Гісторыя з паштовай скрыні
Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац
Выдавец:
Памер: 220с.
Мінск 2003
У красавіку 1963 г. пасля доўгай разлукі сустрэліся два закаханыя сэрцы. Немагчыма апісаць радасць, шчасце, каханне, якое адчувалі яны. Бацька нарэшце ўбачыў дачку, якой было ўжо 5 месяцаў. Паступова зноў стала наладжвацца жыццё пасля доўгай разлукі. Уладзімір расказаў Дыяне пра сваё падарожжа ўсё, што не забаранялася. Вось некаторыя цікавыя факты з яго расказа.
На Кубе Уладзімір працаваў шафёрам. Праехаў не адну сотню кіламетраў, развозячы розныягрузы. Больш за ўсё яго здзівіла на
«востраве свабоды» тое, што там было вельмі шмат насельніцтва, якое знаходзілася за межамі беднасці, асабліва яго ўразілі малыя беспрытульныя дзеці, якія сядзелі абапал дарог, чакаючы, ці не спыніцца якая-небудзь машына, каб папрасіць есці або памяняць каву ці кубінскія цыгары на ежу. Такой кавы, як на Кубе, тут няма, не раз казаў Уладзімір. Дарэчы, ён часцяком аддаваў дзецям рыбныя кансервы, якія ўваходзілі ў паёк і якія ён не дужа любіў. Яшчэ да іх кухні ў сталоўцы прыбілася маленькае беспрытульнае негрыцяня. Хлопчык навучыўся размаўляць па-руску, пра яго клапаціліся, і паварыха яго карміла. Перад адплыццём ён упрасіў маракоў узяць яго ў Саюз. Яны схавалі яго ў труме, але нейкі «сумленны» чалавек выдаў гэтую таямніцу, і хлопчыка на лодцы адвезлі на бераг. Але жаданне дзіцяці пакінуць «радзіму» аказалася мацней, і ён праплыў два кіламетры да карабля, які яшчэ стаяў на якарыўпорце. На судна хлопчык залез па якарным ланцугу... Гэтая спроба маленькага беспрытульніка трапіць у Саюз таксама не ўдалася: гэты ж самы служака зноў выдаў яго. Калі негрыцяня другі раз здымалі з карабля, паварыха нават не стрымлівала слёз...
Яшчэ адзін яскравы ўспамін пра Кубу — гэта велізарныя хмарачосы, якіх у Саюзе ў тыя часы не было. Аднойчы Уладзіміру давялося пабываць у рэстаране аж на 25-ым паверсе. Рэстаран быў вельмі прыгожы, з відам на вадаспад. Але такіх шчаслівых выпадкаў больш не адбылося.
Вось і ўсё, што я хацела паведаміць пра знаходжанне Уладзіміра на Кубе і пра жыццё Дыяны ў СССР у гэты час. Mary толькі дадаць, што маленькая Святлана — гэта мая маці, што ў сям’і Астапчукоў праз 4 гады нарадзілася яшчэ адна дачка, Таццяна. За той час, калі Уладзімір служыў у арміі, Астапчукі пабывалі ў многіх гарадах СССР, Польшчы, Германіі...
Цяпер мае дзядуля з бабуляй жывуць у Беларусі, у вёсцы Сукалі. Пра сваё расставанне, хваляванні яны зараз амаль не ўспамінаюць, а памятаюць толькі добрае, бо, як пісаў Уладзімір, расставанне толькі ўзмацняе сапраўднае каханне, і яшчэ радасней становіцца сустрэча.
Яна Глінкіна
Мінскі машынабудаўнічы каледж, група 331-Б куратар Уладзімір Сурмянкоў
МАРКІ — ЛЮСТЭРКА МІНУЛАГАI СУЧАСНАГА
Маркі — гэта крыніца ведаў у самых разнастайных галінах навукі, культуры, мастацтва, а не толькі знак паштовай аплаты. Для калекцыянераў — гэта унікальны сродак зносін, выдатны стымул да вывучэння замежных моў і пошуку сяброў «па хобі» ва ўсім свеце, гэта і лекі ад усіх стрэсаў.
