Гісторыя з паштовай скрыні Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац

Гісторыя з паштовай скрыні

Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац
Выдавец:
Памер: 220с.
Мінск 2003
40.05 МБ
та Адама Міцкевіча (1798-1855 гг.). Гэтай падзеі была прысвечана марка № 266 (20.05.1998 г.). На ёй намаляваны партрэт паэта...
Помнікі беларускай архітэктуры. Будынкі на марках Беларусі
Беларусь знакаміта не толькі сваімі слыннымі сынамі, але і сваёй духоўнай і матэрыяльнай культурай. Асабліва шмат на Беларусі помнікаў архітэктуры. I многія з іх абвешчаны ЮНЕСКА набыткамі сусветнай мастацкай культуры. Стваральнікі марак пастараліся адлюстраваць у сваіх творах найбольш каштоўныя помнікі беларускай архітэктуры, будынкі, якімі беларусы могуць ганарыцца па праву, каб жыхары іншых краін не думалі, што нам няма чым пахваліцца, акрамя будынкаў «саўковага» перыяду.
Першая серыя марак з архітэктурнымі помнікамі Беларусі выйшла 15.10.1992 г. Яна так і называлася: «Архітэктурныя помнікі Беларусі» (маркі №№ 8-13). На марцы № 8 намаляваны Нясвіжскі замак. Ён быў пабудаваны яшчэ ў XVI ст. і належыў князям Радзівілам. У пазнейшыя часы замак шмат разоў перабудоўваўся, ажно да XIX ст. Ён з’яўляецца выдатным помнікам свецкага палацабудавання. I зараз хіба толькі немаўля нічога не ведае пра Нясвіжскі замак. Марка № 9 знаёміць нас з Барысаглебскай (Каложскай) царквой, якая знаходзіцца ўГродне. Яна была пабудаваная аж у XII стагоддзі! Марка № 10 прысвечана Мірскаму замку. Гэты замак у адрозненне ад Нясвіжскага амаль не перабудоўваўся, і таму мы можам сцвярджаць, што менавіта так ён выглядаў і чатыры стагоддзі таму. Зараз тут поўным ходам ідуць рэстаўрацыйныя працы. На марцы № 11 адлюстравана Камянецкая вежа. Яна размешчана ў в. Камянец, што на Брэстчыне. Унікальнасць яе ў тым, што яна ўяўляе сабой прыклад абарончага збудавання XII ст. I яна выдатна захавалася да нашых часоў. На марцы № 12 мы можам пабачыць Сабор Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра, што ў Полацку. I нарэпіце марка № 13. Яна прысвечана Спаса-Праабражэнскай царкве г. Заслаўе Мінскай вобласці. Але пабудаваная яна была як Кальвінскі збор у XVI ст.
Марка№ 53 (25.11.1993 г.) знаёініць нас з касцёлам кармелітаў (Станіславаўскім касцёлам), які стаіць у Магілёве. Марка з’яўляецца працягам серыі «Помнікі архітэктуры Беларусі». 17.10.1994 г. зноў выйшаў працяг гэтай серыі — маркі №№ 80-81. На першай — царква ў Сынкавічах, пабудаваная ў XVI ст. Гэта цікавы прыклад не толькі храмавага, але і абарончага збудавання. А на другой марцы намаляваны Петрапаўлаўскі сабор у Г омелі, які пабудавалі ў XIX ст.
21.11.1995 г. ізноў выйшаў працяг серыі — маркі № 111-112. На першай намаляваны касцёл кармелітаў у г. Мсціслаўле, помнік архітэктуры XVII-XIX ст.ст. А на другой — касцёл Іаана Хрысціцеля ў в. Камаі Віцебскай вобласці. Ён дайшоў да нас з далёкага XVII ст. У ім адчуваюцца рысы абарончага збудавання.
Маркі №№ 200-201 (24.09.1996г.) таксамаўваходзяцьу гэтую серыю. Марка № 200 прысвечана касцёлу францысканцаўу Пінску (XVI-XVII ст.ст.), а марка № 201 — Мікалаеўскай царкве ў Магілёве (XVII ст.). Марка № 217 (31.12.1996 г.) прысвечана Нацыянальнаму акадэмічнаму тэатру імя Янкі Купалы. Менавіта яго фасад і адлюстраваны на марцы.
У 1997 г. святкавалі 900-годдзе аднаго з самых старажытных беларускіх гарадоў — Пінска. 3 гэтай нагоды 13.09.1997 г. была выпушчана марка № 240. На ёй намаляваны Езуіцкі калегіум XVII ст. А праз два дні — 15.09.1997 г. выйшла марка № 241, прысвечаная 75-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. На марцы выяўлены фасад бібліятэкі. У 1998 г. святкаваў 775-годдзе Нясвіж. I 5.05.1998 г. выйшла марка № 265, на якой быў намаляваны цэнтральны ўваход у Нясвіжскі палацава-замкавы ансамбль.
