Гісторыя з паштовай скрыні Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац

Гісторыя з паштовай скрыні

Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац
Выдавец:
Памер: 220с.
Мінск 2003
40.05 МБ
Пра адну такую гісторыю мне хацелася б расказаць. Пра яе мне расказвала мая маці, але лепш і болей падрабязна — мая бабуля. На вялікі жаль, яна ўжо памерла. Ёй было каля васьмідзесяці гадоў.
Амаль кожнае лета я прыязджаў да бабулі ў вёску. Гэта была невялікая вёсачка, але тут было добра і ціха, утульна і прыгожа. Побач быў лес і возера. У лес мы хадзілі ў ягады і грыбы. А возера нас вабіла тым, што акрамя рыбы тут жылі шэрыя чаплі, дзікія качкі і нават прыляталі лебедзі. Жыццё ў вёсцы было спакойнае і ціхае. Усё гэта стварала настрой для ўспамінаў. Бабуля расказвала пра сваё жыццё, разглядалі фотаздымкі. У бабулі быў вялікі сямейны альбом. Акрамя фотакартак былі і лісты. Яны былі даўнія, пажаўцелыя. Мяне вельмі
зацікавіла: чаму бабуля захоўвае гэтыя аркушыкі? Некаторыя з лістоў былі пасляваенныя, і пісала іх яе сяброўка.
Гісторыя гэтага сяброўства пачалася ў гады вайны. Яно было цяжкае, усхваляванае і адначасова сардэчнае. Мне і раней бабуля расказвала пра цяжкія гады вайны, пра здзекі фашыстаў пад мірнымі людзьмі. Але цяпер перада мною адкрылася яшчэ адна старонка жыцця маёй бабулі.
Вайна заспела маю бабулю ў Станькаве. Там яна працавала першы год у школе-інтэрнаце, дзе знаходзіліся дзеці памежнікаў. Дзяцей забралі і з цяжкасцю адправілі ў тыл, а бабуля вымушана была пайсці дадому.
Жыццё дома было цяжкае. Усталёўваўся «новы парадак». Фашысты забілі некалькі чалавек з вёскі за сувязь з партызанамі. Праз некаторы час, зімою, забралі частку моладзі і павезлі ў Германію. У іх ліку была і мая бабуля. Па дарозе хлопцы арганізавалі пабег. Уцячы ўдалося нямногім. Дзяўчаты баяліся скакаць на поўнай хадзе з цягніка. Калі прывезлі ў Германію, іх накіравалі ў лагер. Гэта было ў правінцыі Гале, каля горада Эрфурт. Жыццё было цяжкае. Мая бабуля і сяброўка трымаліся разам. 3 ліста я даведаўся, што былі моманты, калі яны дзяліліся апошнім. Бабуля расказвала, што працавалі на заводзе, які знаходзіўся ў гарах, пад зямлёю.
Некаторыя радкі з ліста прывялі мяне ў здзіўленне: я паглядзеў на сваю бабулю і ўбачыў яе маладой, прыгожай і смелай. Яе сяброўка пісала: «...Твой смелы ўчынак надаў мне сэнс да жыцця».
Атрымалася так, што яны змаглі ўцячы з лагера і пайшлі на ўсход. Больш за трое сутак ішлі, хаваліся дзе давядзецца. Але ў адным месцы, каля горада Веймар, іх затрымала паліцыя. Іх забралі ў турму. Білі, ставілі да сцяны з прывязанымі дагары рукамі. Праз некалькі дзён адправілі на працу да баўэра: там яны прабылі амаль што месяц. Пасля зноў адправілі ў лагер. Тут былі людзі з розных краін: Францыі, Югаславіі, Італіі, Польшчы. Але ўсе жылі асобна. Да «рускіх» адносіны былі больш жорсткія. Ежы давалі мала. Раніцай кавалачак хлеба і каву, удзень — нейкае варыва, увечары зноў кавалачак хлеба і нешта падобнае да чаю. Іншы раз, калі вялі на працу і назад у лагер, удавалася ўхапіць на полі буракоў, морквы. Гэта было вялікім шчасцем.
Бабуля расказвала, як ёй аднойчы прысніўся сон пра ўзыход сонца. Яна расказала пра гэта ў бараку. Людзі гаварылі — хутка прыйдзе вызваленне. I гэта спраўдзілася. У хуткім часе іх вызвалілі амерыканцы. Якія яны шчаслівыя былі ў гэты час! Але яшчэ амаль што цэлы месяц іх трымалі ў фільтрацыйным лагеры, пасля перадалі рускім. У хуткім часе адправілі дадому. Людзі плакалі, але гэта былі слёзы радасці, радасці вызвалення, перамогі, канца няволі, — пісала ў сваім лісце-ўспаміне сяброўка.
