Гісторыя з паштовай скрыні
Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац
Выдавец:
Памер: 220с.
Мінск 2003
Там ён уладкаваўся на завод. Сталі прыходзіць да прабабулі Мальвіны лісты з прапановай, каб сям’я паехала ў Польшчу. Былі нават тэлефонныя размовы, для чаго мая прабабуля павінна была ісці за 10 вёрст у в. Якубаўшчыну, дзе ў сельсавеце бьіў тэлефон.
Потым ад яго нечакана не стала лістоў, і званіць ён перастаў. За гэты час яго сын Франц, гэта мой дзядуля, ажаніўся з маёй бабуляй Надзеяй. У іх нарадзілася мая маці, Валянціна, у 1956 г. Сярэдні сын Пётр загінуў яшчэ ў час вайны. Яго спалілі ў хляве разам з жыхарамі в. Шуты., у якую ён наняўся пасвіць кароў. Яму ўтой час было 11 год. Ён загінуў на самым пачатку свайго жыцця. Для яго не было такім шчаслівым дзяцінства, якое яно зараз для нас. Калі мой дзядуля пабудаваў хату ў в. Новыя Крукі, малодшая дачка Вікторыя са сваёй маці пераехалі да яго.
I вось нечакана прадзед Грышка зноў дасылае ліст (у 1957 г.) з запрашэннем выехаць у Польшчу. У лісце ён паведамляе, што ажаніўся, мае трох дзяцей, якіх назваў так, як і тых, што засталіся ў Беларусі. Запрашэнні ён дасылае на прабабулю Мальвіну, дзеда Франца і Вікторыю, а для астатніх запрашэння не было. Уся сям’я ехаць на магла, хоць прабабуля Мальвіна і збіралася. Так і раскінуў іх лёс: Мальвіна з дзецьмі ў Беларусі, а Грышка з жонкай Барбарай і дзецьмі ў Польшчы. На жаль, захаваліся толькі фотаздымкі таго часу, якія Грышка даслаў прабабулі Мальвіне і сыну.
Менавіта яны і дапамаглі маці захаваць у памяці гісторыю жыцця яе дзеда. Аналізуючы пачутае, я зрабіла выснову, што чалавека заўсёды цягне на Радзіму, туды, дзе нарадзіўся, дзе яго карані. Больш вестак ад яго не было.
Я працягваю гартаць старонкі альбома. Фотаздымкаў багата. Безумоўна, іх якасць шмат горшая ў параўнанні з сучаснымі. А яшчэ, разглядаючы іх, я змагла пазнаёміцца з тагачаснай модай на прычоскі і адзенне. Ведаеце, вельмі цікава.
Далей я хачу пазнаёміць з маім дзядулем па татавай лініі. Я гляджу на фотаздымак, які ён прыслаў з Архангельска, дзе служыў у войску. Завуць яго Аркадзь Пятровіч Варонька. Нарадзіўся ён у в. Дульскія (Дзісенскі павет) 6 сакавіка 1923 г. У гэты час тая тэрыторыя знаходзілася пад уладай Польшчы. Ён скончыў 4 класы польскай школы, якая знаходзілася ў в. Маляўкі.
Бацькоў дзядулі Аркадзя звалі Пётр і Алена Варонька. Яны былі з сялянскай сям’і, але зямлі было мала, толькі 4 гектары, за яе
трэба было плаціць грашовы падатак. У сям’і Пятра і Алены было трое дзяцей: Павел 1915 г. н., Надзя 1911 г. н., Аркадзь 1923 г. н. Дзядуля дапамагаў свайму бацьку па гаспадарцы. Яны вырошчвалі бульбу, пшаніцу, агародніну. Калі ж прыйшлі бальшавікі ў 1939 г., дык усю зямлю забралі, а ім пакінулі толькі 50 сотак. Дзядуля рос, працаваў па гаспадарцы. Калі пачалася вайна, яму споўнілася 18 год. Ен заставаўся дома ў час нямецкай акупацыі, займаўся сваёй гаспадаркай. А ўжо 24 ліпеня 1944 г. яго прызвалі ў армію. Дзядуля быў радавым разліку станкавага кулямёта. Яго полк знаходзіўся на Кольскім паўвостраве. Дзядуля служыў у Архангельску, Мурманску, Фінляндыі і Манчыгорску. Там ён і скончыў сваю службу і 11 сакавіка 1947 г. вярнуўся дамоў, у родную вёску.
