Гісторыя з паштовай скрыні Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац

Гісторыя з паштовай скрыні

Зборнік матэрыялаў і конкурсных прац
Выдавец:
Памер: 220с.
Мінск 2003
40.05 МБ
моваў. Дыбоўскі праславіўся і ў галіне медыцыны. У 1884 г. ён стаў прафесарам Львоўскага універсітэта, а ў 1928 г. — акадэмікам АН СССР.
Палякі выпусцілі таксама маркі з выявамі знакамітага кампазітара Станіслава Манюшкі і паэта Адама Міцкевіча. Яны таксама нарадзіліся ў Беларусі.
Асобная гаворка пойдзе пра Ігната Дамейку, чалавека, знакамітага на ўвесь свет. Ён большую частку свайго жыцця жыў і працаваў у Чылі. Там адкрыў шмат радовішчаў карысных выкапняў, у тым ліку і радовішчы знакамітай чылійскай салетры, што вельмі дапамагло эканоміцы маладой рэспублікі. Да канца жыцця ён распрацоўваў навуковую аснову эксплуатацыі прыродных багаццяў Чылі і напісаў на гэтую тэму каля 130 прац. Акрамя гэтага ён заступаўся за паўднёваамерыканскіх індзейцаў, смела выступаў супраць эгаістычных дзеянняў урада Чылі. За гэта чылійцы вельмі любілі і наважалі «дона Ігнацыо». Дамейка ў Чылі быў ушанаваны яшчэ пры жыцці: ён быў абвешчаны «ганаровым чылійцам», у яго гонар быў выпушчаны памятны медаль, яму была прызначана самая высокая пенсія — 6000 піястраў у год. У гонар «дона Ігнацыо» была названа фіялка — «віёла дамейкана», выкапнёвы слімак — «наўцілус дамейкус», мінерал —дамейкіт, бібліятэка ў Буэнас-Айрэсе, горад у Чылі і нават горны ланцуг у Андах —■ Кардыльера Дамейка... У 1954 г. урад Чылі выпусціў 2 маркі, прысвечаныя Ігнату Дамейку, у 1973 г. была выпушчана і марка ў Польшчы .
Экватарыяльная Гвінея, афрыканская краіна, адлюстравала на сваёй марцы Вольгу Корбут, знакамітую беларускую спартсменку. Яна — наша сучасніца, а яе ўклад у лёгкую атлетыку настолькі вялікі, што ўсё развіццё гэтага віду спорту зараз падзяляюць на перыяды «да Корбут» і «пасля Корбут». На марцы — выява самой Вольгі і яе знакамітая «пятля Корбут», упершыню прадэманстраваная на спаборніцтвах у 1972 г.
У лютым 1983 г. Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка выпусціла марку з выявай гульца мінскага «Дынама» С. Бароўскага. Гэтая марка ўваходзіла ў серыю, прысвечаную лепшым футбалістам чэмпіяната свету «Іспанія-1982».
Гісторыя краіны ў марках незалежнай Беларусі
Другая палова 1980-х гг. прайшла ў СССР пад лозунгам «перабудовы». Адным з самых галоўных вынікаў яе стала абуджэнне самасвядомасці жыхароў саюзных рэспублік, у тым ліку і Беларусі. Вынікам гэтага стала прыняцце 27.07.1990 г. Вярхоўным Саветам
У 2002 г. адзначалася 200-годдзе з дня яго нараджэння. 3 гэтай нагоды беларускай поштай 12.09.2002 г. быў выпушчаны канверт з выявай Ігната Дамейкі.
БССР Дэкларацыі аб суверэнітэце БССР. Ратыфікавана яна была 25.08.1991 г. 3 гэтага дня пачаўся новы перыяд у гісторыі Беларусі — перыяд яе незалежнасці.
Можна па-рознаму ставіцца да гэтай падзеі і да Белавежскіх пагадненняў. Можна лічыць гэта гістарычнай памылкай, можна — гістарычнай заканамернасцю. Але факт застаецца фактам: пад прыгнётам КПСС культура Беларусі не магла развівацца паўнавартасна, а менавіта ў перыяд незалежнасці яе развіццё атрымала такі моцны імпульс, якога не было ўжо больш за 60 гадоў.
Гэта мела немалаважныя наступствы і для гісторыі беларускай філатэліі. Па-першае, Беларусь атрымала магчымасць сама друкаваць свае нацыянальныя маркі; па-другое, яна стала свабоднай у выбары тэм для сваіх будучых марак; па-трэцяе, беларуская тэматыка ў альбомах філатэлістаў значна ўзбагацілася.
Дык што ж пра гісторыю Беларусі могуць даведацца людзі, атрымаўшы ліст з маркай Рэспублікі Беларусь? Давайце разгледзім беларускія маркі гэтага перыяду. Я апусціў тэматыку прыроды, тэматыку, не звязаную з гісторыяй Беларусі непасрэдна (напрыклад, маркі, прысвечаныя 50-годдзю ААН, 100-годдзю вынаходніцтва радыё, 50-годдзю Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і г. д.), і маркі з наддрукоўкамі. Таксама ў сваёй працы я абмежаваўся толькі маркамі 1992-1998 гг.