Калі майму бацьку было 9 год, ён захапіўся калекцыянаваннем марак, а стаўшы больш дарослым, ператварыўся ў сапраўднага філатэліста. На працягу свайго жыцця ён збірае маркі шматлікіх краін, выдадзеныя ў розныя часы. Яго калекцыя ўтрымлівае і выпуск першых дзяржаўных знакаў паштовай аплаты, надрукаваных пасля абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь у 1991 г. Гэтыя маркі маюць тэматычную накіраванасць, у іх адлюстраваны гістарычнае мінулае, выдатныя асобы, архітэктурныя помнікі, самабытная культура беларускага народа. Таму я і выбрала менавіта гэтую серыю марак для напісання сваёй працы «Маркі — люстэрка мінулага і сучаснага», дзе раскажу пра гісторыю, пра якую можна даведацца, атрымаўшы ліст з паштовай скрыні.
Першая беларуская дзяржаўная марка выйшла ў свет 20 сакавіка 1992 г. Яна прысвечана тэме «Старажытнае мастацтва Беларусі», і таму на ёй мы бачым славуты крыж Ефрасінні Полацкай — неацэнны твор старажытнабеларускага мастацтва. Гэтая марка — згадка пра прападобную Ефрасінню, без імя якой немагчыма ўявіць усю шматвяковую гісторыю Беларусі. Дзейнасць гэтай святой жанчыньі, багаты плён яе працы абумовілі высокі культурны ўздым на зямлі нашых продкаў.
Дачка князя, яна пастрыглася ў манаінкі і стала асветніцай палачан: Ефрасіння пашырала кніжнасць, стварыла школу перапісчыкаў, была мецэнатам, стала адным з нашых першых падарожнікаў, зрабіўшы паломніцтва ў Іерусалім. Дабрачыннасць і самаадданасць у служэнні Бацькаўшчыне і царкве сталі падставай для яе пасмяротнай кананізацыі.
Але ж да самага нядаўняга часу мы не маглі нідзе сустрэць згадак пра нашу падзвіжніцу. Гэта адбылося таму, што ў перыяд панавання «ваяўнічага атэізму» яе дзейнасць замоўчвалася або малявалася ў скажоным святле, некаторыя дазвалялі сабе называць выдатную асветніцу цемрашалкай.
У апошнія тры дзесяцігодцзі беларускія гісторыкі, а таксама пісьменнікі, мастакі, журналісты нямала зрабілі, каб сарваць з імя Ефрасінні недарэчныя і зняважлівыя ярлыкі і незаплямленым вярнуць яго нашай гістарычнай свядомасці. Менавіта таму і першая дзяржаўная паштовая марка — з выявай крыжа прападобнай Ефрасінні. Гэты шэдэўр ювелірнага мастацтва быў створаны па замове князёўны-ігуменні полацкім майстрам Лазарам Богшам у 1161 г. Крыж выконваў ролю каўчэга для захавання атрыманых з Канстанцінопаля і Іерусаліма хрысціянскіх святыняў. Паверхня яго
пакрьіта залатымі пласцінамі, аздобленымі каштоўнымі камянямі, арнаментальнымі кампазіцыямі і дваццаццю эмалевымі абразкамі з выявамі Святых. Бакі крыжа пакрыты сярэбранымі пласткамі, a брыжы пярэдняга боку абведзеныя шнурком перлаў.
На жаль, у гады Вялікай Айчыннай вайны гэты помнік старажытнабеларускага мастацтва быў згублены.
Марка № 2 выдадзена 10 красавіка 1992 г. і прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння беларускага дырыжора, фалькларыста, музычна-грамадскага дзеяча Рыгора Шырмы (1892-1978).
У Заходняй Беларусі Шырма вёў вялікую культурна-асветніцкую і літаратурна-публіцыстычную дзейнасць (лектарскую, выдавецкую, наладжваў вечарыны славянскай песні, дні беларускай культуры і інш.). Быў сакратаром Таварыства беларускай школы, арганізатарам, выдаўцом і актыўным аўтарам часопіса «Беларускі летапіс».
У 1940 г. Шырма арганізаваў і ўзначальваў да 1970 г. Дзяржаўную акадэмічную харавую капэлу БССР, творчасць якой адыграла важную ролю ў культурным жыцці рэспублікі і якая пад яго кіраўніцтвам стала адным з лепшых прафесійных харавых калектываў краіны.
Шырма займаўся збіраннем беларускіх народных песень, выдаў шэраг фальклорных зборнікаў, але галоўным вынікам яго працы з’яўляецца 4-томнае выданне «Беларускія народныя песні».
Рыгор Шырма быў перакананым барацьбітом за народнае мастацтва, нястомным прапагандыстам дасягненняў нацыянальнай літаратуры і музыкі, энтузіястам харавой справы. Ён пакінуў багатую публіцыстычную спадчыну, лепшыя ўзоры якой сабраны ў кнізе «Песня — душа народа».
