Гісторыя з паштовай скрыні
Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац
Выдавец:
Памер: 220с.
Мінск 2003
Удзень хлопец і дзяўчына рыхтаваліся да экзаменаў, а вечарам любілі гуляць па Мінску. Алесь быў намнога вышэйшы за Таццяну, і калі яна глядзела на яго знізу, дык бачыла зорнае неба. Аб гэтым аднойчы і сказала Алесю. Ён паглядзеў уверх і раптам заўважыў: «Глядзі, над намі самая яркая зорка. Я табе яе дару». А потым спыніўся, павярнуў дзяўчыну тварам да сябе і шэптам вымавіў: «Я кахаю цябе». Тое, што ў тое імгненне перажыла Таццяна, немагчыма перадаць словамі. Яна нават не памятае, што адказала хлопцу.
... А мне прыгадалася нібыта штосьці знаёмае ў гэтым матуліным апавяданні. Гэта ж ён, Алесь Загорскі —галоўны герой рамана «Каласы пад сярпом тваім». А мая матуля, значыць, — Майка Раўбіч. I сюжэт амаль такі ж, як у загоршчынскім доме цёмнай ноччу:
«— Слухай, — сказала яна. — Давай зробім... ведаеш што?
— Ведаю, — сказаў ён, нейкім простым пачуццём адгадаўшы, што яна думае. — Трэба назваць дзве гэтыя зоркі ля Воўчага Вока. Іхжа ніхто не бачыць. Дык мы дамо адной тваё імя, а другой — маё. I гэта будзе наша таямніца. I нашы імёны будуць вечныя, як тыя зоркі. Заўсёды.
— Заўсёды-заўсёды, — сказала яна. — Нават, калі нас не будзе... праз тысячугод... Зорка — Майка і зорка — Алесь».
Тым часам уступныя экзамены закончыліся, і Алесь Загорскі стаў студэнтам матэматычнага факультэта БДУ. Таццяна Крэўчык не прайшла па конкурсе, забрала дакументы і вырашыла шукаць шчасця ў іншай навучальнай установе. Яе без экзаменаў прынялі на дашкольнае аддзяленне Пінскага педагагічнага вучылішча. 3 гэтага часу і пачалося ліставанне.
Вось толькі два сказы, адна вельмі важная, неабходная для каханых думка (у перакладзе з рускай); «Каханне — як дом,у якім жывеш: мала таго, што яго трэба пабудаваць — яго трэба і сцерагчы, захоўваць. Трымаць у чысціні, падфарбоўваць, рамаюпаваць дзіравую страху,устаўляць шыбы, мяняць падлогу. Так іў жыцці: дзесьці ласкай, дзесьці даверам, дзесьці пяшчотай, увагай, строгасцю, разуменнем — але тряба змагацца, берагчы».
Адначасова маладыя людзі і сустракаліся. Алесь амаль кожныя выхадныя прыязджаў да Таццяны ў госці ў Пінск, бываў у яе бацькоў у вёсцы Пацук Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Ад яе не адыходзіў, называў сваёю нявестаю, а яна, шчаслівая, апроч Алеся нікога і нічога не бачыла. Дзяўчына таксама прыязджала ў госці да Алеся, была ў яго бацькоў у Жлобіне...
Але маленькая агульная сцяжынка так і не стала агульнай дарогай Алеся і Таццяны. Жыццё ўсё пераблытала па-свойму. Бацькі хлопца, асабліва маці, жадалі сыну больш удалай партыі. Ён апынуўся паміж двух агнёў. Ніхто не ведаў, аб чым бацькі Алеся гаварылі з дзяўчынай, толькі Таццяна па маладосці адступіла, ды яшчэ паклялася, што ніколі не стане на шляху іх сына.
Тры гады ліставання, сустрэч і доўгага чакання...
У хуткім часе Таццяна закончыла педвучылішча, але працаваць па спецыяльнасці не стала. Нікому нічога не сказаўшы, яна пайшла праз жыццё напралом, пайшла сама. Вырашыла зрабіць сваё жыццё сваімі ж рукамі. Шляхам спроб і памылак. Загартоўваючыся ў змаганні з ім. Па закліку камсамола Таццяна Крэўчык апынулася ў Тайшэце. Тры гады яна працавала на Байкала-Амурскай магістралі разам з лепшымі прадстаўнікамі, як тады казалі, «саракадвухмільённага ленінскага камсамола».
Там, на БАМе, Таццяна сустрэла свой лёс — беларуса Мікалая Кужэльнага, які ў тых мясцінах служыў у арміі. Пасля заканчэння службы Мікалай вярнуўся ў Беларусь і забраў з сабою Таццяну. Хутка ў іх нарадзіўся сын. Жыццё пайшло сваім парадкам.
