ўсё. «Бо толькі на вайне тьі разумееш, як цяжка жыць без родных табе людзей, і асэнсоўваеш. усе свае памылкі, якія зрабіў...»
3 урыўкаў з франтавых лістоў Антона Антонавіча Куляша можна даведацца не толькі пра баявыя дзеянні на фронце, але і пра прыроду. Вядома ж, Антона, як кожнага вясковага чалавека, з надыходам вясны цягнула дя зямлі, да абуджанай прыроды. Любіў ён назіраць за ёй у часы паміж баямі, паразважаць, памарыць. У гэтыя часіны яму ўспаміналіся родныя Лучнікі (вёска ў Слуцкім раёне), сям’я — такія блізкія і такія далёкія, бо з баямі ён усё далей і далей адыходзіў ад родных мясцін.
Чакала Вольга маленькіх трохкутнічкаў, не раз выбягала насустрач паштальёну з малым сынам Цішкам на руках. А лістоў усё не было. Аніякіх звестак пра Антона.
9 мая 1945 г. аднавяскоўцы плакалі ад шчасця, бо прыйшоў доўгачаканы дзень Перамогі. Плакалі ўдовы, залівалася слязьмі і Вольга, не ведаючы нічога пра Антона, але з надзеяй... I толькі ў студзені 1946 г. атрымала яна невялікую паперку, ад якой пацямнела ў вачах: «Уважаемая Ольга Данйловна!.. Ваш муж, Кулеш A. А., 1922 года рожденйя, погйб геройской смертью в боях с немецкймй захватчйкамй 1 мая 1945 года, й похоронен с отданйем всех войнскйх почестей».
Сярод вясновай берлінскай квецені, якой ён гэтак любаваўся, застаўся Антон ляжаць назаўжды.
На франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў партызанскіх атрадах змагаліся з ворагам тысячы сыноў і дачок Случчыны. Па-рознаму склаўся іх лёс. I пра іх ваеннае жыццё мы даведваемся дзякуючы паштовай скрыні, што існавала ў той далёкі, цяжкі час. Маленькіх лістоў-трохкутнічкаў чакалі з болем у сэрцы і адначасова з радасцю на вачах, з хваляваннем. I як важна было ў той час данесці гэтыя вестачкі з фронту ці наадварот — вестачку на фронт.
Урыўкі з лістоў В. Барысевіча:
«Добры дзень, дарагая, любімая жонка Лена і маленькія крошкі-дзеткі! Паведамляю, што я знаходжуся ў школе сяржантаў. Тэрмін абучэння невядомы. Леначка, чаму ты не напісала мне, як ты жывеш, як дзеткі? Пішы, як там справы. Хто з горада са знаёмых пайшоў у армію? Леначка, вельмі хочацца пабачыць цябе... Калі будзеш пісаць, прышлі паперы на адказы, бо тут няма на чым пісаць. Пішы, ці дапамагае табе бацька... He забывай мяне,Леначка. Моцна-моцна цалую».
«Я знаходжуся ў Венгрыі. Са мной застаўся толькі цырульнік Пашка Вальвачоў, з ім я знаходжуся ў адным падраздзяленні... Б’ем фашыстаў па ўсіх правілах. Я проста аглух ад выбухаў снарадаў... Пішы, як вы жывеце, як тваё здароўе і дзетак. Ці прадала ты карову? Ці атрымала грошы ад ваенкамата?.. Як справы ў Слуцку? Коцік, Леначка, вельмі хочаццаўбачыць цябе іўсю сям’ю... Mae дзеткі, мусіць, ужо падраслі. Як вучыцца Томачка? Што робіць Эдзік? Што робяць нашы пястушкі Ларыса і Веранічка? Ці ходзіць у школу Гена? У вас, мусіць, яшчэ холадна... У нас цёпла, сеюць. Твой фотаздымак заўсёды са мною, я цалую яго перад сном... Заставайся жыва і здарова. Твой муж Вася».
«Добры дзень, дарагая Леначка і маленькія дзеткі!
Аленка! Я ўжо не ведаю, колькі напісаў табе пісем, а адказу ад цябе няма ніякага. Мусіць, пісьмы вельмі доўга ідуць з Венгрыі. Леначка, заўтра, 29 сакавіка, зноў уступаем у бой. Я табе напісаў, што я застаўся адзін, нікога тут з нашых хлопцаў ужо няма. Мілая, я вельмі турбуюся за цябе іўсю сям ’ю. Як ты maw жывеш? Усе вы не «ыходзіце з галавы ні на секунду. Няўжо мне прыйдзецца загінуць, не пабачыўшы хоць на секунду сваіх маленькіх дзетак? Пасылаю табе даведку. Па ёй табе прадаставяцьусе льготы,утым ліку і па кватэрнай аплаце. Леначка, пішу ў траншэі., цёмна, нічога не відаць. Зараз выходзім на перадавую. Да пабачэння. Моцна цалую цябе і ў маленькія губкі сваіх дзетак. Твой муж Вася. 28.3.1945. Моцна, моцна цалую ўсіх вас».
. ..А потым быў бой. Апошні бой для Васіля Барысевіча. Яго жонка заставалася ўсё жыццё верная памяці мужа. Выгадавала пяцёра дзяцей. (...)
Ірына Судзілоўская
г. Гомель, СШ № 59, 10 клас куратар Людміла Судзілоўская ДЗВЕ ГІСТОРЫІ 3 ПАШТОВАЙ СКРЫНІI ТРАГІЧНАЯ ГІСТОРЫЯ
Трагічная гісторыя
Шчыра кажучы, не было ніякай паштовай скрыні — ні металічнай, ні нават драўлянай. Увесну Арсень, старэйшы брат майго дзядулі, гарадзіў плот з лазы, якую цягаў разам з малодшымі дзецьмі з балота, што за агародам. За лета лаза добра высыхала, і ўзімку плот згараў у печы, як добрая падтопка. Так што не было куды чапляць паштовую скрыню. Тым не менш вестку болей чым чакалі, ёю трызнілі, ёю жылі, хоць услых мала казалі. I жаданы трохкутнік прыйшоў. Вулляна, мая прабабуля, расказвала маёй бабулі, што калі яна ўбачыла на трохкутніку незнаёмы почырк, то ногі ў яе падкасіліся. Яна села на зямлю, у вачах пацямнела, нічога не магла прачытаць. Прачытала ёй яе маці, што салдат Судзілоўскі Васіль Антонавіч «пропал без вестн». Вулляна казала, што яна ў той момант забыла, што ў яе чацвёра дзяцей, і адзіным яе жаданнем было сысці ў нябыт, яна білася галавой аб зямлю і выплакала ўсе свае слёзы.
Але час неблагі лекар, сціхлі эмоцыі, засталася толькі памяць. Працавала Вулляна ў калгасе за працадні, панавалі ў хаце галеча, галадзеча і халадзеча. Былі цёплымі толькі ўспаміны пра яго, Васіля. Як ён у галодным 1932 г. прыносіў з працы дзеткам «зайцаў хлеб». Гэта быў той кавалачак хлеба, што ўзяў раніцой сабе на абед, ці грыбы-«гаварушкі», так называлі ў іх летнія апенькі. Яны раслі ўздоўж дарогі на траве. Працаваў Васіль дарожным майстрам.
Вулляна і Васіль Судзілоўскія
Таму па дарозе на працу мог і назбіраць торбачку грыбоў. Як хадзілі з ім у кіно, здаецца, пра Чапаева. Як ён мог за адзін дзень перакрыць дах хаты. I шмат-шмат чаго іншага, што казалася і пераказвалася шмат разоў.