У 1949 г. Р. Р. Шырму нададзена званне народнага артыста БССР, у 1955 — народнага артыста СССР, лаўрэата дзяржаўных прэмій БССР у 1966 і 1974 гг. У Мінску на доме, дзе жыў Рыгор Шырма, устаноўлена мемарыяльная дошка, яго імя нададзена музычнай школе ў Пружанах.
Усе вышэйпералічаныя маркі, як ужо адзначалася, утвараюць поўнае выданне «Паштовыя маркі Рэспублікі Беларусь 1992 года», па іх мы можам даведацца, што ў грамадстве выклікала найболыцую цікавасць у той час. Так, у марках гэтага года знайшлі адлюстраванне такія падзеі, як 100-годдзе з дня нараджэння славутага музычна-грамадскага дзеяча Рыгора Шырмы і 1000-годдзе беларускай праваслаўнай царквы. Пра палітычнае развіццё нам гавораць маркі з выявамі дзяржаўных сімвалаў (герб «Пагоня» і бела-чырвона-белы сцяг). Серыі «Помнікі архітэктуры Беларусі» і «Беларускае прыкладное мастацтва. Кераміка» адлюстроўваюць густы і культуру грамадства, гісторьпо асобных мясцовасцей краіны і яе сучасныя дасягненні.
Такім чынам, маркі — гэта не толькі знакі паштовай аплаты, але і мініяцюрныя мастацкія творы, якія смела можна назваць люстэркам мінулага і сучаснага.
Вікторыя Госцік
Гродзенская вобл., г. Ліда, гімназія № 1, 10 клас
МЕМУАРЫ ПАШТОВАЙ СКРЫНІ, АБО СА СПІЖАРНЯЎ ДРАЎЛЯНАГА ЖЫЦЦЯ
— Га! Толькі зірніце, зноў гэтая весялушка! Як яна спрытна бегае па старой бетоннай лесвіцы! А яшчэ некалькі год таму гэтае малое дзіцянё ў чырвоным капялюшыку ледзь здолела перабрацца на наступную прыступку... Несупынна ляціць час...
— А?! Госці? Рада вітаць! Дазвольце мне прадставіцца: Паштовая Скрыня. О, я бачу, вы мяне пазналі: ну, як жа — за мяне ўсё сказалі кубічныя формы ды лічба «дзевяць». Кожны дзень каля мяне праходзяць і малыя, і дарослыя, і нават жывёлы, але не ўсе бачаць, што я — жывая істота. Так! Я ўсё чую, усё бачу і запамінаю. Памятаю, што было год назад, што — два. He верыце? Т ады аб усім па парадку.
Усплывае ў маёй памяці карціна: 1960 год, да мяне ляціць маладая жанчына, хапае мяне ў рукі, выцягвае тоўсты, як пончык, канверт, утароплена глядзіць на яго, не зводзячы вачэй і адкрыўшы рот. Потым з енкам спяшаецца дадому, каб та.м, за гарбатай і сухарамі, чытаць ліст зноў і зноў, трымаць у руках і ўсміхацца. Яна, Госцік Аляўціна, атрымала тады ліст ад свайго мужа, Віктара. Ён піша ёй аб сваіх справах, працы, дзецях. «Усё, як звычайна, толькі без цябе нудна», — заключае ён. У канверце жонка знаходзіць фотаздымак: драўляная з белымі, як кветкі вішняў, вокнамі хата, на ўслончыку сядзіць ён — муж са старэйшым сынам Генам, а ля іх — з гармонікам пляменнік Віталь. I здаецца Аляўціне, што чуе яна гукі таго гармоніка, брэх дваровага сабакі, шэпт лістоў, успамінаецца ёй родная вуліца ў Лідзе... Быццам нічога ён і не напісаў, а як многа пакінуў дадумаць!
А! Яшчэ ўспомніла смешны выпадак. На дварэ стаяў 1956 год (нешта думкі мае неяк нехраналагічна скачуць, пэўна, я ўжо старая). Было горача, ва ўсіх галовы не тое што не працавалі, а працавалі неяк зусім у тон надвор’ю. Нейкія жартаўнікі падкінулі да мяне паштоўку з надпісам «Ага! Патрапілі...» Я не зразумела — нашто. Яны пасмяяліся і пабеглі, а мая гаспадыня, калі яе ўбачыла, спужалася, пабегла па валяр’янку і потым яшчэ вельмі доўга мяне аглядала. 3 тае пары кожны раз, калі яна падыходзіць, я ёй усміхаюся. Няхай яна думае, што я проста ветлівая Скрынька.