Гісторыя з паштовай скрыні
Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац
Выдавец:
Памер: 220с.
Мінск 2003
Дзяржаўная сімволіка на марках Беларусі
Дзяржаўная сімволіка — гэта таксама частка гісторыі. I я не мог не закрануць гэтую тэму.
Спачатку сцягам маладой Беларусі быў бела-чырвона-белы сцяг, а гербам — «Пагоня».
Ім прысвечаны маркі №№ 4-5, якія выйшлі 31.08.1992 г. На марцы № 4 — сцяг Рэспублікі Беларусь і карта Беларусі, на марцы №5 — герб «Пагоня».
Выява «Пагоні» прысутнічала і на ўсіх марках Першага стандартнага выпуску (лістапад 1992 — снежань 1994гг.).Гэта 18маракрознага наміналу, а адрозніваліся яны адна ад адной колерам.
Як вядома, у 1995 г. дзяржаўная сімволіка была зменена: вярнулі сцяг і герб былой БССР. 3 гэтай нагоды выйшлі маркі №№ 108-109 (3.10.1995 г.), на якіх і была намалявана гэтая новая сімволіка.
На марках Трэцяга стандартнага выпуску (чэрвень 1996 — верасень 1997 гг.) быў адлюстраваны новы герб Беларусі. Гэтыя 19 марак таксама адрозніваліся адна ад адной колерам і наміналам.
На марцы № 232 (26. 06.1997 г.), прысвечанай Дню Незалежнасці, прысутнічае чырвона-зялёны сцяг.
Гербы беларускіх гарадоў
На марцы № 3 (9.07.1992 г.) намаляваны герб Полацка, самага старажытнага горада на тэрыторыі Беларусі. Герб уяўляе сабой выяву карабля на сінім фоне. Ён вядомы аж з XVI ст.
Марка № 52 (10.11.1993 г.) прысвечана гербу г. Мінска. На ім намалявана Божая маці ў атачэнні анёлаў. Герб нададзены гораду ў 1591 г.Маркі№№ 74-75 (10.10.1994 г.) прысвечаны гербам Віцебска і Горадні. На гербе Віцебска намаляваны Хрыстос, а пад яго выявай — меч. Гербам Горадні была выява аленя. Гэтыя гербы таксама выкарыстоўваліся з XVI ст.
2 Стандартны выпуск — маркі, прызначаныя для шырокага выкарыстання ў паусядзённым жыцці арганізацыямі, прадпрыемстаамі і грамадзянамі краіны.
Тэхніка на марках Беларусі
16.10.1997 г. выйшла серыя «Трактары Беларусі» (.маркі №№ 248-251). На іх намаляваны трактары, выпушчаныя заводам МТЗ. На марках і самы першы трактар гэтагазавода (1953 г.), і адна з апошніх мадэляў (трактар «Беларусь-1221»).
23.04.1998 г. з’явіліся маркі, прысвечаныя прадукцыі завода МАЗ (маркі №№ 260-263). На іх адлюстраваны МАЗы таксама розных часовых адрэзкаў: ад 1947 г. да 1994 г.
У гэтым жа годзе БЕЛАЗ святкаваў сваё 50-годдзе. 3 гэтай нагоды 12.08.1998 г. выйшлі маркі №№ 279-283, прысвечаныя БЕЛАЗу.
Размова з мастаком
У працэсе працы мне давялося сустрэцца з мастаком, які распрацоўвае малюнкі да марак. Завуць яго Віктар Пятровіч Сташчанюк. Ен стварыў каля 20 мастацкіх марак і прыкладна столькі ж канвертаў з арыгінальнай маркай. Некалькі гадзін я размаўляў з гэтым зычлівым і разумным чалавекам на розныя тэмы, але не буду перадаваць усяго, а толькі сцісла раскажу, што цікавага ён паведаміў пра маркі і гісторыю іх стварэння. Пачаў Віктар Пятровіч з вытокаў:
— Першая беларуская марка была выпушчана ўрадам БНР у 1918 г.,алеў савецкія часы абвяргалі, што яна была хадавой,а значыць, і тое, што яна была сапраўднай маркай...
— Ці ведаеце Вы, колькі марак было выпушчана БНР? Я маю на ўвазе не колькасць экземпляраў, а колькасць марак па тэматыцы.
— Іх было няшмат. Дзесьці толькі 8-10 відаў паспелі выпусціць. Але некаторыя адрозніваліся адна ад адной пюлькі колерам.
— Давайце звернемся да сучаснасці. Раскажыце, калі ласка, пра творчы працэс стварэння маркі.
