Гісторыя з паштовай скрыні Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац

Гісторыя з паштовай скрыні

Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац
Выдавец:
Памер: 220с.
Мінск 2003
40.05 МБ
раз жыве ў Дзісне. Ён апавядаў, які вялікі ўплыў аказваў Кузьма Крук на моладзь. Заўсёды чакалі, калі ён прыедзе з Вільні і прывязе беларускія газеты, часопісы і кніжкі. Пад яго ўплывам сам Генадзь не толькі навучыўся чытаць, але і пісаць вершы. Яго антыпольскі верш «Хлёрка» ў рукапісах распаўсюджваўся ў навакольных вёсках. Генадзь Дзямешка і зараз працягвае пісаць вершы, якія друкуе ў раённай газеце.
I яшчэ адну цікавую звестку я атрымаў падчас паходу ў вёску Язна. 3 намі быў адзін з арганізатараў Саюза Беларускіх Патрыётаў Аляксандр Іванавіч Юршэвіч, 1929 г. н. Ён ад свайго бацькі ведаў, што дзеячы Грамады неаднаразова прыязджалі ў Язна, асабліва запамінальны стаўся мітынг на прыступках язненскай царквы ў 1926 г. На ім выступалі Пётр Мятла, БраніслаўТарашкевіч і Кузьма Крук.
Вось, бадай, і ўсё, што мне ўдалося сабраць пра нашага славутага земляка. Спадзяюся, далейшыя даследаванні яскрава пакажуць велічную постаць сапраўднага беларускага патрыёта. Але і сабраная мной інфармацыя даказвае, якую вялікую ролю адыгрывае газета ў краязнаўстве. Я гэта паказаў на прыкладзе газеты «Рунь». Пра іншы яскравы прыклад газеты як крыніцы краязнаўства сведчыць мой пошук, да якога падштурхнула газета «Ніва», якую тату дасылаюць з Беластока.
Назву да гэтага раздзела мне падказала размова з блізкім сябрам Аўгена Аніські Людвікам Марцілёнкам з вёскі Шалціны Мёрскага раёна. Ізноў жа тэ.му для майго аповяду на конкурс падказаў мой тата. Сам ён даведаўся пра Аўгена Аніську ад яго сяброў яшчэ ў 1980-я гг., калі збіраў матэрыял аб навучэнцах Друйскай гімназіі. Адрас атрымаў ад сябра Пупіна Антона Феліксавіча з вёскі Міжрэчча, які вучыўся разам з Аўгенам у Друі. Але, напісаўшы ліст у Польшчу, адказу так і не атрымаў. Чаму? Гэта стала вядома толькі зараз, калі наш зямляк пісьменнік Франц Сіўко перадаў нам ліст Аўгена Аніські Антону Пупіну, Ліст напісаны якраз у час ваеннага становішча ў Польшчы 21 студзеня 1982 г. У лісце ён згадвае тармажэнні і блакады — гэта значыць, перашкоды, якія чынілі спецслужбы як у Польшчы, гэтак і ў СССР. Ён разумеў, што ўсе лісты праглядаюцца і не хацеў лішні раз «засвяціцца» і падставіць іншых. Указвае больш бяспечны шлях —• каб сам Антон распавёў аб гімназіі. Ліст Аніські трапіў да Франца Сіўко праз жонку Антона Пупіна, бо яны былі яго настаўнікамі. Атрымаўшы газету «Ніва» № 29 за 1999 г., тата ізноў пажадаў напісаць пра гэтага цікавага чалавека, шчырага патрыёта нашай Бацькаўшчыны, але, як заўсёды, не хапіла часу, вось ён і прапанаваў мне зрабіць да канца гэтую даўно пачатую справу. Каб напісаць працу, я выкарыстоўваў не толькі артыкулы з «Нівы», архіўныя матэрыялы школьнага музея, але галоўную інфармацыю атрымаў ад Людвіка Марцілёнка з вёскі Шалціны, які яшчэ падлеткам ведаў Аўгена, а таксама ад краязнаўцы з Глыбокага Язэпа Бунта, 1927 г. н., які быў вучнем Аніські і
які дапамог удакладніць некаторыя біяграфічныя звесткі. Таксама цікавы здымак Аўгена Аніські ў коле навучэнцаў Друйскай гімназіі з 1986 г. знайшоў у часопісе «Наша вера» за 1986 г. На падставе гэтьіх знаходак і сустрэч атрымаўся наступны матэрыял.