Бабуля казала, што ў гэты час яны былі самыя шчаслівыя людзі на зямлі, бо прайшлі праз пакуты, засталіся жывымі, сустрэліся з роднымі.
Я часта ўспамінаю бабулю і яе жыццё: цяжкае, суровае, з выпрабаваннямі, такое непадобнае да нашага. Жыццё маёй бабулі для мяне іюдзвіг, I цянер нават сорамна перад ёй за свае ўчынкі, за тое, што я не цаню памяці сваёй бабулі...
Артур Шахназаран
Магілёўская вобл., г. Бабруйск, вячэрняя сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 5 пры выхаваўчай калоніі № 2, 8 клас куратар Кацярына Кернажыцкая
ГІСТОРЫЯ 3 ПАШТОВАЙ СКРЫНІ
Шмат цікавага і незвычайнага можна даведацца з паіптовай скрыні. Яна прыносіць людзям радасць і гора, узнёсласць і адчай, трывогу і моц. Для мяне ж паштовая скрынка — гэта мая надзея і спадзяванне на лепшае будучае. Кожны дзень з заміраннем сэрца я чакаю жаданай вестачкі ад самага роднага, дарагога і блізкага мне чалавека — Мамы.
Няхай нікога не здзіўляе, што гэтае слова я напісаў з вялікай літары, бо лічу, што ў хуткім часе ўсе людзі будуць пісаць яго так. У калоніі гэта самае святое слова, бо толькі тут я зразумеў, хто мой лепшы сябар. Усе тыя, каго я раней лічьгў сябрамі, мяне забылі, і ніхто з іх нічога не піша.
Бацькоў не выбіраюць, не выбіраў іх і я. Мама — беларуска, закончыла сярэднюю школу і кулінарнае вучылішча, некаторы час працавала поварам. Стравы, прыгатаваныя яе рукамі, былі надзвычай смачнымі. Нечакана мама стала прыхільнай да чаркі. Ішоў час, a алкагольная залежнасць узрастала.
У 1995 г. мама была асуджаная за крадзеж, але яе не пасадзілі, a далі два гады ўмоўна. Пасля гэтага яна адмовілася ад спіртнога, у нашым доме зноў панавалі радасць і спакой. У 1999 г. мой старэйшы брат Валера быў асуджаны за крадзеж. У той час, калі яго вызвалілі, у доме былі цяжкасці, бо п’янства стала галоўным заняткам зноў. Т ады былі не толькі п’янкі, але і такое, пра што не жадаю нават пісаць... Насталі невыносныя, нудныя дні, дамоў нават не хацелася ісці.
Валера паехаў у Пецярбург зарабляць грошы, і да сённяшняга дня аб ім няма вестак... Доўга не думаючы, я залез у сталоўку, за гэта 22 лістапада 2000 г. я апынуўся ў Баранавіцкай турме, але мне далі адтэрміноўку. Я ехаў дадому і спадзяваўся, што мяне чакаюць і што адмовіліся ад ранейшых «заняткаў», але там усё было па-старому.
22 сакавіка мама разам з маім сярэднім братам Юрам учыніла крадзеж. Іх пакаралі зняволеннем на тры гады. Маю маленькую сястрычку Ілону, якой зараз сем год, забрала маміна сястра. Такім чынам, я застаўся адзін. На маім доме вісеў замок, я жыў у суседзяў, якія таксама былі вельмі прыхільныя да чаркі.
Сам не разумею, што мяне зноў пацягнула, але я зноў скраў. На гэты раз 22 бутэлькі гарэлкі. За гэта я атрымаў 3,5 гады пазбаўлення волі.
Першы ліст ад мамы я атрымаў у кастрычніку 2001 г. Ён мяне падтрымаў, ускрыліў, даў надзею на лепшае будучае. Мне было вельмі непрыемна і крыўдна за тое, што мая мама асуджаная, але ў калоніі я даведаўся, што не адзін я ў такім становішчы. Разам са мною адбываюць пакаранне таварышы, мамы якіх таксама знаходзяцца за кратамі. Становішча маё няважнае, горкае, бо страціў самае галоўнае — волю. Недзе мае аднагодкі ходзяць у школу, займаюцца любімыліі справамі, а я жыву па раскладзе калоніі. Калі б я быў прэзідэнтам, дык абавязкова выдаў бы ўказ, каб усе жанчыны-маці, якія маюць маленькіх дзетак, прыйшлі на экскурсію ў калонію. Няхай бы яны ўбачылі вочы асуджаных падлеткаў, няхай бы яны на свае вочы ўбачылі, як цяжка быць зняволенымі ў 14-17 год!
