Гісторыя з паштовай скрыні
Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац
Выдавец:
Памер: 220с.
Мінск 2003
У лісце паведамляецца, што Станіслаў Бубліс быў паранены ў баі 10 лютага 1945 г. у раёне горада Хайльсберг (Усходняя Прусія) і эвакуяваны. Пра далейшы лёс ніякіх звестак няма.
Ева Пракопаўна не спынілася ў пошуках. 3 дапамогай больш адукаваных людзей з вёскі яна звяртаецца ў Ленінград, куды накіроўвалі многіх параненых з Усходняй Прусіі, і атрымлівае адказ.
Як паведамляюць з Ваенна-медыцынскага музея Узброеных Сіл СССР, «высветліць яго лёс няма магчымасці, таму што невядома, куды ён выбыў пасля ранення». Запіс на даведцы сведчыць, што яна была аформлена 10 студзеня 1947 г. Значыць, Ева Пракопаўна звярталася туды дзесьці ў 1946 г.
Вынік усёй гэтай перапіскі — атрыманая даведка аб нейкай пенсіі, якая давалася ўсім, хто страціў на вайне кармільца. Паведамленне выдадзена Лагойскім райваенкаматам.
Хочацца таксама звярнуць увагу на шматлікія недакладнасці, якія сустракаюцца ў ваенных дакументах. Гэта, напэўна, звязана з вялікай колькасцю ахвяр гэтай сграшэннай навалы, з тым, што смерці людзей ператвараліся ў своеасаблівы канвеер. Сапраўды, смерць аднаго чалавека, сына, для Евы Пракопаўны стала трагедыяй, а смерць мільёнаў на вайне — «гэта ўжо статыстыка». Усё сваё жыццё Ева Пракопаўна Бубліс беражліва захоўвала гэтыя лісты. Вайна забрала ў яе мужа і двух сыноў: Казіміра, якому ў 1941 г. было толькі 17 гадоў, і Станіслава, якому ў 1944 г. споўнілася 19. Якая страшэнная трагедыя простай бе ларускай жанчыны, маёй прабабулі!
Гэтьія лісты цяпер захоўваюцца ў маёй бабулі, Соф’і Іванаўны. Яна не можа без слёз успамінаць сваё жахлівае маленства (нагадаю, што бабуля нарадзілася ў 1938 г.). Мабыць, наступная чарга захоўваць гэтыя сведчанні вайны за мной. Захоўваць, каб гэткае болып ніколі не паўтарылася...
Таццяна Карпук
Магілёўская вобл., г. п. Краснаполле, СШ № 2, 7 клас
куратар Леанід Лабаноўскі
ІШЛІЛІСТЫ 3 ФРОНТУ
Мяне даўно цікавілі лёсы былых вучняў Краснапольскай школы, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне.
У райцэнтры, на скрыжаванні вуліц Савецкай і Калініна, стаіць помнік воіну-салдату ў гонар краснапальчан, якія загінулі ў гады вайны. На мармуровай пліце — імёны, і сярод іх — імя Мікалая Міхайлавіча Чмырыкава, выпускніка Краснапольскай сярэдняй школы.
Я звярнулася да кнігі «Памяць. Краснапольскі раён» (Мінск, 2001), дзе адшукала такі запіс: «Чмырыкаў Мікалай Міхайлавіч нарадзіўся ў 1920 годзе, загінуў 10.03.1945 года ва Усходняй Прусіі».
Вырашыла наведаць родных. I якое было маё здзіўленне, калі яго брат Іван Чмырыкаў паказаў мне стос лістоў Мікалая з фронту. Іх было больш за 60. Яны былі адрасаваны родным і блізкім: маці Ганне Ільінічне Чмырыкавай, братам Івану і Уладзіміру.
Перачытаўшы іх, зразумела, што тут уся праўда вайны, шчырая любоў да Радзімы і нянавісць да ворагаў — нямецкіх фашыстаў, якія тады парушылі наша мірнае жыццё. Некаторыя лісты напісаны чарніламі, іншыя — алоўкам на простай газетнай паперы, часцей складзеныя ў выглядзе трохкутніка, ёсць рознакаляровыя канверты і паштоўкі. (...)
Пра што пісаў у сваіх лістах з фронту краснапальчанін сяржант Мікалай Міхайлавіч Чмырыкаў
Мікалай знаходзіўся ў складзе 269-й стралковай дывізіі і першы свой «хрост» атрымаў у баях за ўтрыманне плацдарма на супрацьлеглым беразе ракі Сож. Замацаваліся на плацдарме, але Мікалай Чмырыкаў быў паранены і нейкі час знаходзіўся ў перасоўным ваенным шпіталі ў прыфрантавой Краснапольшчыне, у вёсцы Князёўка. Пасля вылечвання, перад адпраўкай на фронт завітаў на некалькі гадзін дадому. Лістоў тады не пісаў, на фронце не хапала часу, а ў час лячэння ў шпіталі яго наведвалі сваякі. А далей былі баі за канчатковае вызваленне Беларусі.