Аўген Аніська, менавіта так ён заўсёды сябе называў, бо Яўген — гэта запазычанне з расейскай мовы, нарадзіўся ў 1910 г. ў Пецярбургу, дзе яго бацька працаваў настаўнікам. Язэп Аніська, высокаадукаваны і інтэлігентны чалавек, прывіў яшчэ малому Аўгену прагу да ведаў і кніг, а таксама нацыянальную самасвядомасць, бо ўдзельнічаў у беларускім руху сталіцы. Быў асабіста знаёмы з Янкам Купалам і Браніславам Эпімахам-Шыпілам. На жаль, ён рана памёр, а маці пераехала ў Шалціны. Дарэчы, маці, Канстанцыя Аніська — з роду Федуковічаў. Яе пляменніца Аліна была замужам за вядомым дзеячом беларускага нацыянальна-вызваленчага руху Язэпам Малецкім, які памёр у Аўстраліі. Каб выгадаваць трох дзяцей, Канстанцыі давялося выйсці замуж за багатага ўдаўца Каралёнка. Айчым быў абмежаваным чалавекам і не разумеў ні вартасці адукацыі, ні каштоўнасці кніг, тым больш яму не хапала ўсведамлення беларускасці. Па ўспамінах Людвіка Марцілёнка, ён неаднойчы замахваўся качаргой на «Пагоню», якую павесіў Аўген на самым бачным месцы. Пасля атрымання пачатковай адукацыі ў мясцовай школе ў Мілашове хлопец вучыцца ў Віленскай беларускай гімназіі, знаёміцца з дзеячамі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху ў Вільні. Але матэрыяльнае становішча сям’і было цяжкім, таму заканчваў адукацыю ў Друйскай гімназіі, што за чатыры кіламетры ад Шалцінаў. Друйская гімназія ў тыя часы была сапраўдным асяродкам беларускасці ў міжваеннай Польшчы. Гэтаму спрыялі святары Я. Германовіч, А. Цікота, Ф. Абрантовіч. He выпадкова з яе сценаў выйшлі такія выдатныя дзеячы, як Я. Малецкі, Ч. Сіповіч, П. Мірановіч, В. Жаўняровіч і іншыя. У гэтай слаўнай кагорце пачэснае месца займае і Аўген Аніська. Ён працягвае вучобу ў Вільні, але часта наведваецца на радзіму, дзе актыўна працуе сярод вясковай моладзі, каб яна захавала нацыянальную годнасць ва ўмовах суцэльнай паланізацыі. У музеі СШ № 3 я чытаў успаміны Вітальда Антонавіча Найдзёнка, 1920 г. н., з вёскі Мілашова і П. Кашкура (1906-1985) з вёскі Рачнёва, якія запісаўмойтатаў 1980г. МенавітаП. Кашкур дасылаў пасылкі з харча.мі Аўгену Аніську ў Польшчу падчас крызісу ў 1981 г. У нас захоўваецца сяброўскі білет гуртка Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры ў Шалцінах Вітальда Антонавіча Найдзёнка.
Але я асабіста гутарыў з Людвікам Марцілёнкам, які і зараз жыве ў Шалцінах. Ён падараваў для нашага музея паштоўку і ліст Аўгена Аніські, з якім ліставаўся да канца 1980-х гг. Вось што ён апавядаў пра дзейнасць Аўгена Аніські на радзіме.
Менавіта Аўген Аніська разам з Малецкім быў галоўным арганізатарам гуртка Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры ў Шалцінах, які падчас усяго перыяду «панскай» Польшчы праводзіў
вялікую нацыянальна-асветніцкую дзейнасць. Сярод актыўных гурткоўцаў былі Эдвард Завіша, Пятро, Феліцыя і Леакадзія Цвячкоўскія, Язэп Урбановіч, Леакадзія Г ермановіч і Алена Аніська, сястра Аўгена. Людвік Марцілёнак пазнаў усіх сяброў гуртка на здымку з архіва Ю. Туронка, надрукаваным у газеце «Ніва», № 25 за 1999 г. Вяскоўцам асабліва запомніліся самадзейныя тэатральныя пастаноўкі гурткоўцаў. Найбольшай папулярнасцю карысталіся п’еса Францішка Аляхновіча «Чорт і Баба» і купалаўская «Паўлінка». Польская паліцыя чыніла перашкоды артыстам, таму хату для пастановак абіралі з двума ўваходамі, каб можна было схавацца. Пастаноўкі спектакляў доўга потым абмяркоўвалі вяскоўцы, а іх удзельнікі атрымоўвалі прозвішчы сваіх герояў надоўга. Так, Язэп Урбановіч, які іграў ролю Свістуна, так да смерці і застаўся з мянушкай «Свістун». Людвік памятае, як моладзь зачытвалася беларускімі кніжкамі і часопісамі, якія прывозіў з Вільні Аніська. Пятро Кашкур, скарбнік гуртка, падараваў музею часопіс «Шлях моладзі» за ўвесь 1929 г. з пячаткай гуртка. Гартаючы часопіс, мы сустракаем прозвішча Аніські, які стала перапісваўся з рэдакцыяй. Бібліятэка гуртка ўтрымлівала вялікі кнігазбор — акрамя класікаў Купалы, Коласа, яна таксама мела многія рэдкія выданні: «Гісторыя беларуска-крыўскай кнігі» і «Кароткая гісторыя Беларусі» В. Ластоўскага, «Геаграфія Беларусі» А. Смоліча. Шмат распаўсюджвалася тады перыядычных выданняў, у тым ліку «Беларуская крыніца», падшыўку якой за 1925 г. перадаў нам у музей Людвік Марцілёнак.
