Гісторыя з паштовай скрыні Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац

Гісторыя з паштовай скрыні

Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац
Выдавец:
Памер: 220с.
Мінск 2003
40.05 МБ
24 лістапада маці атрымала адказ. Яго прыслаў намеснік начальніка 408-га акруговага ваеннага шпіталя Муратаў. Адказ быў кароткім: «Паведамляю, што Ваш сын знаходзіцца на стацыянарным лячэнні ў ваенным шпіталі № 408 з 29 жніўня г. г, з нагоды працяглага септычнага эндакардыту. Зараз стан здавальняючы. Працягвае лячыцца».
3 гэтага адказу маці зразумела адно: сын хворы, ён лечыцца, і ўжо даўно. Стаўшы на калені перад бажніцай, яна малілася горача і шчыра, просячы ў Госпада для сына здароўя.
А лістоў усё не было. Чаму Ілля не пісаў, для Марыі Цімафееўны і зараз застаецца загадкай. Можа, цяжкая хвароба прыкавала яго да ложка, а можа, проста не хацеў хваляваць маці. Сумна, цяжка заканчваўся для яе 69-ы. Напярэдадні Новага года, 29 снежня, ля яе хаты ў Бараўцах спынілася машына.
Высокі, плячысты ваенны, зайшоўшы з сенцаў, моўчкі зняў шапку. Сэрца ў яе некуды правалілася ад нядобрага прадчування. Яна не чула слоў, а толькі глядзела на труну, якую салдаты заносілі ў хату, і павалілася на дамавіну, быццам спрабуючы сагрэць мацярынскім цяплом нежывое цела сына.
— Як ён загінуў? — скрозь слёзы спытала ў вайскоўцаў. Ёй патлумачылі, што сын памёр у шпіталі 21 снежня. Але якое захворванне стала прычынай, яна нават на запомніла. Яшчэ доўга ў вушах рэхам адгукаліся стрэлы салюта на магіле Іллі Капцюга, якія абудзілі сонную цішыню вясковых могілак у Бараўцах.
Яна засталася адна. Старэйшы сын пасля службы ў войску ажаніўся і застаўся жыць у Іркуцку. А маці цярпліва і пакорліва несла свой цяжкі крыж.
У 1993 годзе бацькі салдатаў, якія загінулі ў мірны час, атрымлівалі ільготы. Сярод 55 воінаў-вілейчан імені Іллі Фёдаравіча Капцюга не было.
Марыя Цімафееўна прыйшла ў ваенкамат сама. Нясмела спынілася ля дзвярэй, папрасіла:
— Дапамажыце, сыночкі.
I расказала невясёлую, жалобную гісторыю пра сына, з якім развіталася назаўсёды напярэдадні новага 1970 года. Супрацоўнік райваенкамата Анатоль Носач пачаў шукаць.
— А дакументы якія-небудзь маеце? — спытаў ён у бабулі.
Яна дастала з кішэні ліст — той самы адказ на яе запыт — са шпіталя пад нумарам 408.
У пісьме не было нават спасылкі, каму яно адрасавана, не было прозвішча салдата. Коратка: «Ваш сын знаходзіцца на лячэнні». Вайсковыя пісары не паведамілі ні горада, дзе размешчаны шпіталь, ні
іншых дадатковых звестак. Больш у яе нічога не было — ці не мела яна ніякіх папер увогуле, ці згубіла за доўгія гады.
Анатоль Носач папрасіў Марыю Цімафееўну:
— Пашукайце дома за абразамі, можа, яшчэ што знойдзеце.
Яна прынесла копію акта рэгістрацыі ў сельсавеце факта смерці Іллі Капцюга. Але ў ім не было галоўнага — сведчання, што смерць салдата звязана з нясеннем службы.
3 Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны Расеі Носачу адказалі, што дакументы ў іх змешчаны па нумарах воінскіх часцей і знайсці прозвішча салдата, не ведаючы нумара часці, усё роўна, што знайсці іголку ў сене.
He знайшлі звестак пра Іллю Капцюга і ў Ваенна-медыцынскім архіве. Дзе знаходзіўся шпіталь, Марыя Цімафееўна не ведала.
Носач стаў шукаць у ваенкаматаўскіх архівах. Ён ведаў — калі ў арміі гіне салдат, паведамленне прыходзіць у ваенкамат па месцы прызыву.
Ваенны камісар павінен першым паведаміць маці жалобную навіну, яшчэ да прыбыцця «груза 200».
Але ў дакументах з архіўнай папкі за той год паведамлення аб смерці Іллі Капцюга не было. He знайшлі ў кнігах уліку прыязджаючых у камандзіроўку адзнак пра тое, хто прыязджаў з целам салдата,
I толькі гукі армейскага салюта стаялі ў памяці маці. А лічбы 6 і 9, толькі ў адваротным парадку, зноў прынеслі бабулі гора. У 96-ым у аўтамабільнай аварыі загінуў старэйшы сын Валодзя. Нават пахаваць яго не змагла — не было ні сілы, ні грошай даехаць да Іркуцка.