Пачну з вытокаў. Першая марка Рэспублікі Беларусь пад № 1 была надрукавана ў Маскве (бо, як я ўжо гаварыў, у Мінску сваёй друкарні з тэхналогіяй вырабу марак яшчэ не было) накладам у 2 млн. асобнікаў і выпушчана ў абарачэнне 20.03.1992 г. Гэта — афіцыйны дзень нараджэння сапраўднай беларускай маркі. На марцы была адлюстравана выява крыжа Лазара Богшы, зробленага па замове Св. Ефрасінні Полацкай у 1161 г. Тэматыка была выбрана нездарма. Бо крыж Лазара Богшы, якому трэба прысвячаць асобны артыкул, з’яўляецца самым яркім і каштоўным набыткам беларускай культуры. На жаль, гэты крыж знік падчас Вялікай Айчыннай вайны, і зараз яго месцазнаходжанне невядома. Намінальны кошт першай беларускай маркі — 1 рубель.
Усяго з 20.03.1992 па 12.09.2002 гг. у Беларусі было выпушчана 488 марак. Іх тэматыка даволі разнастайная.
Гістарычныя постаці
Марка № 2, выпушчаная 10.04.1992 г., прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння Рыгора Шырмы (1892-1978 гг.), знакамітага беларускага фалькларыста, харавога дырыжора, арганізатара Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы БССР, народнага артыста БССР і СССР. Ён сабраў багаты фальклорны матэрыял і выдаў зборнік «Беларускія народныя песні».
Марка№ 35 была выпушчана 22.06.1993 г.да 100-годдзяз дня нараджэння беларускага пісьменніка і грамадскага дзеяча М. I. Гарэцкага (1893-1938 гг.). Яго свабодалюбівыя погляды не пада-
баліся бальшавіцкаму кіраўніцтву, і ў 1937 г. ён быў арыштаваны, а ў 1938 г. расстраляны. Марка № 54, выпушчаная 29.09.1993 г., была прымеркавана да 400-годдзя з дня смерці Сымона Буднага (1530-1593 гг.), знакамітага беларускага гуманіста, філосафа, кнігавыдаўца і асветніка. На марцы мы бачым помнік Сымону Буднаму ў Нясвіжы. На марцы № 55 (30.12.1993 г.) партрэт Кастуся Каліноўскага (1838-1863 гг.). Гэты чалавек быў адным з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гг., якое было накіравана супраць царскай улады. Ён імкнуўся вызваліць Беларусь ад панавання Расіі, але паўстанне пацярпела паражэнне, і Каліноўскі быў павешаны. Асобную пашану яму трэба аддаць і за тое, што яго падпольная газета «Мужыцкая праўда» друкавалася па-беларуску.
Асабліва шанаваныя людзі ў беларускай гісторыі — гэта князь Рагвалод і яго дачка Рагнеда. Ім прысвечаны маркі №№ 56-57 (31.12.1993 г.). Рагвалод — гэта першы гістарычна вядомы князь першай беларускай дзяржавы, Полацкага княства. Ён жыў у X ст. Летапіс паказвае яго ўладаром, роўным па моцы кіеўскаму і наўгародскім князям. Але наўгародскі князь Уладзімір перамог яго ў вайне і забіў, а Рагнеду гвалтам прымусіў пайсці замуж за яго. Пазней, калі ён захапіў і кіеўскі пасад, Рагнеда, помсцячы за свайго бацьку і братоў, паспрабавала забіць яго мячом, але ёй не ўдалося гэтага зрабіць... Цяпер меч Рагнеды — сімвал барацьбы беларускага народа супраць іншаземных захопнікаў. I Рагнеда з Рагвалодам займаюць адно з самых пачэсных месцаў на старонках беларускай гісторыі як першыя змагары за незалежнасць беларускіх земляў. Маркі №№ 67-69 (8.07.1994 г.) аб’яднаны ў серыю «Мастакі Беларусі». На іх адлюстраваны Пётра Сергіевіч (1900-1984 гг.) на фоне яго карціны «ПІляхам жыцця», Фердынанд Рушчыц (1870-1936 гг.) на фоне «Зямлі» і Язэп Драздовіч (1888-1954 гг.) на фоне «Пагоні». Іх карціны і гравюры займаюць пачэснае месца ў розных музеях і прыватных калекцыях свету. А маркі №№ 82-83 (31.10.1994 г.) прысвечаны 150-годдзю з дня нараджэння знакамітага рускага мастака I. Я. Рэпіна (1844-1930 гг.). Рэпін некаторы час жыўу Беларусі, і гэта не магло не адбіцца на яго творчасці. Маркі №№ 89-92 (11.01.1995 г.) адлюстроўваюць гераічную староку ў гісторыі Беларусі: