Гісторыя з паштовай скрыні Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац

Гісторыя з паштовай скрыні

Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац
Выдавец:
Памер: 220с.
Мінск 2003
40.05 МБ
захапляўся валейболам. У той вечар Пэтэр шмат танцаваў з маёй маці, спрабаваў жартаваць на ламанай рускай мове. Шчыра кажучы, маёй матулі ён таксама спадабаўся.
Увечары члены дэлегацыі гулялі па вуліцах Кіева, захапляючыся яго прыгажосцк>. Гучаў смех, чуліся песні на рускай, украінскай і чэшскай мовах. Тады маці было толькі дваццаць, яна была маладая і прыгожая, таму ёй вельмі прыемна было ісці побач са сваім новым сябрам Пэтэрам, узяўшы яго пад руку.
Гэтыя запамінальныя дні, калі маладыя людзі былі разам, праляцелі ў адно імгненне. Чэхі паехалі, а маці пачала чакаць весткі


.>Ua.&,9v
(V J

адПэтэра.		і	__		_	
Але доўга чакаць не прыйшлося: яна атрымала	, а_
першы ліст. Пэтэр пісаў на рускай мовег але з асаблівымі, характэрнымі
для чэха памылкамі. Ён расказваў пра сваё жыццё, пра свае заняткі.
Перапіска доўжылася паўтара гады. У лістах усё часцей пачалі з’яўляцца словы пра каханне. Пэтэр запрашаў маю маці ў Прагу. У адным з лістоў Пэтэр даслаў свой фотаздымак.
Аднак жаданай сустрэчы так і не адбылося, бо ў сямідзесятыя гады сувязь з замежжам, нават сацыялістычным, лічылася палітычнай крамолай. Ды і маці была ўжо маладым камуністам і не магла сабе ўявіць, як яна пакіне Савецкі Саюз і пераедзе жыць у Прагу. Гэта было для яе раўназначна здрадніцтву. Душу перапаўнялі дваістыя пачуцці: з аднаго боку — вялікая сімпатыя і прыхільнасць да гэтага хлопца, з другога — любоў да Радзімы, пачуццё адданасці, выхаванае з маленства.
Ішлі месяцы. Перапіска пачала пакрысе згасаць. Магчыма, Пэтэр сустрэў іншую дзяўчыну, а можа, зразумеў, што чакаць няма сэнсу. Але заставаліся яго лісты, заставаўся яго адрас.
Паштовая сувязь з Чэхаславакіяй праз некаторы час паказала
адваротны бок медаля.
У 1976 г. маці пайшла працаваць тэхнолагам на ваенны прыборабудаўнічы завод. Праз два месяцы яе выклікалі ў аддзел кадраў і запыталі, ці падтрымлівае яна сувязь з замежжам. Атрымаўшы адмоўны адказ, начальнік заявіў: «Але ж Вы падтрымлівалі перапіску з грамадзянінам іншаземнай дзяржавы, таму далей не можаце працаваць на сакрэтным ваенным заводзе. Трэба змяніць працу».
Крыўда перапаўняла сэрца. Нявінныя адносіны двух маладых людзей былі ператвораны ў палітычную справу. Дык значыць, адпаведныя органы сачылі за іх перапіскай.
Прайшло шмат гадоў. Савецкі Саюз распаўся на самастойныя дзяржавы, якія сталі на дэмакратычны шлях развіцця. Межы сталі практычна свабоднымі. З’явілася магчымасць ехаць адпачываць або працаваць амаль у любую краіну свету. Прыйшоў новы час.
Маці пераехала ў Мінск і да сённяшняга дня не ведае пра лёс знаёмага ёй чэшскага хлопца Пэтэра.
Як бы маці ні спрабавала схаваць свой смутак, але ўсё роўна я заўважыла, як на яе вачах бліснула слязінка. I я зразумела, што гэтыя ўспаміны не даліся ёй лёгка...