Пасля гэтага паведамлення зусім занядужыла Марыя Цімафееўна. Змясцілі яе на сацыяльную койку ў Іжанскую ўчастковую бальніцу. Сваёй далёкай сваячцы Яўгеніі Міхайлаўне Субач Марыя Цімафееўна спакою не давала. Трывожыла яе думка, што памрэ яна ў Іжы, і пахаваюць яе тут. А ёй хацелася ляжаць у зямлі побач з мужам і сынам.
Забрала Яўгенія Міхайлаўна Марыю Цімафееўну да сябе ў гарадскую двухпакаёвую кватэру, абяцала пахаваць у Бараўцах.
Але жыў на зямлі чалавек, які праз гады верыў у моцнае сяброўства. Віктар Турко пазнаёміўся з Іллёй Капцюгом падчас службы на Украіне, у асобным рэжымным батальёне аховы ў Кіраваградзе. Часць была сакрэтная. Таму і не паведамілі ў ваенкамат пра смерць салдата.
Віктар Турко і Ілля Капцюг пасябравалі адразу. Абодва беларусы, моцныя, высокія. Ілля дапамагаў Віктару пераносіць усе цяжкасці, быў добрым і спагадлівым.
Аднойчы на палігоне Іллю стала дрэнна, ён страціў прытомнасць, яго паклалі ў шпіталь, а праз тры месяцы салдатам паведамілі, што хлопца падвяло сэрца і ён памёр.
Віктар Турко вярнуўся у родныя Баранавічы і адразу напісаў пісьмо родным Іллі Капцюга, каб расказаць пра апошнія дні сябра.
Пісьмо так і не адправіў — не памятаў, з якога раёна прызываўся сябра. Памятаў толькі, што з Мінскай вобласці.
У 1990 годзе Віктар Турко пахаваў жонку. Перабіраў свае дакументы, фотаздымкі і знайшоў той неадпраўлены ліст да бацькоў Іллі. 3 Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны прыйшоў адказ: «У алфавітнай кнізе ўліку радавога і сержанцкага саставу в/ч 65152 за 1965-1972 гг. значыцца: cm. стралок Капцюг Ілля Фёдаравіч, 1949 г. н., прызваны 24. 05.1968 г., загад № 151, звольнены ў Вілейскі райваенкамат пасля заканчэння тэрміну службы. Загад 148 ад 22.05.1970 г. Іншых звестак няма».
Ён не паверьгў, бо ўвесь час лічыў Іллю мёртвым. Але зараз ён ведаў, у якім раёне шукаць родных сябра.
I патэлефанаваў у Вілейскі райваенкамат. Анатоль Носач даведаўся ад яго нумар вайсковай часці, дзе служыў Ілля. Адказ на сваё пытанне ён атрымаў роўна праз трыццаць гадоў пасля смерці салдата — 21 снежня 1999 года, Ілля Капцюг памёр 21 снежня 1969 года. Адказ быў такі: «У даведцы в/ч 65152 значыцца: лічыць выбыўшым стралка радавога Капцюга I. Ф.у шпіталь 408 г. Кіева на стацыянарнае лячэнне з 29 жніўня 1969 г. Памёршага электрамехакіка стралка першай роты радавога Капцюга I. Ф. зняць з усіх відаў забеспячэння з 29 снежня 1969 г...»
У Вілейскім ваенкамаце Віктар Турко даведаўся адрас Марыі Цімафееўны Капцюг і паслаў ёй тое пісьмо, якое не трапіла да маці ў 1970-м. Паслаў і той адзіны агульны здымак, дзе ёсць Ілля Капцюг побач са сваімі армейскімі сябрамі.
Яна чытала ліст і ўяўляла, што слухае сына — пра ўсё тое, што не паспеў ёй расказаць Ілля.
Наталля Варонька
Віцебская вобл., Міёрскі р-н, вёска Новыя Крукі, Крукаўская
БШ, 8 клас
куратар Ніна Лабунька
ЦІКАВЫЯ СУСТРЭЧЫ 3 МІНУЛЫМ
Міхал, як толькі ажаніўся, Тады ж ад бацькі адцзяліўся, Бо стала цесна. 3 той прычыны Хадзіў на сплаў ён, на віціны, Разы са два схадзіў у Прусы — Куды не трапяць беларусы?
