Гісторыя з паштовай скрыні Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац

Гісторыя з паштовай скрыні

Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац
Выдавец:
Памер: 220с.
Мінск 2003
40.05 МБ
У Мінску першы паштамт адкрыўся ў другой палове XIX ст. А ў 1870 г. з’явілася першая паштовая скрыня. Цяпер мінчаніну ўжо было неабавязкова захадзіць на пошту, каб паслаць ліст — дастаткова было толькі апусціць канверт у гэтую скрыню, якая вісела на вуліцы ў цэнтрыгорада.У 1913г.гэткіхскрынь былоўжо 12.Заразу Мінску сотні паштовых скрынь і болей за 100 паштовых аддзяленняў.
У XX сг. лісты і бацдэролі стапі перавозіць у машынах, цягніках, са-
малётах. Дзякуючы гэтаму яны зараз прыходаяць даволі хутка. Але і на гэтым працэс развіцця пошты не сііыніўся. Літаральна на нашых вачах з’явілася электронная пошта. I хаця яна не так распаўсюджана ў свеце, як звычайная пошта, у яе шмат пераваг. Самая галоўная — у ліобы куток свету ліст ідзе па Інтэрнету не даўжэй чым за 15 хвілін.
Напрыканцы хачу распавесці пра некаторыя незвычайныя спосабы перасылкі лістоў, якія выкарыстоўваліся ў XX ст.
На пачатку XX ст. з’явіўся так званы «гаворачы ліст». Так называлася патэфонная пласцінка, на якой запісваўся тэкст ліста. Гэтак людзі
атрымалі магчы-
масць не толькі даведацца аб некаторых навінах ад свайго далёкага сябра, знаёмага ці сваяка, але і пачуць яго голас. Пошта нават выпускала «гаворачыя маркі» да такіх лістоў. Але гэтая паслуга не атрымала шырокага распаўсюду.
Ідэя перасылаць звесткі з дапамогай паштовых галубоў з’явілася яшчэ ў далёкай старажытнасці, але і да гэтага часу «паслугамі» крылатых паштальёнаў карыстаюцца інфармацыйнае агенцтва «Рэйтэр» і «Курортная газета» Ялты.
Яшчэ ў XX ст. існавала «катапультная пошта». Катапультамі кідалі ў паветра не цюкі з лістамі, а лятальныя апараты, якія іх перавозілі. Справа ў тым, што на пачатку XX ст. не існавала авіяносцаў з падоўжанай палубай, і людзі не ведалі іншага спосабу, як падымаць самалёт у паветра.
У час Другой сусветнай вайны салдаты амерыканскай арміі перапісваліся са сваімі сваякамі з дапамогай так званых мікралістоў. Яны ўяўлялі сабой доўгія стужкі таўшчынёй у некалькі міліметраў. Інфармацыю з іх чыталі з дапамогай дыяпраектара. Такім чынам, у самалёце магло змясціцца некалькі дзесяткаў тысяч лістоў!
Вось так перапісваліся між сабой людзі ў розныя часы.
Гісторыя маркі
Марка — гэта знак паштовай аплаты. Здавалася б, такі зручны спосаб аплаты за перасылку людзі павінны былі прыдумаць яшчэ тады, калі і з’явілася першая пошта для прыватнага карыстання. Але гэта не так. Спачатку карысталіся іншымі спосабамі. Напрык-
лад, «пені-пошта» ў XVII — перш. пал. XIX ст. ст. ставіла спецыяльны трохвугольны штэмпель, які пацвярджаў факт аплаты перасылкі. У Францыі карысталіся так званымі бандэрольнымі стужкамі. Яны прымацоўваліся да канверта, і паштальён, атрымаўшы плату за перасылку ад атрымальніка, адрываў стужку і прыносіў яе на пошту. Можна прыводзіць шмат прыкладаў.
У 1840 г. брытанскае паштовае ведамства пайшло на эксперымент. Яно вырашыла пусціць у абарачэнне новыя знакі паштовай аплаты — спецыяльны канверт з малюнкам (т. зв. канверт Мальрэдзі) і невялічкі чорны папяровы прамавугольнічак з выявай каралевы Вікторыі, які патрэбна было наклеіць на канверт. Але канверт Мальрэдзі чамусьці не прыжыўся і хутка перастаў выпускацца. А выява каралевы Вікторыі спадабалася людзям. I брытанская пошта наладзіла масавы выпуск марак — гэта была менавіта першая марка.
Яе празвалі «чорны пені»: яна каштавала менавіта 1 пені. Надрукавана яна была 1.05.1840 г. (паступіла ў продаж 6.05.1840 г.). Гэта — афіцыйны «дзень нараджэння» маркі і філатэліі. Прыдумаў марку сельскі настаўнік Роўленд Хіл (1795-1879 гг.). Пасля гэтай рэформы ён стаў каралеўскім генеральным паштмайстрам, членам палаты лордаў і баранетам.
