Гісторыя з паштовай скрыні Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац

Гісторыя з паштовай скрыні

Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац
Выдавец:
Памер: 220с.
Мінск 2003
40.05 МБ
Расказвала стрыечная сястра Васіля Надзея Іванаўна Шаціла. Васіль застаўся круглым сіратой у 10 год. Бацька ягоны загінуў на другім годзе Першай сусветнай вайны. Цяжкае ваеннае ліхалецце, нястача, «грамадзянка», і маці Васіля, каб неяк пражыць самой ды пракарміць сына, вырашыла, як цяпер кажуць, заняцца бізнесам. Яна назбірала нейкіх рэчаў дома і на вазку павезла на Украіну аб-
мяняць на харчы. Але трапіла ў палон да Дзянікіна. Час быў бязлітасны. I ляжаць бы ёй недзе ў канаве як дыверсантцы чырвонай, калі б нейкім цудам не пачуў пра палонную генерал. Ен сам дапытаўжанчыну і адпусціў яе. Толькі па дарозе да Веткі Марына (так звалі маці Васіля) захварэла на тыф, і ў Ветку яе, непрытомную, прывёз конь. He апрытомнеўшы, Марына памерла. Старэйшая сястра Марыны, Алена, забірае да сябе Васіля. У Алены было трое сваіх дзяцей, і яе муж таксама загінуў у вайну. Малодшая дачка Алены Надзея ў сталым веку расказвала маёй бабулі, што ў іх сям’і Васіль быў добрым анёлам. Раўналетка старэйшага брата Івана, ён быў для ўсіх дзяцей і сябрам, і настаўнікам. He па гадах разважлівы, ад прыроды дапытлівы, разумны, ён паглядзіць, як сплецены лапці — і самастойна зробіць такія. Потым пасадзіць дзяцей, пакладзе лыка, пакажа кожнаму, як плесці (і не адзін раз!), а сам хутчэй за ўсіх спляце.
Надзея Іванаўна з нейкай незразумелай уважлівасцю шукала ў дзецях Васіля падабенства з ім. He знешняга падабенства, а падабенства ўчынкаў, паводзінаў, характару. Яна працавала ў школе настаўніцай, таму і мела магчымасць назіраць за дзецьмі.
Мая бабуля кажа, што яна вельмі хацела спытаць, ці такі ўжо беззаганны быў Васіль, але не пасмела гэтага зрабіць.
Да скону сваіх дзён дзве жанчыны расказвалі «сагі» пра Васіля і памяталі той страшэнны трохкутнік, што прынёс тую чорную вестку...
Ганна Хоміч
Мінская вобл., г. Жодзіна, СШ № 8, 8 клас
куратар Л. В. Гукава
ЎСПАМІНЫ I СУЧАСНАСЦЬ
(...) Цяжка ўявіць жыццё без лістоў, і ўвогуле — без пошты. Лісты прыносяць нейкую вестку, якую ты, магчыма, гэтак доўга чакаеш. Асабліва важнай пошта становіцца падчас цяжкіх выпрабаванняў...
Вайна! Колькі ж ты прынесла людзям бяды, няшчасця> непатрэбных ахвяр. Колькі гора, слёз, страт, няспраўджаных надзей.
Зараз у Беларусі і за яе межамі жыве шмат людзей, лёс якіх шчыльна звязаны з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны. Да іх я магу аднесці і сваю бабулю — Яніну Барысаўну Карповіч. Дзякуючы інтэрв’ю з ёю я даведалася пра тое, што адбывалася ў нас падчас вайны.
Мая бабуля разам са старэйшым братам і малодшай сястрой рана згубіла бацькоў — абодва загінулі ад рук фашыстаў. Сваёй бацькаўшчынай бабуля лічыць вёску Выгар Мінскай вобласці Лагойскага раёна (у ваенны час — Плешчаніцкага раёна), дзе яна нарадзілася і вырасла. Але зараз, пражыўшы столькі год без бацькоў, яна кажа: «Няма бацькоў — няма радзімы».
Сваё інтэрв’ю я пачала з пытанняў пра пошту, пра яе працу ў вёсцы, бабуля ахвотна распавяла наступнае:
— Самым галоўным будынкам у нашай вёсцы быў сельсавет, бо там была і пошта, і тэлефон, і машыны (некалькі грузавых і адзін трактар). Усе лісты спачатку прыходзілі туды, а потым, калі іх тамужо перабяруць, паставяць штампы, паштальён разносіў па вёсцы. I ён не кідаў іху паштовыя скрыні, як гэта робіцца зараз, а аддаваў лісты асабіста ў рукі атрымальніка.