У лісце ад 25.06.1944 г. да брата Уладзіміра ён пісаў: «Пісьмо, Валодзя, пішу з поля бою... Знаходжуся ля камдыва, вызваляем вёскі podHail Беларусі, выбіваем фрыцаў. Дзе гэта? Ты павінен ведаць па газетах.
Немцы акружаны. Пры адступленні яны імкнуліся ўганяць мірных жыхароў, нават дзяцей 8-гадовага ўзросту, падкапваць хаты,узрываць Macmu. Але мы фарсіруем рэкі і пераследуем ворага па пятах».
А ў наступным лісце да родных Мікалай пісаў: «У мяне справы ідуць так, як да шпіталю і пасля яго...»
3 ліста ліпеня 1944 г.: «Усё бліжэй і бліжэй падыходзім да мяжы. Чым хутчэй рухаемся наперад, тым хутчэй вырашаецца лёс вайны, гэты час ужо не далёка... Сёння я канваіраваў палонных немцаў групамі па 300 чалавек...»
А праз некалькі дзён М. Чмырыкаў быў па службовых справах у Бабруйску. Крыху пазней прымаў удзел у вызваленні Мінска. 19 ліпеня ён пісаў родным: «Сёння яў Мінску... Знаходжусяў тым жа падраздзяленні. Як мне хочацца атрымаць ад вас ліст... Паціскаю вашы рукі імоцна цалую, Ваш сын Мікалай».
А потым паведамляў: «Наконт свайго жыцця, то магу напісаць вам толькі адно: жыву я вельмі добра. 4 дні назад знаходзіўся на перадавой, а зараз гэта — тыл. Камандаванне накіравала мяне для падрыхтоўкі папаўнення з навабранцаў».
А вайна працягвалася. Вось радкі з новага ліста ад 13.08.1944г.: «Адперадавойзнаходжусяза 15-20кіламетраў.Рухаемся праз Польшчу наперад — на Германію, з музыкай, паходнымі песнямі... Апісвай, Ванюша, усё, што ёсць новага ў Краснаполлі». А калі атрымліваў лісты ад родных, быў вельмі ўзрушаны. 3 ліста ад 3 верасня 1944 г.: «Ліст ад вас атрымаў позна ноччу, таму што пошта затрымалася. He мог дачакацца раніцы і чытаў пры запалках. Мы рухаемся на Захад. Выслаў вам 800рублёў грошай...»
А праз дзень Мікалай спяшаўся паведаміць родным, што камандаваннем узнагароджаны медалём «За адвагу» за смеласць у баі пад Бабруйскам. Адначасова ён выслаў некалькі падзячных грамат ад галоўнакамандуючага I. В. Сталіна за выдатныя баявыя дзеянні пры вызваленні гарадоў Ваўкавыска і Беластока. У лісце была кароткая прыпіска: «Прашу захоўваць іх да майго вяртання на радзіму, каб потым успамінаць пра цяжкія дні айчыннай вайны».
У лістах да родных Мікалай Чмырыкаў імкнуўся супакоіць іх і дапамагчы. Звяртаючыся да
маці, ён пісаў: «Вы, мама, пра мяне не турбуйцеся, што я на фронце. Зараз у мяне такая работа. Ты, Ванюша, напісаў мне, што Валодзя Галярка, з маіх аднагодкаў, атрымаў цяжкае раненне, амаль страціў зрок, многія загінулі. Гэта — жудасныя навіны. Выходзіць, што з маіх краснапольскіх сяброў у жывых засталіся нямногія. Нічога не зробіш — вайна...» I далей: «У мяне назапашана прыкладна больш адной тысячы рублёў грошай. Палучка мая 125 рублёў у месяц, але выплочваюць яе польскімі злотымі. Іх не прымаюць па пошце для перасылкі. Мне вельмі шкада, што я не магу іх вам выслаць, дарагая і любімая маці і брацец Ванюша. Спадзяюся, што мы яшчэ сустрэнемся пасля вайны, цалую вас. Ваш сын Мікалай» (3 ліста ад 27.10.1944 г.).
Камандаванне воінскай часці звярнула ўвагу на стараннасць на службе сяржанта Мікалая Чмырыкава. Яму прапанавалі вучыцца ў бронетанкавым вучылішчы, але салдат адмовіўся. He хацеў развітвацца са сваімі баявымі сябрамі, з кім ужо больш года ішоў франтавымі дарогамі вайны, канца якой ён вельмі чакаў, каб заняцца мірнымі справамі. У лісце ад 3.01.1945 г. ён пісаў: «Закончыўся наш пераможны 1944 год, а год 1945 павінен быць апошнім і рашаючым годам перамогі над ворагам». А брату нагадваў: «У вольны час чытай кнігі, бо гэтаў будучым спатрэбіцца».
