Гісторыя з паштовай скрыні Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац

Гісторыя з паштовай скрыні

Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац
Выдавец:
Памер: 220с.
Мінск 2003
40.05 МБ
много красйвых слов, й пожеланйй, но была там й маленькая немецкая марка с йзображенйем Гйтлера. Наверное, прйслал посмотреть, йз-за кого война началась, ведь мы до этого й не зналй, как он выглядел, только соседй сказалй, что это он.
На фотографйй же стояла дата й было начеркано парочку прйятных слов для любймых людей, т. е. для нас с дочкой. Это было самое, с одной стороны, прйятное й долгожданное, но в то же время й волнуюіцее пйсьмо... В этом же пйсьме он попросйл меня купйть дочке подарок. М я купйла ей большую куклу за 280рублей, u в своем ответном
пйсьме я напйсала ему об этом, отnpaeue в пйсьме й нашу фотографйю. Мне повезло — мое пйсьмо дошло. В своем пйсьме, которое было уже последнйм, он поблагодарйл за наше фото й напйсал, что это былй самые прйятные мйнуты « его жйзнй во все время пребыванйя на войне, а также он напйсал, что эту фотографйю он хранйт « левом кармане — там, где сердце!» — расказвала мне бабуля ўсё гэта з вялікай цяжкасцю, але адначасова і з радасцю, бо пасля яе гэта застанецца са мной, а потым з маімі дзецьмі, і гэтак далей. Мне здаецца, што тое і ёсць задача
гэтай працы — данесці нашу вялікую гісторыю да нашага будучага — да нашых дзяцей.
Трагічны 1943
Ён быў сувязістам. Па магчымасці, дзе толькі можна было, ён рабіў свае здымкі, а таксама здымкі з таварышамі, і адразу ж адсылаў іх дадому з ветлівымі словамі. Гэтымі здымкамі ён даваў сваёй дачцэ і жонцы сілу і надзею. 3 кожным новым лістом бабуля ўсё больш і больш хвалявалася за свайго мужа. Надышоў 1943 г. Ліста ўжо доўга не было. Спачатку месяц, потым два, тры, чатыры, шэсць, сем — бабуля не знаходзіла сабе месца, усё валілася з рук, усе думкі толькі пра адно:
«Пйсьма сталй прйходйть все реже й реже. Мы пыталйсь послать ему посылку. Нейзяестно только, дошла она до него йлй нет, ведь пйсьма от него не былоуже очень долго. Я все больше й больше начала волноваться. Но вот оно прйшло! Я не знала, что й думать, перед тем как его открыть —радоваться йлй плакать. Этой ночью мне прйснйлся сон, что мн& отрезалй челку на голове, а я так эпюго не хотела. Так вот, пйсьмо было от его друга, а в нем было йзвеіценйе: «Ваш муж, геройческй проявйв себя в боях, тяжело ранен в голову й отправлен в 48-ой санйтарный батальон». К тому временй он был уже офйцером. Я отправйла пйсьмо « этот госпйталь с запросом: «Находйтся лй Варфоломеев Васйлйй, офйцер-связйст, в вашем госпйтале на йзлеченйй?» — й через несколько дней мне снова снйтся сон, что мне отрезалй косу... Ялюбйла свой длйнные волосы, й на следуюіцйй день нам прйшло пйсьмо, что человек с такой фамйлйей на йзлеченйе не поступал, а эшелон с того фронта был разбйт no дороге. Вот піак его й не стало».
Мільёны людзей загубіла гэтая вайна. Але была і перамога: перамога дабра над злом, жыцця над смерцю. Аднак гэта не магло суцешыць маладую маці, якая засталася адна з дачкой. Там, дзе яны жылі, вайны наогул не было, але быў голад і не было нікога побач. Засталіся толькі лісты, здымкі і некалькі рэчаў, пакінутыя мужам. 3 кожным годам яны рабіліся бабулі ўсё даражэй і даражэй. Але вялікая колькасць пераездаў з краіны ў краіну не дазволілі зберагчы ніводнага ліста з вайны: ні першага — з вучэбкі, ні апошняга — ад сябра з фронту. Але ўсё засталося ў памяці на ўсё жыцце: «Ядаже ругала маму, что пйсьма потерялйсь, ведь когда получалй йх, — это было самое болыйое событйе. Просто не передать, как я хотела прочйтать йх, когда была маленькой — часамй держала ux в руках, перебйрая глазамй каждое слово, й просто мечтала — когда вырасту, обязапіельно буду йх чйтать каждый день. Но не вышло, u в этом я не обвйняю маму, ведь мы столько ездйлй: Москва,Душанбе,Алма-Ата, Челябйнск,Бйшкек,Харьков й наконец Мйнск, — трудно было сберечь даже самое дорогое. Очень жалко. Правду говоря, кое-что осталось. Ну,уж это я точно все сберегу...» — так адказала мне пра лісты мая цётка.