Трэба дадаць, што пошта прыходзіла не часта, і лісты дасылаліся не ў канвертах з маркамі, як зараз, а ў так званых «сухарыках». «Сухарык» — гэта ліст паперы, які складваўся ў трохкутнік. Вось у ім і прыходзілі лісты.
— Паштальёнам грошаў не выплочвалі, — працягвала бабуля, — усе працавалі задарма, не лічачы адной «палачкі» ў дзень. А ў канцы года (недзеўвосень) за гэтыя палачкідаваліякога-небудзь самага дрэннага зерня,якое нават куры не клявалі. Выбіраць не прыходзілася: абоў цябе будзе дрэннае зерне, або тыўвогуле нічога мець не будзеш.
Пра пошту мне было слухаць цікава, але захацелася як мага больш даведацца пры жыццё людзей у ваенныя гады.
Немцы ў вёсцы Выгар былі не ўвесь час. Бывала, што яны ад’язджалі на два-чатыры дні. А карнікі наязджалі на матыцыклах раз у год. Моцна фашысты і не чапалі людзей, хаця ўся вёска ніколі не забудзе аднаго жахлівага здарэння...
Дзень быў, як і заўсёды, напоўнены стараннай працай. Але раптам па вёсцы разбегліся немцы і пачалі ўсіх (і дзяцей, і дарослых) за-
мыкаць у адзін стары вялікі хлеў (кароўнік). Фашысты забаранілі браць з сабою рэчы. Праз нейкі час усе жыхары апынуліся ў старым хляву (вёска была невялікая — сорак з нечым хат). Заставалася толькі яго падпаліць. Але нечакана прыехалі чатыры матацыклы, разам з імі і нейкі нямецкі начальнік. Спачатку ён нешта сказаў карнікам, а потым крыкнуў людзям, каб яны выходзілі з кароўніка і хутка ішлі дадому. Немагчыма перадаць словамі ўсю радасць, якую перажылі вызваленыя ад смерці людзі! Калі ўсе разышліся, «галоўны» немец загадаў падпаліць ужо пусты кароўнік.
Вядома, былі і іншыя жудасныя прыклады. Вось што здарылася з адным вяскоўцам і падлеткам, якія пасвілі кароў у лесе.
—.. .Івось падлавілі іх немцы, — трывожна і з вялікім болем распавяла бабуля, — накінуліся на мужыка з падлепгкам і давай пытаць: «Дзе партызаны? Раз кароў у лесе пасвіце, значыцца, ведаеце, дзе яны знаходзяцца». На гэпіа няшчасныя нічога не адказалі, і ў хуткім часе былг расстраляныя, а потым спаленыя каля вёскі, —бабуля выцерла слёзы.
— ПІмат людзей памірала ад голаду, холаду, з-за немцаў... — працягвала мая суразмоўца. — Голад — гэта вельмі страшна. Есці няма чаго! Вядома, нешта ў рот клалі, але гэта былі толькі гнілая бульба паслязімы ірозныя травы,як,напрыклад,дзяцеліна (белаямаленькая канюшынка), еобаратнік (мядзведжыя вушкі — іх высушвалі, церлі ды бліны з іх пяклі), а таксама ягады, грыбы,рыба зДзвіны, якая нават і зімой не замярзала. Хлеб... Пра гэта слоеа мы забылі...
Зараз вады шмат — яна амаль паўсюды іў даволі вялікай колькасці. I сёння кідаеццаў вочы, штолюдзі не берагуць вадзіцу, несур’ёзна яе выкарыстоўваць. А як былораней? Наўсю вёску было два калодзежы, іў тых вада збіралася няхутка, а крьініца была за паўкіламетры. Трэба было падымацца ў тры гадзіны ночьі, каб хоць вядзерца дастаць з калодзежа. Вады не хапала, а ўдзень усім хочацца піць — і людзям, і жывёлам. Трэба было клапаціцца не толькі пра сваю скаціну, але і пра калгасную, за якой часта акрамя пастуха хадзілі галодныя ваўкі з лесу.
