Гісторыя з паштовай скрыні Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац

Гісторыя з паштовай скрыні

Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац
Выдавец:
Памер: 220с.
Мінск 2003
40.05 МБ
Майму бацьку давялося патрымаць у руках таўшчэзную групавую справу на ворагаў савецкай улады, сярод якіх праходзіў і Сямён Ігнатавіч. Здзівілі яго некаторьія дробязі: подпіс працаўніка НКУС Фрыдмана на дакуменце на арышт зроблены звыклым алоўкам... (троху падцёр гумкай — і няма подпісу). Першы і адзіны допыт быў праведзены праз 25 дзён пасля арышту (мабыць, у «энкавэдзістаў» было зашмат працы ў тыя часы)... Жудасныя на тыя часы пытанні, кароткія адказы:
— Ці прыцягваліся Вашы блізкія сваякі да крымінальнай адказнасці?
— Так, прыцягеаліся, старэйшыя браты.
— Ці ведаў аб антысавецкай агітацыі, якую праводзяць у калгасе?
— He, не ведаў.
— Ці праводзіў асабіста падрыўнуюработу супраць Савецкайулады? — He, не праводзіў.
— Ці было так, штоўгутарцы з іншымі калгаснікамі, калі хтосьцг сказаў, штоў калгасе крадуць, Вы адказалі: «I няхай крадуць, нас гэпіа не датычыцца»?
— He, я так не казаў...
Яшчэ каля тузіна падобных пытанняў... Адказы: не, не ведаў, не казаў... Мабыць, доказаў ніхто не патрабаваў і не шукаў, камусьці ўсё ўжо было дакладна вядома і ясна... У гэты ж дзень Сямёну Ігнатавічу ў складзе групы аднавяскоўцаў было прад’яўлена абвінавачванне ў контррэвалюцьійнай дзейнасці супраць савецкай уладьі і калгасаў, у распаўсюджванні чутак аб набліжэнні вайны і паразе ў ёй СССР, у падтрымцы сувязяў са сваякамі з Польшчы (мабыць, улады лічылі, што савецкі чалавек не павінен мець родных за мяжою).
Сумнавядомая спецыяльная Тройка НКУС 19 лістапада паставіла кропку ў справе. Трох абвінавачаных прысудзілі да расстрэлу, астатніх, у тым ліку і прадзеда, да 10 гадоў папраўча-працоўных лагероў. Так у лёсе прадзеда з’явіўся пасёлак Явас Мардоўскай АССР.
Прайшло амаль тры гады, дзесьці далёка на радзіме гадуюцца без бацькі дзеці, шкада жонку, душа прагне роднай зямлі... У справе фігуруе копія ліста ад 14 чэрвеня 1940 г. Ст. лейтэнант ДБ Н-скі і ст. оперупаўнаважаны М-скі ўведамляюць начальніка Цямлага, што ў пераглядзе крымінальнай справы Граковічу С. I. адмоўлена. Савецкая ўлада не магла дазволіць сабе гэткую раскошу, як пашкадаваць «ворага». «Калі вораг не здаецца, яго знішчаюць». А калі здаецца? А калі не вораг? А ці не ўсё роўна?
Цешыў надзею, відаць, прадзедка, што там, «на гары», разбяруцца, адпусцяць да роднай хаты, да дзетак... Ці не досыць трох гадоў за нейкае неасцярожнае слоўца? Надзея памірае апошняй...
«Лес рубят — іцепкн летят». Знік прадзед, як трэска ў лясах Мардовіі. Калі абарвалася яго жыццё, напэўна, ужо не будзе вядома. Вайна, аб якой «распаўсюджваў чуткі» мой прадзед, замяла апошнія сляды.
Пройдзе час, ужо будзе расстраляны як «вораг народа» чэкіст Фрыдман, ужо не будзе «таварыша» Сталіна, і 13 лютага 1960 г. Найвышэйшы Суд БССР адменіць з-за адсутнасці склада злачынства пастанову спецыяльнай Тройкі НКУС і амністуе прадзеда. Але ніхто не верне жонцы мужа, а дзецям бацькі, ніхто не верне вырваных з жыцця гадоў і не заменіць чорныя дні на хвіліны шчасця. Малодшаму сыну Ігару тады будзе 24 гады, бабуле маёй Веры — 29, але самога бацькі яны ўжо не дачакаюцца. «Няма чалавека — няма праблемы»? I толькі не забыцца мне, як затрэсліся вусны ў сівога дзеда Ігара, калі праз 65 гадоў пражытага жыцця крануўся ён сэрцам ад радкоў пра сябе самога, якія прачытаў у вытрымцы са справы: «...Склад сям’і на момант арышту: жонка Вольга Міхалаўна — 36 год, дзеці: Яўген — 14 гадоў, Дзіма — 9 гадоў, Вера — 7 гадоў, Ігар — пятнаццаць месяцаў...» Хто адкажа за тое, што сын так і не пазнаў бацькоўскай ласкі?