— Спачатку мне даюць тэму для будучай работы. Але я не бяруся адразу за аловак і лінейку, а хаджу па біблічтэках і збіраю матэрыял па маёй тэматыцы, разглядаю фотаздымкі ці рэпрадукцыі. 1 толькі потым саджуся за эскіз будучай маркі. Паўсіх правілах эскіз павінен быць выкананы ў маштабе 4:1. Але іншы раз гэтага бывае недастаткова, каб вымалявацьусе дэталі. Таму мне дазволілі рабіць маштаб большым. Калі эскіз выкананы, то я памяншаю яго на ксераксе да патрэбных памераў і гляджу, наколькі марка добра выглядае. Бо яна ж навінна быць яркай, а не бляклай, і асобныя яе дэталі не павінны злівацца. Затым, калі ёсць недахопы,я выпраўляю іх. Потым, калімарка павінна быць каляровай,я расфарбоўваю яе (гэта датычыцца канвертаў і мастацкіх марак, а маркі да стандартнага выпуску я пакідаю чорна-белымі), эскіз ізноў памяншаю і гляджу, дзе трэба дадаць колеру, дзе зрабіць ярчэй і г. д.
— I так да таго часу, пакуль марка не будзе задавальняць Вас цалкам?
— He заўсёды. Нават калі відарыс маркі поўнасцю зроблены і дапрацаваны, яго можа забракаваць мастацкая рада. (Без яе дазволу ні адна
марка не пойдзе ў друк.) Тады прыйдзецца ўсё перарабляць спачатку. Добра яшчэ, калі заўвагі будуць тычыцца толькі дэталяў.
— Часта гэта з Вамі здаралася?
—Дзякуй Богу, не. Вось нядаўна, калі я працаваў над маркай, прысвечанай юбілею мінскіх пажарнікаў, то мой першы праект маркі быў забракаваны. Тады я прапанаваў выявіць на марцы пажарную брычку, запрэжаную параю коней і паказаную пад вуглом (у 3/t адносна рамкі малюнка). I вось народнаму мастаку Шаранговічу гзта не спадабалася, і ён сказаў: «А мне здаецца, што для болыаай выразнасці лепш было б, каб брычка і коні былі выяўлены ў гарызаюпальным напрамку»... I мне прыйшлося рабіць цалкам новы эскіз.
— Дарэчы, а на якой тэматыцы Вы спецыялізуецеся?
— Я малюю партрэты знакамітых беларускіх дзеячоў і помнікі архітэктуры. Есць мастакі, якія спецыялізуюцца, напрыклад, на тэхніцы, аўтамабілях і г. д. У іх праца не менш складаная, чыму мяне. He трэба забываць, штоўсё тое, ійпю мы бачым на марках, гэта не фотаздымкі. Усё намалявана ад рукі. Мастакі ходзяць на заводы, замяраюць прапорцыі машын, корпаюцца ў чарцяжах і потым ствараюць марку. Пры гэтым яны сочаць за тым, каб выява на марцы адпавядала рэчаіснасці і каб не было дыспрапорцый розных кампанентаў аўтамабіля.
— А якія задачы ставяцца перад Вамі пры выбары тэмы?
— Перш за ўсё, я павінен памятаць, што працую над беларускай маркай. Гэта значыць, што мая праца павінна адлюстроўваць культуру Беларусі, а не, напрыклад, Расіі. Так, калі я нрацаеаў над серыяй «Архітэктурныя помнікі Беларусг» і павінен быў выбраць адзін з каталіцкіх касцёлаў і адну з праваслаўных цэркваў, дык выбраў Мікалаеўскую царкву ў Магілёве і касцёл францысканцаў у Пінску (маркі №№ 200-201). Вось глядзі, чаму. Бачыш, фасаду гэтай царквы зроблены ў стылі барока, які панаваў тадыў Заходняй Еўропе, а купал выкананы яўна неў візантыйскім стылі. Калі паглядзець на яго прапорцыі, звярнуць увагу на некаторыя дэталі аздаблення, то можна пабачыць, штоў нас на Беларусі склалася свая, асабістая архітэктурная школа — яе назвалі віленскае барока. Вось яны — рысы беларускай культуры! Касцёл францысканцаў у Пінску таксама выкананы ў гэтым стылі. Дурны тон выяўляць царкву ў псеўдавізантыйскім і ў псеўдарускім стылі — гэта не наша культура, не беларуская. Нават калі такія будынкі і ёсць на тэрыторыі Беларусі.
— Зразумела, марка — гэта твар краіны. А над чым яшчэ Вы працавалі, што адлюстроўвае нашу беларускасць?