Харчаванне немцаў значна адрознівалася ад нашага. У іх быў часта даволі смачны суп, а таксама шмат шакаладу,масла, кансерваў. Немцы, бывала, давалі дзецям супу, калі тыя падыходзілі да іх. Таксама хочацца ўзгадаць тое, што калі немцы ад’язджалі, дык ад іх заставалася шмат зубной пасты,у якую потым выпэцкваліся дзеці. У цэнтры вёскі была нямецкая кухня, дзе звычайна харчаваліся немцы. I аднойчы перад чарговым сняданнем сабралі яны ўсіх маладых хлопцаў і дзяўчат (старых не чапалі) у гэтай самай кухні, пасадзілі на лаўкі, засланыя прыгожымі посцілкамі, якгя належалі адной кабеце з вёскі, і елі і пілі з іміўвесь вечар. A назаўтра ўсіх хлопцаў ды дзяўчат вывезліў Германію.
Пасля вайны ўсе яны вярнуліся дадому, акрамя адной. Соня Д. не захацела вяртацца на бацькаўшчыну, бо ў Германіі ў яе была ўжо свая сям’я і казачнае (па нашых уяўленнях) багацце. ІІасля вайны яна так і не прыехала ў родную вёску. Лісты Соня пісала, але яны прыходзілі вельмі рэдка, а калі прыходзілі, то па-нямецку, а гэтай
мовы ніхто ў вёсцы не ведаў (нават настаўнікі — і тыя не маглі перакласці). На шчасце, за чатыры кіламетры ад вёскі знайшоўся адзін чалавек, які потым гэтыя лісты перакладаў...
Цяжкасці былі на кожным кроку. Як было дрэнна ў той час з вопраткай! На лета была толькі адна кашуля з белага палатна. Т каніну бралі ад парашутаў. Як гэта ні дзіўна, але швейныя машынкі былі амаль ва ўсіх вясковых хатах, і шылі людзі так, як у іх атрымлівалася.
— У нас таксама была машынка, але пасля страты бацькоўмы вырашылі абмяняць яе на кароўку. Нават абмянялі не ўсю машыну, a толькігалоўную часіпку без стала. Кароўка былаў нас старая — дванаццаць гадоў (ужо да нас дзесяць цялят нарадзіла). Кароўкі, сякія-такія, але ж быліў людзей, а вось каня можна было знайсці толькіў калгасе. Хочацца звярнуць увагу на тое, што на ўсю вёску была толькі адна лазня. Мыліся там раз у месяц, a то і два разы. У той час было шмат усялякай заразы, і таму людзям галілі галовы.
Жыццё дзяцей без бацькоў было вельмі цяжкім. Але жылі дзякуючы людской падтрымцы, спагадзе. Дзеці вайны вельмі хутка становяцца дарослымі. Напрыклад, мая бабуля з дванаццаці гадоў ужо працавала — пасвіла жарабят «за палачку» ў дзень.
Пасля вайны грошы пачалі атрымліваць за працу недзе толькі гады праз два. Але для сірот выдзяляліся грошы ад дзяржавы — па 50 рублёў на аднаго чалавека штомесяц. I ўся гэтая дапамога была толькі пасля вайны.
(...)
Калі я праглядала татаву калекцыю марак, то маю ўвагу прыцягнула марка, прысвечаная 25-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мне здавалася, што гэтая марка вельмі старая (1969 г.), мабыць, таму, што я сама нарадзілася ў 1988 г. На ёй намалявана частка ваеннай карты, а таксама адзін з помнікаў — Курган Славы, што знаходзіцца на 21-м км па шашы Мінск-Масква. Гляджу я на марку — і перада мною праносяцца ўспаміны бабулі пра вайну, якія я чула ўжо не раз...
Васіль Цітоў
Мінскі машынабудаўнічы каледж, група 329-Р
куратар Уладзімір Сурмянкоў
ДЗЁННІК — ЦЭЛАЕ ЖЫЦЦЁ
Мая бабуля жыве на Гомельшчыне ў маленькай вёсачцы, якой, мабыць, няма на мапе. Апошні раз мы з бацькамі былі ў бабулі некалькі тыдняў таму. Яна была вельмі радая нас пабачыць, а мяне, шчыра кажучы, думка пра вёску не вельмі вабіла, і таму прыехаў я туды з дрэнным настроем. Бабуля адразу гэта заўважыла і спрабавала падняць мой настрой рознымі ласункамі, прыгатаванымі да нашага прыезду. Мне было сумна ў гэтай забытай не толькі людзьмі, але і Богам
глушы. Вёска за некалькі год кардынальна змянілася, на жаль, не ў лепшы бок. Тут засталося толькі некалькі хат, якія амаль ураслі ў зямлю, а дахі іх ужо даўно трэба было адрамантаваць. У вёсцы жылі старыя людзі, якім гэта было не пад сілу. Здавалася, што вёска разам са сваімі жыхарамі дажывае апошнія дні.