Атрымаўшы адукацыю, Аўген Аніська стаў актыўным карэспандэнтам розных беларускіх выданняў. Аў 1933 г. сам пачаў выдаваць часопіс «Золак» з падзагалоўкам «Орган маладой беларускай сацыялістычнай партыі». Па яго змесце можна меркаваць, што ў гэты час Аўген Аніська прытрымліваўся пазіцыі замежнай групы партыі беларускіх эсэраў. У часопісе рэдакцыя крытыкавала практыку нацыянальна-вызваленчага руху, выкрывала прычыны яго крызісу. Часопіс крытыкаваў марксізм і фашызм адначасова, дыктатуру пралетарыяту і капіталістычную сістэму. Шмат старонак адводзілася беларускай нацыянальна-вызваленчай барацьбе: абвяшчэнню БНР, Слуцкаму паўстанню, часопісу «Гоман», быў артыкул пра Ігната Грынявіцкага, забойцу Аляксандра II. Часопіс даваў шырокую панараму падзей у свеце, рабіў агляд беларускай перыёдыкі, пісаў пра новыя накірункі сацыялістычнай думкі на Захадзе. На жаль, большасць публікацый была пад псеўданімамі, таму зараз цяжка канкрэтна вызначыць, якія артыкулы належаць нашаму земляку. Часопіс спыніў існаванне ў 1938 г., усяго выйшла 8 нумароў.
Падчас Другой сусветнай вайны Аўген Аніська пачынае працаваць настаўнікам, і яго дзейнасць на гэтай ніве працягваецца амаль паўстагоддзя. Паўсюдна ён выхоўвае беларускі патрыятызм, актыўную грамадзянскую пазіцыю. Вось што апавядаў пра свайго настаўніка гісторыі і літаратуры былы вучань Новапагосцкай шко-
лы Генадзь Гайлевіч (1928 г. н.): «Добра я памятаўурокі гэтага настаўніка. Па-першае, нягледзячы на тое, што праходзілі яны ва ўмовах акупацыйнага рэжыму, на іх ніколі не згадваўся Гітлер і Германія, а ўрок пачынаўся з прывітання — «Жыве Беларусь!» Вучні адказвалі: «Жыве Беларусь і крэпне!» Асабліва цікавыя аповяды былі пра беларускую і мясцовую гісторыю. Тады я ўпершыню даведаўся пра нашага славутага земляка Вацлава Ластоўскага, які вучыўся і жыў у дзіцячыя гады непадалёку — у Старым Пагосце. Запомніліся і паданні з кніг В. Ластоўскага пра камень-шавец, пра Юрку-дудара, запісаныя Ластоўскім у наваколлі Пагоста. Беларускую літаратуру вучылі па падручніку М. Гарэцкага». Але партызаны спалілі ў 1943 г. школу, і на ўспамін засталося ў Гайлевіча толькі пасведчанне аб заканчэнні школы з подпісам Аўгена Аніські.
Пасля Аўген Аніська працуе настаўнікам у Беларускай гімназіі ў Індры. Адначасова актыўна ўдзельнічае ў працы Беларускага аддзела Літоўскага Чырвонага крыжа. Ёсць і яго заслуга, што дзесяткі беларусаў уратаваліся ад с.мерці ў нямецкіх катоўнях. Але вядомы і канкрэтны выпадак выратавання Аўгенам чалавечага жыцця. Вось пра гэта і апавядаў падчас сустрэчы з намі былы вучань гімназіі, а зараз вядомы беларускі краязнаўца з Глыбокага Язэп Бунто. Аўген Аніська вяртаўся разам з Язэпам на велікодныя святы дадому. На Заходняй Дзвіне ўжо пачынаўся крыгаход, і Язэп праваліўся пад лёд. Аніська, рызыкуючы жыццём, выратаваў свайго вучня. Давёў да знаёмых у Друі, там Язэпа абагрэлі, і дзякуючы гэтаму ён нават не прастудзіўся.