Памяць на ўсё жыццё...
(...)
3 дапамогаю гэтай працы я зразумела ўсю каштоўнасць мінулага, нашай вялікай і непаўторнай спадчыны, за стварэнне якой нашы продкі аддавалі ўсё самае дарагое, а часам і сваё жыццё. I гэта трэба
заўсёды ведаць і рабіць так, каб цябе таксама памяталі ў будучым. Памяталі як чалавека багатага, багатага не на грошы і золата, а на сапраўдную любоў — любоў да зямлі, да краіны, да кожнага чалавека...
Юлія Пяткевіч
Віцебская вобл., г. Глыбокае, СШ № 3, 9 клас
куратар Ганна Пяткевіч
ПАШТОВЫ АДРАС — БАЛТРАМЕІ (НА СКРЫЖАВАННІ ЖЫЦЦЯЎ)
Кожны заўважаў, колькі вялікіх гарадоў адзначана на палітычнай мапе свету. I ніводнай вёскі... Яны нібыта згубіліся-заблукалі сярод неабсяжных прастораў нашай Зямлі. На самой жа справе, яны хаваюць у сабе шмат цікавага і таямнічага, бо менавіта з вёсак пачынаецца сапраўдная Гісторыя. На якую б адлегласць яны не былі аддаленыя ад свету, сувязь з імі не губляецца, бо ўвесь час вядзе сваю дзейнасць яе вялікасць Пошта.
Балтрамеі — невялікая і, як кажуць людзі, «неперспектыўная» вёсачка. Вельмі часта я прыязджаю туды, каб наведаць сваю бабулю.
Часам да яе прыходзіць сяброўка баба Жэня (Яўгенія Юльянаўна Лагунёнак), якая расказвае пра мінулае: якой была моладзь раней, чым цікавілася, як выходзілі замуж, жаніліся. I калі я вырашыла прыняць удзел у конкурсе, то дакладна ведала, да каго звярнуцца па дапамогу...
У бабулі Жэні знайшлося шмат цікавых фотаздымкаў, сярод якіх былі і прысланыя па пошце. На іх — Міхаіл Аляксандравіч Лагунёнак, муж бабулі Жэні. 3 аповядаў Яўгеніі Юльянаўны я даведалася, што яго ў 1943 г. мабілізавалі на фронт. Яна дакладна не ведае, дзе і як ён служыў. Але многае могуць распавесці здымкі. Вось адзін з іх. Перада мною прыгожы высокі юнак з параненай рукой, на заднім плане — салдаты ў бінтах. Значыць, здымак паходзіць з часу знаходжання ў шпіталі, ды і подпіс на адваротным баку: «Снймался во время леченйя в госпйтале в городе Новые Замкй, дня 17.06.45. Ваш сын Лагунёнок Мйхайл». Можна толькі ўявіць, як узрадваліся бацькі, калі атрымалі ліст і фотаздымак ад сына.
Я папрасіла, каб баба Жэня распавяла пра сям’ю свайго мужа:
— Сям’я майго мужа да вайны жыла ў Балтрамеях. Сямёра чалавек: бацька,маці, чатыры сыны і дачка — працавалі наўласнай гаспадарцы. «Яны багатыя, — казалілюдзі, — бо маюць дваццаць гектараў зямлі». А гэтыя «багатыя» працавалі ад рана да вечара, аж кашулі ад поту на спінах гнілі, бо гаспадарка была вялікая: пяць кароваў, пара коней, свінні, авечкі, куры, гусі. Апранацца і есці добра не прыходзілася: збіралі грошы, каб купіцьяшчэ зямлі—сыны ж пажэняцца, і дачка пойдзе замуж.А калі дзяўчыне давалі ў пасаг паўгектара зямлі, то сваты прыязджалі да яе
кожную суботу. Так і жылі. Малако кожны дзень адвозілі на малаказавод, які трымаў за ракоюў Саварыне пан. Там смяпіану прадавалі, а дамоў прывозілі «абрат». Вырошчвалі і прадавалі лён, прыносіла прыбытак і гадоўля маладых бычкоў. Узімку бацька Міхала Аляксачдравіча, Аляксандр Якаўлевіч, таксама не сядзеў склаўшы рукі. Кожны дзень ён ездзіў на кані за дзесяць кіламетраў у вёску Макаўе і прывозіў адтуль па аднаму валуну, кабу далейшым пакласціфундамент для пуняў. Iтолькіперад самай вайной сям’я дазволіла сабе раскошу. Для Мішы і яго сястры Ліды прыдбаныя былі два ровары.