Прыклад Англіі спадабаўся іншым краінам. I ў 1843 г. сваю першую марку выпусціла Бразілія, у 1847 г. — ЗША, у 1848 г. — Швейцарыя, у 1849 г. — Бельгія... У Расіі першая марка выйшла 10.12.1857 г. Каштавала яна 10 кап.
Карыстацца маркай было больш зручна. Але хутка выявілася, што некаторыя людзі адклейваюць маркі ад канвертаў і выкарыстоўваюць іх другі раз. З’явілася патрэба неяк пагасіць марку. I што толькі напачатку з ёй не рабілі! Маркі разрывалі, надразалі, пракалвалі дзіраколам, булаўкамі, адрывалі кавалкі, нават падпальвалі. I толькі ў 60-х гт. XIX ст. пачалі ставіць штамп з надпісам месца і даты адпраўлення.
Спачатку на марках маляваліся толькі выявы кіраўнікоў дзяржаў — каралёў, цароў, імператараў. Традыцыю змяніла ізноў Англія, выпусціўшы марку з партрэтам Шэкспіра. 3 гэтага часу маркі сталі ўзбагачацца па сваёй тэматыцы, і цяпер на іх малююць розных звяроў і птушак, помнікі архітэктуры, мастацтва, прадметы побыту, тэхніку, знакамітых людзей і г. д.
Маркі дзеляцца на афіцыйныя, паўафіцыйныя і прыватныя. Афіцыйныя маркі выпускае дзяржава, паўафіцыйныя — розныя арганізацыі з дазволу дзяржаўнай пошты, а прыватныя — арганізацыі, якія самі здзяйсняюць перасылку інфармацыі без дапамогі дзяржавы (напрыклад, курорты ў Швейцарыі і Аўстрыі).
Самай дарагой маркай лічыцца марка Брытанскай Гвіяны, выпушчаная ў 1856 г. У 1970 г. яна была прададзена на аўкцыёне ў Нью-Йорку за 270.000 8-
Маркі аб Беларусі ў савецкія часы
Першую спробу выпусціць сваю нацыянальную марку беларусы здзейснілі ў 1918 г. Гэта звязана з абвяшчэннем БНР. Урадам БНР было выпушчана некалькі марак, але іх легітымнасць многімі гісторыкамі раней ставілася пад сумненне. Доўгі час нават выраз — беларускія маркі — браўся ў двухкоссе, і яны былі пастаўлены ў адзін рад з «маркамі Рэспублікі Малукскіх выспаў», якія прадаваліся ў 1950 г. групай махляроў у Вене (Рэспубліка Малукскіх выспаў ніколі не існавала). Накладала свой адбітак і тое, што сама БНР савецкімі гісторыкамі не прызнавалася. Зараз пытанне стаіць у іншай плоскасці: ці выкарыстоўваліся маркі БНР па сваім прамым прызначэнні. Пытанне гэтае яшчэ да канца не вырашанаеі. На адной з марак БНР была намалявана «Пагоня».
Пасля знішчэння БНР балынавікі стварылі на падуладнай ім тэрыторыі БССР — рэспубліку ў складзе СССР. Яна была абвешчана аўтаноміяй, але фактычна поўнасцю падпарадкоўвалася кіраўніцтву з Масквы, і яе аўтаномнасць засталася на паперы. Па гэтай прычыне ў савецкі час нацыянальнай беларускай маркі не існавала, хаця і захады з боку мясцовага бальшавіцкага кіраўніцтва па яе стварэнню ў 1920 г. былі. У СССР усе маркі друкаваліся ў Маскве і былі прьісвечаны, у асноўным, рэвалюцыйнай тэматыцы. На іх мы бачым партрэты Леніна, Сталіна і іншых палітычных дзеячоў СССР, у анфас і профіль. Тэмамі малюнкаў станавіліся з’езды КПСС, сацыялістычныя дасягненні і г. д.
Беларуская тэматыка на марках СССР прысутнічала мала, бо высокапастаўленыя чыноўнікі з Масквы слаба ведалі гісторыю Беларусі і не вельмі яе шанавалі. У 1967 г. выйшла марка, прысвечаная 900-годдзю Мінска. А ў 1974 г. была выпушчана марка «Віцебску — 1000 гадоў». Рашэнне аб яе выпуску грунтавалася на паведамленні летапісу г. Віцебска, у якім было сказана: «В лето 974 Ольга... (вялікая княгіня кіеўская) переправнлась через реку Двнну н с войском заночевала. Понравнлась ей гора, н она основала деревянный замок, назвав его от рекн Внтьба — Внтьбеском».
