Гісторыя з паштовай скрыні Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац

Гісторыя з паштовай скрыні

Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац
Выдавец:
Памер: 220с.
Мінск 2003
40.05 МБ
«Volkischer beobachter» («Народны аглядальнік») за 11 пграўня 1944 г.
Агульны змест падобны да папярэдняга выдання, але ўяўляюць пэўную цікавасць два артыкулы, прысвечаныя іншаземцам, якія былі на баку Вермахта. Газета грамадская, і на фронт трапляла не так масава, як салдацкія выданні. Прызначалася больш для цывільных нсмцаў. A значыць, і частка апавядання (пачатак і працяг былі надрукаваныя ў іншых нумарах) «Шлях кубанскага казака», і артыкул пра румынскую кавалерыю прызначаліся для цывільных чытачоў. Мне здаецца, што гэтымі матэрыяламі аўтары і рэдакцыя спрабавалі паказаць моц і ўсеагульную падтрымку ўлады Рэйху—калі за немцаў ваююць «непаўнавартасныя» славяне і румыны, дык для чыстакроўнага арыйца непрымальна адхіляць Рэйх і супрацьстаяць яму. «Шлях кубанскага казака», надрукаваны з паметкай «працяг у наступным нумары», — спроба паказаць, што мары Гітлера пра ўсталяванне ўлады Германіі «прынамсі, на тысячу год» яшчэ могуць ажыццявіцца ў рэчаіснасці.
«Гэта аповяд пра казака, які разам з паплечнікаміў грамадзянскую вайну змагаўся з Чырвонай Арміяй. У 1921 годзе разам са сваім бацькам
быў схоплены і пасаджаны ў астрог у Пяцігорску. Наступнай раніцай 15 з 50 схопленых былірасстраляныя. Сам Александровіч — так звалі гэтага казака — быў вызвалены дзякуючы хадайніцтву дзядзькі, які меў вялікіўплыўу бальріавіцкіх колах...»
Тут немцы не забыліся «праехацца» і па хабарніцтву бальшавіцкага рэжыму — чалавеку, які мае сувязі, падуладна ўсё.
Пры падагульненні паўстаюць наступныя высновы:
Паводле заўвагі перакладчыка, усе матэрыялы газет напісаны складанай літаратурнай мовай, што паказвае сярэдняга чытача газеты — адукаванага, сталага чалавека. Паліграфія багацейшая за савецкую, але папера трохі саступае па якасці. Газеты мелі не толькі інфармацыйны, але і забаўляльны характар (крыжаванкі, анекдоты, шахматныя заданні). Агітацыі ў тэкстах амаль не назіраецца, магчыма, немцы лічылі дастатковым даваеннае выхаванне нацыі. Свой рэжым Рэйх не ўслаўляў, а ўсё, што пісалі германскія газеты пра «краіну працоўнага раю», па сутнасці, было праўдай. Цікава тое, што ва ўсіх трох нямецкіх газетах, якія патрапілі да мяне, «Fuhrer» узгадваецца двойчы, а імя Сталіна толькі на першай старонцы савецкага выдання «На разгром врага» № 338 можна прачытаць дванаццаць разоў.
Цэлая паласа рэкламы сведчыць пра тое, што вайна далёка не для ўсіх была адзіным грамадзянскім абавязкам. Немцы засталіся немцамі нават у пераломны момант гісторыі. У рэкламе дзіцячай прысыпкі скарыстаны лозунгі, якія былі правераны часам і добра зарэкамендавалі сябе: «Здаровая нацыя — гарантыя нашай перамогі»...
Газета «Звязда» за 1 чэрвеня 1942 г.
Весткі з франтоў Айчыннай вайны. Ад Савецкага Інфармбюро
.. .Лётчыкі-знішчалыіікі супрацьпавепіранай абароны актыўна вядуць барацьбу з нямецкімі знішчальнікамі і бамбардзіроўшчыкамі. За апошнія два дні знішчальнай авіяцыяй супрацьпаветранай абароны збіта 15 самалётаў праціўніка. Лейпіэнант Праскураў пратараніў нямецкі самалёт тыпу «Харыкейн 111». Малодшы лейтэнант Радыёнаў пратараніў бамбардзіроўшчык Ю-88. Як устаноўлена, на гэтым самалёце ўвесь экіпаж складаўся з нямецкіх афіцэраў. Узяты каштоўныя дакументы.
2952 ангельскія знішчальнікі «Харыкейн» былі пастаўлены ў СССР па лэнд-лізу. У Германію не пастаўляліся не толькі па прычыне варожасці краін, але і з-за састарэласці (створаны ў 1936 г.): тагачасныя нямецкія самалёты пераўзыходзілі іх амаль па ўсіх паказчыках. Яшчэ больш цікава, што мадыфікацыі «Харыкейн 111» не існавала ўвогуле!!! (Часопіс «Аэраплан» за люты 1994 г.)