Калі дзядуля вярнуўся дадому, то ўбачыў, як папрыгажэла тая дзяўчынка Ганна, якую ён калісьці тузаў за косы. Яны наведвалі адну і тую ж школу. Аркадзь і Ганна пачалі сустракацца і хутка пажаніліся. Было гэта ў 1948 г. Жылі яны разам з дзядулевымі бацькамі. Калі пачалі ствараць калгас «Свабода», ён стаў калгаснікам. У гэты калгас уваходзілі вёскі Дульскія, Маляўкі, Астравы, Пацеенкі, Папкоў Луг, Казлы і іншыя. Дзядуля працаваў брыгадзірам. Яму даводзілася кожны дзень хадзіць па хатах і збіраць людзей на працу. Калгаснае жыццё было вельмі цяжкае. Працавалі многа, а заробку — ніякага. У калгасе вырошчвалі лён, а лён даводзілася і палоць, і рваць уручную. Гэта было вельмі цяжка. Брыгадзірам дзядуля працаваў толькі два гады, а потым ён працаваў на будоўлі (будаваў нават сталоўку для, цяпер ужо нашай, школы), быў жывёлаводам, працаваў на пілараме, рабіў гонту для пакрыцця стрэх, і так да пенсіі. На маю думку, пасля вайны людзі з вялікім энтузіязмам браліся за мірную працу. Вось такія працаўнікі, як мой дзядуля, дапамаглі хуткаму аднаўленню гаспадаркі краіны. Цяпер ён жыве ў сваім родным маляўнічым мястэчку, сярод лясоў, разам з бабуляй Ганнай. Ён ужо старэнькі, не вельмі добрая і памяць. Каб запісаць гэтыя ўспаміны, мне давялося не адзін раз яго наведаць. Я слухала дзядулю і назірала за тым, як мяняліся яго вочы. Г онар быў у іх, калі дзядуля расказваў пра самаадданую працу і яе вынікі. Трывога, пакута была ў дзядулевых вачах, калі ён расказваў пра ваенныя гады. I загараліся радасцю яго вочы, калі ўспамінаў дзядуля пра жыццё «пад Польшчай». «Усё-такі тады жылося лепей», — задумліва падагульняў дзед.
Сярод дзядулевых фотаздымкаў і лістоў я знайшла канверты з адрасам на незнаёмай мове. Гэтыя канверты і лісты ад стрыечнай сястры дзеда — Любы, якая жыве зараз у Галандыі. Ад яго я даведалася пра яе лёс. Цікава, як жыццёвыя дарогі могуць развесці родных, знаёмых. Мне цяжка і ўявіць, як можна так далёка апынуцца ад Радзімы, ад сваіх бацькоў.
Бацькоў Любы завуць Фёдар і Наталля Рудзёнак. Родам яны з в. Пацеенкі. Спачатку яны працавалі на сваёй зямлі. Потым Фёдар стаў лесніком у пана Агенштата. Фёдар ахоўваў бор, які побач з в. Пацеенкі. У 1940 г. усю сям’ю выслалі ў Башкірскую АССР,
Зілаірскі раён, пасёлак Емашла. Там іх і пакінулі ў лесе пры марозе 40°С, без жытла і цёплага адзення. А выслалі іх за тое, што дзед Фёдар быў лесніком у пана. Бабуля Люба і яе бацькі працавалі на лесанарыхтоўках. Яны пабудавалі сабе хату і жылі там.
У час вайны на тэрыторыі СССР стваралася польская армія для барацьбы супраць фашыстаў і вызвалення Польшчы. Польскі генерал Сікорскі пачаўзбіраць палякаўу сваё войска. Такузнікла магчымасць і сям’і Рудзёнак запісацца палякамі і пакінуць Башкірыю.
Сям’я пасялілася ў Польшчы, займела сваю гаспадарку. У бабы Любы ў Польшчы была сяброўка, а ў той дзяўчыны быў брат, які жыў у Галандыі. Сяброўка пазнаёміла іх. Бабуля Люба выехала ў Галандыю, там яны ажаніліся і жывуць да гэтага часу. Родзічы бабулі Любы засталіся ў Польшчы.
Трэба адзначыць, што і цяпер бабуля перапісваецца з дзядулем Аркадзем. А ў 1989 г. даслала яму некалькі фотаздымкаў.
Наогул, бабуля не забывае сваякоў. Хаця жыве яна далёка, за межамі, але цікавіцца жыццём родных, перадае ім прывітанні праз дзядулю. Марыць аб сустрэчы.
Цяжкія выпрабаванні выпалі на долю маіх родзічаў. У выніку войнаў, зменаў у дзяржаве мае сваякі жывуць і ў Беларусі, і ў Польіпчы, і ў Галандыі. Лічу важным тое, што, хоць і не часта, аднак яны падтрымліваюць сувязі, яны памятаюць свае карані, не забыліся мовы.