Аляксандр Мужычэнка
Віцебская вобл., г. Наваполацк, СШ № 9, 9 клас
куратар Ада Райчонак
ІМ БОГ АДМЕРЫЎ МАЛА ЧАСУ
Неяк, перабіраючы архівы свайго дзядзькі Міхася, які памёр два з паловай гады таму, я знайшоў сярод яго рукапісаў шмат лістоў, якія ён атрымліваў, і чарнавікі лістоў, якія ён дасылаў. Я з прагнасцю стаў іх чытаць і зразумеў, што ў жыцці яго было шмат цікавых сустрэч, знаёмстваў, якім можна было толькі пазайздросціць. Сярод папер я знайшоў лісты да Васіля Быкава, да Рыгора Барадуліна, чарнавікі яго выступленняў, лісты да сяброў, з якімі Міхась дзеліцца сваіліі навінамі, сваімі пачуццямі. Мяне ўразіў яго ліст да сябра дзяцінства і юнацтва Сашы Герната, у якім ён распавядае пра адкрыццё музея свайго любімага паэта Максіма Багдановіча:
«У Мінску свяпікаванне пачалося 8 снежня адкрыццём музея Багдановічаў Траецкім прадмесці. Туды, нягледзячы на моцны мароз, сабраліся менчукі ігосці сталіцы —усе, для каго імя Максіма Багдановіча не пусты гук, а нешта азначае. Там, перад адкрыццём, былі сказаны словы, ад якіх сцюжа стала здавацца не такой лютай. Выступалі стваральнікі музея, паэты, пісьменнікі, нашчадкі знакамгтага песняра і шматлікія госці. I вось наступіў той момант, калі расчыніліся дзверы, і першыя наведвальнікі пераступілі парогмузея. Жадаючых хутчэйубачыць экспазіцыю музея было так многа, што ў холе першага паверха не было дзе і яблыку ўпасці. Там спевакі «ыконвалі песні на словы Максіма Багдановіча. Што гэта былі за песні!!! Якое цудоўнае выкананне! Я нават не ўяўляў, што
так хораша можна спяваць «Зорку Венеру», «Пагоню». I калі яе выконвалі, я нібыта ўбачыў Вострую Браму святую і вершнікаў, закаваных у латы, што несліся на сваіх грозных конях наўздагон за чужынцамі, і за ўсім гэтым яўбачыў самога аўтара:яго хударлявую постаць, яго задуменныя вочы... Ад такойузнёсласці я падышоў да маладога хлапца, супрацоўніка музея, і пажадаў, каб кожны дзень у іх было столькі наведвальнікаў, яку гэты святочны дзень. Новыя думкі і пачуцці пачалі ўзнікаць, калг я сам увайшоў у музей. Цікавыя матэрыялы, прыгожае аздабленне ўжо самі па сабе прымушалі мяне ўглядацца ў фотаздымкі, дакументы і іншыя экспанаты. Шчыра кажучы, да наведвання музея я нават не ўяўляў, як такі хворы чалавек, які амаль усё жыццё пражыў за межамі Беларусі, узгадаваўся на чужой кулыпуры, змог напісаць такія цудоўныя вершы, здолеў унесці свой велізарны ўклад у справу беларускага адраджэння. Асабліва запаў мне ў душу ліст Багдановіча да сяброў, у якім ён скардзіцца на дрэнны стан свайго здароўя, што тэмпература часам даходзіць да 40 градусаў, 39,5 захоўваецца пастаянна, і што, не зважаючы на гэта, піша вершы. Мне здаецца, што музей атрымаўся неблагі ў тым сэнсе, што нікому не дазволіць выйсці з яго дзвярэй раўнадушным.
На другі дзень ірнтр святкавання перамясціўся спачатку ў Акадэмію навук, а потым у Оперны тэатр. У Акадэміі навук адбылася асамблея, прысвечаная стагоддзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча. (...) Гэтая асамблея дала мне магчымасць пазнаёміцца з высокаадукаванымі людзьмі і прывяла ў нейкі парадак м.ае веды па Багдановічу, якія зараз сталі болый грунтоўнымі.
А вечарам таго ж дня ў Вялікім пгэатры оперы і балета пачаўся ўрачысты вечар, які адкрыў Ніл Гілевіч. У прамовах, што гучалі на вечары, можна было адчуць ноткі радасці, гонару і смутку. Радасці і гонару за тое, што такі таленавіты чалаеек аддаў сваё сэрца Беларусі, а смутку за тое, што ён пражыў толькі няпоўныя 26 год, не паспеў спець сваю лепшую песню. Асабліва мне спадабаліся словы Алега Лойкі і Рыгора Барадуліна. (...)
На наступны дзень перад ад’ездам я не мог не зайсціў філіял музея Багдановіча, ці, як яшчэ яго называюць, — беларускую хатку, якая працягвае традыцыі тых беларускіх хатак, што існаваліў пачатку стагоддзя, служылі тымі крыніцамі,у якіх чыстым струменем бруяла культура і палітыка, дзе збіраліся літаратары, інтэлігенцыя, палітыкі. Зараз роля музейчыка, магчыма, памеркне, бо адкрыўся музей у Траецкім прадмесці, але людзі будуць ісці і сюды, тут таксама ёсць што паглядзець».