Магчыма, пасля такой экскурсіі ні адна мама не стала б прыхільніцай «зялёнага змія», мамы тады не паказвалі б сваім дзецям тых крывых сцежак, па якіх часам крочаць самі.
У калоніі я зрабіў аналіз таго шляху жыцця, які пройдзены, задумаўся над зробленымі памылкамі і вельмі пашкадаваў, што не так жыў, як трэба.
Зараз маю маму перавялі на вольнае пасяленне. Яна думае пра мяне і клапоціцца. Я атрымліваю ад яе пасылкі, бандэролі. Вельмі радуюся, што яна зразумела свае памылкі і больш не п’е. Хачу верыць. Калі гэтак паводзіць сябе яна будзе заўсёды, тады з маёй сям’і болей ніхто не трапіць за турэмныя краты.
А лісты, якія я атрымліваю ад яе, грэюць маю душу і прыносяць светлыя спадзяванні. Іх я вывучыў амаль на памяць, сваёю радасцю ад лістоў хочацца падзяліцца з усімі добрымі людзьмі.
Мама ў мяне незвычайная, бо яна таленавітая. Малюнкі, якія яна мне дасылае, — нібы жывыя. Яны ўзнімаюць настрой, даюць мне сілы. Я адчуваю, што мяне любяць і я патрэбны, зусім не забыты. Усё гэта я адчуваю дзякуючы паштовай скрынцы...
Мая мама пачала верыць у Бога, просіць, каб і я верыў. Я згаджаюся з яе прапановаю, але лічу, што Бог павінен быць у кожнага чалавека. Бог — гэта сумленне. Яно або ёсць, або няма. Я пастараюся быць сумленным у жыцці.
Мая мама — гэта самае светлае ў маім жыцці. Вельмі шкадую яе, бо ёй, як і мне з братам, давялося ісці нялёгкім шляхам турэмнага зняволення. Тут і мужчынам не вельмі салодка. Становіцца не па сабе, калі думаю пра гэта... Я мару, каб у маёй новай сям’і, якая некалі створыцца, ніколі не адбывалася падобнага, каб мае дзеці не ведалі крадзяжоў.
Аляксей Юрша
г. Мінск, ліцэй пры БДУ, 11 клас
куратар Васіль Юрша
ТРЫ ГІСТОРЫІ 3 ПАШТОВАЙ СКРЫНІ
Жоўтая бацькоўская скрыня: старыя лісткі, карткі, паштоўкі, фотаздымкі — наш сямейны архіў. Шмат цікавага хаваецца ў ім, каб перабраць усё гэтае багацце, спатрэбіцца шмат вольнага часу. Вось я трымаю ў руцэ адзін з не так даўно атрыманых лістоў. Кутны штамп Галоўнага ўпраўлення здзяйснення пакаранняў Міністэрства юстыцыі РФ. Сухія кароткія радкі казённага адказу абарвалі кволую надзею бацькі выведаць штосьці новае пра лёс майго прадзеда, які загінуў у нетрах сталінскага ГУЛАГа: «...Сведенйямй... архйвучрежденйя не располагает». Але дакладна вядома, што менавіта там прадзед адбываў пакаранне. Штосьці сапсавалася ў сістэме сталінскага ўліку? Ці можа, не варта шукаць? Няма — і добра, з жывымі цяжка разабрацца, а тут хтосьці корпаецца ў старым смецці.
Пасёлак Явас — сталіца мардоўскіх лагераў... Колькі слёз памятае тая зямля! Мой прадзед Сямён Ігнатавіч Граковіч — кулак? Уяўленне малюе вобраз кулака: сыты самазадаволены дзядзька з вялікім трыбухом. Углядаюся ў стары пажоўклы фотаздымак 1930-х гг. Хударлявы змораны чалавек, твар пабіты зморшчынамі, высокі лоб, звычайная простая вопратка, чымсьці няўлоўна нагадвае мне бацьку...
Амаль што сто трыццаць гадоў таму, 19 кастрычніка 1898 г., у вёсцы Расохі пад Смалявічамі нарадзіўся мой прадзед.
3 матэрыялаў асабістай справы:
«Соцйалызое положенйе до революцйй — кулак, іімел: 20 десятйн землй, коней — 2, коров — 4, мелкого скоіпа 10 голов...»
Два старэйшыя браты прадзеда Адам і Вікенційу 1930 г. былі раскулачаныя і высланыя ў Сібір. 5 жніўня 1937 г. прыйшла чарга малодшага брата — Сямёна. Склад сям’і на момант яго арышту: жонка Вольга Міхалаўна — 36 год, дзеці: Яўген — 14 гадоў (пазней, у гады Вялікай Айчыннай вайны, загінуў у партызанах), Дзіма—9 гадоў, Вера (мая бабуля) — 7 гадоў, Ігар -— пятнаццаць месяцаў...