Я. Колас
Сучаснае грамадства шырока выкарыстоўвае ўсё новыя і новыя сродкі сувязі: тэлефоны, камп’ютэры, пэйджэры, «мабільнікі» і г. д. Хаця многія з іх яшчэ не дайшлі да нашай вёскі, але гэта не за гарамі. Разам з гэтымі новымі сродкамі застаецца пошта. Як і раней, людзі перадаюць інфармацыю пра сябе і сваіх блізкіх у невялікіх папяровых канвертах. Гісторыя XX стагоддзя багатая на розныя
падзеі, якія часта раз ’ядноўвалі сем’і, і пошта была адзінай нітачкай, што іх звязвала.
Лёс маіх продкаў розны: некаторыя выехалі за мяжу, многія жывуць тут жа, у невялікіх вёсачках нашага раёна. Па фотаздымках і лістах, якія захаваліся, па расказах маці і дзядулі мне адкрылася жыццё продкаў у XX стагоддзі.
У нашай сям’і беражліва захоўваецца запаветны фотаальбом. У ім змешчаны фотаздымкі розных гадоў, некаторыя прысланыя нават з замежжа ў тыя часы, калі і мяне яшчэ не было на свеце. Інакш кажучы, гэта фотагісторыя сям’і.
3 хваляваннем адгортваю вокладку і адразу ж «сустракаюся» з позіркам свайго прадзядулі па мацярынскай лініі Грыгора Францавіча Суўко. Позірк дзядулі Грыгора задумлівы, загадкавы. Ён заварожвае мяне. I прыгадваецца сямейная гісторыя, пачутая з вуснаў маці.
Нарадзіўся прадзядуля ў канцы снежня 1885 г. у Варшаве. Бацькоў прадзеда звалі Франц і Ядвіся Суўко. Мой прапрадзед Франц быўупраўляючым, а прапрабабуля Ядвіся была эканомкай у пана. Было ў іх трое дзяцей: сыны Грышка, Пятрок і дачка Вікторыя.
Той пан, у якога працавалі мае прапрадзядуля і прапрабабуля, купіў зямлю каля Слоніма, а таксама дом у Слоніме. Слонім у той час уваходзіў у склад Гродзенскай губерні. Калі панскі сын ажаніўся, то бацька яго адправіў жыць у Слонім, а разам з сынам выправіў і майго прадзядулю Грышку.
Там прадзядуля быў упраўляючым. Ён назіраў, каб рабочыя добра працавалі на зямлі, плаціў ім заробак.
Пры панскім двары жыла маладая дзяўчына Мальвіна. Яна была сіратою. Яе бацькі памерлі, калі яна была зусім малая. Яе даглядаў і гадаваў дзядзька, які таксама працаваў у пана. Калі малады пан пераязджаў у Слонім, то Мальвіна пераехала разам з яго сям’ёй. Была ў пана служанкай, а пасля няньчыла панскіх дзяцей.
Аднаго разу мой прадзядуля Грышка ўбачыў яе — і яны пакахалі адно аднаго. Неўзабаве справілі вяселле. Гэта было ў 1927 г.
Пасля жаніцьбы яны працягвалі працаваць у панскім двары. Праз нейкі час пан купіў лес і зямлю ў Марозах, Юркаўшчыне і Пераслове (сучасны Міёрскі раён, Туркоўскі с/с). Гэтыя вёскі знаходзяцца недалёка ад таго месца, дзе я зараз жыву. 5 гектараў зямлі пан аддаў прадзеду, каб ён яе апрацоўваў, і даходы з яе заставаліся яму. Прадзядуля пабудаваў сабе хату ў Марозах. Там у іх было двое коней, 3 каровы, куры, свінні, авечкі. Жылі заможна. Наймалі нават парабкаў, якіх за працу кармілі, апраналі і нешта плацілі. У Марозах у іх нарадзіліся дзеці. Першым, у 1930 г., нарадзіўся хлопчык, і яго назвалі ў гонар майго прапрадзядулі Францам. Потым, у 1932 г., нарадзіўся Пётр. У 1940 г. нарадзілася дзяўчынка Вікторыя. Мая прабабуля даглядала дзяцей, а прадзед па-ранейшаму глядзеў лес і працаваў на сваёй зямлі.
Калі ж прыйшлі бальшавікі, то і зямлю, на якой працаваў мой прадзядуля, і панскі лес, а таксама ўсю жыўнасць прадзядулі адабралі.
У 1941 г. пачынаецца вайна. Да 1942 г. мой прадзядуля быў дома, потым пайшоў у партызанскі атрад, які размяшчаўся ля в. Шуты. У 1943 г. ён трапіў на фронт. Пераможны май 1945 г. прадзядуля сустрэў у ваенным шпіталі ў Польшчы, дзе лячыўся ад ран. Вайна скончылася, ён выйшаў са шпіталя. Вяртацца на Беларусь не захацеў. З’явілася жаданне застацца на радзіме, дзе жылі яго бацькі, брат і сястра.