Прачытаў я гэтае пісьмо і доўга сядзеў у задуменні. Я думаў над лёсам паэтаў Максіма Багдановіча і майго дзядзі Міхася Райчонка. Мне нават падалося, што і з аблічча яны крыху падобныя, абодва яны — чарнявыя, з вусамі, абодва пражылі няпоўных 26 год. Абодва яны палымяна любілі родную Беларусь, рабілі ўсё магчымае дзеля яе адраджэння, дзеля яе культуры, гістарьгчнай спадчыны.
Зараз я хачу расказаць пра Міхася Райчонка. Яго вершы і проза абышлі газеты і часопісы краіны. Нарадзіўся ён 3 ліпеня 1973 года ў вёсцы Германовічы Шаркаўіпчынскага раёна Віцебскай
вобласці. Тут скончыў сярэднюю школу. Скончыў Віцебскі педінстытут, паступіў у аспірантуру, працаваў выкладчыкам беларускай літаратуры ў родным інстытуце. 3 дзяцінства марыў стаць пісьменнікам. Свой першы верш «Мяцелі» напісаў у чацвёртым класе. У старэйшых класах захапіўся краязнаўствам, якім займаўся да апошніх дзён свайго жыцця. Вучоба ў Віцебскім педінстытуце, дзе ён займаўся на філалагічным факультэце, дала яму добрую падрыхтоўку да жыцця. Яму пашчасціла на выкладчыкаў, якія сталі для яго добрымі сябрамі і дарадчыкамі. Міхась чытаў ім свае літаратурныя творы, яны давалі яму парады, указвалі на памылкі, па-бацькоўску падтрымлівалі яго талент. А ён быў у яго ад Бога.
Ужо будучы студэнтам, прымаў ён удзел у археалагічных раскопках у Віцебску, працаваў у архівах Мінска, Вільні, Варшавы, Санкт-Пецярбурга. Яшчэ ў школьныя гады захапіўся творчасцю Язэпа Драздовіча, што і вырашыла яго далейшы лёс. На падвядзенні вынікаў абласнога конкурсу «Мая Радзіма Беларусь» Міхась быў адзіным з выступоўцаў, хто свабодна прамаўляў на беларускай мове без усякай шпаргалкі, што адразу заўважылі выкладчыкі педінстытута і прапанавалі яму паступаць да іх вучыцца. Думаў Міхась паступаць у Мінскі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, бо любіў тэхніку і добра ў ёй разбіраўся, часта даводзілася працаваць на трактары ў фермерскай гаспадарцы бацькі, майго дзеда Алега Георгіевіча.
Пасля гутаркі з роднаснай душой, паэтам і выкладчыкам Анатолем Канапелькам, ён памяняў сваё рашэнне. Усе курсавыя і дыпломная працы былі прысвечаны творчасці Язэпа Драздовіча, апошняя заняла першае месца на рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх прац. Міхась прыняў самы актыўны ўдзел у стварэнні музея мастацтва і этнаграфіі імя Язэпа Драздовіча. У пошуках экспанатаў ён абышоў усю Дзісеншчыну, пабываў у Наваградку, Вільні, Горадні, Заслаўлі, Радашковічах. У 1995 г. стварыў Культурна-асветніцкі цэнтр імя Драздовіча, які шмат зрабіў для вяртання беларускаму народу спадчыны нашага славутага земляка — мастака, этнографа, разьбяра, гісторыка, даследчыка космасу, археолага, фалькларыста. Ужо праведзены 5 пленэраў, прысвечаных мастаку, якія адбываліся ў родных яму мясцінах. Пасля кожнага з іх праводзіліся выставы мастацкіх работ у Мінску, Віцебску, Полацку і раённых цэнтрах Віцебскай вобласці.
Шмат часу сябры Цэнтра імя Язэпа Драздовіча прысвячалі краязнаўчай працы. Яны правялі Першыя Міжнародныя Дзісенскія чытанні, якія прайшлі на высокім узроўні. Матэрыялы іх увайшлі ў кнігу «Памяць» Міёрскага раёна Віцебскай вобласці, а матэрыялы па Шаркаўшчынскаму раёну яшчэ чакаюць свайго часу. Сярод моладзі цікава праходзілі рэгіянальныя краязнаўчыя канферэнцыі. Яны прымушалі юнакоў і дзяўчат вывучаць гісторыю свайго краю, цікавіцца лёсам сваіх слынных землякоў.