Узнікае пытанне: каго ўсё ж такі пратараніў лейтэнант ГІраскураў? Ці не ангельскі самалёт? Калі так, то што ён рабіў у паветранай прасторы СССР?
Далей -— не лепш. «Юнкерс-88» сапраўды выкарыстоўваўся Люфтвафэ, але што на борце бамбардзіроўшчыка было рабіць афіцэрам, а тым больш каштоўным дакументам, невядома.
Гэтыя радкі вельмі каларытна паказваюць мэту і якасць газеты. Яна разлічана на малаадукаванага, даверлівага і простага чалавека. Гледзячы на змест, афармленне, можна зразу.мець, што стваралася газета людзымі таго ж узроўню. He ведаючы нават сваіх саюзнікаў, рэдакцыя без ваганняў прапускае звесткі пра таран ангельскага самалёта. Тэкст, напісаны простай, агульназразумелай і лёгкаўспрымальнай мовай, прасцей даходзіў да шараговага чытача газеты. Газеты не змагаліся за дзейснасць сваіх матэрыялаў, а разбаўлялі іх агітацыйнымі штампамі.
Недатаваная «Партызанская дубінка» — сатырычны лісток газеты «За свабодную Беларусь» — і любы нумар газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну» стракацяць паэтычнымі творамі, прысвечанымі партызана.м, і жывёлападобнымі выявамі «вярхоў» Рэйху і нямецкіх салдат. Вельмі часта, нават на другім ці трэцім годзе вайны, свастыка на сцягах, касках ці тэхніцы гітлераўцаў намалявана з заломамі, накіраванымі не ўправа, як насамрэч, а ўлева. Доказ неадукаванасці рэдактараў, якія, відаць, ніколі не бачылі тых самых немцаў, якія на касках не малявалі свастыку ўвогуле (калі ў чырвонаармейца «гарыць» на ілбе зорка, дык у немца абавязкова павінна «паўзці» свастыка).
Уяўляючы сябе чалавекам, дзеля якога гэтыя газеты ствараліся, не ўпэўнены, што мне спадабалася б тое, што можна ўбачыць у газетах савецка-беларускіх — прымітыўныя вобразы немцаў, чыя армія была, як вядома, самай вымуштраванай у свеце. Цяжка пасля гэтага чалавеку бачыць савецкіх салдат, якія далёка не заўсёды перамагаюць войска Гітлера, а замест абразлівых карыкатурных ваяроў — добра ўзброеную армію, салдаты якой трымаюць у руках не недарэчную вінтоўку Мосіна, створаную яшчэ ў мінулым стагоддзі, а сучасную аўтаматычную зброю, бачыць разгромы цэлых карпусоў, бачыць войска, шэрагі якога радзеюць і пры адступленні, і ў час прарываў...
«...Армйя, знаюгцая, за что она боретпся, непобедйма, moeapuufu!» (I. Сталін)
Зразумела, баец не можа не ведаць, за што ён змагаецца, але ці ведалі байцы, за што змагаўся сам Сталін?
У любой кнізе пра Вялікую Айчынную вайну можна знайсці звесткі пра мабілізацыю і падцягванне савецкіх войскаў да заходняй мяжы краіны ў 1940 — першай палове 1941 гг. Відавочных сведчанняў агрэсіўных намераў Сталіна не абвяргала нават жорсткая цэнзура, якую праходзіла ваенная і гістарычная літаратура савецкага часу. Пакт Молатава-Рыбентропа парушыў Гітлер, але і сталінская палітыка не была бездакорная.
I нямецкія, i савецкія салдаты змагаліся за пэўную ідэю, прычым далёка не заўсёды па сваёй волі, але сталася так, што першыя змагаліся за пашырэнне жыццёвай прасторы, а другія — за радзіму, сям’ю. Ідэя другіх аказалася больш праведнай, і яны дайшлі да Берліна.
Простыя людзі — цацкі ў руках «вярхоў», і вялікая палітыка заўсёды аплочвалася іх жыццямі.
Зараз маладое пакаленне імкнецца да адзінай Еўропы, а непрымірымых ворагаў прымірыла зямля...
History Competition for belarusian pupils «History from the Letter-box» was conducted in 2001-2002 in the framework of the educational project «Close History» organized by the Public Association «Dyjaryus». 334 students from secondary educational establishments throughout Belarus took part in the Competition.
The Anthology comprises 51 contributions (they are included in the full volume or shortened) of the winners and other participants.