Своеасаблівым помнікам архітэктуры з’яўляецца і Абеліск Перамогі, што стаіць на плошчы Перамогі ў г. Мінску. I яго выяву таксама вырашылі надрукаваць на марцы — цяпер яго можна пабачыць на марках Другога стандартнага выпуску (маркі №№ 95, 98, 107 і 119 — яны адрозніваюцца толькі колерам).
Гістарычныя падзеі
Марка № 36 (8.07.1993 г.) была прысвечана першаму з’езду беларусаў свету ў Мінску, які адбыўся 8-10.07.1993 г. На ёй адлюстравана эмблема з’езду — стылізаваны партрэт Ефрасінні Полацкай.
Марка № 55 прысвечана 130-годдзю паўстання Кастуся Каліноўскага.
50-годдзю вызвалення Беларусі, Расіі і Украіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прысвячаецца квартблок з купонам, выпушчаны сумесна поштамі гэтых краін 3.07.1994 г. Адна з марак прысвечана вызваленню Беларусі, другая — Расіі, а трэцяя — Украіны. На кожнай з іх намалявана карта асноўных напрамкаў ваенна-франтавых аперацый, а на купоне надрукаваны святочны надпіс на трох мовах.
А маркі №№ 89-90 (4.05.1995 г.) былі выпушчаны з нагоды 50-годдзя ўжо канчатковай перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На першай марцы намаляваны манумент Перамогі ў Мінску, а на другой —у Маскве.
10.04.1996 г. выйшаўквартблок з купонам, прысвечаны сумнаму юбілею — 10-годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС. На марках, якія ўвайшлі ў квартблок, выяўлены вобразы, якія сімвалізуюць шкодныя наступствы аварыі для людзей і прыроды.
2.06.1996 г. была падпісана дамова пра стварэнне Саюза Расй і Беларусі. 14.06.1996 г. выйшла марка № 154, прысвечаная гэтай падзее.
Маркі №№ 155-159 (15.07.1996 г.) прысвечаны XXVI Алімпіядзе ў Атланце. На ёй беларусы паказалі вельмі някепскія вынікі.
Марка № 199 (19.09.1996 г.) прысвечана 400-годдзю выхаду з друку «Граматыкі» Лаўрэнція Зізанія (1596 г.). Яшчэ адна цікавая старонка гісторыі культуры Беларусі, бо гэта — граматыка старабеларускай мовы. На марцы намаляваны яе тытульны аркуш.
Марка № 203 (14.11.1996 г.) прысвечана 100-годдзю з’яўлення ў Мінску першай гарадской тэлефоннай сеткі.
Пачатак кнігадрукавання на Беларусі звязаны з імем Францішка Скарыны, знакамітага беларускага асветніка, гуманіста і першадрукара. Менавіта ён выдаў у 1517 г. у Празе першую друкаваную кнігу на старабеларускай мове. I гэтая дата лічыцца пачаткам беларускага кнігадрукавання. Беларуская пошта адзначыла 480-годдзе беларускага кнігадрукавання выпускам 7.09.1997 г. чатырох марак на гэтую тэму (маркі №№ 236-239). Маркі прысвечаны розным перыядам дзейнасці Скарыны. У афармленні марак былі выкарыстаны гравюры таго часу і тэксты са скарынаўскіх выданняў, а таксама два партрэты самога першадрукара.
Марка № 245 (28.09.1997 г.) прысвечана 100-годдзю школы сляпых на Беларусі.
3.02.1998 г. быў выпушчаны квартблок, прысвечаны XVIII зімнім Алімпійскім спаборніцтвам у японскім горадзе Нагана. Беларусы паказалі сябе даволі добра на гэтых спаборніцтвах, заваяваўшы некалькі медалёў.
Творы беларускіх мастакоў
Як і кожная цывілізаваная краіна, Беларусь падаравала свету шэраг геніяльных мастакоў. Кожны еўрапеец ведае імя Марка Шагала (1887-1985 гг.). Яго творы дэманстраваліся на самых прэстыжных выставах свету, а мець іх у сваёй калекцыі лічыцца за вялікі гонар. Яго параўноўвалі з лепшымі мастакамі Еўропы. Але ён большую частку свайго жыцця пражыў у эміграцыі, бо кіраўніцтва СССР не прызнавала яго творчасць і лічыла яго бяздарным мастаком. Затое зараз у Расіі яго з гонарам называюць рускім мастаком, хоць ён рускім ніколі не быў, а нарадзіўся ў Віцебску. На марках №№ 37-38 (12.10.1993 г.) надрукаваны рэпрадукцыі яго карцін «Прагулка» (1917 г.) і «Над Віцебскам», а на блоку № 2 (марка № 39) — габелен «Біблейскае пасланне».