Другі фотаздымак дасланы месяцам пазней. На ім Міхаіл Аляксандравіч разам са сваімі сябрамі. Ён пасярэдзіне: «На долгую память шлю я свою лйчно фотографйю. Мой два товаршца. Справа — Залялое Алексей. Слева — Мзарянов Мван. Фотографйровался дня 22.07.45. Я ваш родной племяннйк Лагунёнок Мйхайл Александровйч».
У яго на грудзях з левага боку ордэн Славы. Я вельмі зацікавілася, ці захаваўся ён да нашага часу. На жаль, узнагароды ўжо няма, засталося толькі пасведчанне, выдадзенае ў 1947 г. Я здзівілася, бо здымак датаваны 1945 г., і зноў звярнулася да бабулі Жэні. А яна сказала так: «Ой, у яго ўсе грудзі былі ў медалях!» Пераконвае ў праўдзівасці яе словаў наступны здымак. На ёй Міхаіл Аляксандравіч з групай аднапалчанаў падымаюць чаркі за перамогу. Я бачу перад сабою сапраўднага героя, які, не шкадуючы жыцця, змагаўся за бацькаўшчыну. Канешне, цяжка ўявіць, што адчуваў, пра што думаў Міхал у той час. Але на здымку відаць, што твар у яго сур’ёзны, пагляд заклапочаны. Магчыма, гэта сум па родных, па бацькоўскай хаце. Пра яго мужнасць сведчаць узнагароды, якія мяне вельмі зацікавілі. Я спытала бабулю, чаму ўзнагароды не захаваліся. «Ды гэта ўнукі, калі гуляліся з імі, дык і паразгублялі». — «А што было з Міхаілам Аляксандравічам далей?» — зноў пытаюся я ў Яўгеніі Юльянаўны.
Яна апавядае:
— Пасля вайны Міша вярнуўсяўродную хату. Уладкаваўся працавацьу ваенкамат. Тады мы і сустпрэліся. Ен прыйшоў да мянеў сельпо, дзе я працавала, і надта настойліва папрасіў пазычыць пішучую машынку. Казаў, што яна спатрэбілася ў ваенкамаце. Я абурылася і сказала, што
не аддам дзяржаўнуюмаёмасць. Ён пайшоўнізчым,але потым стаў прыходзіць усё часцей і часцей, проста да мяне. А ў 1948 г. мы пажаніліся. Жылі разам з ягонымі бацькамі, вялі гаспадарку, але неўзабаве здарылася няшчасце: бацьку майго мужа запісаліў кулакі і абклалі цвёрдым падаткам. Ён павінен быў выплаціцьу казну 117 рублёў. Гэта была неверагодная сума. Але падатак быў сплачаны. Улада не супакоілася. Наступным выпрабаваннем быў план па нарыхпюўцы лесу. Ікалі праца была амаль скончаная, яго ўсё ж забралі ў турму.
Адседзеў Аляксандр Якаўлевіч за кратамі цэлы год, можа, сядзеў бы і болей, каб не адзін выпадак. Сустрэла я аднойчы даўняга знаёмага Жоржыка Асіпенку. Ён тады быў галоўным па кулацкіх справах. Праўсё яму распавяла, і той вырашыў мне дапамагчы. Ведаю, што хадзіў ён да мясцовага дэпутата, Мікалая Наперадня, запаўняў нейкія паперы. Гэпгы дэпутат падпісаўся пад імі, што мой свёкар не кулак. Пасля гэтага яго і вызвалілі, але, канешне, пуні, лазню і маёмасць, канфіскаваныя падчас арышту, ніхто не вярнуў. Аў 1950 г. былі арганізаваныя калгасы. А наогул, жыццё ў нас было складанае, але неяк жылі: працавалі, адпачывалі, гадавалі дзяцей...
Я паслухала сумную гісторыю бабулі і сказала: «Жыццё працягваецца!»
I сапраўды, жыццё ў Балтрамеях працягваецца. Жывуць тут старэнькія бабулі і дзядулі, ёсць маладыя сем’і. Кожную раніцу будзяць іх зычным спевам пеўні. А ўдзень прыходзіць паштальён, прыносіць газеты, лісты ад знаёмых і родных. He парываецца сувязь са светам. I дзякуй Богу, што не парываецца!