Прабабка Вольга вытрымала ўдары лёсу, адна падняла дзетак, аднаго, старэйшага, не здолела ўсцерагчы, пайшоў Яўген у партызаны і загінуў. Невядома, куды несці кветкі на яго магілку, як невядомая і магілка яго бацькі... Трое астатніх вывучыліся, атрымалі вышэйшую адукацыю, працягнулі род: шасцёра дзяцей, адзінаццаць унукаў, ёсць ужо і праўнукі. Жыццё працягваецца...
А гэты ліст, па словах бацькі, быў чымсьці вельмі дарагі майму дзеду Адаму. Дзед захоўваў яго сярод самых каштоўных папер болып за 40 гадоў. Дзевятнаццацігадовым хлопчыкам накіравалі дзеда адразу пасля вайны на шахты Данбаса. Казаў дзед, што не давярала ўлада зброю хлапцам прызыўнога ўзросту з Заходняй Беларусі і тая праца была альтэрнатываю вайсковай службе. Краіна падымалася з руінаў, якія маглі быць умовы працы ў шахтах таго часу, можна толькі здагадвацца. He ўсё было ладна і ў сям’і. Старэйшы брат дзеда трапіў у нямецкі палон і не вярнуўся, маці памерла ад хваробы, дома засталіся бацька і дзве сястры, адна — з двума немаўлятамі. He было ў дзеда Адама дзяцінства з-за войнаў, несалодкім было і юнацтва. Збег ён з тых шахтаў на радзіму, нейкі час хаваўся па шматлікіх сваяках у вёсках, а потым вярнуўся на шахту, падпаў пад амністыю і адбыў тэрмін працы да канца. Чамусьці мне не сорамна за гэты ўчынак дзеда. Далейшае жыццё дзеда і тое, якім ён застаўся ў маёй памяці, не дае мне падстаў яго асуджаць.
Стосік лістоў з Афганістана перыяду 1980-х гг. Мой бацька ў той час праходзіў службу ў Хабараўскім краі, а ягоны сябра служыў дзесьці пад Кандагарам. Сціплыя радкі перапіскі двух афіцэраў, нічога лішняга, мінімум эмоцый, надзеі, чаканне вяртання дадому... Фотаздымкі... Зацікавілі ўлёткі, якія, як сведчыць каментар да іх, зараджаліся па 300-400 адзінак у снарады і міны, выпальваліся па «духах» і, такім чынам, распаўсюджваліся па прылеглай тэрыторыі. Агітулёткі заклікаюць не рабіць дыверсій на трубаправодах (і тады савецкія салдаты будуць раздаваць паліва мясцовым жыхарам бясплатна), уцекачоў — вяртацца з Ірана дадому, не збіваць стынгерамі цывільныя
самалёты; абяцаюць выплату грошай за добраахвотную здачу зброі без прыцягвання да адказнасці; упэўніваюць, што народная ўлада паважае рэлігію... Няма ўжо той народнай улады, Афганістан жыве ініііым жыццём, расійскія войскі наладжваюць парадак ужо ў «сваёй хаце», а ў Мінску ёсць «востраў слёз», ды там-сям у беларускай глубінцы сустрэ-
неш на могілках помнік маладому хлапцу ў ваеннай форме з красамоўнымі датамі нараджэння і смерці... Чаму людзі ваююць? Каму патрэбныя тыя войны?
Тры кароткія гісторыі з паштовай скрыні, малая частка таго, пра што можна было распавесці. Жыве чалавек, жыве, працуе, потым сыходзіць у нябыт, але яшчэ доўга нясуць памяць пра яго сваякі і знаёмыя, а калі сыходзяць і яны, то ўжо толькі дакументы, нямыя сведкі яго дзейнасці, могуць распавесці праўду пра тое, што і як было. Гісторьпо магчыма на нейкі перыяд сфальсіфікаваць, перапісаць на карысць цяперашнім уладам і моцным гэтага свету, навесці хлусню на сапраўдных герояў, апрануць здраднікаў і ворагаў у лаўровы вянок, але праўда прабівае сабе дарогу праз пласты стагоддзяў, як маладая трава праз пласты асфальту. Веру я, што ажыве Беларусь, што яшчэ падымецца над нашай зямлёй беласнежны сцяг з палоскай крыві пасярэдзіне, крыві, пралітай нашымі продкамі ў барацьбе за сваю незалежнасць, за права людзьмі звацца, за нашу і вашу свабоду.