Баявыя дзеянні працягваліся. На тэрыторыі Польшчы ішлі баі мясцовага значэння, рыхтавалася буйная аперацыя па вызваленні Варшавы і разгортванні далейшага імклівага наступлення на Берлін. Але вайсковая частка М. Чмырыкава была перакінута ва Усходнюю Прусію, і ўжо 20 студзеня 1945 г. ён адкрытым тэкстам на паштоўцы да родных напісаў: «ГІрывітанне з ІІрусііў роднае Краснаполлероднаму брацішку Ваню ад брата Мікалая. Шлю табе, Ванюша, гэту паштоўку з дарогі і паведамляю, што я пакуль жывы і здаровы. Знаходжуся ў Прусіі. Рухаемся наперад. Чакай наступнага ліста. Апішуўсё падрабязна. Коля».
А брату Уладзіміру, які таксама служыў у войску, даслаў паштоўку, на якой зрабіў надпіс: «На памяць брату Уладзіміру ад брата Мікалая ў памятныя дні Айчыннай вайны і ў дні баёў на тэрыторыі Прусіі. Германія. Прымі палымянае франтавое прывітанне з найлепшымі пажаданнямі ў тваёй службе. Мікалай, 26.01.1945 г.».
I яшчэ: «Спыніліся ў нямецкім прыгарадзе, размясціліся ў фрыцаўскім доме. Нікога няма, кідаць ім прыходзіцца ўсё, бо Чырвоная Армія імкліва наступае. Рухаемся па Германіі каля 100 кіламетраў у дзень».
У лютым 1945 г. родныя яшчэ атрымалі некалькі лістоў, апошні быў напісаны 24 лютага. А потым перапіска спынілася. Маці Ганна Ільінічна кожны дзень сустракала паштальёна з адным пытаннем: «Ці ёсць мне пісьмо ад Колі?» I, атрымаўшы адмоўны адказ, панура ішла дахаты. He дачакалася маці сына, не збылося тое, пра што марыў Мікалай: сустрэцца пасля Перамогі ўсім і ўсталяваць новае жыццё.
Лёс М. М. Чмырыкава напрыканцы вайны застаўся загадкавым. Дзе і пры якіх абставінах ён загінуў — невядома. У паведамленні родным было запісана — прапаў без вестак.
Але след яго ў нашай гісторыі не згубіўся. Лісты з фронту са згоды родных былі перададзены ў Краснапольскі школьны народны гісторыка-краязнаўчы музей і знаходзяцца ў яго экспазіцыі. Яны — дакументальныя сведкі лёсаў былых нашых вучняў, якія ў гады цяжкіх выпрабаванняў да канца выканалі свой грамадзянскі абавязак.
Мікола Касцюковіч
Мінская вобл., г. Жодзіна, СШ № 8, 9 клас
куратар Ірына Згрундо
ІШЛІЛІСТЫ 3 ВАЙНЫ
На першы погляд, паміж пажоўклымі ад часу аркушыкамі, пра якія збіраюся расказаць, і паштовай карткай-фотаздымкам амаль векавой даўніны з выяваю маладога франтаватага мужчыны няма нічога супольнага — роўна трыццаць гадоў падзяляе гэтую карэспандэнцыю. Многа гэта ці мала? А гэта як паглядзець!
У дадзеным выпадку за адносна невялікі прамежак часу адбыліся значныя змены ў гісторыі не аднаго народа, краіны, але закранулі яны пэўным чынам гісторыю ўсёй цывілізацыі — адбылася змена цэлых эпох. Такім чынам, паміж аўтарамі гэтых карэспандэнцый, яго «высокаблагароддзем» чыгуначным тэлеграфістам Расійскай імперыі і чыгуначным рабочым, нядаўнім калгаснікам Саюза Савецкіх Сацыялістычных рэспублік, на мой погляд, велізарная розніца. Аднак ёсць нешта, што дазволіла мне аб’яднаць іх у межах гэтай працы.
У абодвух выпадках мы маем справу з ваеннай карэспандэнцыяй. Бравы тэлеграфіст Мікалай і яго сябра Міхаіл Маркевіч былі ўдзельнікамі Першай сусветнай вайны (1914-1918), а малапісьменны селянін Васіль Давыдовіч — салдатам Другой сусветнай (1939-1945), і кожнаму з іх выпалі на долю свае пакуты і выпрабаванні ў агульны.м пекле вайны, згадкі пра якія і даносяць да нас вось гэтыя паштовыя адпраўленні.