E-mail of the project «Close History»: office@dyjaryush.org.by
Выйшлі ў свет наступныя кнігі, падрыхтаваныя Грамадскім аб’яднаннем «Дыярыуш»:
Беларускі Індэкс Рэпрэсаваных
Том 1
ІНДЭКС УРАДЖЭНЦАЎ БЕЛАРУСІ, РЭПРЭСАВАНЫХ У 1920-1950-я гг. У ЗАХОДНЯЙ СІБІРЫ
Аўтар-складальнік Ігар Кузняцоў Мінск, «Медысонт», 2001
Беларускі Індэкс Рэпрэсаваных Том 2
РАССТРАЛЯНЫЯ Ў МАСКВЕ I ЛЕНІНГРАДЗЕ
Індэкс ураджэнцаў Беларусі, расстраляных у Маскве і Ленінградзе ў 1920-1950-я гг.
Пахаванні:
Масква: Бутава, Бутава-Камунарка, Данскія могілкі, Ваганькаўскія могілкі, Яузскі шпіталь Ленінград: Левашоўская пусташ Аўтар-складальнік Рыгор Карпілаў
Мінск, «Медысонт», 2002
Архіў Найноўпіай Гісторыі пры Грамадзкім аб’яднаньні «Дыярыуш» Надзея Дземідовіч
BEK ТАК НЯ БУДЗЕ
Менск, 2002
Архіў Найноўшай Гісторыі
КУРАПАТЫ
Зборнік матэрыялаў Мінск, 2002
Блізкая гісторыя МОЙ РАДАВОД: ЛЁС СЯМ’І Ў XX СТАГОДДЗІ Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац Мінск, 2001
Рыхтуюцца да выдання:
Юры Туронак
ВАЦЛАЎ ІВАНОЎСКІI АДРАДЖЭННЕ БЕЛАРУСІ
Пераклад з польскае Валерыі Ждановіч
Беларускі Індэкс Рэпрэсаваных Том 3 РАССТРАЛЯНЫЯ Ў МЕНСКУ
Сяргей Пясэцкі НАЧНЫЯ БАГІ Пераклад з польскае Вацлава Арэшкі
Архіў Найноўшай Гісторыі Васіль Сокал НА ХВАЛЯХ ЧАСУ Летапіс
«Беларускі музычны архіў» — серыя CD і касэтаў з запісамі легендарных беларускіх выканаўцаў і кампазітараў: Міхась Забэйда-Су.міцкі ЛАСТАЎКІ Ў СТРЭСЕ CD ВМА-003 Сяржук Сокалаў-Воюш НЕФАРМАЛЬНЫ БЕЛАРУС CD ВМА-006 Мікола Равенскі МАГУТНЫ БОЖА CD ВМА-009 Віктар Шалкевіч ДОБРАЙ РАНІЦЫ CD ВМА-012 Выдаўцы: «Беларуская Музычная Альтэрнатыва», «Культурны Кантакт», «Дыярыуш»
БЛІЗКАЯ ГІСТОРЫЯ
Гісторыя — гэта памяць чалавецтва. Чалавек, хворы на амнэзію, страчвае ўспаміны аб мінулым жыцці, ня ведае, хто ён, куды яму йсці і што рабіць — ён становіцца бездапаможным і залежным. Гэтак жа і вялікая група людзей — народ, краіна, нават усё чалавецтва, забыўшыся на мінулыя падзеі, можа страціць пачуццё рэальнасці і адказнасці.
Гісторыя свету і асобнай краіны складаецца з бясконцага мноства малых гісторый — гісторый мясцовасці, гораду, вёскі, і, вядома, з гісторыяў асобных людзей.
Менавіта сёння, калі свет змяняеца хутка, калі імкліва руйнуюцца традыцыйныя сувязі паміж людзмі і супольнасцямі, паміж пакаленнямі, вельмі важна захаваць пераемнасць памяці — ня даць парвацца «нітцЬі часу», як казаў Шэкспір. На нашых вачох ствараецца новы свет, у якім нам з вамі, нашым дзецям і ўнукам жыць, — і якім ён будзе — ніхто ня ведае, але можна быць упэўненым, што калі гэтая «нітка» парвецца — новы свет будзе яшчэ менш бяспечным, менш чалавечным, чым раней. Таму навука гісторыі так папулярна сёння ва ўсім свеце. I калі раней гісторыкі болей цікавіліся «вялікімі асобамі», маштабнымі падзеямі ці грамадзкімі працэсамі, дык цяпер усё больш у цэнтры іх увагі «малая», «блізкая» гісторыя — гісторыя мясцовасцяў, людзей, іхняга паўсядзённага побыту, іх працы, думак і пачуццяў. Як ні дзіўна, менавіта веданне гэтых «дробязяў» гісторыі дапамагае лепш зразумець механізмы глабальных гістарычных і сацыяльных працэсаў.