20.10.1998 г. выйшла цэлая серыя марак пад назвай «Жывапіс Беларусі» (маркі №№ 296-300). На іх надрукаваны рэпрадукцыі карцін «Каложа» В. К. Цвіркі, «Вуі лавая гасціная» С. Ю. Жукоўскага, «Зімні сон» В. К. Бялыніцкага-Бірулі, «Партрэт дзяўчынкі» 1.1. Аляшкевіча і «Партрэт невядомай» I. Ф. Хруцкага.
Рэлігійныя творы Беларусі
Многія людзі жылі і працавалі дзеля дабрабыту царквы. I вынікамі іх працы станавіліся піматлікія абразы, статуі, будынкі храмаў.
Самым яскравым культурны.м набыткам царкоўнага паходжання з’яўляецца крыж Лазара Богшы, аб якім я ўжо гаварыў. Яго значэнне настолькі вялікае, што ён сустракаецца не толькі на марцы № 1, але і на марках №№ 6, 7, 7а (25.09.1992 г.), прысвечаных 1000-годдзю Полацкай епархіі і праваслаўнай царквы Беларусі. У 1997 г. гэты крыж быў узноўлены беларускім ювелірам М. II. Кузьмічом. Ён працаваў над копіяй 5 гадоў. 3 гэтай нагоды 8.12.1997 г. выйшла марка № 252 (наддрукоўка на марцы № 1).
26.12.1996 г. выйшла серыя марак «Беларускі іканапіс» (маркі №№ 211-215). На іх адлюстраваны найбольш каштоўныя і знакамітыя помнікі беларускай іканаграфіі, шэдэўры сусветнага значэння. Гэта былі праваслаўныя святыні. Але на культуру Беларусі не меншы ўплыў аказаў каталіцкі касцёл. На марках №№ 291-294 (6.10.1998 г.) прадстаўлена серыя «Драўляная скульптура». На марцы № 292 выяўлена фігурка архангела Міхаіла, зробленая ў канцы XV ст. На марцы № 293 — выява прарока Захарыі (1642-1646 гг.), а на марцы № 294 — Марыі з немаўлём Ісусам на руках (канец XVI ст.). Усе гэтыя скульптуры стаялі калісьці ў каталіцкіх касцёлах.
Беларускі народны побыт, рамёствы і святы
Вядома ж, беларуская марка не магла не закрануць беларускага побыту, асаблівасцяў нацыянальнага каларыту. Бо марка — гэта «твар» дзяржавы перад жыхарамі іншых краін. Што перш за ўсё бачыць іншаземец, атрымаўшы ліст з Беларусі? Вядома ж, марку. Таму стварыць маркі, якія адлюстроўвалі б асаблівасці беларускага этнасу, ёсць справаю неабходнаю. 21.12.1992 г. выйшла серыя марак пад назвай «Беларускае прыкладное мастацтва. Кераміка» (маркі №№ 27-30). На марках намаляваны гарлач, міска, гаршчкі і збаны, якія беларускія народныя майстры робяць зараз, як рабілі і тысячу гадоў таму.
22.04.1993 г. выйшла серыя марак пад назвай «Беларускае прыкладное мастацтва. Вырабы з саломкі» (маркі №№ 31-34). На іх адлюстраваны фігуркі птушак і людзей, зробленыя з саломкі. 13.07.1995 г. выйшла серыя марак пад назвай «Беларускае народнае адзенне» (маркі №№ 99-101). На іх намаляваны мужчынскія і жаночыя строі Мотальскага, Ваўкавыска-Камянецкага і Пухавіцкага гісторыка-этнаграфічных раёнаў. 13.08.1996 г. выйшаў працяг гэтай серыі (маркі №№ 160-163). На гэты раз на марках былі адлюстраваны Копыльска-Клецкі, Давыд-Гарадоцка-Тураўскі, Кобрынскі і Нараўлянскі строі. 10.07.1997 г. серыя была дапоўнена маркамі з выявамі Дзісенскага, Навагрудскага і Быхаўскага строяў (маркі №№ 233-235).
Акрамя гэтага, увесь Чацвёрты стандартны выпуск марак (уведзены ў 1998 г.) прысвечаны таму, што з’яўляецца асаблівасцю беларускай культуры. На адной з іх выяўлены цымбалы, на другой — ліра, на трэцяй — калядная зорка, на чацвёртай — сімвал свята Івана Купалы (палаючае кола). Яшчэ дзве маркі прысвечаны беларускім народным танцам: «Крыжачку» і «Лявонісе». Яшчэ дзве — веравызнанням, якія спавядаюць беларусы, — на іх намаляваны будынкі праваслаўнай царквы і каталіцкага касцёла. Яшчэ на дзвюх марках намаляваны вадзяны і паветраны млыны.