Ксенія Яцук
Мінскі дзяржаўны педкаледж № 2 імя Максіма Танка
куратар Галіна Арэп’ева
КАНВЕРЦІКІ
На пачатку 90-х гадоў XX стагоддзя, пасля распаду СССР і прыходу новай улады, людзі пачалі адстойваць свае правы на веданне праўды. Для маёй сям’і ў гэты час галоўнай задачай было атрыманне рэабілітацыі прадзеда і дзеда.
3 гэтай нагоды лісты з заявамі накіраваліся ў розныя дзяржаўныя ўстановы: у МУС Рэспублікі Беларусь, ва Упраўленне ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама, у пракуратуру РБ, Камітэт дзяржаўнай бяспекі РБ.
У гэтых лістах была адна просьба — атрымаць даведку аб рэабілітацыі Яцука Аляксандра Іосіфавіча і даведацца, за што ён быў арыштаваны 18.10.1939 г. Мелі лісты наступны выгляд:
В Комйтет государственной безопасностй Мйрского р-на Гродненской обл.
От Яцука Александра Александровйча 1919 года рожденйя
Яцука Константйна Александровйча 1921 года рожденйя
Яцук Зйнайды Александровны (фамйлйя в замужестве Брйлевйч) 1924 года рожденйя
Яцука Мвана Александровйча 1928 года рожденйя
Яцука Нйколая Александровйча 1934 года рожденйя
До апреля 1940 года мы всей семьей жйлй no адресу Барановйчская обл., Мйрскйй р-н, деревня Велйкая Слобода. В апреле 1940 г. нас прннудйтельно вывезлй, отобрав дом, постройкй для содержанйя скота, весь скот, ймуіцество й землю, в Казахстан, Кокчетавскую обл.
В 1939 г. нашего оіпца арестповалй. Сйдел й рабогпал Яцук Александр Посшровйч на лесоповале в г. Копілас. Умер онв 1956 году в г. Акмола (бывшем Целйнограде) в Казахстане.
Убедшпельно просйм вас пересмотреть дело отца, Яцука A. М., 1894 года рожденйя.
Сообіцйть, за что был арестован отец.
Выслать нам, его детям, справкй о реабйлйтацйй».
Ідэя належала роднаму брату майго дзеда Аляксандра Аляксандравіча, Мікалаю, які жыве ў Санкт-Пецярбургу. Ён падбадзёрваў астатніх родзічаў сваёй рашучасцю і настойлівасцю. Па яго парадзе быў пададзены запыт у КДБ РБ, адкуль прыйшоў адказ. Гэта была даведка з пракуратуры.
Т акім чынам, мой дзед атрымаў рэабілітацыю, а разам з ім яе атрымаў ягоны бацька (пасмяротна), браты Мікалай, Іван, Канстанцін і сястра Зіна.
I ўсё гэта дзякуючы пошце, бо не хапіла б ні грошай, ні фізічных сіл, ні нерваў, каб пабываць у кожнай установе, патрабуючы справядлівасці.
Далей пайшла бойка за незаконна адабраную зямлю, скаціну, будоўлі. Паколькі нідзе не знайшлося дакладных звестак пра колькасць канфіскаванай маёмасці, дык камісія пры Гарадзенскім абласным савеце народных дэпутатаў (па аказанню садзеяння ў забеспячэнні правоў ахвяр палітычных рэпрзсій
МУС Рэспублікі Белзрусь У П Р А У Л Е Н Н Е
мвл Республнкм Б» apycv УПРАВЛЕННЕ
Гродзенскага аблвыканкама	Гродненского облнсполкома
23067.5: г. Ггодяр Акагемачесжвя. 3	-	—
10 ,	авгу.ста „Зг. №	1/.Д-733. it №		от	—	.199	г.
о реавмлігтпвкк
Решенне, яынесенное в адмяннстратнвном пор«дке «Д.3...» 	^ПР.КЛН-
Яцука Аіександра 11 осмфовэдд„efcVе”.9*;	
19940 г в отноше.іня ££.№>.&
яа основенвв пестанввлеяяя
Верховяого С«етэ Республ-ав Белярусь <О поряжке рНвматвшш жегт. прлятяявошх репрессіЛ 20-SO x тлов в А,„сандр	реаб.л.т.рован
По мняоыу жлу
Выслан„	 н« спенпоселмне »
01 » н’юія		
13, апреля
19...40 г освобождея.
не установлено
По вопросам восстаяовленкя своях прап очерсдн яля члены его сеыья. относяшяеся к xpyrv/ вмн с ІІоложеннем о лорядке воссганоялгнпя вравО' гюстаіюв.к’ннем Верховного Совета Республяян тяться в хомжхлю пря Гродненском областіюм жсртв полятяческпх репрессяЯ 20—80-х гоаоя н