Трэба, каб кожны як мага больш ведаў пра сваіх продкаў, пра іх жыццё, іх мэты і надзеі. Тады гэтыя веды будуць падмуркам, маральнай асноваю нашага грамадства.
Алег Галкін
г. Мінск, СШ № 2
куратар Людміла Чухрова
ПРА ШТО ГАВОРАЦЬ МАРКІ
Што мы можам убачыць, адчыняючы час ад часу паштовую скрыню? Часцей за ўсё мы можам знайсці там толькі пару-другую рэкламных паведамленняў і тады з горыччу выкідваем іх. (Ці з радасцю забіраем — каму як.) I зачыняем скрыню да леішіых часоў. Радзей мы дастаем адтуль газету, часопіс ці ліст. Апошні нас больш цешыць, асабліва калі гэта ліст ад сябра, які жыве вельмі далёка і якога ты даўно не бачыў. Тады мы разразаем канверт і, хутчэй за ўсё, выкідваем яго, бо нас больш цікавіць яго змест. У лепшым выпадку мы проста кладзем ліст зноў у канверт, закідваем яго на пыльную паліцу і больш не звяртаем на яго ўвагі. А шкада, канверт можа шмат чаго расказаць нам цікавага пра краіну, адкуль ён прыйшоў. Нават калі гэта ліст з Беларусі. А калі быць больш дакладным, дык не сам канверт, а марка, якая наклеена ці надрукавана на ім. Таму мая праца будзе прысвечана менавіта маркам, але марак на свеце шмат, і можна прысвяціць тысячы старонак розным маркам свету і
не расказаць усяго. Таму я вырашыў абмежавацца аповедам толькі аб марках, па тэматыцы звязаных з гісторыяй Беларусі.
Гэта будзе аповед не толькі пра гісторыю ў беларускіх марках, але і пра гісторыю Беларусі ў марках іншых краін, пра гісторыю маркі ўвогуле і пра паштовыя зносіны паміж людзьмі ў розныя часы.
Гісторыя пошты
(...) У Беларусі пошта вядома з XIV ст. Гэта была княская паштовая служба ВКЛ. Як і ў іншых суседніх краінах, яна таксама была толькі дзяржаўнай. Прафесія княскага ганца была даволі складанай: яна патрабавала ад чалавека добрага ведання мясцовых дарог, умення арыентавацца ў незнаёмай мясцовасці днём і ноччу, бо дарог у ВКЛ тады было мала, а большасць яго тэрыторыі займалі цёмныя лясы, у якіх было шмат драпежных звяроў, як, дарэчы, і разбойнікаў, што патрабавала ад ганцоў належнай фізічнай падрыхтоўкі.
Але новыя дарогі будаваліся, лясы высякаліся, і ў 1557 г. была заснавана рэгулярная паштовая служба. Для яе эфектыўнага функцыянавання праз кожныя 5-10 км пабудавалі паштовыя станцыі, дзе ганец мог памяняць стомленага каня на новага. Па такой дарозе лісты дастаўляліся значна хутчэй. He сорамна было і замежнага пасла па ёй правезці. (Перавозкай паслоў і княскіх гасцей, дарэчы, займаліся прыгонныя сяляне — была ў іх такая павіннасць.) Гэта быў вялізны крок наперад, бо, напрыклад, у суседняй Масковіі рэгулярная пошта была заснавана толькі ў 1665 г.
Што датычыцца прыватнай пошты, то яна ўзнікла ў XVII ст. Першая прыватная пошта была заснавана ў 1683 г. у Лондане гандлярамі Робертам Мурэем і Уільямам Доквра. Праз яе кожны чалавек мог паслаць ліст ці пасылку ў любы куток Лондана. Каштавалі яе паслугі даволі танна: 1 пені за перасылку ліста ці бандэролі вагай да 1 фунта. За гэта яе празвалі «пені-пошта». Праз некаторы час яна распаўсюдзіла сваю дзейнасць па ўсёй тэрыторыі Англіі і пачала супрацоўнічаць з поштамі іншых краін.
На працягу XVIII-XIX стагоддзяў пошты для прыватнага карыстання з’явіліся амаль ва ўсіх краінах Еўропы і Амерыкі. З’явіліся яны і на Беларусі, праўда, тады, калі яна ўжо ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. У 1874 г. быў створаны Сусветны Паштовы Саюз, які існуе і да гэтага часу. Зараз ён аб’ядноўвае амаль усе краіны свету. Ён быў створаны для ўзгаднення працы пошт па пытаннях міжнародных паштовых перасылак. Тое, што мы можам зараз перапісвацца з жыхарамі іншых краін, шмат у чым заслуга Сусветнага Паштовага Саюзу.