— Яшчэ я працаваў над Чацвёртым стандартным выпускам. Гэта — 12 марак. На іх я павінен быў адлюстраваць сімвалы Беларусі, тое, чым можна яе ахарактарызаваць. На марках я выявіў ліру і цымбалы. Гэтымі інструментамі часта карысталіся нашы продкі. Яшчэ — два беларускія нацыянальныя танцы — «Крыжачок» і «Лявоніху», два святы — Каляды і Івана Купалу праз сімвалы — калядную зорку і купальскае палаючае кола. Яшчэ намаляваў каталіцкі касцёл і правас-
лаўную царкву. Таму што зараз беларусы прадстаўляюць у асноўным менавіта гэтыя канфесіі. Яшчэ адлюстраеаў паветраны і вадзяны млын, і, нарэшце, зубра і бусла. Гэта таксама сімвалы Беларусі. Шмат якія беларускія пісьменнікізяярталіся да мбразаў гэтых жывёл... У Чацвёрты стандартны выпускувайшло яшчэ некалькімаіх марак. Іхможна набыць у любым аддзяленні паштовай сувязі. Акрамя гэтага мне належаць маркі, прысвечаныя 775-годдзю Нясвіжа (марка № 265), 900-годдзю Пінска (№ 240) і яшчэ некалькі.
— Вы казалі, што яшчэ малюеце партрэты знакамітых беларусаў. Нешта я такіх марак у Вас не бачу...
— He дзіўна. Справаў тым, што знакамітых беларусаў я малюю не да звычайных марак, якія прыклейваюць, а да канвертаў з так званай арыгінальнай маркай.
— А што такое канверт з арыгінальнай маркай?
— Канверт з арыгінальнаіі маркай — гэта канверт, на якім марка не прыклеена,а... надрукавана. Такім чынам,мне даводзіцца маляваць не толькі марку да канверта, але і афармляць малюнак самога канверпга. A звычайная марка,якая прыклейваецца, называецца мастацкай маркай.
— Цікава! Давайце зараз пагаворым пра Вас. Калі вы пачалі працаваць над стварэннем марак?
— Першую сваю марку я намаляваў у 1996 г. Гэта была марка да канверта з арыгінальнай маркай, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Яна Чачопіа. А да гэтага я працаваўу Доме літаратараў мастаком-афарміцелем.
—А ці ёсць у Вас любімы твор, любімая марка, зробленая Вамі?
— Цяжка сказаць. У працэсе працы марка, якую ствараю, і павінна стаць маёй любімай. Інакш, пакуль не адчуеш яе сэрцам, а будзеш рабіць абы найхутчэй з рук збыць,яна проста не апірымаецца. Ды істолькічасу, столькі душы ўкладваешу малюнак падчас яго стварэння, што пасля яго проста немагчыма не любіць. He, няма ў мяне нелюбімых марак — усе любімыя.
— Вы не памятаеце, колькі канвертаў і марак Вы стварылі?
— Здаецца, дзесьці каля 20 канвертаў, 15 марак для стандартнага выпуску і 6 мастацкіх марак.
— А над чым Вы працуеце зараз?
— Зараз я працую над канвертам з арыгінальнай маркай, прымеркаваным да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Восіпаеіча Ахрэмчыка, народнага мастака Беларусі, і над канвертам, прысвечаным 150-годдзю пажарнай службы Беларусі. Яны выйдуцьу друку 2003 г.
Я выйшаў ад Віктара Пятровіча задаволены размовай: не кожны дзень сустрэнеш такога цікавага і разумнага чалавека.
Заключэнне
Дык што ж гэта такое — марка? Сказаць, што марка — гэта знак паштовай аплаты, значыць не сказаць нічога. Марка — гэта твар дзяржавы, які адлюстроўвае яе сутнасць. I калі на «твары» СССР мы бачым незлічоную колькасць Ленінаў і лозунгаў КПСС, дык на марках Бела-
русі — яе гісторыю. А гэта значыць, што Беларусь —краіна, якая адраджае і захоўвае сваю культуру, традыцыі, гісторыю. Менавіта гэтым і займаюцца ўсе цывілізаваныя сучасныя краіны ў Еўропе і не толькі.
Асаблівую падзякуў падрыхтоўцы гэтай працы хачу выказаць мастаку Віктару ІІяпіровічу Спіашчанюку, а таксама супрацоўніцам Мінскага музея сувязі Рэгіне Сцяпанаўне Раманоўскай і Лідзіі Фёдараўке Халадзінскай.