яны прысвечаны 200-годдзю паўстання 1794 г. На іх намаляваны партрэты кіраўнікоў і арганізатараў гэтага паўстання: Тадэвуша Касцюшкі (1746-1817 гг.), Якуба Ясінскага (1761-1794 гг.), Тамаша Ваўжэцкага (1754-1816 гг.) і Міхала Клеафаса Агінскага (1765-1833 гг.). Якуб Ясінскі быў кіраўніком паўстання ў Вялікім Княстве Літоўскім і, фактычна, правай рукой Касцюшкі. Сярод кіраўнікоў паўстання ў яго былі самыя радыкальныя погляды, за што яго звалі «якабінцам». Гэты змагар за незалежнасць Бацькаўшчыны загінуў у самым канцы 1794 г. ад рук сувораўскіх жаўнераў. Тамаш Ваўжэцкі быў кіраўніком паўстання пасля зняволення Касцюшкі 10.10.1794 г. Міхал Клеафас Агінскі знакаміты не толькі сваім удзелам у паўстанні, але таксама і сваімі дасягненнямі ў
галіне культуры. Ён быў не толькі мецэнатам і аматарам музыкі, але і кампазітарам: яго пяру належаць некалькі опер, менуэтаў, мазурак. А калі пасля падаўлення паўстання ён быў вымушаны падацца ў эміграцыю, напісаў знакаміты паланез «Развітанне з Радзімай», у пяшчотнай і сумнай музыцы якога Агінскі выдатна выразіў свой смутак і боль у сувязі з тым, што яму ніколі больш не давядзецца пабачыць лясы, палі, азёры, гарады і вёскі сваёй дарагой Радзімы. Марка № 97 (15.05.1995 г.) прысвечана 150-годдзю з дня нараджэння I. Д. Чэрскага (1845-1892 гг.), вядомага геолага, географа і даследчыка Сібіры. Ён зрабіў такі вялікі ўнёсак у даследаванне рэгіёна, што зараз яго імя носіць горны сібірскі хрыбет — «хрыбет Чэрскага». А нарадзіўся ён у Віцебскай вобласці. Марка № 114 (27.12.1995 г.) была выпушчана да 100-годдзя з дня нараджэння знакамітага савецкага авіяканструктара П. В. Сухога (1895-1975 гг.). Ён нарадзіўся ў в. Глыбокае, што на Віцебшчыне. Маркі №№ 116-118 (30.12.1995 г.) аб’яднаны ў серыю «Выдатныя асобы Беларусі». Марка № 116 прысвечана Льву Сапегу (1557-1633 гг.), выдатнаму палітычнаму, грамадскаму і ваеннаму дзеячу ВКЛ, аўтару Статута 1588 г., які быў на той час самым дасканалым зводам законаў у Еўропе! На малюнку — партрэт Сапегі, які трымае ў руцэ свой Статут. Марка № 117 прысвечана малавядомаму беларускаму вучонаму, інжынеру, вынаходніку і мысляру Казіміру Семяновічу (1600?-1651? гг.). Гэты чалавек быў першым, хто прыдумаў ідэю шматступенчатай ракеты і ракетных стабілізатараў! Г этую сваю ідэю і чарцяжы ракеты ён апублікаваў у кнізе «Мастацтва артылерыі», якая была выдадзена ў 1650 г. у Амстэрдаме. A марка № 118 прысвечана Сімяону Полацкаму (1629-1680 гг.), беларуска-рускаму пісьменніку, асветніку, філосафу, тэолагу і грамадскаму дзеячу. Марка № 126 (5.03.1996 г.) прымеркавана да 100-годдзя з дня нараджэння знакамітага беларускага драматурга і байкапісца Кандрата Крапівы (1896-1991 гг.). На марцы № 202 (16.10.1996 г.) намаляваны партрэт М. М. Шчакаціхіна (1896-1940 гг.), беларускага мастацтвазнаўцы і заснавальніка навуковай канцэпцыі гісторыі беларускага мастацтва. Марка прымеркавана да яго 100-гадовага юбілею. 6.12.1996 г. выйшлаў абарачэнне марка № 205. На ёй партрэт першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Гісторыя яшчэ скажа аб ім сваё слова. Маркі №№ 206-208 (17.12.1996 г.) таксама аб’яднаны ў серыю «Выдатныя асобы Беларусі». На гэты раз яны былі прысвечаны Кірыле Тураўскаму (1130?—1181? гг.), Міколу Гусоўскаму (1470-1533 гг.) і Мікалаю Радзівілу Чорнаму (1515-1565 гг.). (...) Марка № 221 (26.02.1997 г.) прымеркавана да 125-годдзя з дня нараджэння знакамітага беларускага мастака-пейзажыста В. К. Бялыніцкага-Бірулі (1872-1957 гг.). Яго творы вядомыя таксама і далёказа межаміБеларусі. (...) Аўтраўнігэтагаж 1998г.святкавалі 200-годдзе з дня нараджэння знакамітага беларуска-польскага паэ-