3 Алесем Загорскім Таццяна сустрэлася праз дзесяць гадоў. Быў ліпень, цвілі і золатам на сонцы зіхацелі жоўтыя вяргіні. Таццяна прыехала ў Мінск, горад сваёй маладосці, свайго першага і адзінага кахання. Выпадкова даведалася, што памёр Алесеў бацька.
Труна з нябожчыкам стаяла ў прасторнай кватэры. Таццяна падышла, паклала кветкі, узняла галаву і... сустрэлася вачыма з Алесем. Яны глядзелі адно на аднаго, а людзі — на іх. I Таццяна не вытрымала, выйшла на вуліцу. Алесь дагнаў яе. Знямоглыя вусны шапталі адзіныя словы: «Таццяна, мая Таццяна...»
Нябожчыка выносілі без Алеся, крыкам крычала яго жонка, відаць, прадчувала яе душа нядобрае. У той вечар Алесь прасіў, каб Таццяна стала яго жонкаю, каб яны з’ехалі туды, «дзе ніхто іх не ведае». Але Таццяна не захацела парушаць клятву, што некалі дала яго бацькам.
Алесь з сям’ёю жыў на Поўначы. Жыў, як жылося, але рука ўсё часцей цягнулася да чаркі. Цвярозым быў толькі тады, калі прыяз-
джаў у адпачынак. Алесь памёр раптоўна. Два тыдні з далёкай Поўначы везлі на радзіму труну з яго целам. Калі Таццяна даведалася — на пахаванне не паехала, не было моцы.
Пяць гадоў на могілках не была. Але Алесь прыйшоў да яе ў сне. Папракнуў, што забылася на яго і не ведае, дзе магіла. А некалі абяцала, што не пакіне яго і будзе кахаць да апошніх дзён.
Тры дні шукала Таццяна магілу Алеся, ужо і надзею страціла знайсці, стамілася, прысела на край лавачкі,узняла вочы і... сустрэлася з яго вачыма. 3 карткі, як жывы, глядзеў на яе Алесь.
Закрычала, залілася слязьмі, пацалавала яго ў вочы, абняла магілку і выказала ўсё, сціхла, паднялася, пакланілася зямельцы і пайшла.
Кожны вечар яна выходзіць на вуліцу і глядзіць на сваю зорку, якая ўсе гэтыя гады давала ёй сілы выжыць. Аб гэтым ведаем мы, яе дзеці, ведае і муж.
Т аццяна лічыць сябе шчаслівым чалавекам, бо не кожнай жанчыне даводзіцца зведаць такое вялікае каханне.
I яшчэ яна дакладна ведае: «Не дарыў мой Дарагі Чалавек больш нікому зорак».
Мільгае зорка
Дзесь за небакраем...
To я чакаю, любы мой, цябе,
Ці зможаш стаць ты
Залацістым раннем,
Каб зноў пяшчотай
Азарыць мяне?
Таіса Мельчанка
Аляксандра Лапіцкая
г. Мінск, гімназія № 2, 9 клас
куратар Святлана Лемехава
НАРЫС ГІСТОРЫІ ГАРАДСКОЙ ГАЗЕТЫ
«МННСКНЙ ЛНСТОК» (1886-1902 гг.). ІДЭАЛАГІЧНЫ НАПРАМАК I ЛІТАРАТУРНА-КРЫТЫЧНАЯ ПАЗІЦЫЯ. УПЛЫЎ НА БЕЛАРУСКУЮ ГІСТОРЫЮ I ЖУРНАЛІСТЫКУ
У 1860-1870-я гг. царскі ўрад вельмі падазрона ставіўся да любых спробаў ажыўлення грамадскага жыцця ў краіне, а тым больш на яе ўскраінах. Дазвол на выданне газеты даваўся звычайна «благанадзейным» людзям. Правінцыйныя выданні, якіх у той час было не шмат, заўсёды кантраляваліся цэнзурай. Аднак пра «шкодны напрамак» большасці гэтых выданняў гаварыць амаль немагчыма, бо ні ўмовы не дазвалялі друкаваць крытычпыя або палітычныя заметкі, ні самі журналісты, пэўна, не мелі да гэтага вялікай ахвоты.
I ўсё ж нейкія перыядычныя выданні ў той час існавалі. Дзяржаўны друк — «Губернскне ведомостн», «Епархнальные ведомостн», «Вестннк Западной Росснн» і г. д — амаль увесь з’яўляўся выразнікам русіфікатарскай палітыкі. Былі выданні і на польской мове, але большасць з іх садзейнічала паланізацыі беларускага насельніцтва. Апроч таго, існавалі і нелегальныя выданні — напрыклад, «Змова», улёткі падпольных груповак палітычнага характару і г. д.