У 1957,1962І 1982гг. выйшлі ў свет маркі, прысвечаныя адпаведна 75, 80 і 100-годдзю з дня нараджэння знакамітых беларускіх песняроў Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Да 100-годдзя з дня заснавання Таварыства мінскіх урачоў у 1967 г. былі выпушчаны маркі з выявамі знакамітага хірурга Н. I. Пірагова і псіхолага I. М. Сечанава. Яны таксама былі беларусамі.
У працэсе працы над гэтым рэфератам я даведаўся аб тым, што беларускі філатэліст Валянцін Леанідавіч Баціеўскі знайшоў дзесьці ў ліпені гэтага года нейкія архіўныя дакументы, якія пацвярджаюць каштоўнасць марак БНР. Але, на жаль, у мяне не атрымалася з ім сустрэцца.
Былі таксама выпушчаны маркі, прысвечаныя Белавежскай Пушчы, беларускім партызанам і іншым героям Вялікай Айчыннай вайны, беларускім рэвалюцыянерам.
Вось практычна і ўсё. He былі ўшанаваныя ні Тадэвуш Касцюшка, ні князь Усяслаў Чарадзей, ні Леў Сапега, ні іншыя слынныя людзі Беларусі. Наша гісторыя лічылася тады як бы прыдаткам да гісторыі Расіі, дзе гэтыя дзеячы не вельмі шанаваліся. I беларуская тэматыка ў марках фактычна растварылася ў расійскай тэматыцы.
Таму, як ні парадаксальна, гісторыя Беларусі больш адлюстравалася не ў марках СССР, у склад якога Беларусь уваходзіла, а ў марках іншых дзяржаў.
Шмат фактаў з беларускай гісторыі атрымалі сваё адлюстраванне на польскіх марках. У 1960 г. Польшча выпусціла цэлую серыю марак, прысвечаных Грунвальдскай бітве. У ёй, як вядома, у 1410 г. злучаная польска-літоўская армія разбіла армію Тэўтонскага Ордэна, які амаль 200 гадоў рабаваў і пустошыў мірныя гарады і вёскі Польшчы і ВКЛ. Пасля гэтай бітвы Ордэн ужо ніколі не здолеў зноў пачаць агрэсію супраць сваіх суседзяў. У ёй удзельнічалі таксама брэсцкая, віцебская, ваўкавыская, гродзенская, драгічынская, крэўская, лідская, мінская, полацкая і іншыя беларускія харугвы. Гэта сапраўды адна з самых гераічных падзей у нашай гісторыі.
У 1962 г. выйшла марка, прысвечаная Тадэвушу Андрэю Банавентуры Касцюшку. Гэты незвычайны чалавек — нацыянальны герой Польшчы, ЗША і Беларусі. Ён змагаўся за незалежнасць ЗША і заслужыў асабістую падзяку Джорджа Вашынгтона, а таксама чын генерала і пажыццёвую пенсію, але адмовіўся ад усяго гэтага і вярнуўся ў Рэч Паспалітую. У цяжкія часы для сваёй Радзімы, калі Рэч Паспалітую ўжо амаль разарвалі і падзялілі паміж сабой яе суседзі, Расія, Прусія і Аўстрыя, Касцюшка ўзначаліў паўстанне ў 1794 г. супраць захопнікаў. Але пацярпеў паражэнне. Праз некалькі гадоў Напалеон прапанаваў яму ўзначаліць польскі корпус і ваяваць пад яго кіраўніцтвам, але замест запатрабаваў дапамагчы падпарадкаваць іншыя народы. Верны сваёй годнасці, Касцюшка адмовіўся, бо не хацеў дабіцца незалежнасці сваёй краіны шляхам скарэння іншых... Зараз яго імем названы полк у ЗША, гара ў Аўстраліі. Яму пастаўлены помнікі ў ЗША і Польшчы.
У 1963 г. у Польшчы была выдадзена марка, прысвечаная яшчэ аднаму змагару за незалежнасць беларускіх зямель — Рамуальду Траўгуту. Ён быў адным з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гг. супраць царскай улады.
У 1957 і 1973 гг. наша заходняя суседка выпусціла маркі, прысвечаныя вучонаму Б. I. Дыбоўскаму, яшчэ аднаму ўраджэнцу Беларусі. Ён таксама ўдзельнічаў у паўстанні 1863-1864 гг., за што і быў сасланы ў Сібір. Там ён шмат часу вывучаў прыроду і этнаграфію Сібіры, склаў слоўнікі камчадальскай, бурацкай і іншых сібірскіх