У канцы 1870 — на пачатку 1880-х гг. назіралася прыкметнае ажыўленне правінцыйнага друку. Урад пачаў разумець, што надышоў час, калі развіццё грамадскай думкі рэпрэсіямі не стрымаць. Афіцыйныя губернскія і епархіяльныя ведамасці ўжо не задавальнялі чытача: усіх мясцовых праблем сталічныя выданні ахапіць не маглі.
I вось 2 красавіка 1886 г. выйшаў першы нумар «Мннского лнстка» — грамадска-палітычнай і літаратурнай газеты. Выдаўцом газеты быў мінскі натарыус A. I. Фацінскі. У рэдакцыю ён запрасіў прагрэсіўна скіраваную моладзь. Некаторыя з іх нават займаліся ў «гуртках самаадукацыі» марксісцкага накірунку. Пэўны час рэдактарам газеты быў М. П. Мысаўскі. Рэдактары і супрацоўнікі газеты змяняліся, і ў залежнасці ад іх светапогляду пэўным чынам змяняўся палітычны і літаратурны змест газеты. Але нягледзячы на тое, што найбольш актыўныя супрацоўнікі газеты прытрымліваліся апазіцыйных поглядаў, выдаўцы не разглядалі газету ў якасці партыйнага выдання. «Мннскяй лнсток» мусіў стаць «отголоском обіцественного мненйя, мненйя не партййного, а обгцего, правдйвого. Напраяленйе оргака определйтся теченйем жйзнй самого обіцества» («М. л.» ад 23 траўня 1896 г.). Размова вялася пра такі светапогляд, які б вызначаў «пробужденйе обіцественного самосознанйя, проведенйе в жйзнь обіцечеловеческйх йдеалов» («М. л.» ад 11 чэрвеня 1896 г.). «Мы... co свежей верой в будуіцее, — пісала газета ў перадавым артыкуле, — прйступаем к выполненйю прйнятой намй на себя сложной й трудной задачй — служенйю печатным словом дорогой окрайне — частй дорогого каждому благоразумному гражданйну обіцего отечества — Россйй» («М. л.» ад 1 студзеня 1891 г.).
Палітычная праграма газеты была памяркоўна-ліберальная. Артыкулаў, накіраваных супраць царскай улады і існуючага ладу, у газеце не было, і, магчыма, у першую чаргу таму, што кожны яе нумар пераглядаўся цэнзураю. Ды і наогул для дзейнасці газеты рабіліся сур’ёзныя перашкоды, асабліва мінскім губернатарам. У лютым 1897 г. выданне «Мннского лнстка» нават перапынілася на 8 месяцаў. Але ж даследчыкі вельмі часта, асабліва ў савецкія часы, абвінавачвалі газету ў адсутнасці палітычнай барацьбы з царскай уладаю і капіталізмам увогуле. Аднак, на маю думку, калі ўлічваць працэсы, якія тады адбываліся ў грамадстве, памяркоўна-ліберальны «Мпнскнй лнсток» падыходзіў шмат каму. Газета не мела пэўнага палітычнага напрамку, але асноўныя палітычныя тэндэнцыі знаходзілі адлюстраванне на яе старонках. Выданне было пазнавальным, бо людзі ў тыя складаныя часы імкнуліся даведацца пра існую-
чыя палітычныя погляды, і гэтую патрэбу «Мннсклй ллсток» задавальняў. Але нават такое стаўленне да палітыкі было тады небяспечным. Журналісты былі вымушаны надзвычай асцярожна выказваць свае думкі ў артыкулах. Для прыкладу прыводзім наступныя радкі з артыкула «Некрологл. Н. Г. Чернышевскнй»: «ІІсрвые годы его ожйвленной деятельностй й эта эпоха обіцественных волненйй, когда Н. Г. был подвергнут наказанйю, — все этпоуже далеко от нас, все это йсторйческое прошлое, к которому мы можем относйться спокойно й бессіпрастно...» У той жа час газета была вымушана друкаваць «высочайшле маннфесты», паведамляць пра тое, што адбывалася з «лх лмператорсклм веллчеством». Гэткім чынам, падводзячы вынікі палітычнай дзейнасці газеты, трэба зазначыць, што яна адыграла даволі значную ролю ў фарміраванні палітычных поглядаў мінчукоў, бо была вельмі папулярнаю сярод прадстаўнікоў розных колаў. I зараз, і тады перыядычныя выданні мелі і маюць значны ўплыў на фарміраванне светапогляду людзей, і таму, вывучаючы гісторыю, трэба звяртацца да гісторыі развіцця друку.